Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.52K subscribers
25.2K photos
521 videos
119 files
21.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
У кастрычніку Віцебскі абласны суд прыме рашэнне аб ліквідацыі трох грамадскіх аб'яднанняў

Суд разгледзіць пазоў юстыцыі па ліквідацыі ГА «Віцебская абласная федэрацыя кікбоксінга і тайландскага бокса», а таксама яшчэ адной спартыўнай грамадскай арганізацыі — «Хакейны клуб "Паўночная Зорка"».

Таксама па пазове Міністэрства юстыцыі абласны суд разгледзіць ліквідацыю ГА «Міжнародная грамадская арганізацыя па рэабілітацыі падлеткаў, інвалідаў і пажылых людзей "Алмаз"», якая была зарэгістраваная ў Віцебску ў 2000 годзе, піша «Віцебская Вясна».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
📍Палітвязня Ягора Лянкевіча перавялі на турэмны рэжым у Магілёў

Ягора затрымалі 9 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 293 КК (удзеле ў масавых беспарадках).

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 12 сакавіка 2022 года Ягора асудзілі да 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У чэрвені 2022 года КДБ уключыў палітвязня ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Ён адбываў тэрмін у наваполацкай калоніі № 1. Стала вядома, што ў Наваполацку 5 верасня адбыўся суд па замене палітвязню рэжыму ўтрымання. Па рашэнні суддзі Ірыны Жаровай яго перавялі на турэмны рэжым.

💌Падтрымаць Ягора па новым адрасе: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Ягор Паўлавіч Лянкевіч
💻Напісаць анлайн
📝Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў верасні

📍Вядома пра не менш як 386 фактаў пераследу, у тым ліку пра 339 судоў: прызначана не менш як 79 арыштаў і 46 штрафаў;
📍За верасень праваабарончая супольнасць прызнала палітзняволенымі 36 чалавек 30 палітвязняў адбылі свой тэрмін і выйшлі на волю;
📍Праваабаронцы працягваюць фіксаваць катаванні і іншыя акты жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага годнасць абыходжання. Пра катаванні, іншыя віды забароненага абыходжання распавядаюць вызваленыя вязні;
📍Беларускія ўлады бязлітасна распраўляюцца з грамадзянамі за антываенную пазіцыю, падтрымку барацьбы ўкраінскага народу і войска з агрэсарам, у прыватнасці — за спробы ці за намеры далучыцца да вайсковых падраздзяленняў абаронцаў Украіны.

Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/112957

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | аднаразовым данатам
Audio
🎧Праваабарончая праграма «Вясна»

1:22 У Варшаве адкрылася выстава пра Алеся Бяляцкага

6:35 У Вільні адбыўся мітынг у гадавіну смерці Андрэя Зельцэра

10:39 У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам

15:19 «Каланіяльнае мінулае — гэта звер, які сядзіць глыбока». Як у Арменіі працуюць з тэмай дэкаланізацыі і ці ёсць падабенства з Беларуссю — размова з Тыгранам Аміранам

29:53 «Першы ліст прыйшоў ад Гундара». Асабістая гісторыя напісання лістоў палітвязням

🌿Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud
🇺🇳Да 30 лістапада місія па Беларусі пры УВКПЧ ААН збірае інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі

ААН цікавяць усе выпадкі парушэнняў, пачынаючы з траўня 2020 года. Каб распавесці сваю гісторыю, трэба запоўніць невялічкую анкетку на рускай ці ангельскай мове.

Місія па Беларусі збірае інфармацыю пра стан з правамі чалавека ў Беларусі і справаздачыцца перад міжнароднай супольнасцю. Бачнасць праблемы рэпрэсій у Беларусі зніжаецца, таму важна працягваць распавядасць пра выпадкі парушэнняў правоў чалавека, якія не скончыліся ў 2020 годзе.

Дадатковая ўвага дадаецца гендэрнаму аспекту такіх парушэнняў — сюды падыходзіць, напрыклад, не выдача гігіенічных пракладак падчас менструацыі альбо дадатковы ціск на мужчын праз не адпавяданне мускулінным нормам.

Нашыя юрысты дапамогуць вам распавесці сваю гісторыю рэпрэсій. Звяртайцеся на @zvarot96 ці на zvarot@spring96.org
За «распаўсюд экстрэмізму» грамадскімі працамі пакаралі жыхара Лёзненскага раёна

Суддзя і старшыня суда Лёзненскага раёна Алена Шарэц 13 верасня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы Instagram пакарала грамадскімі працамі на 20 гадзін і канфіскавала тэлефон у маладога жыхара аграгарадка Дабрамыслі Іллі Самохіна.

У судзе высветлілася, што малады чалавек паставіў «лайк» на допіс «Радыё Свабода» ў Instagram, піша «Віцебская Вясна».
⚖️У Мінску сёння пачалі судзіць былога вайскоўца Паўла Кучынскага

У Мінскім абласным судзе 4 кастрычніка разглядаюць справу супраць Паўла Кучынскага. Працэс вядзе суддзя Аляксандр Рыбакоў. Паўла абвінавачваюць паводле 7 крымінальных артыкулаў — сярод іх «здрада дзяржаве», «акт тэрарызму», «стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй».

