Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
22.1K photos
473 videos
84 files
19.6K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🎥Анлайн-трансляцыя гутаркі з лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру 2022 года ў Вашынгтоне

З 25 па 28 ліпеня дэлегацыя лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру 2022 года з Украіны, Беларусі і Расіі праводзяць сустрэчы з высокапастаўленымі прадстаўнікамі ўрада ЗША, падчас якіх выкажа непахісную падтрымку Украіне.

Дэлегацыя ў складзе Аляксандры Мацвяйчук з «Цэнтра грамадзянскіх свабод» Украіны, Аляксандра Чаркасава з расійскага праваабарончага цэнтра «Мемарыял» і Канстанціна Старадубца з «Вясны», які прадстаўляе зняволенага лаўрэата Алеся Бяляцкага, сустрэнецца з прадстаўнікамі Дзяржаўнага дэпартамента, камісіі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Камітэта па міжнародных адносінах ЗША і Белага дома, а таксама з рознымі экспертамі ў галіне права і ўплывовых аналітычных цэнтраў.

Сёння ў Вашынгтоне адбудзецца публічнае мерапрыемства: «Гутарка з лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру 2022 года». Яно пачнецца а 18-ай па мінскім часе і працягнецца 1,5 гадзіны.

👀Анлайн-трансляцыя па спасылцы
‼️Палітвязня Алега Яфрэменку зноў асудзілі за "непадпарадкаванне" адміністрацыі калоніі. Яму дадалі яшчэ адзін год зняволення

У судзе Горацкага раёна 25 ліпеня віцебчука асудзілі ўжо паводле трэцяй крымінальнай справы. Яго зноў абвінавацілі па ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Алена Вараб’ёва прызначыла Алегу яшчэ адзін год зняволення.

Раней палітвязню ўжо ўзмацнялі рэжым: у верасні 2021 года з калоніі, дзе ён адбываў тэрмін за падсечку міліцыянту, Алега перавялі на турэмны рэжым у Магілёў, а летась дадалі год калоніі за "непадпарадкаванне" адміністрацыі магілёўскай турмы.

Чытаць падрабязнасці па спасылцы.

💌Пакуль прысуд не ўступіў у сілу, кожны можа падтрымаць палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Алег Віктаравіч Яфрэменка
💻Напісаць анлайн
🇳🇴Сем нарвежскіх парламентарыяў сталі «хроснымі» зняволеных прафсаюзных актывістаў

Да кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай «Libereco — Партнёрства за правы чалавека», далучыліся сем нарвежскіх парламентарыяў. Яны сталі сімвалічнымі «хроснымі» для зняволеных прафсаюзных актывістаў: Аляксандра Капшуля, Аляксандра Кандрацюка, Сяргея Сляжова, Вольгі Барушка, Яўгена Батуры, Аляксея Забірана, Андрэя Шульгата.

«Свабода слова з'яўляецца фундаментальным правам чалавека, а прафсаюзы з'яўляюцца законнымі і гуляюць вырашальную ролю ў барацьбе за справядлівасць. Я салідарна з мужнымі людзьмі ў Беларусі, якія працягваюць барацьбу за дэмакратыю, нягледзячы на пагрозу арыштаў і жорсткага гвалту. Я рашуча асуджаю аўтарытарную беларускую дзяржаву».

Чытаць па спасылцы 👉
spring96.org/be/news/112326

🇪🇺#WeStandBYyou. Распавядаем, хто такія «хросныя» палітвязняў і чым яны займаюцца
📝Justice Hub публікуе даклад «Адказнасць за злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі: фактычныя дадзеныя і прававы аналіз»

Грунтуючыся на нормах міжнароднага крымінальнага права, эксперты Цэнтра права і дэмакратыі «Justice Hub» — Марыке дэ Хун, Андрэй Васільеў і Марыя Колесава-Гудзіліна — падрыхтавалі першы падрабязны юрыдычны аналіз сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека, учыненых Лукашэнкам і беларускімі ўладамі ў перыяд з траўня 2020-га года.

«Лукашэнка і беларускія ўлады здзейснілі злачынствы супраць чалавечнасці, якія ўключаюць у сябе пазбаўленне волі, катаванні, забойствы, згвалтаванні і іншыя цяжкія формы сэксуальнага гвалту, гвалтоўныя знікненні, пераследы і дэпартацыі».

