Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.58K subscribers
27.2K photos
575 videos
152 files
23.6K links
Тэлеграм-канал ПЦ «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
😔Палітвязня Аляксея Глотава могуць перавесці на турэмны рэжым

Палітвязня асудзілі да 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафа ў памеры 700 базавых велічыняў (22 400 рублёў) па справе "Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі", якую ў Беларусі прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй. Аляксея прызналі вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Яму і яшчэ 4 палітвязням інкрымінавалі тры эпізоды – спроба падрыва вузла сувязі Вайскова-марскога флоту Расеі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах. 

Аляксей адбывае пакаранне ў шклоўскай калоніі № 17.

Стала вядома, што 4 жніўня ў Шклове адбудзецца суд па змене палітвязню рэжыму ўтрымання. Па рашэнні суддзі Аляксандра Тараканава яго могуць перавесці на турэмны рэжым

💌Падтрымаць палітвязня: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Аляксей Уладзіміравіч Глотаў
💻Напісаць анлайн
🤬106😡9🙏2👎1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Так выглядае камера №69 на Валадарцы – яе мадэль зрабіў былы палітвязень Лявон Халатрян

«Гэта 3D-мадэль камеры, у якой я сядзеў са жніўня па снежань 2020 года (4 з 6 месяцаў зняволення). Атрымалася вельмі падобна на рэальную камеру, там было цалкам нядрэнна, усяго 13 чалавек і ўсім ёсць, дзе спаць. Іншыя камеры значна горшыя і зараз умовы ў цэлым сталі нашмат больш жорсткімі», — напісаў Лявон.

3D-мадэль камеры дасяжная па спасылцы
😢86🤬11🔥8💔4😡31💩1
На марафоне салідарнасці з палітвязнямі сабралі ўжо больш за 550 000 еўра

Усе данаты збіраюцца на адзіны рахунак, адкуль грошы размяркуюцца паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным.

⁉️Дзе зрабіць данат?

Свае данаты палітвязням можна даслаць праз сайт salidarnasc.com альбо праз сэрвіс donate.stripe

Якая мінімальная сума ахвяравання і калі скончыцца збор?

Данаціць можна ад 5 еўра. Збор скончыцца сёння ў 23:59 па мінскім часе.

💳Ці можна перавесці грошы з беларускай карткі?

Дзеля вашай бяспекі, раім вам не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў. Вы можаце папрасіць падтрымаць збор вашых сяброў, што жывуць за мяжой.
102🔥15❤‍🔥3🤮1🐳1
За двое сутак марафона салідарнасці з палітвязнямі беларусы сабралі больш за 574 000 еўра

Усе данаты збіраліся на адзіны рахунак, адкуль грошы размяркуюцца паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным.
201👏16❤‍🔥3🐳3🤮2🔥1😁1
🇺🇳Да 30 лістапада місія па Беларусі пры УВКПЧ ААН збірае інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі

ААН цікавяць усе выпадкі парушэнняў, пачынаючы з траўня 2020 года. Каб распавесці сваю гісторыю, трэба запоўніць невялічкую анкетку на рускай ці ангельскай мове.

Місія па Беларусі збірае інфармацыю пра стан з правамі чалавека ў Беларусі і справаздачыцца перад міжнароднай супольнасцю. Бачнасць праблемы рэпрэсій у Беларусі зніжаецца, таму важна працягваць распавядасць пра выпадкі парушэнняў правоў чалавека, якія не скончыліся ў 2020 годзе.

Дадатковая ўвага дадаецца гендэрнаму аспекту такіх парушэнняў — сюды падыходзіць, напрыклад, не выдача гігіенічных пракладак падчас менструацыі альбо дадатковы ціск на мужчын праз не адпавяданне мускулінным нормам.