Арганізацыя сілавікоў Беларусі BYPOL у мінулым верасні пісала, што Павел Кучынскі быў затрыманы ў сувязі з верагодным дачыненнем да справы «інкасатараў» — «спецслужбы пад катаваннямі прымусілі яго ўдзельнічаць у правакацыі, у рамках якой апошні выйшаў на сувязь з прадстаўнікамі BYPOL і прапанаваў здзейсніць акцыі прамога дзеяння. Усе перамовы і перапіска фіксавалася».

Калі вам вядомыя падрабязнасці гэтай справы ці інфармацыя пра Паўла — калі ласка, напішыце на
@Viasnainfo.
ГУБАЗіК затрымаў трактарыста «Зелянбуда» за сцяжок з «Пагоняй»

Паведамляецца, што на яго сілавікам паскардзіліся «неабыякавыя грамадзяне».

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
❗️Палітзняволеную Вікторыю Кульшу зноў змяшчалі ў ШІЗА

Вікторыю двойчы за год асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Апошні раз суд прызначыў жанчыне яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да трох з паловай гадоў калоніі.

За першыя паўгода ў зарэчанскай калоніі Вікторыя адбыла мінімум 92 дні ў ШІЗА і паўгады ў ПКТ. Па інфармацыі праваабаронцаў, адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю логцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры. Акрамя гэтага, жанчына некалькі разоў у калоніі трымала галадоўкі на знак пратэсту супраць жудасных умоваў. Праз гэта ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ.

22 чэрвеня жанчыну зноў этапавалі ў жаночую калонію № 24.

Цяпер стала вядома, што нядаўна яе ў чарговы раз змяшчалі ў ШІЗА на 30 сутак. Прычыны спагнання невядомыя.

💌Адрас для падтрымкі: ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Вікторыя Аляксандраўна Кульша
💻Напісаць анлайн
❤️Палітзняволены Ігар Повараў цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю

Ігар — былы супрацоўнік БМЗ у Жлобіне, актывіст забастоўкі. 17 жніўня 2020 года на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў Ігар разам з Аляксандрам Бабровым і Яўгенам Говарам перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе. Была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК. Усім траім суд прызначыў пазбаўленне волі тэрмінам на тры гады ў калоніі агульнага рэжыму. 16 верасня Баброў і Говар былі памілаваныя па ўказу Лукашэнкі. Ігар Повараў адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

У сярэдзіне снежня 2021 года Ігару ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым тэрмінам на 1 год. Па заканчэнні гэтага тэрміну яго зноў змясцілі назад у ПК № 1.

Крыніца: @viasnaHomel
Прысуд па «справе Гайдукевіча» пакінулі ў сіле. Хутка 15 палітвязняў этапуюць у калоніі

Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда 4 кастрычніка вынесла рашэнне па выніках разгляду апеляцыйных скаргаў некаторых фігурантаў і іх абаронцаў па «справе Гайдукевіча». Нагадаем, суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў фігурантам справы тэрміны ад 2 да 25 гадоў калоніі.

Абскарджвалі прысуд не ўсе палітвязні. З улікам меркавання прадстаўніка Генеральнай пракуратуры ўсе скаргі пакінутыя без задавальнення. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Ігара Любавіцкага разглядала два дні.

У хуткім часе 15 фігурантаў гучнай справы будуць этапаваныя з СІЗА-1 у калоніі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112962
Гродзенскага святара аштрафавалі за «распаўсюд экстрэмізму»

Святар Андрэй Наздрын быў затрыманы некаторы час таму — сілавікі праверылі яго тэлефон і сацсеткі, і знайшлі ў інстаграме падпіску на гродзенскага журналіста Руслана Кулевіча, сацсеткі якога былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі ў студзені.

З гэтай нагоды супраць святара быў распачаты адміністрацыйны працэс: складзены пратакол і прызначылі судовае разбіральніцтва.

Суддзя Алена Тоўсцік-Самойла прызначыла святару штраф у памеры 15 базавых велічыняў. Таксама была канфіскаваная «прылада злачынства» — мабільны тэлефон.

UPD. На сваёй старонцы ў сацсетках святар паведаміў, што быў затрыманы па даносе.

Крыніца: @christianvision
Як можна падтрымаць палітвязняў?

Амаль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні беларусаў па крымінальных справах. За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.

Мы заклікаем вас працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Дасылайце словы падтрымкі праз лісты і тэлеграмы, рабіце грашовыя пераводы, дасылайце пасылкі з прыемнымі дробязямі. Памятайце, што сіла беларусаў — у салідарнасці!

🌿Карысныя спасылкі па падтрымцы:

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Як рабіць грашовы перавод?

