Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
22.1K photos
473 videos
84 files
19.6K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
⚖️Каб абскардзіць адміністрацыйны прысуд, запрасіце ў суда матывіровачную частку, і звяртайцеся па дапамогу да юрыстаў «Вясны»

Вы можаце зрабіць гэта незалежна ад таго, быў у вас штраф ці арышт.

Навошта гэта патрэбна?

- Дае шанец на адмену пастановы;
- Дазволіць адцягнуць час, пакуль пастанова не ўвойдзе ў сілу;
- Дае магчымасць дакументальна пацвердзіць факт палітычнага пераследу.

📍Калі ласка, запрашвайце матывіровачную частку сваёй пастановы ў судзе — гэта вельмі важна!

🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org
⚖️Працягваецца суд над палітвязнем Сяргеем Дзяцуком, якога затрымалі па вызваленні з калоніі

39-гадовага Сяргея затрымалі ў сакавіку 2021 года. Тады сілавікі прыйшлі затрымліваць яго маці, хацелі адабраць яе тэлефон. На абарону маці стаў яе сын Сяргей. У выніку яго абвінавацілі ў "гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" (арт. 364 КК). Мужчыне прызначылі 3 гады калоніі. Тэрмін ён адбываў у барысаўскай калоніі № 14. 

Сяргей мусіў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну ў сакавіку 2024 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

20 чэрвеня ў судзе Барысаўскага раёна распачаўся суд над Сяргеем. Справу разглядае суддзя Людміла Зінкевіч.

💌Месца ўтрымання: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
💻Напісаць анлайн
На трасе M1 жорстка затрымалі дырэктара брэсцкай кампаніі

Мужчыну спынілі супрацоўнікі ДАІ, а пазней пад'ехалі сілавікі, якія яго і затрымалі.

На «пакаяльным відэа» берасцеец кажа, што ўдзельнічаў у паслявыбарчай акцыі пратэсту ў Брэсце.

Паводле інфармацыі @mediazona_by затрыманы — Яўген Бычко.
💔Марфа Рабкова знаходзіцца ў зняволенні ўжо 1400 дзён

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення.

Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Свой тэрмін Рабкова адбывае ў гомельскай калоніі.

💌Месца ўтрымання: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻
Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Рэдактарку газеты Мазырскага НПЗ, якую затрымлівалі за «экстрэмізм», звольнілі

Пра гэта паведамляе @flagshtok.

Нагадаем, 10 ліпеня дваіх супрацоўнікаў Мазырскага НПЗ — памочніка гендырэктара Валерыя Бойшу і рэдактарку газеты Святлану Богуш затрымалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Практычна адразу пасля гэтага Богуш звольнілі — у новым нумары «МН» рэдактарам ужо пазначаны Андрэй Шышкін — былы галоўны рэдактар газеты Рагачоўскага райвыканкама. Гэтае выданне прыкметна больш за іншых раёнак выпускала прапагандысцкія матэрыялы, перадрукоўвала публікацыі праўладных рэсурсаў з абразамі апанентаў рэжыму.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
За ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту затрымалі жыхарку Мінска

На «пакаяльным відэа» дзяўчыну прымусілі сказаць, што за гэта яна зараз «будзе адбываць пакаранне».

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманая — Дар'я Сцебунова.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Хутка пачнецца суд над мужчынам з «тэрарыстычнага спісу». Верагодна, справа тычыцца каментароў

У Мінскім абласным судзе 29 ліпеня распачнецца суд над 42-гадовым Уладзімірам Баслыком. Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Сутнасць абвінавачвання праваабаронцам невядомая, але, верагодна, справа тычыцца каментароў і допісаў у інтэрнэце. За гэта мужчыне пагражае да 12 гадоў калоніі.

Уладзіміра абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку); ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі); ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый); арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады); ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

Негледзячы на тое, што суда яшчэ не было, Уладзіміра ўжо ўнеслі ў спіс асоб, «якія датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115788

✍️Калі вам вядомыя падрабязнасці справы ці інфармацыя пра Уладзіміра — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo
Адміністратара тг-чату «Беларусы на Шры-Ланцы» будуць судзіць па «народным» артыкуле

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 29 ліпеня пачнуць судзіць 42-гадовага вандроўніка Віктара Чайку. Яго затрымалі напрыканцы траўня. Тады праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што Віктар з'яўляецца адміністратарам тэлеграм-чату «Беларусы на Шры-Ланцы».