Нашыя юрысты дапамогуць вам распавесці сваю гісторыю рэпрэсій. Звяртайцеся на @zvarot96 ці на zvarot@spring96.org
74🤡3🔥1😱1
Валянціну Болбат забралі адседжваць прысуджаныя ёй раней 30 сутак арышту

Грамадскую актывістку з Верхнядзвінска раніцай 31 ліпеня міліцыянты забралі з дому. Яна павінна адседзець прысуджаныя ёй раней 30 сутак, і, хутчэй за ўсё, гэта будзе ў Віцебскім ІЧУ, піша «Віцебская Вясна».

Гэта ўжо не першы арышт, прысуджаны вядомай актывістцы з Верхнядзвінску. Умовы, у якіх яе ўтрымлівалі за кратамі, істотна пахіснулі здароўе Валянціны. Яна перанесла гіпертанічны крыз, мае праблемы з сэрцам, і з тае прычыны некалькі разоў трапляла ў шпіталь пасля знаходжання ў Наваполацкім ЦІПе.

Апрача гэтага, жанчына мае запазычанасці па прысуджаных раней адміністрацыйных штрафах. Усяго Болбат сёлета судзілі паводле арт.19.11 КаАП і 24.23 КаАП шэсць разоў.
🤬116😡101👎1🙏1
ГУБАЗіК затрымаў слесара завода ЗЛіН у Гомелі — у яго спыталі, якога колеру беларускі сцяг, а пры затрыманні паставілі калена на шыю

Гомельскі завод ЗЛіН апублікаваў у сябе ў тэлеграм-канале «пакаяльнае» відэа свайго цяпер ужо былога супрацоўніка Віталя Сваткоўскага.

На ім бачна, як мужчыну затрымлівае ГУБАЗіК — яго паклалі на зямлю, а адзін з супрацоўнікаў паставіў на шыю затрыманага калена. Пасля гэтага у Віталя спыталі, якога колеру беларускі сцяг і хто прэзідэнт краіны.

Пазней мужчына быў вымушаны сказаць, што ставіў «лайкі» на «экстрэмісцкія» пасты ў «Аднакласніках». Паведамляецца, што яму прызначылі 25 сутак арышту паводле арт. 19.10 КаАП (распаўсюд нацысцкай сімволікі) і арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі).
🤬172😡13👎1🔥1😢1🙏1
Вярхоўны суд разглядзеў апеляцыю па «справе TUT.ВY» — прысуд пакінуты без зменаў, а апеляцыя без задавальнення

Рашэнне прымаў суддзя Ігар Любавіцкі.

Нагадаем, у Мінгарсудзе ў сакавіку агучылі прысуд па справе найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.ВY: былой галоўнай рэдактарцы Марыне Золатавай і былой генеральнай дырэктарцы Людміле Чэкінай прызначалі па 12 гадоў калоніі. Суд у закрытым рэжыме цягнуўся больш за два месяцы — агулам прайшло 37 пасяджэнняў.

💌Падтрымаць журналістак: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Людміла Юр'еўна Чэкіна, Марына Васільеўна Золатава 
💻Напісаць анлайн
🤬101😢8👎1
❗️Палітвязня Аляксея Кудасава, асуджанага да 11 гадоў калоніі, зноў будуць судзіць

25-гадовага Аляксея затрымалі 1 ліпеня 2021 года ў Мінску. Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэка і асудзілі да 11 гадоў калоніі. Паводле інфармацыі праўладнага тг-канала, Кудасава судзілі за распальванне сацыяльнай варожасці, абразу прадстаўнікоў улады, а таксама за арганізацыю масавых беспарадкаў і стварэнне телеграм-канала «Каскад».

Тэрмін палітвязень адбываў у ваўкавыскай калоніі № 11, дзе яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА.

Цяпер стала вядома, што Аляксея зноў будуць судзіць паводле ч. 2 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання, здзейсненае паўторна). Справу разгледзяць у закрытым рэжыме ў Гомельскім абласным судзе 3 жніўня, працэс будзе весці суддзя Вадзім Бобыраў..

💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Аляксей Фірдаўсавіч Кудасаў
💻Напісаць анлайн
🤬110😢5🙏21👎1🤯1
❗️«Яго паважалі за паслядоўнасць у адстойванні сваёй пазіцыі». Былыя палітвязні — пра Алеся Пушкіна

У ноч з 10 на 11 ліпеня ў рэанімацыі памёр 57-гадовы палітзняволены мастак Алесь Пушкін, куды ён трапіў з гродзенскай турмы. Як пазней высветлілася, у Алеся была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме. Мастака ўжо ў непрытомным стане прывезлі ў бальніцу, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца.

Праваабаронцы «Вясны» працягваюць збіраць інфармацыю пра пераслед, зняволенне і смерць Алеся. За кратамі палітвязень утрымліваўся больш за два гады. Што з мастаком адбывалася за кратамі гэты час — «Вясна» сабрала ўспаміны былых палітвязняў пра Алеся Пушкіна.

«У Алеся не было расчаравання. Сваё зняволенне ён перажываў абсалютна нармальна. Ён казаў: "Калі я тут знаходжуся, то значыць я нармальны беларус, які нічога дрэннага не зрабіў, а толькі любіць сваю Радзіму"».

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/112363
64💔49🤔1🙏1🕊1👀1
Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу Валерыі Касцюговай

Вярхоўны суд адхіліў апеляцыйную скаргу Валерыі і пакінуў у сіле прысуд — 10 гадоў зняволення, вынесены ў сакавіку Мінгарсудом. Пасяджэнне ў Вярхоўным судзе прайшло 25 ліпеня. Пасля разгляду апеляцыі спадарыня Валерыя мела кароткае спатканне з мужам. Цяпер на пачатку жніўня яе павінны этапаваць у Гомель, піша @bajby.

Паводле родных і сяброў, Валерыя не спадзявалася, што Вярхоўны суд задаволіць яе апеляцыйную скаргу. Але вырашыла аспрэчваць рашэнне суда першай інстанцыі, каб прадэманстраваць сваю нязгоду з вынесеным прысудам.
🤬107😢61👍1👎1🙏1
ГУБАЗіК затрымаў беларуса — яго прымусілі высмаркацца ў бел-чырвона-белы сцяг і сцяг ЗША

На «пакаяльным відэа» хлопец «прызнаецца» ў тым, што сядзіць у «тэрарыстычных чатах» і «жадае зла Беларусі». У канцы відэа затрыманага прымусілі высмаркацца ў нацыянальны беларускі сцяг і сцяг ЗША.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🤬167😡18👎1🔥1
У Гомелі затрыманыя не меней за 9 чалавек

Усе яны кажуць пра тое, што прыцягнулі ўвагу сілавікоў сваімі падпіскамі ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах. Адзін з мужчын распавёў, што ў яго тэлефоне знайшлі чат-бот плана «Перамога» і перапіску ў ім.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🤬121😡4👎1🙏1
😔Пенсіянерку Наталлю Пятровіч будуць судзіць паводле пяці крымінальных артыкулаў за каментары

68-гадовую Наталлю затрымалі 19 снежня 2022 года дома за каментары. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэміскім фармаванні), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцыяў). Справу жанчыны пачнуць разглядаць у Мінгарсудзе 7 жніўня. Працэс будзе весці суддзя Вера Галаўкова.

Нядаўна яна даслала ліст на волю:

"Вы за мяне, калі ласка, не перажывайце, ва ўсякім разе я нікога не забіла, нічога не ўкрала, нікога не падманула і любому чалавеку магу спакойна і адкрыта глядзець прама ў вочы. Я ў парадку."