"Гэта надзвычай цудоўная падтрымка". Распавядаем пра пасылкі салідарнасці палітвязням

👨‍👩‍👧‍👧Падтрымаць фінансава сем'і палітзняволеных

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
«Гомельская Вясна»: У Светлагорскім РАУС збілі чалавека

Як стала вядома праваабаронцам, у аддзеле ўнутраных спраў Светлагорскага райвыканкама быў збіты чалавек. Па наяўнай інфармацыі, пацярпелы падаў скаргу, прызначана праверка.

Здарэнне адбылося ў ізалятары часовага ўтрымання Светлагорскага РАУС у жніўні. Чалавека, які быў змешчаны туды па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні, збіў супрацоўнік міліцыі.

Пасля выхаду з ІЧУ пацярпелы звярнуўся ў медыцынскую ўстанову, сляды збіцця былі зафіксаваны.

Крыніца: @viasnaHomel
«Мне не сорамна ні за адну секунду свайго жыцця». Журналіст Павел Мажэйка з-за кратаў

У ліпені Паўла асудзілі на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» паводле артыкула 361-4 КК. Журналіст віны не прызнаў і абскардзіў прысуд. Прызначаны судом тэрмін ён пракаментаваў у адным з лістоў, які нядаўна атрымалі сваякі журналіста, піша «Свабода».

«Тэрмін, безумоўна, вялікі. Так доўга асобна мы яшчэ не былі. Але тое, што нас не знішчае, ператварае нас у кінцугі», — зазначыў Павал. «Кінцугі» — старажытнае японскае майстэрства склейвання разбітай керамікі, пасля якога адноўленая рэч можа выглядаць яшчэ прыгажэйшай. Гэтым майстэрствам захапляліся ў сям’і Паўла Мажэйкі.

У тым жа лісце на волю Мажэйка напісаў пра матывы сваіх паводзінаў на судовым працэсе.

«Для мяне было важным захаваць гонар і годнасць, не змаладушнічаць. Мне не сорамна ні за адну секунду свайго жыцця».

💌Падтрымайце палітвязня: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Павел Іванавіч Мажэйка
💻Напісаць анлайн
У «спіс тэрарыстыў» дадалі яшчэ 3 чалавек

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ трох чалавек.

Сярод іх Дзмітры Лагуценка, Андрэй Цалюк, Павел Нявыглас.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1113 чалавек, з іх 361 — беларусы (адзначым, што ў спісе КДБ 1122 пазіцыі, аднак 9 чалавек з яго былі выдаленыя раней).

⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»
Сілавікі апублікавалі чарговую партыю «пакаяльных» відэа з Ваўкавыска

У відэа мужчыны распавядаюць, што былі затрыманыя за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у Інтэрнэце. Частка з затрыманых распавядае, што ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе, піша @Grodno_grab.

UPD. Па інфармацыі @nashaniva, сярод затрыманых Віктар Кручкоўскі і Валерый Грыгорчык.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У Гомелі асудзілі прадпрымальніка па «экстрэмісцкіх» артыкулах

Гомельскі абласны суд вынес прысуд па справе прадпрымальніка Валянціна Штэрмера. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) і ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці). Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Сяргей Багінскі.

Валянціна, паводле праўладных тэлеграм-каналаў, затрымалі 9 чэрвеня за «8 каментароў на тэму расійскай агрэсіі з абразамі грамадзян Расіі», чым ён нібыта «паспрабаваў распаліць нацыянальную варожасць». Таксама паведамлялася аб пакінутых абразах у дачыненні да Лукашэнкі.

Шляхам частковага складання, канчаткова суд прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/112966

💌Падтрымайце Валянціна:
СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Валянцін Генадзевіч Штэрмер
💻Напісаць анлайн
Былы журналіст Андрэй Толчын не выйшаў з ІЧУ праз 3 сутак з моманту затрымання

Як паведамляе @viasnaHomel, яго перавялі ў СІЗА № 3.

Толчына неаднаразова затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасць з 2017 года. Пасля пратэстаў 2020 года журналіст вырашыў сысці з прафесіі.

Апошнія пасты на старонцы Андрэя ў Facebook – гэта перапосты з дапамогай жывёлам, фота з сябрамі і знаёмымі. Таксама ў Андрэя нядаўна памерла сястра, якая гадавала яго ў маленстве.
🤯Іллю Двойрына, асуджанага за абліты фарбай аўтамабіль на крымскіх нумарах і літарай «Z», зноў арыштавалі

Жыхара Наваполацка, якога нядаўна асудзілі за абліты фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі і літарай «Z», зноў затрымалі 4 кастрычніка наўпрост на працы.

У той жа дзень супраць мужчыны склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння. Суд пастанавіў арыштаваць яго на 15 сутак.

Нагадаем, 28 верасня суд горада Наваполацка прызнаў Двойрына вінаватым паводле арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) і прызначыў яму 1 год пазбаўлення волі ўмоўна. Справу разглядаў суддзя Віталь Лапко.

👉Чытаць падрабязнасці па спасылцы.
Працяг рэпрэсій на ААТ «Лідахлебапрадукт»

3 кастрычніка сілавікі ў масках забралі з працы начальніка пажарна-вартавой аховы прадпрыемства — Юрыя Авіжыча, піша @lida_grab_court.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»