Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
22.1K photos
473 videos
84 files
19.6K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️У Беларусі +14 новых палітвязняў

Гэта Дар’я Тарасевіч, Павел Таланаў, Святлана Лупач, Дзяніс Галаўко, Глеб Муравіцкі, Дзмітрый Сафановіч, Генадзь Майсейчык, Аляксандр Конанаў, Сяргей Глінскі, Алена Чабатар, Сяргей Чабатар, Святлана Палуэктава, Уладзіслаў Бохан, Вольга Сухарава.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/112394

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі яшчэ адну дзяўчыну з фільма DELFI

На «пакаяльным відэа» яна кажа, што ўдзельнічала ў акцыі пратэсту ў 2020-ым годзе — а менавіта, стаяла на дарозе з плакатам. Паводле сілавікоў, кадры з дзяўчынай знайшлі ў фільме DELFI пра беларускія пратэсты.

Гэта ўжо як мінімум 4-ты чалавек, затрыманы пасля выхаду фільма.

🎥Публікуем фільм Delfi — каб людзі мелі магчымасць знайсці сябе і паклапаціцца аб сваёй бяспецы

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🇪🇺У санкцыйны спіс ЕС дадалі 32 супрацоўнікаў калоній, суддзяў і пракурораў

Сёння Еўрасаюз прыняў чарговы санкцыйны пакет у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Акрамя іншых, у спіс трапілі:

🔹 Аляксандр Карніенка (начальнік шклоўскай ПК-17);
🔹 Андрэй Пальчык (экс-начальнік наваполацкай ПК-1);
🔹 Аляксандр Кароль (старшы пракурор аддзела Генпракуратуры);
🔹 Пётр Арлоў (суддзя Мінскага гарадскога суда);
🔹 Руслан Машадзіеў (начальнік наваполацкай ПК-1);
🔹 Сяргей Карчэўскі (кіраўнік рэжымнага аддзела шклоўскай ПК-17);
🔹 Сяргей Маслюкоў (кіраўнік бабруйскай выхаваўчай калоніі №2);
🔹 Святлана Бандарэнка (суддзя суда Маскоўскага раёну Мінска);
🔹 Святлана Паходава (начальніца гомельскай ПК-4);
🔹 Таццяна Пірожнікава (суддзя суда Маскоўскага раёну Мінска);
🔹 Таццяна Гракун (пракурорка);
🔹 Валянціна Зянькевіч (суддзя);
🔹 Яўген Бубіч (начальнік бабруйскай ПК-2).

Увесь санкцыйна спіс па спасылцы
❗️У Светлагорску была затрымана рэдактарка кампаніі «Ранак»

У Светлагорску сёння раніцай была затрымана рэдактарка інфармацыйнай кампаніі «Ранак» Юлія Даўлетава. Да цяперашняга часу яна не выпушчана. Затрыманне адбылося па месцы жыхарства. Каб не турбаваць дзяцей, Юлія выйшла з кватэры ў пад’езд, пасля чаго дадому не вернулася, піша «Гомельская Вясна».

Нагадаем, што ў чэрвені шэраг работнікаў «Ранка» ўжо затрымліваліся, на іх былі накладзены арышты і штрафы за «экстрэмізм» па артыкуле 19.11 КаАП. Тады Даўлетавай сярод затрыманых не было. Затым сайт «Ранка» быў закрыты, а 4 ліпеня суд Чыгуначнага раёна Гомеля аб’явіў яго і адпаведныя старонкі ў сацсетках «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Затрыманні ў чэрвені адбыліся пасля таго, як «Ранак» першым паведаміў пра выбух і гібель людзей на светлагорскім заводзе беленай цэлюлозы.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🇪🇺У санкцыйны спіс ЕС дадалі 32 супрацоўнікаў калоній, суддзяў і пракурораў Сёння Еўрасаюз прыняў чарговы санкцыйны пакет у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Акрамя іншых, у спіс трапілі: 🔹 Аляксандр Карніенка (начальнік шклоўскай ПК-17); 🔹 Андрэй Пальчык (экс…
У санкцыйны спіс дадалі суддзю і пракурора па справе над Марфай Рабковай і яшчэ 9 палітвязнямі

Разглядаў справу Марфы суддзя Сяргей Хрыпач, дзяржабвінавачванне падтрымліваў пракурор Раман Бізюк. Вядома, што яны раней вялі «палітычныя працэсы», на якіх палітвязні часта заяўлялі пра катаванні і збіццё, але гэта было праігнаравана як суддзёй, так і пракурорам.