💌Падтрымайце Наталлю грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Наталля Іванаўна Пятровіч
💻Напісаць анлайн
🤬104💔227😡2👎1
🤯«Давайте еще раз, но на нормальном языке». Як Алеся Пушкіна дыскрымінавалі ў зняволенні за беларускую мову

Пра гэта распавядаюць былыя вязні, якія перасякаліся з мастаком за кратамі.

🔹«Яму кажуць: "Говори нормально!" Ён кажа: "Дык я ж нармальна, вось даклад даю". А яны: "Не, гэта не нармальна, давай, каб я цябе разумеў". Яны разумелі беларускую мову, але рабілі гэта наўмысна, каб яму цяжка было»;

🔹«"А теперь давайте еще раз, но на нормальном языке. На этом я вас не понимаю". Рэакцыя вертухая на беларускамоўны рапарт-даклад Алеся Пушкіна. Мастак губляўся. Ледзьве падбіраў словы, але выконваў "законные требования сотрудников администрации"»;

🔹«Алесь заўсёды размаўляў на беларускай мове. Ён спрачаўся з тымі, хто не ведаў мовы ці не хацеў размаўляць па-беларуску. Алесь не разумеў гэтага».

💔«Яго паважалі за паслядоўнасць у адстойванні сваёй пазіцыі». Былыя палітвязні — пра Алеся Пушкіна
🤬80💔46😢8😡2🙏1
❗️У Беларусі +14 новых палітвязняў

Гэта Віталь Вайцяховіч, Анастасія Вайцяховіч, Уладзіслаў Вайцяховіч, Вольга Вайцяховіч, Вольга Пятух, Уладзімір Савянкоў, Сяргей Сакалоў, Мікалай Рой, Уладзімір Адзінец, Кірыл Кузняцоў, Яўген Чуміла, Аляксей Прохараў, Сяргей Гуня, Канстанцін Прытуленка.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/112367

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
😢69🤬30😱72🙏2😡2👎1😁1
📍Палітзняволеную актывістку Алену Гнаук перавялі ў жаночую калонію ў Зарэччы

У Чыгуначным раёне Гомеля 28 красавіка агучылі прысуд па трэцяй крымінальнай справе супраць пружанскай актывісткі — 1 год пазбаўлення волі. Канчатковы тэрмін пакарання складае 2 гады і 11 месяцаў зняволення.

Гэтым разам Алену абвінавацілі паводле арт. 411 КК за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай калоніі". Вядома, што ў жаночай калоніі яе часта адпраўлялі ў ШІЗА, а таксама змяшчалі на некалькі месяцаў у ПКТ.

Стала вядома, што нядаўна Алену перавялі ў жаночую калонію № 24 у Зарэччы. У гэтай калоніі ўтрымліваюцца яшчэ Вікторыя Кульша і Паліна Шарэнда-Панасюк, на якіх увесь час жорстка цісне адміністрацыя.

💌Падтрымайце жанчыну: ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Алена Пятроўна Гнаук
💻Напісаць анлайн
🤬99😢20🙏5👎1
Лукашэнка прызначыў трох новых суддзяў Вярхоўнага суда — адзін з іх Максім Філатаў, які асудзіў Вітольда Ашурка

Ён шырокавядомы палітычна матываванымі прысудамі. Так, мужчына асудзіў да пяці гадоў калоніі актывіста Вітольда Ашурка. 21 траўня 2021 года Вітольд памёр у калоніі пры нявысветленых акалічнасцях. Таксама Філатаў прызначыў фігурантам «справы Аўтуховіча» 197 гадоў і 7 месяцаў калоніі і амаль 100.000$ штрафаў.

На мінулым тыдні Філатаў прызначыў па 6 гадоў калоніі журналісту Паўлу Мажэйку і адвакатцы Юліі Юргілевіч.

Адзначым, што за няпоўныя тры гады рэпрэсій у Беларусі Філатаў «вырас» з суддзі суда Лідскага раёна да суддзі Вярхоўнага суда.
🤬119💩38🤮10😱2👎1