Падрабязнасці
па спасылцы
У Гомелі пачынаецца закрыты суд над журналісткай Ларысай Шчыраковай

Гомельскі абласны суд пачынае разгляд крымінальнай справы вядомай журналісткі і культурніцкай дзяячкі Ларысы Шчыраковай. Яе абвінавачваюць паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і тое ж дзеянне, якое ажыццяўляецца паўторна).

Судовы працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Справу прызначаны разглядаць суддзя Мікалай Доля.

Паводле матэрыялаў следства, Ларыса «выкарыстоўваючы напружаную грамадскую сітуацыю і імкнучыся дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне, прадаставіла для размяшчэння і размясціла ў сетцы Інтэрнэт, у тым ліку на дэструктыўных рэсурсах, інфармацыйныя матэрыялы з загадзя ілжывымі звесткамі, якія дыскрэдытавалі Рэспубліку Беларусь».

Яна ж нібыта «ажыццяўляла збор, стварэнне, апрацоўку, захоўванне і перадачу інфармацыі для "Вясны" і "Белсату"».

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112329
📍Як палітвязняў працягваюць пераследаваць у калоніях?

Па дадзеных праваабаронцаў, як мінімум 55 палітзняволеным узмацнілі пакаранне і перавялі з калоніі на турэмны рэжым і супраць яшчэ 27 распачалі новыя крымінальныя справы па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

«Вясна» распавядае, якія метады ціску выкарыстоўвае адміністрацыя калоній супраць палітвязняў і каму з палітычных вязняў узмацнілі ўмовы ўтрымання.

🌿Карысныя спасылкі па падтрымцы палітвязняў:

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Як рабіць грашовы перавод?

"Гэта надзвычай цудоўная падтрымка". Распавядаем пра пасылкі салідарнасці палітвязням

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
ГУБАЗіК затрымаў мужчыну, які нібыта пакінуў 2000 каментароў у «экстрэмісцкіх» чатах

На «пакаяльным» відэа затрыманы кажа, што пакідаў каментары, якія «ганьбілі дзейную ўладу і яе прадстаўнікоў». Сілавікі сцвярджаюць, што мужчына «адпачне пару гадоў без інтэрнэту».

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Журналіста Дзяніса Івашына таемна судзілі ў калоніі — яго перавялі на строгі турэмны рэжым

Гэта вынікае з адказу начальніка магілёўскай папраўчай калоніі № 15, які прышоў маці Дзяніса Людміле Івашынай. Пра суд, які пастанавіў перавесці журналіста з калоніі на строгі турэмны рэжым, не ведалі ні родныя, ні ягоны адвакат.

У лісце ад 18 ліпеня за подпісам Лазарэнкі паведамляецца, што над Дзянісам адбыўся суд і што рашэнне выносіў суд Кастрычніцкага раёна Магілёва. Дата суда не ўказаная, піша @bajby.

Нагдаем, у верасні 2022 года Гродзенскі абласны суд прызнаў Івашына вінаватым паводле арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і асудзіў яго да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

💌Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8. 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
У Гомелі затрыманы анастэзіёлаг-рэаніматолаг Сяргей Крыж

За што менавіта ён затрыманы — невядома, але, паводле непацверджанай інфармацыі @belhalat_by, 25 ліпеня яму прызначылі 15 сутак арышту.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Палітвязня ў Віцебску асудзілі на два гады калоніі за абразу Лукашэнкі

У Віцебскім раённым судзе 21 чэрвеня асудзілі палітзняволенага Канстанціна Ступнікава паводле ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). Суддзя Міхаіл Зубеня прызначыў Канстанціну два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Як паведаміў мужчына на судзе, 25 красавіка ён адзначаў Радаўніцу разам з маці, сястрою і яе мужам. Кампанія шмат выпіла, пасля чаго жанчына выклікала на яго міліцыю. Паводле меркавання суду, Канстанцін у прысутнасці міліцыянтаў нецэнзурна выказваўся ў бок Лукашэнкі.

«У абвінавачванні гучаць словы “прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч”. Я не казаў такога, проста сказаў “Лукашэнка”. Супрацоўнікі міліцыі мяне не затрымлівалі, не спынілі. Яны проста стаялі і чакалі, пакуль я нагаваруся пры іх. Можна было мяне два разы дручком перабіць, каб я прыйшоў у прытомнасць, бо я не памятаю, як я выказваўся».