«Палітычных справаў» Сяргей Хрыпач пасля 2020 года браў не шмат. Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны» іх было толькі тры: справа Аляксандра Троцкага, Ягора Дуднікава і Дзмітрыя Падрэза. Усе фігуранты гэтых справаў падвяргаліся катаванням і збіццю, але, нягледзячы на гэта, Хрыпач прызначаў ім вялікія тэрміны.

«Вясна» распавядае, што вядома пра крымінальныя справы супраць палітвязняў, якія вялі суддзя Хрыпач і пракурор Бізюк
У санкцыйны спіс таксама трапіў сумнавядомы пракурор Аляксандр Кароль — ён падтрымліваў абвінавачванне па справе Алеся Пушкіна і вясноўцаў

Ён вядомы сваім удзелам у гучных палітычна матываваных справах. Кароль падтрымліваў абвінавачванне па справе «Вясны», фігурантамі якой выступалі Алесь Бяляцкі, Валянцін СтэфановічУладзь Лабковіч, а таксама Зміцер Салаўёў. Ён запрасіў ім вялікія тэрміны зняволення.

Таксама Кароль падтрымліваў дзяржабвінавачванне па справе Эдуарда Бабарыкі, а таксама Марыі Калеснікавай і Максіма Знака. Ён падтрымліваў абвінавачванне і па справе мастака Алеся Пушкіна — які загінуў у калоніі.

У 2021 годзе Кароль атрымаў з рук Лукашэнкі медаль «За працоўныя заслугі».

Адзначым, што ў санкцыйны спіс трапіў і следчы па справе «Вясны» Антон Каляга.
Жыхара Мінска Андрэя Круглёва затрымалі нібыта за рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога»

Мужчыну вінавацяць у тым, што ён зарэгістраваўся ў чат-боце плана «Перамога». Як піша @nashaniva, цалкам магчыма, што ён перадаў свае асабістыя звесткі ў фэйкавы клон чат-бота і ўступіў у камунікацыю з сілавікамі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі сёлета адзначаецца ўжо ў дванаццаты раз. Дата 4 жніўня была абраная не выпадкова — менавіта ў гэты дзень у 2011 годзе быў арыштаваны праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Нягледзячы на вызваленне Алеся ў 2014 годзе, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці заявілі, што не збіраюцца адмаўляцца ад правядзення Дня салідарнасці:

«Будзем адзначаць гэты дзень штогод да таго часу, пакуль становішча грамадзянскай супольнасці ў Беларусі не зменіцца, пакуль у краіне не перастануць саджаць у турму за праваабарончую дзейнасць і пакуль у ёй не будуць гарантаваныя фундаментальныя свабоды».

У гэтым годзе Алесь Бяляцкі зноў сустракае Дзень салідарнасці за кратамі.
🎉Павіншуйце Аляксандра Троцкага, асуджанага да 10 гадоў калоніі, з Днём народзінаў

Палітзняволены 5 жніўня адзначыць 48-годдзе за кратамі. У зняволенні палітвязень утрымліваецца ўжо амаль тры гады.

Нагадаем, Мінскі гарадскі суд 5 сакавіка 2021 вынес прысуд па крымінальнай справы за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў (арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса) супраць 45-гадовага бізнэсмена. Паводле абвінавачвання, ён правёз 12 жніўня на капоце сваёй машыне супрацоўніка ДАІ Уладзіміра Юрава, у выніку чаго той атрымаў цялесныя пашкоджанні, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя.

Пасля затрымання Троцкага моцна збілі. З чэрапна-мазгавой траўмай пад канвоем і ў кайданках ён правёў у шпіталі тры тыдні.

За наезд на даішніка пракурор просіць пакараць Аляксандра Троцкага 11 гадамі калоніі

💌Павіншуйце палітвязня тэлеграмамі, лістамі і паштоўкамі па адрасе: ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Аляксандру Фёдаравічу Троцкаму
💻Напісаць анлайн
❗️«Вашы пакуты прынясуць плён», — Лех Валенса — у Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

Сёння адзначаецца Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. У гэты дзень у 2011 годзе быў першы раз арыштаваны ў межах крымінальнай справы старшыня і заснавальнік «Вясны» Алесь Бяляцкі. Праз дзесяць гадоў яго зноў затрымалі за праваабарончую дзейнасць і асудзілі па надуманных абвінавачваннях.

Гэтая сітуацыя яскрава паказвае, што палітыка рэжыма Лукашэнкі па знішчэнні грамадзянскай супольнасці Беларусі адбывалася на працягу ўсяго яго існавання, а ў апошнія гады сітуацыя стала катастрафічнай.

Цяпер за кратамі за сваю дзейнасць утрымліваюцца пяць праваабаронцаў і валанцёраў «Вясны», дзясяткі грамадскіх і прафсаюзных актывістаў, больш за 850 некамерцыйных арганізацый знаходзяцца ў працэсе прымусовай ліквідацыі.

