Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
22.1K photos
473 videos
84 files
19.6K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Каналы былога кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Алега Казлова прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі»

Пра гэта паведамляе @mediazona_by

У тэлеграме на яго падпісаны 36 чалавек, а на ютубе — 41.
Палітзняволеных сужэнцаў-журналістаў Сняжану Інанец і Аляксандра Лычаўку пакаралі «хатняй хіміяй»

Як стала вядома @bajby, згодна з рашэннем суда, Сняжане прысудзілі 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову, яе мужу Аляксандру — 3 гады.

Ім быў інкрымінаваны арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Пасля агалошвання судовага рашэння мужа і жонку вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
❗️Палітвязня Андрэя Навіцкага другі раз запар будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне» адміністрацыі калоніі

Палітзняволенага мінчука Андрэя Навіцкага, асуджанага раней да 5 гадоў калоніі, 13 чэрвеня асудзілі па арт. 411 КК за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі» бабруйскай калоніі № 2. Палітвязню прызначылі яшчэ чатыры месяцы пазбаўлення волі і змянілі яму рэжым адбыцця пакарання з узмоцненага на строгі.

У ліпені 2022 года Андрэя па прыбыцці ў ваўкавыскую калонію № 11 закінулі ў ШІЗА на 10 сутак. Цяпер стала вядома, што 17 студзеня ў судзе Ваўкавыскага раёна палітвязня зноў будуць судзіць па арт. 411 КК. Справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Сяргейка. Гэта першы выпадак, калі палітвязня будуць судзіць паводле гэтага артыкула другі раз запар.

Агулам за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы" ўжо асуджана не менш за 15 палітвязняў.

💌Падтрымайце палітвязня: ПК №11, 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Андрэй Уладзіміравіч Навіцкі
💻 Напісаць анлайн
🤡За пікетаванне шапкай з "Пагоняй" мінчука адправілі за краты на 15 сутак

У сярэдзіне снежня ў Мінску затрымалі мужчыну за "пікетаванне шапкай з нашыўкай герба Пагоня". У Ленінскім РУУСе на яго склалі пратакол паводле арт. 24.23 КаАП.

На судзе ён прызнаў сваю віну. Мінчук пацвердзіў, што ведаў пра тое, што "Пагоня" з'яўляецца пратэснай сімволікай, але ён не выказваў свае грамадска-палітычныя інтарэсы. У выніку суддзя Ленінскага раёна Мінска Юлія Інчына прызнала яго вінаватым у пікетаванні і асудзіла да 15 сутак арышту.
❗️У Беларусі +12 новых палітвязняў

Гэта Дзяніс Пучак, Яўген Верхаводкін, Ілона Белавус, Людміла Бажок, Яўген Фіцаў, Аляксандр Рыбчык, Наталля Юркевіч, Сяргей Кудрыцкі, Людміла Чарніга, Глеб Юр’еў, Андрэй Краснік, Дзяніс Пішчала.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3GDFDmK

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
‼️Фігурант справы «Рабочага руху» Аляксандр Капшуль 14 дзён трымае галадоўку

У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада ў закрытым рэжыме праходзіць суд па справе "Рабочага Руху", фігурантамі якой з'яўляюцца адразу дзесяць палітзняволеных, сярод якіх — Аляксандр Капшуль. Усіх абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Палітвязням пагражае да 15 гадоў зняволення.

Як паведамляе @rabochyruh, з 31 снежня Аляксандр абвясціў галадоўку супраць парушэння заканадаўства падчас яго ўтрымання ў гомельскім СІЗА. Галадоўка працягваецца 14 дзён, пры гэтым першыя некалькі дзён ён трымаў сухую галадоўку.

Нагадаем, Капшуля затрымалі 25 верасня 2021 года на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі, якія таемна вывезлі яго ў Мінск. Паведамлялася, што ў яго была зламаная нага і пашкоджаная рука.   

💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Аляксандр Сяргеевіч Капшуль
💻Напісаць анлайн
Былы кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў затрыманы пра крымінальнай справе — СК паведаміў, што палітык часта ездзіў за мяжу

Следчы камітэт паведамляе, што Дзмітрыеў нібыта ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, таму стаў падазраваным паводле «народнага» арт. 342 КК.

Ведамства піша, што палітык «599 разоў перасякаў дзяржаўную мяжу Беларусі, з іх 33 - пасля 2020 года. Следства мяркуе, што наяўнасць кантактаў у Дзмітрыева з прадстаўнікамі Захаду і ЗША можа сведчыць аб каардынацыі яго «палітычнай» дзейнасці з-за мяжы».
Расія выдала мужчыну па запыце беларускіх уладаў. Яго асудзілі за абразу сілавіка

У Маскоўскім судзе Брэста 12 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Андрэя Пратасевіча паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Працэс вёў суддзя Яўген Брэган. Прарурор запрасіў Андрэю тры месяцы арышту.

