Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.53K subscribers
30.7K photos
651 videos
188 files
26.4K links
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Download Telegram
👀Глядзіце, хто з беларусаў на фэсце «Тутака» сказаў «НЕ» смяротнаму пакаранню ў Беларусі

На выходных каля польска-беларускай мяжы на Падляшшы прайшоў «Фестываль абуджаных "Тутака"». Праваабаронцы «Вясны» далучыліся да яго, каб распавесці пра праблему смяротнага пакарання ў Беларусі.

Вясноўцы раздалі цішоткі з лагатыпам кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі», а ўдзельнікі вядомага беларускага гурта «Dzieciuki» выступілі на знак пратэсту супраць смяротнага пакарання ў гэтых цішотках.

Паказваем, хто з беларусаў і беларусак сказаў «НЕ» смяротнаму пакаранню ў Беларусі, а каардынатар кампаніі Андрэй Палуда распавёў пра важнасць гучання гэтай тэмы сёння.

Чытаць па спасылцы 👉 dp.spring96.org/be/news/112229

📱Актуальную інфармацыю пра стан смяротнага пакарання ў Беларусі можна адсочваць у Telegram-канале
«Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі»
❤76🔥12👏6👎4👍1😢1
⚖️Сёння адзначаецца Сусветны дзень міжнароднага правасуддзя

Свята ўстаноўлена ў гонар прыняцця ў гэты дзень у 1998 годзе Рымскага статута — дамовы, якая лягла ў аснову стварэння Міжнароднага крымінальнага суда.

Сёння МКС — незалежны міжнародны пастаянна дзеючы судовы орган, «упаўнаважаны ажыццяўляць юрысдыкцыю ў дачыненні да асоб, адказных за самыя сур'ёзныя злачынствы, якія выклікаюць заклапочанасць міжнароднай супольнасці».

Ён не ўваходзіць у афіцыйныя структуры ААН. Юрысдыкцыя суда абмежавана злачынствамі генацыду, злачынствамі супраць чалавечнасці і ваеннымі злачынствамі.
🕊29❤9🤷‍♂5
У Мінску судзяць жыхара Чыжоўкі, якому пагражае да 12 гадоў калоніі

З 10-га ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе ідзе працэс над 34-гадовым палітзняволеным жыхаром Чыжоўкі Яўгенам Верхаводкіным. Яго затрымалі падчас «хапуна» ў Чыжоўцы ў снежні 2022 года і змясцілі пад варту паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у акцыях пратэсту).

Але цяпер яго судзяць за «заклікі да санкцыяў» (ч. 3 арт. 361 КК) і «стварэнне экстрэміскага фармавання ці ўдзел ў ім» (ч. 1 арт. 361-1 КК). Яўгену прагражае да 12 гадоў калоніі.

Цікава, што справу мінчука разглядае сумнавядомая суддзя Анжэла Касцюкевіч, якая да нядаўняга часу працавала ў судзе Заводскага раёна Мінска — у раёне Яўгена.

Вядома, што ў яго няма блізкіх сваякоў, таму ён мае патрэбу ў падтрымцы.

💌Адрас для лістоў, грашовых пераводаў і пасылак:
 СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Яўген Аляксеевіч Верхаводкін
💻Напісаць анлайн
🤬96😢16❤5👎2😡2
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Telegram-каналы «Менск: вайна прыйшла разам з акупантамі - ПАРА! ПАРА!», «Чат Малінаўка 3», «Новая Беларусь в Литве», «Беларусам.РL», «ВІЛЬНА БЕЛАРУСЬ», «Правовая инициатива», «Білоруський інформаційний центр», «Вольныя Беларусы Вільні», «Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі»;
📍Суполка ў «Аднакласніках» «Навакольнае асяроддзе»
📍Facebook-старонкі «Анна Провалинская»;
📍Сацсеткі і лагатып праекту «daroha»;
📍TikTok-старонкі «Яна», «Салідарнасць», «Accipiter_by», «Mykola Danyluk», «Свободная Беларусь», «Маяк Беларускi», «Ukraine», «Маргарита Левчук», «Ганнибал Иванович»;
📍TikTok-публікацыі «Что сделала наша Беларусь?», «Ось такот ставляться до путлера в Iвано - Франкiвську», «Ось таку штуку хтось придумав та поставив у центрi Луцька»;
📍Суполка ва «Укантакце» «Белорусский партизан»;
📍Відэазапісы «Мiны, слёзы, руiны. Расея адступiла з Кiеўскай вобласцi», «Знiкшыя лекары-артапеды знайшлiся. Навiны 18 красавiка».
🤡42🤬8🖕6👎2🍌2
Мужчыну асудзілі на год калоніі за інтэрнэт-каментар у бок міністра МУС і яго сына міліцыянта

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна асудзілі Аляксандра Баравіка паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Кедаль прызначыў Аляксандру адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 50 базавых велічыняў (1850 рублёў).

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён пакінуў, па меркаванні суда, абразлівы каментар у Тэлеграме ў бок міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і намесніка начальніка УУС адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска, начальніка крымінальнай міліцыі Уладзіміра Кубракова.

Вядома, што мужчына мае на ўтрыманні непаўнагадовае дзіця і працуе сталяром-станочнікам.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112233
🤬87😢8🤮4🤡4👎2💩2❤1
❗️У Беларусі +8 новых палітвязняў

Гэта Сяргей Кемеж, Кацярына Леў, Дзяніс Салагуб, Алег Кардаш, Дзмітрый Утоўка, Святлана Баканава, Вадзім Каўшоў, Наталля Чавусава.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/112232

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
❤28😢24😡6🤬4👎1
📍Палітвязня Уладзіміра Гундара ў калоніі ўжо двойчы змяшчалі ў ШІЗА

Гродзенскі абласны суд 6 чэрвеня пакінуў прысуд палітвязню без зменаў — 20 гадоў калоніі. Ужо на наступны дзень адразу з карцара яго этапавалі ў калонію. Пры гэтым жонцы Гундара дазволілі спатканне з ім, але яна не паспела трапіць на яго праз хуткі этап.

У апошнім лісце Уладзімір напісаў, што яго ўжо двойчы адпраўлялі ў штрафны ізалятар — спачатку на 4 дні, а праз два дні пасля выхаду — яшчэ на 3 дні. Ён мяркуе, што ў бліжэйшы час яго зноў некалькі разоў закінуць у штрафны ізалятар, пасля чаго адбудзецца суд па замене рэжыму на турэмны.

Таксама палітвязень піша, што страчаны ў карцары слых да яго вярнуўся, але не цалкам — ён недачувае.

💌Падтрымайце Уладзіміра: ПК № 2. 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, 16 атрад, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
💻Напісаць анлайн
🤬75😢15😡3👎1
✊Збярэм дзяцей палітвязняў у школу

Многія сем'і сутыкнуліся з цяжкімі выпрабаваннямі праз палітычныя пераследы. Бацькі былі незаслужана пазбаўленыя волі, а дзеці застаюцца без падтрымкі і апоры аднаго, а часам і абодвух бацькоў.

Чатыры ініцыятывы аб'ядналіся, каб зноў стварыць цуд. Кожнаму дзіцяці палітзняволеных бацькоў выплацяць па 100€.

Каб атрымаць дапамогу, неабходна запоўніць форму. Заяўкі на дапамогу прымаюцца ад 12 да 26 ліпеня.

Падтрымаць збор на BYSOL
❤64🤝3
❗️Удаве Андрэя Зельцэра Марыі Успенскай змяняюць меры прымусовага лячення

У Мінскім гарадскім судзе сёння разглядаецца справа «аб змяненні прымусовых мер бяспекі і лячэння». Яе ў закрытым рэжыме будзе разглядаць суддзя Алена Шылько. Месяц таму ўжо быў такі суд, але на ім суддзёй выступала Валянціна Зянькевіч. Падрабязнасці і абставіны справы праваабаронцам невядомыя.

Паводле арт. 103 КК асуджаныя мусяць праходзіць не менш за адзін раз на паўгода псіхіятрычна медычна-кансультацыйную камісіі, на падставе высновы якой суд прымае рашэнне.

Нагадаем, палітзняволенай удаве загінулага ў перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ айцішніка Андрэя Зельцэра Марыі Успенскай прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Яе абвінавацілі ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка па арт. 16 і ч. 2 арт. 139 КК. Судзілі Марыю як «асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне», таму на судзе яе інтарэсы прадстаўляла яе маці.

🔹Былыя сукамерніца Марыі па СІЗА-1 распавяла пра ейны стан пасля затрымання
🤬87😢7😡7
Украінскі блогер BalaganOff прызнаны ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 18 ліпеня.

Гаворка ідзе пра Telegram, Youtube і TikTok старонкі, якія вядзе папулярны ўкраінскі блогер Аляксандр Рыкаў. У сваіх відэа ён надае немалую ўвагу беларускай тэматыцы.
🎉81🤬13🖕10😁7❤4👎1
Пратэстоўца самай масавай акцыі ў Беларусі асудзілі па фота ў Instagram

У судзе Ленінскага раёна Мінска да двух з паловай гадоў «хатняй хіміі» паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі Аляксея Чумакіна. Мужчыну судзілі па фота на яго старонцы Instagram з Марша 16 жніўня 2020 года — самай масавай акцыі пратэсту ў гісторыі Беларусі.

Справу супраць пратэстоўца разглядала суддзя Анастасія Ачалава. Аляксея да суда ўтрымлівалі пад вартай.

Згодна версіі абвінавачвання, 16 жніўня 2020 года Аляксей блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, у выніку чаго прычыніў «Мінкстрансу» маёмасную шкоду на суму 5 980 рублёў 11 капеек.

Аляксей фатагарафаў акцыю, пасля чаго фотаздымкі размясціў на сваёй старонцы ў Instagram, што і стала асноўным доказам па справе.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112237
🤬84😢2👎1
Родным Віктара Бабарыкі ўдалося паразмаўляць з адміністрацыяй наваполацкай калоніі

Пра гэта паведамляе @viktarbabarykaofficial.

