Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.86K subscribers
22.1K photos
473 videos
84 files
19.6K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
ГУБАЗіК затрымаў жыхара Гродна

Сцвярджаецца, што ён удзельнічаў у паслявыбарчай акцыі пратэсту.

UPD. Паводле інфармацыі @Grodno_grab, затрыманы — Ігар Чудзілоўскі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🎥Паводле праваабаронцаў «Вясны», з 2020-га года пад крымінальны пераслед па палітычных матывах у Беларусі было прыцягнута больш за 1030 жанчын

Распавядаем пра самыя жорсткія прысуды па палітычных справах у нашым новым TikTok-відэа.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💜«Вясна» 8 сакавіка прэзентуе фільм, прысвечаны палітзняволеным жанчынам

Са жніўня 2020 года палітычны пераслед у Беларусі зазналі больш за 8000 жанчын. Па крымінальных артыкулах было асуджана не меней за 1030 жанчын, з іх мінімум 242 — да калоніі. На дадзены момант у месцах няволі ўтрымліваецца 170 палітзняволеных жанчын.

«Вясна» падрыхтавала да Міжнароднага дня правоў жанчын фільм пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль, якую ўтрымлівалі на «Валадарцы» за ўдзел у акцыях пратэсту чатыры месяцы. Яна распавяла сваю гісторыю ў засценках Музея праклятых жаўнераў і палітычных вязняў часоў Польскай народнай рэспублікі ў Варшаве. Яго ўмовы вельмі падобныя на мінскі СІЗА-1.

На прыкладзе асабістай гісторыі Дар'і вы даведаецеся, у якіх умовах утрымліваюцца палітзняволеныя жанчыны ў Беларусі, што яны перажываюць і з якімі пачуццямі пераносяць гэтае цяжкае выпрабаванне.

📌Фільм «Фіялетавыя слёзы». Прэм'ера 8 сакавіка на ютуб-канале «Вясны» ў 11:00 па беларускім часе па спасылцы (уключайце званочак-напамін 🔔)
🗣«Такія абмежаванні недапушчальныя». Павел Сапелка каментуе адказанасць за «адмаўленне генацыду беларускага народа»

3 сакавіка МУС заявіла, што супраць 54-гадовага менчука Андрэя Савіцкага распачатая крымінальная справа за «адмаўленне генацыду беларускага народа» (арт.130-2 КК). Мужчыну выставілі абвінавачванні яшчэ па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і 130-1 (рэабілітацыя нацызму).

Праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка каментуе Закон, якім устаноўлена адказнасць за «адмаўленне генацыду беларускага народа».

«Абмежаванні недапушчальныя, а ўзяцце пад варту і асуджэнне да пазбаўлення волі будзе ўяўляць з сябе адвольнае пазбаўленне волі».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114654
Audio
🌿Праваабарончая праграма «Вясна»

1:12 Амаль год таму, трэцяга сакавіка, асудзілі трох праваабаронцаў «Вясны». Рэакцыі міжнародных калег

6:45 У Маскве асудзілі сустаршыню ПЦ «Мемарыял» Алега Арлова. Чаму нам важна пра гэта ведаць?

13:27 «Станавіся да сцяны — мы цябе сфатаграфуем!». Аб праекце магшотаў палітвязняў распавядае яго аўтарка Дзіяна Пінчук

🎧Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud
❗️Былы палітвязень Андрэй Кудзік не выйшаў на волю пасля «сутак» — ён затрыманы па крымінальнай справе

Стала вядома, што актывісту з Вілейкі інкрымінавана ч. 1 арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Улічваючы гэта, мужчына зноў дададзены ў спіс палітычных зняволеных Беларусі.

Кудзіка неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 года: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі. У лютым 2022-га году Андрэю прысудзілі 2 гады калоніі паводле «народнага» арт. 342 КК. На судзе актывіст не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў. 18 ліпеня 2023 году палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

У мінулым кастрычніку яму прызначылі 15 сутак арышту за віншаванне Украіны з Днём Незалежнасці ў TikTok.

🔹«Новае затрыманне — пытанне толькі часу». Як у Беларусі пераследуюць былых палітвязняў
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
👩Сумесны дабрачынны збор у падтрымку палiтзняволеных беларусак

Не менш за 180 жанчын у Беларусі сёння знаходзяцца за кратамі за свае палітычныя погляды і BYSOL, разам з асацыяцыяй беларускага бізнеса за мяжой АВВА, абвесцілі спецыяльны збор для іх.

20 жанчын-палітвязняў атрымаюць дапамогу дзякуючы гэтаму збору.

