Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
22.1K photos
473 videos
83 files
19.6K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❤️Паглядзіце, як выглядае Нобэлеўскі медаль Алеся Бяляцкага

Медаль зроблены з 18-каратнага зялёнага золата, пакрытага пластом 24-каратнага золата.

Крыніца: @belsat
💔"Бацькоўскіх правоў пазбавілі наўпрост у калоніі", — былая зняволеная распавяла пра Алену Маўшук

46-гадовую Алену Маўшук утрымліваюць за кратамі ўжо 28 месяцаў. Былая зняволеная распавяла навіны пра Алену:

"Вы проста ўявіць сабе не можаце, што робяць з яго
[Сяргея Маўшука] жонкай у калоніі. Пакуль знаходзілася там, падтрымлівала, як магла, бацькоўскіх правоў пазбавілі наўпрост у калоніі, за самыя дробныя правіннасці — ШІЗА. Два месяцы знаходзіліся ў адной з ёй лакальным участку, Лена навучылася ўсміхацца. Мне так трывожна за яе. Лістоў ад не блізкіх сваякоў нас усіх пазбавілі з 17 лютага. Проста кажуць: "Табе не пішуць".

Усміхаюцца проста ў вочы і робяць што хочуць. Гэта страшна! Гэта вельмі страшна! Гэта вельмі цяжка маральна, у спробе "зламаць", усе сродкі добрыя. Лене ад мужа таксама часцяком не аддавалі лісты. Дзеці прыязджалі на спатканне. Камунікуюць па Скайпе".

💌Адрас для падтрымкі: ПК №24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Алене Уладзіміраўне Маўшук
❗️Палітвязня Ігара Аліневіча ў лістападзе змяшчалі ў ШІЗА

Пра гэта паведаміла ягоная маці:

"В начале ноября опять пропали письма от Игоря. Мои опасения подтвердились — опять штрафной изолятор. На этот раз — вся камера попала. 25 ноября пришло короткое письмо и опять молчание. Наверное, опять..."

Нагадаем, актывіста анархічнага руху Ігара Аліневіча, асуджанага да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, этапавалі з мазырскай калоніі ў жодзінскую турму 11 жніўня. Пасля гэтага яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. На знак пратэсту ён трымаў галадоўку.

💌Падтрымайце Ігара лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і паштоўкамі:
Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
Ігару Уладзіміравічу Аліневічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💌Беларусы Масквы кожны тыдзень збіраюцца, каб падпісаць паштоўкі і павіншаваць з народзінамі палітзняволеных Беларусі

Гэтым разам віншаванні з народзінамі і надыходзячымі святамі, а таксама словы падтрымкі павінны атрымаць Лабковіч Уладзімір, Стэфановіч Валянцін, Рабкова Марфа, Паж'янаў Ігар, Міхайлаў Ягор, Хар'янаў Яўген, Бурын Уладзіслаў, Жэлезоўскі Аляксандр, Карпаў Яўген, Клапаток Павел, Курыленка Іван, Пашкевіч Аляксандр, Новікаў Аляксандр, Каракін Уладзімір, Уткін Андрэй, Зарэцкая Кацярына, Гарашына Ірына, Клімкова Вольга, Алейнік Сяргей, Леднік Ігар.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🔺Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
У Нобелеўскім цэнтры адкрылася выстава, прысвечаная сёлетнім лаўрэатам, у тым ліку Алесю Бяляцкаму

На ёй можна падпісаць паштоўкі Алесю ў турму.

💌Падтрымаць Алеся: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
📍На волю выйшаў палітзняволены актывіст «Страны для жизни»

Як паведамляе @vicspring, актывіст «Страны для жизни» і каманды Святланы Ціханоўскай Алег Баразна цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з папраўчай калоніі № 2.

Алега асудзілі на 2 гады і 3 месяцы паводле ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса (Незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту). Падставай для ўвагі сілавікоў стала менавіта грамадская актыўнасць Алега Баразны, а ягоныя дзеянні ў адносінах да наркотыкаў, за выключэннем выяўленых і вынятых у яго 0,0057 г марыхуаны, не былі даказаныя. Вядома, што сілавікі за імі сачылі з восені 2020 года.
Адну сцяну ў Нобелеўскім цэнтры прысвяцілі беларускім, расійскім і крымскататарскім палітвязням

На іх, у тым ліку, змяшчаюцца імёны лаўрэата Алеся Бяляцкага, а таксама вясноўцаў Валянціна Стэфановіча, Марфы Рабковай, Уладзіміра Лабковіча.

⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon