Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.79K subscribers
23.9K photos
490 videos
102 files
20.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» шэраг дваровых чатаў

Адпаведны дакумент на сайце МУС папоўніла ініцыятыва «Ордэн» — туды, паводле КДБ, уваходзяць «Злые когтики», «Сухарево», «Сеніца2.0», «Солідарность», «Вольныя ваўкі», «Навагрудскія партызаны», «ВИЛИЯ», «Скромные матрешки», а таксама арганізацыя «Соседи». Рашэнне было прынятае 29 кастрычніка.

Паводле ведамства, дачыненне да гэтых ініцыятыў маюць Ірына Якаўлева, Наталля Дароніна, Дыяна Гаўрылава, грамадзянін Украіны Іван Амялян, Вольга Няхайчык, Кастусь Кірыленка, Лізавета Плітнік, Наталля Гужова, Ірына Смалярава, Станіслаў Батвін, Наталля Лантух.

Нагадаем, на мінулым тыдні супрацоўнікі КДБ прыходзілі да людзей у межах крымінальнай справы, узбуджанай паводле арт. 357 КК (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады). Вядома, што некаторым затрыманым задавалі пытанні наконт дваровых чатаў.
Таксама «экстрэмісцкім фармаваннем» прызнаны «Солигорск Чат»

Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 29 кастрычніка. Паводле ведамства, дачыненне да чату маюць Чарашнёў Аляксей, Магронаў Уладзімір, Цімчанка Яўген.

На дадзены момант у гэтым чаце 41 удзельнік і там публікуецца рэклама махляроў.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
У Лунінцы сяброў дзяцінства пазбавілі волі за «здзек з дзяржсімвалаў»

У судзе Лунінецкага раёна 28 і 31 кастрычніка разглядалі крымінальную справу супраць Артура Малчана і Артура Канапацкага паводле арт. 370 КК (здзек з дзяржсімвалаў). Аднаго з затрыманых знайшлі па адбіткаў пальцаў, які той здаваў падчас прызыўной кампаніі ў 2024 годзе.

Суддзя Святлана Братанава прызнала хлопцаў вінаватымі і прызначыла кожнаму шэсць месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Працэс праходзіў у выязным судовым пасяджэнні ў прысутнасці студэнтаў політэхнічнага і аграрнага каледжаў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116617
21-гадовага курсанта МУС асудзілі да 15 гадоў калоніі

Стала вядома, што 14 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі палітзняволенага курсанта МУС Іллю Нарышкіна. Таксама ён мусіць выплаціць 600 базавых велічынь штрафу (24 тысячы рублёў).

Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 361-3 КК (удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы, ч. 2 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Справу разглядаў суддзя Юрый Казакевіч.

Ілля родам са Слоніма, але частку дзяцінства правёў у Гродне. Ягоны бацька — украінец, нарадзіўся ў Крывым Рогу.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116618
❗️За 4 гады больш за 1200 чалавек асудзілі за «паклёп» і «абразу» Лукашэнкі

Цэнтрвыбаркам Беларусі 29 кастрычніка прыняў рашэнне аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам на сёмых прэзідэнцкіх выбарах. Пры гэтым, не спыняецца пераслед за палітычную актыўнасць на знак нязгоды з фальсіфікаванымі вынікамі выбараў у 2020 годзе.

Так, не спыняюцца затрыманні і суды ў крымінальным парадку за выказванні пра Лукашэнку. Адзначым, што праваабаронцы ўжо даўно выступаюць за дэкрыміналізацыю дыфамацыйных артыкулаў, бо гэта супярэчыць самой сутнасці права на выказванне меркавання.

«Вясна» распавядае, колькі людзей асудзілі з 2020 года за «абразу Лукашэнкі» (арт. 368 КК) і «паклёп на Лукашэнку» (арт. 367 КК), а таксама пра самыя абсурдныя прычыны пераследу паводле гэтых артыкулаў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116619
spis_esktremistau.pdf
1.8 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 24 чалавекі — цяпер у ім 4618 прозвішчаў

1 лістапада МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі завочна асуджаную праваабаронцу Алену Маслюкову, маці былой палітзняволенай Вольгі Такарчук Ірыну Такарчук, а таксама палітычных дзеячоў Вольгу Карач, Анатоля Котава, Вераніку Цапкалу.

Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
📝Сітуацыя перад выбарамі*2025. Першая справаздача кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»

📍Правядзенне свабоднай і адкрытай выбарчай кампаніі немагчымае ў сітуацыі палітычнага тэрору: спіс палітычных зняволеных штотыдзень папаўняецца і ў ім стабільна больш за 1300 чалавек.