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112331
❗️У Гомелі асудзілі чыгуначніка Віктара Залатарэўскага, якога затрымалі па выездзе ў Літву

Гомельскі абласны суд вынес прысуд 28-гадоваму Віктару Залатарэўскаму, якога затрымалі ў лютым пры спробе выехаць ў Літву. Яго абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле у ім (арт. 362-1 КК) і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК). Крымінальную справу разглядаў суддзя Алег Харошка.

28-гадовага гамельчука затрымалі 3 сакавіка ў Гродзенскай вобласці, калі ён спрабаваў выехаць з Беларусі ў Літву. Вядома, што мужчына збіраўся ляцець у Грузію ў адпачынак. Пры аглядзе яго мабільнага тэлефона супрацоўнікамі міліцыі былі выяўленыя падпіскі на тэлеграм-каналы, прызнаныя ўладамі «экстрэмісцкімі».

У выніку, Віктару прызначылі два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112336
Амерыканскі кінарэжысёр падтрымаў палітзняволеную журналістку Ларысу Шчыракову

Да ініцыяванага @bajby Марафону салідарнасці са зняволенымі журналістамі далучыўся Эрні Барбараш — рэжысёр з ЗША.

Ён вырашыў падтрымаць журналістку з Гомеля Ларысу Шчыракову, чыю крымінальную справу сёння пачынае разглядаць Гомельскі абласны суд.

🔹«Матывуе смешная фантазія, што рэжым Лукашэнкі разваліцца раней, чым я скончу свой штодзённы падлік». Як амерыканец падтрымлівае палітвязняў
Палітзняволены журналіст Андрэй Пачобут у ШІЗА — другі ці трэці раз пасля пераводу ў калонію

Пра гэта паведамляе «Народная Воля» са спасылкай на жонку асуджанага журналіста. Паводле яе, да Андрэя не пускаюць адваката, а ў ШІЗА ён утрымліваецца без лекаў.

«Што на сённяшні дзень я ведаю пра мужа? Увогуле, нічога. Акрамя таго, што развіваюцца падзеі па найгоршым сцэнары, калі чалавек проста знікае ў калоніі без якіх-небудзь вестак. Прыбыўшы месяц таму ў калонію Наваполацка, Андрэй паведаміў аб гэтым у лісце. Таксама ён паспеў паведаміць, што адразу ж у карантыне яго абвясцілі злосным парушальнікам і пазбавілі перадачы і спаткання».

💌Падтрымайце палітвязня тэлеграмамі і лістамі: ПК № 1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Андрэй Станіслававіч Пачобут
💻 Напісаць анлайн
Палітзняволены Зміцер Дашкевіч знаходзіцца ў карцары

Пра гэта паведамляе @nashaniva са спасылкай на сяброў Дашкевіча.

«Ад першага дня прыезду ў турму Жодзіна Зміцер знаходзіцца ў карцары. Ён вымушаны знаходзіцца там, бо адмаўляецца ісці ў камеру да гвалтаўнікоў, куды яго заводзяць»

Зміцер павінен быў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

💌Падтрымаць Змітра: 222160, Жодзіна, Савецкая 22А, Турма N8, Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Як падтрымаць палітвязня Змітра Дашкевіча, якога перазатрымалі па новай крымінальнай справе?
Брэсцкая пракуратура пахвалілася тым, што па іх заявах у гэтым годзе былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» 74 інфармацыйныя прадукцыі

Органамі пракуратуры Брэсцкай вобласці ў студзені-чэрвені 2023 года былі прад'яўленыя ў суды 74 заявы аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Як вынік — прызнаныя «экстрэмісцкімі» матэрыялы 29 Telegram-чатаў (каналаў), 5 суполак у Facebook, 13 старонак у сацыяльнай сетцы Instagram, 6 інтэрнэт-сайтаў, 6 YouTube-каналаў, 5 груп у сацыяльнай сетцы «УКантакце», 5 груп у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі», 2 акаўнтаў у сацыяльнай сетцы Twitter, а таксама 5 друкаваных выданняў.

