Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
22.1K photos
473 videos
84 files
19.6K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Пасля размовы з правакатарам у чат-рулетцы затрымалі беларуса

Правактар падчас размовы прадставіўся ўкраінцам і сказаў «Слава Украіне» і «Жыве Беларусь», на што мужчына адказаў «Героям Слава» і «Жыве Вечна». Таксама, мяркуючы па кантэксце, беларус сказаў, што лепш адрэжа сабе руку, чым пойдзе ваяваць супраць украінцаў.

Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што гэтымі дзеяннямі беларус «распальваў нянавісць» і «прапагандаваў экстрэмізм».

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманы — Раман Ліхадзіеўскі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У Рэчыцы арыштавалі супрацоўніка метызнага завода

Мясцовы праўладны канал паведаміў пра тое, што быў затрыманы супрацоўнік мясцовага метызнага завода Аляксандр Руднікаў. Як вынікае з паведамлення, мужчыну пакаралі адміністрацыйным арыштам.

У віну Руднікаву паставілі падпіскі на «экстрэмісцкія» СМІ, піша «Палеская Вясна».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🌍Украінцы, палякі, расейцы: каго з замежных грамадзян утрымліваюць па палітычных справах у беларускіх турмах

Беларускі рэжым па палітычных матывах пераследуе не толькі грамадзян сваёй краіны, пад рэпрэсійны каток трапляюць грамадзяне і грамадзянкі іншых краін. Напэўна, адна з самых вядомых палітычных справаў супраць замежных грамадзян — кейс Наталлі Хершэ, якую вызвалілі з калоніі пры садзейнічанні Швейцарыі.

Каля 30 грамадзян замежных дзяржаў утрымліваецца цяпер у месцах пазбаўлення волі Беларусі па палітычных матывах. У беларускіх месцах няволі застаюцца грамадзяне Украіны, Польшчы, Расіі, Літвы, Латвіі, Германіі Казахстана і Узбекістана. Іх пераследуюць за ўдзел у акцыях пратэсту, каментары, перадачу інфармацыі незалежным СМІ і сваякам за мяжу. З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне ўзмацніўся ціск і пераслед украінцаў у Беларусі.

«Вясна» распавядае, каго з замежных грамадзян пераследуюць у Беларусі па палітычных матывах і па якіх справах.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114902
Жыхара Маладзечна асудзілі ў Магілёве за абразу прадстаўніка ўлады і Аляксандра Лукашэнкі

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 17 чэрвеня вынесены прысуд жыхару Маладзечна Антону Пугачу. Мужчыну абвінавацілі ў «абразе Лукашэнкі» (ч.1 арт. 368 КК) і «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК). Справу разглядала суддзя Наталля Панасенка.

Суд прызнаў Пугача вінаватым і пакараў яго пазбаўленнем волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115612
📉Пяты год Беларусь займае апошняе месца ў Індэксе забароны катаванняў для постсавецкіх краін

Рабочая група па барацьбе з катаваннямі Платформы «Грамадзянская салідарнасць», у якую ўваходзяць прадстаўнікі праваабарончых і грамадскіх арганізацый з сямі краін рэгіёну АБСЕ (Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расія і Украіна), прадставіла штогадовыя вынікі вымярэння Індэкса забароны катаванняў у гэтых краінах.

Беларусь у Індэксе традыцыйна заняла апошняе месца, набраўшы ў 2023 годзе -93,83 бала. За 2023 год лідарам у выкананні забароны катаванняў стала Арменія, набраўшы 131,53 бала. Адмоўнымі лідарамі працягваюць заставацца Беларусь і Расія.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115613
Сайт, сацсеткі і лагатып ініцыятывы «Моладзевы блок» прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёну Мінска 26 чэрвеня.

Таксама «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўнілі Facebook-старонкі «Siarhei Trafimau», «Sustrecha Hub» і «Bel Veteran».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
У Гродне за ўдзел у пратэстах затрымалі сямейную пару

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што маці пакінулі з дзіцём да суда — яны таксама сцвярджаюць, што ёй, верагодна, вынесуць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі, а «вось галава сямейства пасядзіць».