📍Інфармацыйная прастора цалкам зачышчаная; практычна ўсе незалежныя СМІ выціснутыя з краіны, а распаўсюд іх матэрыялаў з-за мяжы значна ўскладнены палітычна матываваным злоўжываннем антыэкстрэмісцкім заканадаўствам. «Дзяржаўная ідэалогія» абслугоўвае культ аўтарытарнага кіравання А. Лукашэнкі.

📍Незалежнае грамадзянскае назіранне за выбарамі ўнутры краіны адсутнічае; з міжнародных назіральнікаў на гэты момант запрошаныя толькі палітычна ангажаваныя.

📍У такіх умовах ужо можна канстатаваць немагчымасць для грамадзян рэалізаваць свае выбарчыя правы свабодна.

Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/116621
🤯Мінчука асудзілі да прымусовага лячэння за «падрыхтоўку да ўдзелу ў ваенных дзеяннях»

У Мінскім гарадскім судзе 8 кастрычніка паводле ч. 1 арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу) асудзілі 25-гадовага Аскера Аллахвярдзіева.

Мінчука судзілі як «асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне». Гэта значыць, што асабіста на судзе ён не прысутнічаў – яго інтарэсы прадстаўляў законны прадстаўнік. Як стала вядома з «Спіса экстрэмістаў», Аскеру прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары з узмоцненым назіраннем. Рашэнне вынесла Святлана Чарапанава.

Згодна з сацыяльнымі сеткамі хлопца, ён жыў у Мінску, займаўся спортам, здымаўся ў відэа.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116622
У Брэсце ўраджэнца Украіны будуць судзіць за «здраду дзяржаве»

У Брэсцкім абласным судзе 26 лістапада распачнецца суд над 55-гадовым Мікалаем Клокам. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «прычыненні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу» (ч. 2 арт. 216 КК). Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Працэс будзе весці Андрэй Лешчанка.

Як «Вясне» паведамілі ў BELPOL, мужчына працаваў на пасадзе намесніка дырэктара прадпрыемства па вытворчасці кандытарскіх вырабаў ПГУП «Універсал-люкс». Вядома, што Мікалай нарадзіўся ва Украіне, але мае беларускае грамадзянства.

Сутнасць абвінавачвання супраць Мікалая невядомая.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116624

🗣Калі вам вядомыя акалічнасці справы ці інфармацыя пра Мікалая — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
Сталі вядомы імёны ўсіх патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі

Цэнтрвыбаркам Беларусі зарэгістраваў ініцыятыўныя групы ў падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, Алега Гайдукевіча, Аляксандра Хіжняка, Вольгі Чамаданавай, Ганны Канапацкай, Сяргея Бобрыкава, Сяргея Сыранкова.

Былі адхіленыя заяўкі ініцытыўных груп Дзіяны Кавалёвай, Віктара Кулешы, Юрыя Губарэвіча і Аляксандра Драздова.

Збор подпісаў, падчас якога трэба сабраць 100 000, пачнецца 7 лістапада і скончыцца 6 снежня. З 22 па 31 снежня ўключна ЦВК мае магчымасць рэгістраваць кандыдатаў або адмаўляць ім у рэгістрацыі.
У «Спісе экстрэмістаў» пазначана, што праваабаронца Алена Маслюкова «адбывае пакаранне» — яна знаходзіцца за мяжой

1 лістапада МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Сярод іншых, у спіс дадалі завочна асуджаную да 3 гадоў калоніі праваабаронцу Алену Маслюкову.

Адзначым, што ў дакуменце МУС пазначана, што праваабаронца «адбывае пакаранне». Тая ж самая пазнака стаіць і каля Вольгі Карач, Анатоля Котава і Веранікі Цапкалы, якія знаходзяцца за мяжой.
Паведамляецца пра масавыя затрыманні ў Смаргоні на мінулым тыдні

Паводле папярэдняй інфармацыі, шмат чалавек было затрымана ў пятніцу.

На мінулым тыдні паведамлялася, што ў Смаргоні і Ваўкавыску праходзілі масавыя ператрусы і затрыманні — у людзей правяралі тэлефоны і па геалакацыі спраўджвалі, дзе чалавек знаходзіўся падчас пратэстаў у 2020 годзе.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🔗"Рэйкавага партызана" з Віцебску зноў будуць судзіць

У Бабруйску 12 лістапада распачнецца суд над 52-гадовым палітвязнем Сяргеем Канавалавым. Адміністрацыя бабруйскай калоніі № 2 ініцыявала узбуджэнне справы супраць Сяргея паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Цяпер яму могуць дадаць яшчэ адзін год зняволення. Працэс будзе весці суддзя Павел Карцінін.

Нагадаем, у верасні 2022 года Сяргея асудзілі па крымінальнай справе аб «распальванні нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці» (арт. 130 КК) і аб «падрыхтоўцы да здзяйснення акта тэрарызму» (ч. 1 арт. 13,  ч. 2 арт. 289 КК). Яму прызначылі 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 300 базавых велічыняў.