Цяпер пракуроры Брэстчыны перадалі хадайніцтвы ў абласную экспертную камісію для правядзення ацэнкі інфармацыйнай прадукцыі, размешчанай яшчэ ў 7 інфармацыйных крыніцах, на наяўнасць у ёй прыкмет экстрэмізму.
Падтрымайце палітзняволеных Марыну Золатаву і Людмілу Чэкіну

У Мінгарсудзе ў сакавіку агучылі прысуд па справе найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.ВY: былой галоўнай рэдактарцы Марыне Золатавай і былой генеральнай дырэктарцы Людміле Чэкінай прызначалі па 12 гадоў калоніі. Суд у закрытым рэжыме цягнуўся больш за два месяцы — агулам прайшло 37 пасяджэнняў.

Вярхоўны суд 31 ліпеня разгледзіць апеляцыйныя скаргі палітзняволеных. Рашэнне будзе прымаць суддзя Ігар Любавіцкі.

Падтрымайце Марыну і Людмілу пасылкамі, а таксама паштоўкамі, тэлеграмамі і лістамі салідарнасці.

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Людміла Юр'еўна Чэкіна, Марына Васільеўна Золатава 
💻 Напісаць анлайн
За распаўсюд «экстрэмізму» пакаралі грамадскімі працамі «Лепшага працаўніка транспарту» з Докшыцаў

Суддзя суда Докшыцкага раёна Вячаслаў Елісеенка за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках пакараў 40 гадзінамі грамадскіх прац кіроўцу філіяла «Докшыцыводаканал» Валерыя Шылько, якому ў 2023 годзе ўлады прысвоілі ганаровае званне «Лепшы работнік транспарту».

У судзе высветлілася, што мужчына распаўсюджваў «слоўнае абазначэнне каналаў "Белсат" і "Краіна для жыцця", якія рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 4 сакавіка 2022 года былі занесеныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Крыніца: Віцебская Вясна
ГУБАЗіК паведаміў аб першым затрыманым пасля выхаду фільма Delfi пра беларускія пратэсты

Ніякія падрабязнасці беларускія сілавікі не апублікавалі.

Нагадаем, у панядзелак на канале «RU Delfi Литва» быў апублікаваны фільм пра беларускія пратэсты — у ім аўтары не хавалі твары пратэстоўцаў. Адразу пасля выхаду фільма ім зацікаваліся сілавікі і паабяцалі знайсці пратэстоўцаў.

🎥Публікуем фільм Delfi — каб людзі мелі магчымасць знайсці сябе і паклапаціцца аб сваёй бяспецы
🆘Калі вам патрэбна дапамога з тэрміновай эвакуацыяй з Беларусі — звяртайцеся на @help_bysol
⁉️Таксама нагадваем пра Гарачую лінію «Вясны» — вы можаце атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю ці паведаміць пра затрыманне на
@ViasnaSOS
У Мінску затрымалі студэнта Акадэміі мастацтваў Максіма Васільева

Хлопец — студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «акцёр драматычнага тэатра і кіно».

Максіма вінавацяць у рэпостах «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Таксама ў «пакаяльным відэа» яго змусілі казаць, што ён удзельнічаў у пратэстах з 10 на 11 жніўня, але «спужаўся і збег, калі пабачыў міліцыю», піша «Наша Ніва».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускую партыю «Зялёныя»

«Гэта быў у нейкай ступені гістарычны працэс, таму што на ім была тэчка з дакументамі, пачынаючы з 1994 года», — адзначыла крыніца @pozirkonline.

Паводле суразмоўцы, падчас працэсу прадстаўнік Міністэрства юстыцыі без дадатковай просьбы з боку суда нагадаў, што ў 2020 годзе ведамства вынесла партыі папярэджанне пасля падпісання супольнага звароту партый супраць гвалту.

«Прадстаўнікі Мінюста самі гэты дакумент дадалі ў агульную справу. Суддзя быў трохі ў шоку», — распавяла крыніца.

Як адзначыў суразмоўца, у судзе прадстаўнікі партыі спасылаліся на парушэнне працэдуры перарэгістрацыі: прадстаўлены БПЗ у Мінюст пакет дакументаў быў зарэгістраваны як зварот грамадзян.

У выніку справа не была вынесеная на калегію ведамства, «фактычна адзін чыноўнік прыняў рашэнне пра падачу іску ў Вярхоўны суд».