Па просьбе «Вясны» ў Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі са зваротам да беларусаў звярнуўся Лех Валенса — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, адзін з заснавальнікаў і лідар грамадскага руху «Салідарнасць», былы прэзідэнт Польшчы.

🎥Зварот на Youtube (BEL | ENG субтытры)
📝Тэкставая версія
spis ekstremistau.pdf
2.5 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 25 прозвішчаў — цяпер у ім 3111 чалавек

4 жніўня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі супрацоўніцу службы «Адно акно» Кастрычніцкага раёна Мінска Святлану Бычкоўскую, адміністратара Telegram-канала Уладзіміра Астапчыка, палітвязня Яраслава Саковіча, якога катавалі за дапамогу Украіне.

Да допіса далучыны апошні Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
Як мінімум 7 сілавікоў у поўным абмундзіраванні прыйшлі затрымліваць хлопца за «экстрэмісцкую» падпіску ў сацсетках

На «пакаяльным відэа» затрыманы Уладзімір Паўлавец кажа, што быў падпісаны ў сацсетках на старонку «Зеркало», а таксама нібыта далучыўся да чат-бота плана «Перамога». Бачна, што хлопца збілі пасля затрымання — у яго гематома і сінякі на твары.

Відэа затрымання апублікаваў прапагандыст Азаронак, здзекліва пракаментаваўшы збіццё беларуса словамі «Что с лицом?».

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
За падпіску на «экстрэмісцкія» старонкі аштрафавалі шматдзетную маці

Суддзя Дубровенскага раёна Марыя Цыклінская 15 чэрвеня за падпіску на «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы ў сацыяльных сетках пастанавіла аштрафаваць на 370 рублёў маці траіх малалетніх дзяцей Святлану Маталыгіну.

У судовым паседжанні быў усталяваны факт таго, што «правапарушальніца» з дапамогай тэлефона з 2020 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» мела падпіску на інфармацыйную прадукцыю ў дзвюх групах, уключаных у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Міліцыя выявіла гэтую інфармацыю падчас маніторынгу інфармацыйных рэсурсаў у інтэрнеце.

Крыніца: Віцебская Вясна
✍️Блог Алеся Бяляцкага: Турма. Забытыя людзі. Гісторыя: I. АРЫШТ

Успаміны старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага пра свае затрыманне 4 жніўня 2011 года. Ён знаходзіўся за кратамі больш за 1000 дзён і выйшаў на волю ў чэрвені 2014.

«Сон гэта, ня сон, што адбываецца? Няўжо волі канец? Вось яно, грымнула, здарылася тое, што прадчуваў і чаго чакаў, адганяючы гэтыя думкі, як штосьці непрыемнае, якое можа і не адбыцца. ГБ, улады, усё ж зрабілі наступны крок. Вось зараз пачынаецца новы адцінак майго жыцьця, мабыць далёка ня самы просты і лёгкі. І мяне міжволі зацягвае ў непазьбежнае кола падзеяў так, што не выскачыць, не адкруціць назад. А што застаецца мне? Вось і пабачым, чаго ты варты»

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/blogs/bialacki/95718

💌Падтрымайце Алеся лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
💻Напісаць анлайн
📍На волю выйшлі два палітвязні, асуджаныя па "справе карагодаў"

Радзівона Кандрацюка і Віктара Лабко асудзілі па берасцейскай "справе карагодаў", распачатай паводле падзеяў 13 верасня 2020 года ў горадзе, калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт. У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 траўня 2021 года палітвязняў асудзілі да 2 гадоў "хіміі".

Радзівон адбываў тэрмін у асіповіцкай ПУАТ-48, а Віктар — у шклоўскай ПУАТ-49. Днямі палітвязні выйшлі на волю, цалкам адбыўшы тэрміны, паведамляе "Берасцейская Вясна".
🗣«Хто тады будзе нас бараніць?» Восем гісторый вясноўцаў пра два дні разгрому

Улады пераследавалі дзейнасць Праваабарончага цэнтру «Вясна» цягам шмат гадоў. Вобшукі, затрыманні, пазбаўленне рэгістрацыі – далёка не поўны пералік рэпрэсіўных дзеянняў, якія дзяржава прадпрымала ў дачыненні да сяброў і сябровак арганізацыі.

Таму сёння, у Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, мы ўзгадваем два чорныя дні ў гісторыі «Вясны»: 16 лютага і 14 ліпеня 2021 году, калі па ўсёй краіне адбыўся адначасовы разгром шэрагу недзяржаўных арганізацый і рэдакцый СМІ. Закранула гэта і вясноўцаў і вясновак – праз іх гісторыі мы паказваем, як гэта было.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112400

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | аднаразовым данатам