Верагодна, затрыманыя — Леанід і Антаніна Церабей, піша @nebovkletku.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Spis_ekstremistau.pdf
14.6 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 36 чалавек — цяпер у ім 4190 прозвішчаў

28 чэрвеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі лідарку незалежнага прафсаюзу Вольгу Брыцікаву, ганаровую выпускніцу БДУ Ксенію Ходыраву, журналіста Ігара Карнея, каталіцкага верніка Уладзіслава Беладзеда.

Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
У Гомелі вынесены жорсткі прысуд сям'і і настаўніку беларускай мовы і літаратуры

20 траўня агучаны прысуд цэлай сям'і — палітзняволеныя Васіль Прохараў асуджаны да 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі, ягоная жонка Ларыса і сын Павел атрымалі па 8 гадоў зняволеньня. Яшчэ аднаму фігуранту справы, настаўніку беларускай мовы Руслану Прахарэнку, прысудзілі 10 гадоў калоніі. Пра лёс пятага фігуранта справы, Фёдара Аксёненка, нічога невядома.

Іх абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 1 арт. 130 КК (распальваньне варожасці), ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 1 арт. 406 КК (неданясенне пра злачынства). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме з 20 траўня, справу разглядаў Гомельскі абласны суд. Суддзя — Вадзім Бобыраў.

З неафіцыйнай крыніцы @radiosvaboda вядома, што крымінальная справа тычыцца фатаграфаваньня розных аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі, а за фігурантамі справы нейкі час перад арыштам сачылі спецслужбы.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115618
За ўдзел у акцыях пратэсту затрыманы індывідуальны прадпрымальнік

Праўладныя тэлеграм-каналы адзначаюць, што мужчына прадае беларускую тэхніку ў РФ.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
❗️Праваабаронцам стаў вядомы прысуд, вынесены лідарцы прафсаюза «Нафтан» Вользе Брыцікавай

Віцебскі абласны суд 8 красавіка ў закрытым рэжыме асудзіў былую старшыню незалежнага прафсаюза «Нафтан» з Наваполацку, палітзняволеную Вольгу Брыцікаву. Актывістку абвінавацілі ў «распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы» паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

Суд пачаўся 11 сакавіка, справу вяла суддзя Галіна Бондал, вядомая сваімі прысудамі палітвязням Яраславу Казакевічу, Роберту Кузняцову і іншым. Яна прызнала актывістку вінаватай і асудзіла да пазбаўлення волі на 3 гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

11 чэрвеня судовая калегія Вярхоўнага суда пад старшынством суддзі Уладзіміра Чаравача разгледзела апеляцыйную скаргу Вольгі і пакінула яе без задавальнення, а прысуд без зменаў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115620
👁У калоніі атрымала інваліднасць па зроку. Расказваем, як катуюць у Беларусі

Разам з аддзелам дакументавання катаванняў і дацкім інстытутам супраць катаванняў DIGNITY расказваем пра прыклады катаванняў і жорсткага абыходжання палітвязняў у Беларусі.

У камерах СІЗА і ІЧУ ноччу гарыць штучнае асвятленне. На турэмным жаргоне яго называюць «луна». Працяглае знаходжанне ў падобных умовах пагаршае як фізічнае, так і псіхічнае здароўе.

Вокны некаторых камер СІЗА звонку завешаныя так званымі «вейкамі» — жалезнымі жалюзі без магчымасці іх рэгуліроўкі. Яны амаль не прапускаюць сонечнае святло. Ад гэтага моцна псуецца зрок.

Палітзняволеная і давераная асоба Святланы Ціханоўскай Антаніна Канавалава, якую асудзілі на пяць з паловай гадой калоніі, атрымала ў зняволенні інваліднасць па зроку праз пастаянную адстунасць дзённага асвятлення ў камеры.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115602
❗️Камітэт ААН супраць катаванняў прадаставіць вынікі канфідэнцыйнага расследавання ў Беларусі

Камітэта ААН супраць катаванняў падрыхтаваў штогадовы даклад, у якім будуць прадстаўлены вынікі канфідэнцыйнага расследавання па Беларусі. Пра гэта паведамляецца на сайце арганізацыі. Аўтары дакумента прыйшлі «да неабвержнай высновы», што ўжыванне катаванняў з'яўляецца сістэматычнай практыкай у Беларусі.

