👨⚖️Асудзіў больш за 100 чалавек паводле палітычных справаў — распавядаем пра суддзю Дзмітрыя Карсюка
Вясной гэтага года Карсюк перайшоў з суда Цэнтральнага раёна ў Кастрычніцкі і працягвае судзіць пратэстоўцаў. На яго рахунку ўжо мінімум 101 асуджаны паводле палітычных справаў.
Дзмітрый Карсюк у 2022 годзе асудзіў галоўную рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб да 2,5 гадоў «хіміі» за ўдзел у Маршы ад 16 жніўня 2020 года. Даследванне пісьмовых доказаў праходзіла ў закрытым пасяджэнні.
Таксама два гады таму Карсюк вынес прысуд стрыечнаму брату палітыка Паўла Латушкі Анатолю Латушку, а таксама Ліліі Ананян, Алене Маліноўскай. Дзмітрый Карсюк таксама адправіў у калонію на два гады экс-следчага Ягора Вяршыніна.
Цяпер яшчэ Карсюк разглядае справы аб замене «хатняй хіміі» на калонію. Некаторым — завочна.
⚖️Пяць суддзяў Мінска, якія працягваюць «канвеер» судоў над палітвязнямі ўжо больш за чатыры гады

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Вольныя купалаўцы» з'явіліся сярод «экстрэмісцкіх фармаванняў» на сайце МУС — у спісе восем акцёраў і акцёрак
Паводле ведамства, дачыненне да тэатральнай ініцыятывы маюць Зоя Белахвосцік, Алег Гарбуз, Аляксандр Гарцуеў, Валянціна Гарцуева, Сяргей Чуб, Крысціна Дробыш, Аляксандр Зелянко, Міхаіл Зуй.
Нагадаем, тэатральнае аб'яднанне «Вольныя Купалаўцы» было прызнанае «экстрэмісцкім фармаваннем» у пятніцу, 13 снежня.

Адміністратара Telegram-чата «Propovednik» пачнуць судзіць 30 снежня
Справу 52-гадовага Уладзіміра Шпака ў Мінскім гарадскімі судзе будзе разглядаць суддзя Вера Галаўкова. Уладзіміру інкрымінаваныя ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцыяй)).
Нагадаем, МУС прызнаў праект «Propovednik» «экстрэмісцкім фармаваннем» 24 ліпеня. Аднак пра затрыманне адміністратара тэлеграм-канала «Propovednik» сілавікі адсправаздачыліся яшчэ ў траўні. Тады паведамлялася, што мужчына «распальваў нацыянальную і сацыяльную нянавісць, заклікаў да гвалту, выступаў за радыкалізацыю і тэрарызм».

📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹«Мы не пісалі страшылак, а проста апісалі штодзённасць». У Варшаве прэзентавалі выставу малюнкаў і альбом пра палітвязняў
🔹Пенсіянерку Ганну Стражэвіч асудзілі да 4 гадоў калоніі
🔹Каля Еўрапарламента адкрылася арт-інсталяцыя, прысвечаная палітзняволеным вясноўцам
🔹Пяць суддзяў Мінска, якія працягваюць «канвеер» судоў над палітвязнямі ўжо больш за чатыры гады
🔹«Няхай свет ведае!». КПЧ ААН вынес рашэнне паводле справаў адразу 18 заяўнікаў
🔹Нацыянальная праваабарончая: названыя лаўрэаты прэміі за 2024 год
🔹Суды, базы вышуку, спецвытворчасць. Як у Беларусі пераследуюць праваабаронцаў?
🔹Маналог дачкі палітвятзняволенай Ірыны Такарчук: «Я заўсёды хацела быць падобнай да мамы»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
❗️Палітвязня Акіхіру Гаеўскага-Ханаду перавялі на турэмны рэжым
Пра гэта паведамляе @belarus_abc. Па інфармацыі "Вясны", суд па замене рэжыму адбыўся 18 ліпеня ў судзе Шклоўскага раёна. Рашэнне прымаў суддзя Аляксандр Тараканаў. Цяпер палітвязня ўтрымліваюць у магілёўскай турме № 4. Напачатку чэрвеня стала вядома, што адміністрацыя шклоўскай калоніі адправіла Акіхіру на 4 месяцы ў ПКТ.
Нагадаем, актывіст анархісцкага руху ўтрымліваецца за кратамі ўжо амаль 4 гады. У Мінгарсудзе 6 верасня 2022 года яму прысудзілі 16 гадоў калоніі.
28 лютага 2023 года Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксея Рыбакова скараціла тэрмін палітвязня на тры месяцы. Такім чынам, канчатковы тэрмін зняволення Акіхіра — 15 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