Андрэю ставяць у віну, што ён пакінуў абразлівы каментар у дачыненні камандзіра Брэсцкага АМАПа Максіма Міховіча. З матэрыялаў справы вынікае, што змест каментара быў «Пи**ец тебе ублюдок».

Андрэй Пратасевіч быў аб’яўлены беларускімі ўладамі ў міжнародны вышук, 23 верасня 2022 года яго затрымалі ў Маскве і змясцілі пад варту. Генпракуратура Расіі адмовіла ў выдачы Пратасевіча праз адсутнасць у яго дзеяннях складу злачынства. Але мужчыну ўсё адно выдварылі з Расіі праз «парушэнне міграцыйнага заканадаўства».

Прысуд мусілі агучыць 13 студзеня. Але пакуль праваабаронцам невядомы вынік суда.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3II0mbt

🎧Як беларусаў вывозяць з Расіі, каб асудзіць на радзіме
❗️Юрыя Касцюка асудзілі да 4 гадоў калоніі за дапамогу іншым палітвязням атрымліваць падтрымку ад фондаў

У Брэсцкім абласным судзе да чатырох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, палітзняволенага Юрыя Касцюка, якога восенню 2022 года таемна вывезлі з Расіі ў Беларусь. Пяць месяцаў ён утрымліваўся ў расійскім следчым ізалятары, яшчэ тры месяцы — у беларускіх.

Палітвязня асудзілі паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за тое, што дапамагаў іншым палітвязням атрымліваць дапамогу ад фондаў. Сам Касцюк на судзе віну не прызнаў і адмовіўся даваць паказанні.

Суддзя Святлана Крамянёўская вынесла менавіта такі прысуд, які запрашваў пракурор Аляксандр Бацюшка.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3GFgsQt

💌Падтрымаць палітвязня: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Касцюк Юрый Андрэевіч
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🎧Як беларусаў вывозяць з Расіі, каб асудзіць на радзіме — гісторыю Юрыя Касцюка і іншых беларусаў у падкасце «Вясна Прыйдзе»
У «тэрарыстычны спіс» дадалі яшчэ трох чалавек — цяпер у ім 250 беларусаў

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ трох чалавек.

Сярод іх палітзняволены супрацоўнік EPAM Сяргей Кірэенка, а таксама Міхаіл Шакураў і Мікалай Амельчанка.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 996 чалавек, з іх 250 — беларусы.
КДБ перадаў у генпракуратуру «справу ўдзельнікаў злачыннай групы, абвінавачаных у тэрарызме»

У якасці абвінавачаных па крымінальнай справе праходзяць 18 чалавек: Вадзім Пракоп'еў, Дзяніс Хаміцэвіч, Ігар Чамякін, Віталь Вайцяховіч, Анастасія Вайцяховіч, Уладзіслаў Вайцяховіч, Вольга Вайцяховіч, Сяргей Лісоўскі, Аляксей Міхайлаў, Дзмітрый Невяркевіч, Эдуард Пястрак, Вольга Петух, Мікалай Рой, Уладзімір Савянкоў, Сяргей Сакалоў, Дзяніс Філончык, Павел Чыхінскі і Пётр Юркевіч.

У адносінах да ўсіх абвінавачаных прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту (у дачыненні да Вадзіма Пракоп'ева, Дзяніса Хаміцэвіча і Ігара Чамякіна — завочна).
Жыхара Слоніма затрымалі за захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў у Facebook

Днём 11 студзеня каля пад’езда дома на вуліцы Яршова ў Слоніме работнікі міліцыі затрымалі слонімца Паўла Севасцьяна.

«Недзе ў гадзін 14-ць я ішоў дамоў, калі ля пад’езда дома пачуў вокрык: “Стой!”. Калі азірнуўся, то ўбачыў, што трое ў балаклавах бягуць у мой бок. На мяне надзелі кайданкі, пасадзілі ў машыну і павезлі ў райаддзел міліцыі.

Потым участковы склаў пратакол паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП, і мяне змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

У ізалятары на ноч не выдалі матрац, сказалі, што тым, хто сядзіць па такім артыкуле, як у мяне, матрацы не выдаюць. Раніцай быў суд тут жа ў ізалятары, па скайпу. Я заявіў хадайніцтва пра пошук адваката, якое суддзя задаволіў, і мяне выпусцілі да наступнага судовага паседжання», — расказаў gs.by мужчына.