Паведамляецца, што расследаванне пачалося ў верасні 2020 года, калі дзве няўрадавыя арганізацыі прадставілі ў Камітэт дакумент пад назвай «Заява аб неабходнасці расследавання сістэматычнага прымянення катаванняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». Адна з арганізацый — Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Высновы Камітэта супраць катаванняў будуць прадстаўлены Генеральнай Асамблеі ААН.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115623
За ўдзел у акцыях пратэсту затрыманы мінскі праграміст

На «пакаяльным відэа» хлопец таксама «прызнаецца» ў тым, што быў ўдзельнікам «экстрэмісцкіх чатаў», дзе пакідаў «абразлівыя каментары» пра сілавікоў.

У сацыяльных сетках затрыманы падпісаны як Яўген Узахаў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі Instagram старонка«СЛУЦКI СТЫЛЬ», Facebook-старонка «Сяргей Пятрухiн», а таксама TikTok-старонка «zerkalo.io2» разам з лагатыпам.
🥀«Вясноўцы» смуткуюць з прычыны раптоўнай смерці праваабаронцы Леаніда Свеціка

У Варшаве 28 чэрвеня на 60-годзе жыцця раптоўна пайшоў з жыцця праваабаронца з Віцебска, які шмат гадоў кіраваў Віцебскім аддзяленнем Праваабарончага цэнтра «Вясна», сябра БАЖ Леанід Свецік.

Больш за два дзесяцігоддзі ён займаўся абаронай правоў чалавека на Віцебшчыне, прымаў актыўны ўдзел у розных праваабарончых, інфармацыйных і адукацыйных праграмах і ініцыятывах «Вясны», неаднаразова ўдзельнічаў у кампаніях назірання за выбарамі ў Беларусі, уздымаў набалелыя для рэгіёна праблемы і намагаўся іх вырашэння.

У выніку рэпрэсій 2021 года Леанід Свецік быў вымушаны пакінуць Беларусь, асцерагаючыся крымінальнага пераследу. Але і ў эміграцыі заставаўся актыўным і працягваў займацца праваабарончай дзейнасцю.

🕯Праваабаронцы «Вясны» выказваюць спачуванні родным і блізкім Леаніда
У Хоцімску за паклёп на Лукашэнку асудзілі мясцовага жыхара

У судзе Хоцімскага раёна 20 чэрвеня разгледжаная крымінальная справа мясцовага жыхара Андрэя Каралёва. Яго абвінавацілі ў «паклёпе на Аляксандра Лукашэнку» паводле ч. 1 арт. 367 КК. Справу разглядала суддзя Алеся Парфёненка.

Прычынай крымінальнага пераследу, па інфармацыі @MAYDAYMog стаў каментар да навіны ў адным з тэлеграм-каналаў, у якім змяшчалася рэзкая крытыка палітыка.

Гэтага аказалася дастатковым, каб суд прызначыў Андрэю два гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
⚡️Украіна дабілася вызвалення пяцярых сваіх грамадзян, якія былі за кратамі ў Беларусі

Пра гэта паведамляе @V_Zelenskiy_official.

Гэта палітвязні Наталля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка, Кацярына Бруханава, а таксама фігурант «справы ў Мачулішчах» Мікалай Швец.

Умовы абмену не паведамляюцца. Адзначаецца, што ўдзел у вызваленні прыняў Ватыкан.
🗣"Падчас месячных карысталася анучай". Былыя зняволеныя распавялі пра ўмовы ў беларускіх ІЧУ

"Вясна" паразмаўляла з трыма былымі зняволенымі з Мінска, Віцебска і Гомеля пра тое, у якіх умовах утрымліваюць палітычных, пра медыцынскую дапамогу ў ізалятарах, пра стаўленне да замежных грамадзян, якія чакаюць дэпартацыі і пра тое, як людзей паўторна затрымліваюць пасля першага арышту. 

"Праблема, вядома, для ўсіх дзяўчын была з пракладкамі. Іх можна прасіць толькі ў медыцынскага супрацоўніка. Адна дзяўчына, таксама асуджаная па палітычных матывах, баялася прасіць пракладкі. А яны ўвогуле могуць даць толькі адну на дзень. Бывае, што шанцуе і даюць больш, але звычайна па адной. Гэтай дзяўчыне не давалі, таму яна падчас месячных карысталася нейкай анучай, якую потым мыла ў халоднай вадзе і сушыла", — узгадвае былая арыштантка віцебскага ІЧУ.

Чытаць падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/115630