🛠Шкодная, брудная, бессэнсоўная: якую працу выконваюць палітзняволеныя ў беларускіх калоніях
Працу ў беларускіх калоніях называюць прымусовай, паколькі звычайна зняволеных накіроўваюць на цяжкія і брудныя работы, дзе на парушэнні тэхнікі бяспекі адіміністрацыя пенітэнцыярных устаноў глядзіць скрозь пальцы. Крымінальна-выканаўчы кодэкс вызначае, што ўсе асуджаныя абавязаны працаваць падчас адбыцця пакарання. Выключэнне зробленае толькі для пенсіянераў, інвалідаў і цяжарных.
Адмова ад працы з'яўляецца «злосным парушэннем унутранага распарадку» і цягне за сабой пакаранне – штрафны ізалятар, а магчыма і ўзбуджэнне новай крымінальнай справы па артыкуле 411 КК. Турэмная адміністрацыя ўсё часцей выкарыстоўвае такую практыку для пераследу палітвязняў, каб падоўжыць іх тэрмін зняволення.
Праваабаронцы кажуць, што з парушэннем працоўных правоў сутыкаюцца ўсе зняволеныя ў Беларусі, аднак палітвязні знаходзяцца ў найбольш уразлівым становішчы.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116950

Дырэктара сеткі будаўнічых крам «Мацярык» будуць судзіць за ўдзел у маршах пратэсту
26 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска пачнецца суд над Аляксандрам Аполькам — дырэктарам сеткі будаўнічых крам «Мацярык». Яму інкрымінуецца «народны» артыкул 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі — «актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак», піша «Наша Ніва». Працэс будзе ўзначальваць суддзя Іна Сівец.
Апольку затрымалі ў жніўні. На «пакаяльным відэа» яго прымусілі назваць свой заробак, а праўладныя тжлеграм-каналы назвалі мужчыну «незадаволеным буржуем».
«Мацярык» — гэта сетка будаўнічых гіпермаркетаў, якая складаецца з пяці крам у чатырох гарадах Беларусі — Мінску, Брэсце, Гродна і Віцебску.

Былога палітвязня Аляксандра Патапава ў трэці раз будуць судзіць «за распаўсюд экстрэмізму»
Справу 70-гадовага жыхара вёскі Хатоля Віцебскага раёна 19 снежня ў судзе Віцебскага раёну зноў будзе разбіраць суддзя Таццяна Лабацкая, піша @vicspring. Мінулы раз яна судзіла яго тыдзень таму, 12 снежня. Пазамінулы суд над вяскоўцам адбыўся 31 кастрычніка. Судзіў яго суддзя суда Віцебскага раёна Міхаіл Зубеня.
Аляксандр Патапаў з вёсцы Хатоля Віцебскай вобласці быў затрыманы напрыканцы жніўня 2022 года ў межах крымінальнай справы за абразу Лукашэнкі ў каментарах у «Аднакласніках».
Мужчына паходзіць з Украіны. Падчас ракетнага абстрэлу Кіева загінула пляменніца Аляксандра, а ейная трохгадовая дачка была сур'ёзна параненая. Пасля гэтага, знаходзячыся пад уплывам эмоцый, 8 і 16 ліпеня 2022 года Патапаў размясціў у сацыяльнай сетцы два каментары, якія экспертыза палічыла «абразлівымі». Пазней мужчыну асудзілі да 2 гадоў калоніі. Пенсіянер вызваліўся гэтай вясной, цалкам адбыўшы тэрмін.

⚖️На траіх — амаль 200 палітычных асуджаных. Распавядаем пра рэпрэсіўных суддзяў Мінска
Суддзя Анастасія Ачалава з 2020 года асудзіла мінімум 69 чалавек паводле крымінальных артыкулаў. Адной з самых гучных яе справаў з'яўляецца суд над удзельнікамі і ўдзельніцамі гурта Irdorath.
У судзе Першамайскага раёна суддзя Максім Трусевіч працягвае да гэтага часу судзіць за ўдзел у акцыях пратэсту, каментары і іншыя формы нязгоды з дзеючай уладай. Ён паспеў асудзіць 69 чалавек, з якіх 49 — пратэстоўцы, асуджаныя паводле арт. 342 КК.
Суддзя Заводскага раёна Жанна Хвайніцкая асудзіла як мінімум 56 чалавек паводле палітычных справах. Але гэтая суддзя вядомая крымінальным пераследам анархістаў яшчэ задоўга да 2020 года.
Так, 27 траўня 2011 года яна разглядала «справу анархістаў» у дачыненні да Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча і Аляксандра Францкевіча (якія цяпер асуджаны па новых справах у сувязі з падзеямі 2020 года).