Наступнае судовае паседжанне па справе слонімца прызначана на 20 студзеня. Пачатак у 10.30 у судзе Слонімскага раёна.
Гарадзенца, які адбывае пакаранне, другі раз запар судзяць за абразу: спачатку — прадстаўніка ўлады, цяпер – Лукашэнкі.

У Ленінскім судзе Гродна 13 студзеня пачалі судзіць палітзняволенага Артура Чарняўскага паводле арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Справу вядзе Руслан Гурын.

Хлопец ужо адбывае пакаранне на «хіміі» за абразу прадстаўніка ўлады ў ПУАТ №24.

У 2021 годзе Артура Чарняўскага асудзілі за абразу прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Ягоную справу суд Чыгуначнага раёна Гомеля разглядаў у кастрычніку 2022 года ў закрытым рэжыме.
❗️У канцы снежня затрымалі экспертку па этыкеце Аксану Зарэцкую

Па інфармацыі праваабаронцаў, культуралагіня знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага. Аксана — член асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, трэнерка па этыкеце і бізнэс-камунікацыях, магістарка педагогікі.

Падрабязнасці і прычыны затрымання Зарэцкай пакуль невядомыя.

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Зарэцкая Аксана Анатольеўна
📮
Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Улады прызналі «экстрэмісцкімі» адразу 12 кніг

Суд Цэнтральнага раёну Мінска 9 студзеня прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» наступныя кнігі:

• «Беларусь превыше всего!: (О национальной беларуской идее)», Анатоль Тарас;
• «Год 1942 – учебный», Уладзімір Бешанаў;
• «Забытая Беларусь», Вадзім Дзеружынскі;
• «Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага. Выклiкi "рускага свету" i Беларусь. Выпуск. 6», Анатоль Тарас;
• «Большая кровь: Как СССР победил в войне 1941 – 1945 гг.», Сяргей Захарэвіч;
• «Нацыянальна-культурнае жыццё на Беларусi ў часы вайны (1941 – 1944 гг.)», Леанід Лыч;
• «Постсоветский транзит: между демократией и диктатурой: Сборник статей», Анатоль Тарас;
• «Праблемы гуманiтарная бяспекi Беларусi: Матэр'ялы навукова-практычнай канферэнцыi»;
• «Тень Победы», Віктар Сувораў;
• «Страницы прошлого: статьи по истории Беларуси», Анатоль Тарас;
• «Трансфармацыi ментальнасцi беларусаў у IXX ст. – Матэр'ялы навукова-практычнай канферэнцыi»;
• «Кто, как и зачем убил Вильгельма Кубе», Алег Усачоў.
Ціск у СІЗА, аператыўная відэаздымка ў брэсцкім офісе, сведкі на паперы. Што стала вядома на шостым пасяджэнні па «справе Вясны»

Ужо шостае пасяджэнне судзе па «справе Вясны» працягваюць дапытваць сведак і зачытваць іх паказанні. Але асабіста даць паказанні на судзе змаглі адзінкі: большасць сведак знаходзіцца за мяжой, а сёння на судзе высвятліўся яшчэ шэраг прычын, па якіх сведкі не могуць з'явіцца на судовы працэс.

13 студзеня асабіста на судзе быў дапытаны сведка з Гомеля, якому дапамагаў кіраўнік гомельскай філіі «Вясны» Леанід Судаленка, асуджаны да трох гадоў калоніі паводле ч. 2 арт. 342 КК («фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Справа ў тым, што следства прызнала, што Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзь Лабковіч і Дзмітрый Салаўёў ажыццяўлялі «падрыхтоўку грамадзян для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама фінансаванне і матэрыяльнае забеспячэнне такіх акцый пад выглядам праваабарончай і дабрачыннай дзейнасці» ў складзе арганізаванай групы.

У гэтую групу, на думку абвінавачвання, уваходзілі ўжо асуджаныя гомельскія праваабаронцы Таццяна Ласіца, Леанід Судаленка, а таксама Марыя Тарасенка, праваабаронца «Вясны" Наталля Сацункевіч, кіраўнік брэсцкай філіі «Вясны» Уладзімір Вялічкін, заснавальнікі Фондаў салідарнасці BYSOL і By_help Андрэй Стрыжак і Аляксей Лявончык.

Сведка з Гомеля на судзе заявіў, што не ведае абвінавачаных, і наогул быў здзіўлены, што яго выклікалі па гэтай справе сведкам. На пасяджэнне яго дапытвалі пра тое, чым яму дапамагаў Судаленка, які ўжо адбывае тэрмін у віцебскай калоніі.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3QRVWkF
У Бабруйску затрымалі дырэктара крамы за выказванне ў падтрымку Украіны

Праваабаронцам стала вядома, што з 14 снежня ў ІЧУ утрымліваюць жыхара Бабруйскага раёну Сяргея Герасiменю.