Падтрымаць збор на BYSOL
Жыхара Лунінца асудзілі да сямі гадоў калоніі па шэрагу пратэсных артыкулаў

Брэсцкі абласны суд вынес прысуд 36-гадоваму жыхару Лунінца Аляксандру Паліўка, абвінаваціўшы яго па пяці крымінальных артыкулах: заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый) (ч. 3 арт. 361 КК), стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім (ч. 3 арт. 361-1 КК), абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), абраза Лукашэнкі (ч. 1 арт 368 КК) і паклёп на яго (ч. 2 арт. 367 КК).

Справу разглядала Суддзя Святлана Крамянеўская.

Аляксандр быў затрыманы за каментары ў сацсетках. Вядома, што невялікі каментар на адрас Лукашэнкі раздзялілі на два артыкулы: абраза і паклёп.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114658
❗️У Беларусі +4 новыя палітвязні

Гэта Раман Забела, Ілля Палонскі, Максім Назарчук і Дар’я Мандзік.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/114659

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
ГУБАЗіК адсправаздачыўся аб затрыманні 5 жыхароў Бярозы

Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту.

У панядзелак сілавікі ўжо паведамлялі аб затрыманні чатырох жыхроў гэтага горада.
У Баранавічах па «народным» артыкуле судзяць адразу васьмярых чалавек

Сёння, 6 сакавіка, у судзе горада Баранавічы Анастасія Паўлечка пачала разглядаць справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

У ёй адразу восем абвінавачаных: Аляксандр Лявончык, Яўген Цыбулька, Юрый Хаванскі, Міхаіл Петраш, Філіп Сцёпін, Вячаслаў Баравік, Крысціна Дыдышка-Чаркашына і Іван Дыдышка.

Вядома, што Вячаслаў Баравік быў на адным з «пакаяльных» відэа, апублікаваных у праўладным канале. У ім ён распавядае пра свой удзел у адным з Маршаў у 2020 годзе. Імаверна, астатнія абвінавачаныя затрыманыя з той жа нагоды.
📸«Гэта першыя хвіліны, як я надзела на сябе ружовы мяшок». Жанчыны распавялі пра фота на бірку пасля этапу ў калонію

У праекце «Магшоты палітвязняў» беларусы і беларускі падзяліліся з праваабаронцамі гісторыямі, як іх фатаграфавалі ў месцах няволі. Былыя палітзняволеныя жанчыны распавялі, як іх фатаграфавалі на «жоўтыя біркі» адразу пасля цяжкіх этапаў у жаночую гомельскую калонію № 4.

Напярэдадні Міжнароднага дня правоў жанчын публікуем некаторыя аповеды.

«Ты толькі што перажыла этап — больш за восем гадзін транспарціроўкі ў аўтазаках, цягніку, кайданках. І вось ты нарэшце дабралася да калоніі, дзе ў цябе толькі што забралі ўсе твае рэчы, ты пакуль наогул не разумееш, што адбываецца... І вось даюць ружовую сукенку і кажуць: "Станавіся да сцяны — мы цябе сфатаграфуем!"».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114662

🌿Былыя палітвязні таксама могуць прыняць удзел у праекце «Магшоты палітвязняў» і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму
😴Што нам сніцца? Былыя вязні — пра свае сны. Новы выпуск падкаста «Вясна прыйдзе»

Шмат хто з нас бачаць сны. А што ў сваіх снах бачаць тыя беларусы і беларускі, што зазналі палітычна-матываваны пераслед?

Прапануем вам пачуць дзесяць сюжэтаў сноў, якія снілі беларусы і беларускі. А таксама — каментар псіхалагіні. Што азначае, калі сніцца побыт? Сны, якія паўтараюцца? Як адрозніць нездаровыя прыклады сноў ад сноў тэрапеўтычных?

«Я не ведаю, колькі мне яшчэ спатрэбіцца часу, каб перастаць бачыць турму ва сне».


Soundcloud | Google podcasts | Spotify | Apple podcasts | Castbox | Youtube | Іншыя пляцоўкі
У Мінску працягваецца суд над каталіцкім вернікам

У Мінскім гарадскім судзе з 21 лютага ідзе суд над каталіцкім вернікам Уладзіславам Беладзедам. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае суддзя Алена Ананіч. Суд праходзіць у закрытым рэжыме.

Затрымалі Уладзіслава 31 траўня 2023 года. Некалькі разоў запар быў арыштаваны на 15 сутак. Пасля 30 сутак, праведзеных на Акрэсціна, Беладзед выглядаў як чалавек, які падвяргаўся катаванням і бесчалавечнаму абыходжанню.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114475

💌Патрымаць вязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Уладзіслаў Сяргеевіч Беладзед
💻Напісаць анлайн
🤡Лідчаніна арыштавалі за "Жыве Беларусь" у Twitter

У Лідзе 25 лютага адбыўся суд над інжынерам і бацькам двух непаўнагадовых дзяцей. Яго абвінавацілі ў "несанкцыянаваным пікетаванні" паводле 24.23 КаАП.