Цяпер мужчыну будуць судзіць паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Справу прызначна весці суддзя Юлія Крэпская.

Таксама Віктар аўтар невялікага ютуб-канала «Дыялогі аб Міры».
✍️«Рабочы Рух» працягвае збор сведчанняў прымусовай працы ў Беларусі

@rabochyruh працягвае збор доказаў для перадачы справаздач і зваротаў у розных прававых формах у ААН і МАП. Для гэтага сумесна з беларускімі і замежнымі праваабаронцамі падрыхтаваны анкеты, запаўненне якіх дапаможа быць на крок бліжэй да адмены прымусовай працы і сучаснага рабства ў Беларусі.

Прадстаўлены 4 анкеты аб розных відах прымусовай працы:

📌 Зняволеных у калоніі 👉 forms.gle/87rgWRfChz8BVEDT7
📌 У ЛПП 👉 forms.gle/op54cQi9gfFxCD1A9
📌 Суботнікі 👉 forms.gle/xf7wzpq8AZTFyJmK9
📌 Маладыя спецыялісты 👉 forms.gle/1CVJcj55LiQ6wKKa6
🌿Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў і «Вясна» запатрабавалі вызвалення калег

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH-OMCT) і Праваабарончы цэнтр «Вясна» выступілі з сумеснай заявай у трэцюю гадавіну затрымання вясноўцаў Уладзіміра Лабковіча, Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча. Арганізацыі ў чарговы раз заклікалі беларускія ўлады да неадкладнага і безумоўнага вызвалення зняволеных праваабаронцаў у Беларусі.

Арганізацыі падкрэсліваюць, што палітычна матываваны, адвольны ўціск і жорсткае абыходжанне з праваабаронцамі і палітычнымі зняволенымі ў беларускіх турмах у цэлым мусяць неадкладна спыніцца, і заклікаюць беларускія ўлады выконваць усе свае міжнародныя абавязальніцтвы ў галіне правоў чалавека.

Таксама абсерваторыя і «Вясна» заклікалі міжнародную супольнасць выкарыстоўваць усе даступныя захады для забеспячэння правасуддзя, падсправаздачнасці і кампенсацыі шкоды ўсім праваабаронцам, адвольна зняволеным у турму.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115791
Айцішніка з A1 будуць судзіць за данаты — яму пагражае да 10 гадоў калоніі

Максіму Рэмезаву 43 гады. Ён скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі на сеткавага інжынера. Пачынаў кар'еру на Мінскім электрамеханічным заводзе. Пасля працаваў праграмістам у розных фірмах — IBA і Netland. У 2022-м перайшоў на пасаду System architect у кампанію A1.

Таксама Максім захапляўся бегам. Ён удзельнічаў у аматарскіх чэмпіянатах па марафонскім бегу ў трыятлоне, дзе рэгулярна ўваходзіў у дзясятку найлепшых атлетаў, піша «Наша Ніва».

Суд над Максімам пачынаецца 31 ліпеня. Яго вінавацяць па двух артыкулах — «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-2 КК) і «фінансаванне або іное матэрыяльнае забеспячэнне вайны» (ч. 2 арт. 361-3 КК). Судзіць яго будзе суддзя Вікторыя Паляшчук.
📍Прызначана дата апеляцыі па справе палітзняволенай настаўніцы мінскай гімназіі

У Мінскім гарадскім судзе 29 красавіка да 5,5 гадоў калоніі асудзілі 24-гадовую Дар'ю Хмяльніцкую. Яе абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 361-3 КК (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі іншай дзяржавы ў вайне). Справу разглядала суддзя Алена Ананіч.

Вядома, што пасля заканчэння філфак БДУ Дар'я пайшла працаваць у беларускаймоўную гімназію № 23 у Мінску, дзе сама навучалася.

У Вярхоўным судзе 23 ліпеня разгледзяць апеляцыйную скаргу Дар'я. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Эдгара Марцірасяна.

💌Месца ўтрымання Дар'і: СІЗА-1, 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, Дар'я Андрэеўна Хмяльніцкая
💻Напісаць анлайн
За ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту затрыманы мужчына

«Пакаяльнае відэа» з ім апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.
🇺🇳У ААН прызналі зняволенне Алеся Бяляцкага парушэннем міжнароднага права і запатрабавалі яго вызваліць

Працоўная група ААН па адвольных затрыманнях 18 ліпеня апублікавала дакумент, у якім яна прызнае зняволенне заснавальніка Праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага парушэннем міжнароднага права і патрабуе яго неадкладна і безумоўна вызваліць, а таксама надаць яму права на кампенсацыю і іншыя рэпарацыі ў адпаведнасці з міжнародным правам.