Як сцвярджае адміністрацыя, Бабарыку змясцілі ў памяшканне камернага тыпу. Адтуль забароненыя тэлефанаванні і спатканні. За што і на які тэрмін палітвязень трапіў у ПКТ — невядома.

Сцвярджаецца, што здароўю Бабарыкі нічога не пагражае.

Нагадаем, к канцы красавіка стала вядома, што Віктар Бабарыка быў шпіталізаваны ў бальніцу — далейшае месцазнаходжанне палітвязня было дагэтуль невядома.
🤬85🤮4🙏4👍1😁1🤔1
📍Палітвязень Георгій Васіленка выйшаў на волю

У лістападзе 2021 года палітзняволенаму прысудзілі 2 гады "хіміі" за «хуліганства» (ч.2 арт.339 КК). Падставай для крымінальнай справы стала тое, што 16 жніўня 2020 года на цэнтральнай плошчы Леніна Георгій спусціў з флагштоку дзяржаўны сцяг і падняў бел-чырвона-белы сцяг.

А 15 лютага 2022 Георгій быў затрыманы ў другі раз. Па матэрыялах абвінавачання, знаходзячыся па месцы адбывання пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу, Васіленка размясціў у групавым чаце паведамленні, якія змяшчаюць выяўленыя ў лаянкавай форме абразы ў адрас Лукашэнкі.

Суддзя Віктар Казачок пакараў Васіленку пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на 1,5 года. А з улікам неадбытага раней пакарання канчаткова прызначыў пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год і сем месяцаў.

10 ліпеня Георгій выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
❤91🔥14🕊3😢2
У Гродненскім абласным судзе аднавіўся разгляд справы 53-гадовага вартаўніка дзіцячага садка Валянціна Дуброўшчыка, якога абвінавачваюць па некалькі «экстрэмісцкіх» артыкулах

Мужчыну абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады (арт.369 КК), распальванні варожасці (ч. 1 арт. 130 КК), абразе Лукашэнкі (ч. 2 арт. 368 КК), у паклёпе на яго (ч. 2 арт. 367 КК) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле у іх (ч. 1 арт. 342 КК).

Судовы працэс пачаўся яшчэ 3 красавіка, аднак затым быў абвешчаны перапынак. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Бубенчык.

Пра затрыманне Дуброўшчыка праваабаронцам стала вядома 2 верасня 2022 года. Тады паведамлялася, што гарадзенца абвінавачваюць у абразлівых каментарах у дачыненні да Лукашэнкі, Караніка, а таксама расійскіх салдат, што ваююць ва Украіне.

💌Падтрымайце Валянціна: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Дуброўшчык Валянцін Уладзіміравіч
💻Напісаць анлайн
🤬73👎2🙏2😱1
Ператрус у мінскім архікафедральным касцёле Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Панны Марыі

З розных крыніц @christianvision паступаюць сведчанні, што з мінулага чацвярга на пятніцу (13-14 ліпеня) ў плябаніі мінскай архікатэдры адбыўся ператрус.

Ператрусу, папярэднічалі затрыманне і арышты каталіцкага верніка і выкладчыка катэхізісу з катэдры Уладзіслава Беладзеда, а таксама адстаўка пробашча, кс. Антонія Клімантовіча.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬96🤯10😱5👎2😢2
👨‍🎨«Іх барацьба можа крануць любога, іх годнасць і мужнасць – урок для кожнага з нас». Чаму замежныя творцы малююць палітвязняў Беларусі

У свеце, дзе галасы прыгнечаных часта застаюцца непачутымі, замежныя мастакі Джанлука Канстанціні (Італія) і Раш Бракс (Францыя) паўсталі на абарону тых, каго прымусілі маўчаць. Праз свае шчырыя мастацкія творы і непахісную прыхільнасць правам чалавека яны даюць надзею палітычным вязням, у тым ліку тым, хто знаходзіцца за кратамі ў Беларусі.

У інтэрв’ю «Вясне» Джанлука і Раш дзеляцца сакрэтамі свайго творчага працэсу і расказваюць пра тое, што рухае іх у падтрымцы ізаляваных.

«Калі яму прысуджаюць 10 гадоў турмы ў адной з найбольш жорсткіх дыктатур у свеце, а Алесь Бяляцкі рэагуе з усмешкай. І гэтай усмешкай ён паказвае, што ён проста больш чалавечны і мацнейшы за іх, нават калі ён не мае зброі і знаходзіцца за кратамі».

Чытаць па спасылцы 👉
spring96.org/be/news/112243
❤57🔥3
ГУБАЗіК затрымаў жыхара Мінска Яўгена Равуцкага

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, адзначаючы, што «затрыманне адбылося даўно». На «пакаяльным відэа» Яўген кажа, што затрыманы за перадачу дадзеных у BYPOL, удзел у акцыі пратэсту і распаўсюд «экстрэмісцкай інфармацыі».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🤬73😡9👎2🙏1