Канавалаў працаваў на Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі УП "Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі". Быў затрыманы 6 сакавіка 2022 года. Згодна з дадзенымі МУС, мужчына нібыта планаваў вывядзенне са строю сістэм, якія забяспечваюць бяспеку чыгуначнага руху.
⛪️Як і за што цяпер пераследуюць святароў?

Сёння ў Беларусі шырока пераследуюць прадстаўнікоў рэлігійнай супольнасці, што падтрымалі дэмакратычны рух. Арыштоўваюць святароў і веруючых розных канфесій, некаторых з іх абвінавачваюць паводле крымінальных артыкулаў, рэлігійныя суполкі прызнаюць «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

А ўпаўнаважаны па справах і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак адкрыта ў эфіры на тэлеканале АНТ прыгразіў рэлігійным арганізацыям, у выпадку, калі яны будуць умешвацца ў палітыку, а святары будуць удзельнічаць у пратэстах, крытыкаваць дзяржаву і заклікаць да палітычнай актыўнасці.

Распавядаем, як і за што ў 2024 годзе ў Беларусі пераследуюць святароў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115397
🗣Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах

Па стане на 5 кастрычніка ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі амаль 1300 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 7000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.

❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS | @Viasnainfo

📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.


✍️Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!
З 2020-га году як мінімум 1838 беларускіх грамадскіх аб'яднанняў, установаў, асацыяцый ці фондаў ліквідаваныя ці знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі

Гэтая лічба на 35 арганізацый большая, чым месяц таму.

Паводле інфармацыі Lawtrend, на канец кастрычніка як мінімум 1161 арганізацыя знаходзілася ў працэсе прымусовай ліквідацыі, 677 прынялі рашэнне аб самастойнай ліквідацыі.
У Оршы за «экстрэмізм» учора судзілі траіх чалавек — сярод іх вядомая настаўніца

Наталля Сізінцава — настаўніца гісторыі і грамадазнаўства гімназіі №2. Яна падрыхтавала выпускнікоў-стобальнікаў і пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд па грамадазнаўстве, піша @vitebsk_info.

Жанчыну абвінавацілі паводле ч. 2 ст. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Судзіў яе Мікалай Драгуноў.
Старонку «Грустный Коленька» ва «Укантакце» прызналі «экстрэмісцкай»

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Ленінскага раёну Гродна 1 лістапада. Адзначым, што на гэтую старонку падпісаныя 2659 чалавек, а абнаўлялася яна апошнім раз летам 2020-га году.

Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі Youtube-канал «Проект MotolkoHelp:Беларускі Гаюн», TikTok-акаўнт «grec_company_group», а таксама Instagram-старонкі «borduhaev», «bypolofficial», «ciesna_brama», «mayaksiar».
Берасцейцаў судзяць за ўдзел у пратэстах

Сёння ў судзе Ленінскага раёна Брэста пачынаюць судзіць Міхаіла Ляшкевіча, Іллю Мельнічука, Дзмітрыя Максімука (на фота). Іх абвінавачваюць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае суддзя Аляксандр Семянчук.

Вядома, што Дзмітрыя Максімука затрымалі ў верасні 2024 году. На відэа, якое апублікавалі праўладныя каналы, бачна, што да яго прыйшлі як мінімум трое ўзброеных сілавікоў у экіпіроўцы. На камеру затрыманы берасцеец казаў, што быў на акцыі пратэсту на праспекце Машэрава, а таксама, што прайшоў рэгістрацыю ў чаце-боце «Перамога» і адпраўляў інфармацыю ў чат-бот праекта «Голас».

Нагадаем, цяпер Аляксандр Семянчук таксама судзіць адразу пяцёх палітзняволеным паводле таго ж артыкулу.
❗️Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Хутчэй за ўсё, 44-гадовага шоўмэна Івана Вабішчэвіча затрымалі яшчэ ў верасні 2024 года, піша «Наша Ніва».

Няма пэўнасці ў тым, што канкрэтна яму інкрымінуецца і дзе канкрэтна ён цяпер знаходзіцца.

Хутчэй за ўсё, прычынай затрымання стала палітыка — маўляў, па Вабішчэвіча прыйшлі за падзеі 2020 года. Рэч у тым, што ў сілавікоў і раней узнікалі пытанні да яго, але гэтыя прэтэнзіі нібыта ўдалося ўрэгуляваць і Дзядзя Ваня працягнуў музычную дзейнасць. Праўда, выступаў ён перадусім у Расіі.

Знаёмыя Вабішчэвіча пакуль тэарэтычна дапускаюць, што прычынай арышту маглі стаць і іншыя пытанні — напрыклад, грашовыя.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»