38-гадовага мужчыну абвінавачваюць у распальванні міжнацыянальнай варожасці за выказванне ў падтрымку украінскіх вайскоўцаў.

Мужчыну трымаюць у холадзе, яму не даюць матраса і падушкi.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🤬"Адабралі польскую працоўную візу". Як сілавікі здзекуюцца з затрыманых?

Былы арыштант, які нядаўна выйшаў з Акрэсціна, распавёў гісторыі сваіх сукамернікаў:

"Са мной сядзеў чалавек, у якога адабралі польскую працоўную візу і быццам нават правы, сказаўшы "Ну, адновіш".

Іншага сілавікі прымусілі на відэа памачыцца на партрэт Бандэры.

Яшчэ аднаго ўтрымлівалі больш за 70 сутак за дачыненне да бізнесу, які, магчыма, хочуць адабраць. Кампанія называецца "Авангард лизинг".

А яшчэ аднаму (яго звалі Міхаіл) ставілі ў віну здраду радзіме за аповед пра пратэсты на паліграфе і за тое, што ягоны брат, магчыма, ваюе ва Украіне".


✍️Распавесці сваю гісторыю «Вясне» — @spring96info
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Ціск у СІЗА, аператыўная відэаздымка ў брэсцкім офісе, сведкі на паперы. Што стала вядома на шостым пасяджэнні па «справе Вясны» Ужо шостае пасяджэнне судзе па «справе Вясны» працягваюць дапытваць сведак і зачытваць іх паказанні. Але асабіста даць паказанні…
Праваабаронцаў утрымліваюць у кайданках і не кормяць — што яшчэ адбываецца на працэсе па «справе Вясны»

Алесь Бяляцкі, які яшчэ на першым пасяджэнні заяўляў, што ён не паспеў азнаёміцца з больш за 70 тамоў матэрыялаў крымінальнай справы (на вывучэнне 283 тамоў справы па 300 старонак быў адведзены ўсяго месяц), сёння папрасіў дзяржаўнага абвінаваўцу зачытваць паказанні сведак як мага падрабязна. А Валянцін Стэфановіч запатрабаваў абвясціць два дакументы з першага тому, якія сведчаць аб тым, што на абвінавачаных моцна ціснулі ў СІЗА. Таксама Валянцін заявіў, што доказы збіралі ў абвінавачаных з парушэннямі, пра што таксама сведчаць гэтыя дакументы. Валянцін Стэфановіч, дадаў, што "ўсе ведаюць, чым у нас у краіне займаецца ГУБАЗіК".

На судзе 13 студзеня, у асноўным, зачытвалі паказанні сведак з Брэста, якія тычыліся дзейнасці брэсцкай філіі "Вясны". Днямі ўжо былі зачытаныя паказанні Маргарыты Вялічкінай з Брэста. З матэрыялаў справы стала вядома, што ў офісе "Брэсцкай Вясны" была ўсталявана відэакамера, і ў ажыццяўлялася аператыўная відэаздымка. Сведкам падчас следства дэманстравалі, у тым ліку, распіскі і кадры відэазапісаў з гукам, на якіх яны мусілі апазнаць сябе.

Праваабаронцаў па-ранейшаму працягваюць утрымліваць на судзе ў кайданках. Канваіры зачыняюць падчас судовых пасяджэнняў дзверы на ключ знутры. Валянцін заявіў, што на судзе іх не кормяць. Праваабаронца адзначыў, што суддзя павінна думаць пра харчаванне абвінавачаных і не прызначаць судовыя пасяджэнні занадта часта.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3QRVWkF
Праваабаронцам стала вядома, што паўтара месяца таму ў Мінску быў затрыманы Сяргей Козел. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА-1

Да затрымання Сяргей працаваў настаўнікам гісторыі ў мінскай школе № 30. Мужчына скончыў гістфак БДУ і яшчэ са школьных гадоў вельмі захапляецца вывучэннем гісторыі.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3vYx0hF

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Затрымалі экскурсаводаў Алеся Варыкіша (на фота), Наталлю Жданок ды Івана Сацукевіча

Яны ехалі з экскурсіяй больш за 80 чалавек на абрад «Калядных цароў» у вёску Семежаў Менскай вобласьці. Па дарозе іх арыштавалі.

Крыніца: @radiosvaboda

UPD. Наталля Жданок — на волі.