Працоўная група прыйшла да высновы, што права Алеся Бяляцкага на прэзумпцыю невінаватасці было парушана як заявамі ключавых дзяржаўных чыноўнікаў, так і тым, што ён быў вымушаны сядзець падчас судовага працэсу ў металічнай клетцы, што магло выклікаць перадузятасць суддзяў.

Працоўная група адзначыла і «выразную мадэль стаўлення ўладаў да Бяляцкага на падставе ягоных палітычных перакананняў і і ягонай дзейнасці ў якасці праваабаронцы».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115792
Жанчыне за данат у падтрымку Украіны пагражае ад 5 да 10 гадоў калоніі

У Мінскім гарадскім судзе 19 ліпеня распачаўся суд над Алінай Хмялеўскай. Яе судзяць за данаты паводле ч. 2 арт. 361-3 (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях) і арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (рэд. страціла моц). Сутнасць абвінавачвання праваабаронцам невядомая, але звычайна па першым артыкуле ў Беларусі судзяць за падтрымку Украіны ў вайне. За такі данат жанчыне пагражае ад пяці да 10 гадоў калоніі.

Справу разглядае Яўген Хаткевіч, які па крымінальных палітычна матываваных справах асудзіў мінімум 11 чалавек.
🤬«Ставілі на расцяжку і білі па нагах». Былы палітвязень распавёў пра калонію № 17 і пераслед пасля вызвалення

49-гадовы Генадзь Смірноў з Ляхавіч прабыў у зняволенні практычна два з паловай гады. Пакаранне за ўлёткі ды «супраціў пры затрыманні» мужчына адбываў у шклоўскай калоніі № 17, дзе на спазнаў ціск: 109 дзён запар яго ўтрымлівалі ў адзіночнай камеры, таксама адміністрацыя некалькі разоў збівала мужчыну. Палітвязень на знак пратэсту некалькі разоў абвяшчаў галадоўку. Але пасля вызвалення ў снежні 2023 года ціск на мужчыну не скончыўся — на волі яго тройчы затрымлівалі паводле адміністрацыйных справаў.

У лютым 2024 года мужчына адбываў 15 сутак арышту ў ляхавіцкім ІЧУ, умовы якога ён назваў больш бесчалавечнымі, чым ШІЗА ў калоніі.

Генадзь распавёў «Вясне» пра катаванні холадам і збіццё ў шклоўскай калоніі, пра пераслед пасля вызвалення і пра тое, як праходзіць адпрацоўка грамадскіх работ у Беларусі.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/115796
У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Медики Гродно»

Гаворка пра закрыты тэлеграм-чат. Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 16 ліпеня.

Паводле ведамства, дачыненне да чату маюць Віктар Шумель і Данута Каваленка.
Інтэрпол выкрасліў Андрэя Гнёта са свайго «чырвонага спісу»

Генеральны сакратарыят Інтэрпола ў электронным лісце паведаміў Прадстаўніцтву Еўрасаюза ў Сербіі пра тое, што падстаў для знаходжання беларускага журналіста Андрэя Гнёта ў міжнароднай базе Інтэрпола ці ў «red notices for wanted persons» няма.

Інтэрпол прызнае палітычную падаплёку справы журналіста. Як вынікае з ліста (служба маніторынгу @bajmedia мае яго ў сваім распараджэнні), знаходжанне Гнёта ў «чырвоным» спісе супярэчыць артыкулам 2 і 3 Статута Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі.

41-гадовы Андрэй быў затрыманы памежнай службай Сербіі, калі прыляцеў у Бялград. Прычына — знаходжанне ў міжнародным вышуку па запыце беларускага бюро Інтэрпола. Ведамства прасіла экстрадаваць Гнёта ў Беларусь.

Спачатку мужчыну было вырашана выдаць Беларусі, але 12 сакавіка Апеляцыйны суд у Бялградзе адмяніў гэтую пастанову. Пасля гэтага справа аб экстрадыцыі Гнёта пераглядалася яшчэ некалькі разоў. Зараз журналіст чакае апеляцыйнага суда.