Паводле пратакола, мужчына ў сацсетцы X (Twitter) размясціў надпіс "Жыве Беларусь". На судзе ён прызнаў сваю віну.

У выніку яму прызначылі 15 сутак арышту.
📸Фотавыстава «Магшоты палітвязняў» і сустрэча з былымі палітвязнямі

На сустрэчы праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук распавядзе пра праект, а былыя палітзняволеныя — пра фатаграфаванне ў зняволенні, а таксама пра салідарнасць з абодвух бакоў кратаў.

Анонс будзе дапаўняцца — сачыце за абнаўленнямі.

📅 Калі: 14 сакавіка (чацвер) з 18:00 да 19:30
📍Дзе: Варшава, FBC (Mokotowska 24, офис 64)
Уваход вольны, рэгістрацыя непатрэбная.

Далучайцеся і будзьце салідарнымі!

📌«Станавіся да сцяны — мы цябе сфатаграфуем!» Магшоты палітвязняў
🤯Шматдзетная ўдава мусіць выплаціць амаль 2200 рублёў за сторыз, якую «магло праглядзець» 60 чалавек

Стала вядома, што 15 лістапада 2023 году ў судзе Глуска да 10 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі») асудзілі мэнэджарку Вольгу Галамаку.

Суддзя Вольга Галаўнёва прызнала яе вінаватай у тым, што яна запосціла ў інстаграм сторыз, якія нібыта зневажалі мясцовага інспектара ДПС. Вольга прызнала віну і распавяла, што размясціла ў сваім інстаграме ролік з ім, бо была пакрыўджаная тым, што супрацоўнік склаў на яе пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні. Калі яе спынілі, у яе машыны не было пасведчання пра тэхнічнае абслугоўванне.

Супрацоўнік ДПС запрасіў пазоў у памеры 5000 рублёў, аднак Вольга адзначыла, што гэта сума занадта высокая для яе.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114667
Чарговая «хатняя хімія» за ўдзел у мірным сходзе

Стала вядома пра яшчэ адзін прысуд паводле «народнага» арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Гэтым разам 15 лютага да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі») асудзілі Алу Кузняцову. Вядома, што жанчына мае праблемы са здароўем.

Да прысуду яна знаходзілася пад закладам у памеры 18 500 рублёў. Суддзя Юлія Шчоткіна прызнала яе вінаватай ва ўдзеле ў адным з мірных сходаў у 2020 годзе. Ала нібыта парушала грамадскі парадак, рухалася па праезнай частцы і дэманстравала пальцамі сімвал «вікторыі». Жанчына прызнала віну і пазнала сябе на фотаздымку, які быў сярод доказаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💜«Вясна» 8 сакавіка прэзентуе фільм, прысвечаны палітзняволеным жанчынам

Са жніўня 2020 года палітычны пераслед у Беларусі зазналі больш за 8000 жанчын. Па крымінальных артыкулах было асуджана не меней за 1030 жанчын, з іх мінімум 242 — да калоніі. На дадзены момант у месцах няволі ўтрымліваецца 170 палітзняволеных жанчын.

«Вясна» падрыхтавала да Міжнароднага дня правоў жанчын фільм пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль, якую ўтрымлівалі на «Валадарцы» за ўдзел у акцыях пратэсту чатыры месяцы. Яна распавяла сваю гісторыю ў засценках Музея праклятых жаўнераў і палітычных вязняў часоў Польскай народнай рэспублікі ў Варшаве. Яго ўмовы вельмі падобныя на мінскі СІЗА-1.

На прыкладзе асабістай гісторыі Дар'і вы даведаецеся, у якіх умовах утрымліваюцца палітзняволеныя жанчыны ў Беларусі, што яны перажываюць і з якімі пачуццямі пераносяць гэтае цяжкае выпрабаванне.

📌Фільм «Фіялетавыя слёзы». Прэм'ера 8 сакавіка на ютуб-канале «Вясны» ў 11:00 па беларускім часе па спасылцы (уключайце званочак-напамін 🔔)
За ўдзел у акцыі пратэсту затрыманы жыхар Гродна

Сцвярджаецца, што ён таксама нібыта пакідаў абразлівыя каментары пра міліцыянтаў і Лукашэнку.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У адным толькі Мінску са жніўня 2020 года распачалі больш за 7400 «экстрэмісцкіх» крымінальных справаў

Такую лічбу агучыў намеснік начальніка сталічнага ўпраўлення Следчага камітэта Андрэй Грыб.

Ён таксама падкрэсліў, што «праца па расследаванні злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці працягваецца і не спыняецца ні на адзін дзень».