Маці палітзняволенай Юліі Лаптановіч сёння пачынаюць судзіць за інтэрв'ю «Белсату»
Таццяну Васільеву затрымалі ў Пружанах 27 жніўня. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат» у 2021 годзе. Яе ўтрымліваюць у брэсцкім СІЗА-7.
Суд над палітзняволенай распачынецца 16 снежня ў Брэсцкім абласным судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Сянько.
Вядома, што Таццяну затрымлівалі ў студзені 2024 года падчас рэйду КДБ за дапамогу палітвязням. У лютым Таццяну асудзілі паводле ч. 2 ст. 24.15 КоАП за «атрыманне замежнай бязвыплатнай дапамогі». Яе дачка — шматдзетная Юлія Лаптановіч — утрымліваецца за кратамі больш за 3 гады. Муж Юліі, якога таксама асудзілі па палітычнай справе, летась цалкам адбыў тэрмін пакарання і выйшаў на волю.
На фота: сям'я Юліі і Ігара Лаптановічаў

⚖️Лістапад: рэкордная колькасць сем'яў, што трапілі пад крымінальны пераслед
Праваабаронцы «Вясны» ў лістападзе фіксавалі працяг тэндэнцыі крымінальнага пераследу грамадзян паводле палітычных матываў. За мінулы месяц ахвярамі рэпрэсіяў у крымінальным парадку сталі не менш за 144 чалавекі, з якіх 35 жанчын і 109 мужчын. Яшчэ чатыры чалавекі былі асуджаныя ў межах працэдуры спецыяльнай вытворчасці.
• У верасні ў Мінску асудзілі 78 чалавек;
• Рэкордная колькасць сем'яў, што трапілі пад крымінальны пераслед;
• Рост выпадкаў паўторнага і наступнага асуджэння;
• Далейшы пераслед палітычных зняволеных.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116957

Удзельніка «X-фактара» пачалі судзіць за «заклікі да санкцый» і «паклёп на Лукашэнку»
Армену Арзуманяну 44 гады. Ён родам з Азербайджана, але амаль усё жыццё пражыў у Беларусі і мае беларускае грамадзянства. Мужчына піша музыку пад псеўданімам Арман Алекпераў. Ён двойчы выступаў на «X-фактары» — спачатку ў 2018 годзе ва Украіне, а пасля ў 2021 у Беларусі. Адметна, што ў беларускім праекце ён атрымаў ад удзельнікаў журы адказ «так», але далейшых выпускаў з яго ўдзелам чамусьці так і не паказалі.
Армен расказваў у інтэрв'ю, што дапамагае бяздомным жывёлам. Сам ён, кажа, выратаваў некалькі соцень. У сваёй хаце ён уладкаваў домікі для жывёлаў на зіму і лета. А яшчэ валанцёрыць у арганізацыях, якія ратуюць жывёлаў, пісала «Наша Ніва».
Арзуманяна пачалі судзіць 16 снежня ў Мінскім гарадскім судзе. Яго вінавацяць у «закліках да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК) і «паклёпе на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК). Працэс узначальвае суддзя Яўген Пісарэвіч.

📍Айцішніку, асуджанаму за «здраду дзяржаве», хочуць узмацніць пакаранне
Аляксея Навагродскага затрымалі прыкладна напрыканцы 2022 года. Вядома, што палітвязень некалькі гадоў жыў у Польшы, а потым у Нямеччыне. У 2019-м і 2021-м мужчына пісаў пра сябе, што жыве ў Германіі, займаецца штучным інтэлектам і працуе ў нямецкай кампаніі EDEKA GmbH/WITRON. Ягоныя асноўныя месенджары былі прывязаныя да нямецкага нумару, а паштовая скрыня на нямецкім дамене.
Суд над Аляксеем адбыўся ў снежні 2023 года. Яго абвінавацілі паводле арт. 356 (здрада дзяржаве) і асудзілі да пазбаўлення волі. Тэрмін палітвязень адбывае ў бабруйскай калоніі № 2. Але 18 снежня адбудзецца суд па замене Аляксею рэжыма ўтрымання. Па рашэнні суддзі Андрэя Літвіна палітвязня могуць перавесці ў турму.

🇪🇺ЕС увёў новыя санкцыі ў дачыненні да беларускіх суддзяў, а таксама начальнікаў СІЗА і калоній
Як паведамляе @latushka, у санкцыйны спіс трапілі суддзі Вера Філонік, Ірына Прадун, Віталь Сініла, Вадзім Мазоль, Ніна Шастак, Ірына Майко, Васіль Бягун, Яўген Брэган, Аляксандр Мохараў, Алеся Осіпава, Віктар Новік.
Таксама ў санкцыйны спіс трапілі начальнік папраўчай калоніі №13 Вадзім Мурашка, супрацоўнікі СІЗА №1 Сяргей Бярэйшык і Мікалай Мушкараў, начальнік папраўчай калоніі №9 Сяргей Петраковіч і начальнік медыцынскай часткі турмы №1 Віктар Лутцаў.

❗️З'явілася інфармацыя пра чарговую хвалю затрыманняў родных палітзняволеных
Паводле інфармацыі @stranafund, людзей дапытваюць, забіраюць тэхніку і банкаўскія карткі. Імаверна, гэта звязана з атрыманнем дапамогі.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

📍Паведамляйце «Вясне» пра затрыманні, ператрусы і «выклікі на размову»
Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах.
Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай. Вы таксама можаце перадаць такія звесткі праз вашых сяброў, што жывуць за мяжой.
@viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS