Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.86K subscribers
22.1K photos
473 videos
84 files
19.6K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Да трох гадоў калоніі і вялікага штрафу за «абразлівыя» каментары асудзілі жыхара Салігорска

У судзе Цэнтральнага раёна Менска за каментары ў інтэрнэце да трох гадоў зняволення і 200 базавых велічыняў штрафу асудзілі 41-гадовага жыхара Салігорска Аляксандра Адзярыху. Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), старшыні КДБ Івана Церцеля, старшыні ЦВК Людмілы Ярмошынай, дэпутатаў, міністраў замежных спраў і па надзвычайных сітуацыях, а таксама пракурора (арт. 369 КК). Прысуд вынес суддзя Дзмітрый Карсюк.

Паводле версіі абвінавачвання, Аляксандр з траўня па лістапад 2021 года «размяшчаў на розных рэсурсах у сетцы інтэрнэт абразлівыя каментары ў адрас Лукашэнкі».

У судовым пасяджэнні мужчына сваю віну прызнаў цалкам. Не адмаўляў, што паказаныя каментары размешчаныя ім і носяць абразлівы характар.

Чытаць па спасылцы
❗️Насту Лойку і Данілу Кашэўскага адправілі за краты

Праваабаронцам стала вядома, што Данілу Кашэўскага сёння арыштавалі на 12 сутак. Суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Андрэй Млечка прызнаў яго вінаватым паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за рэпосты з тг-каналаў, якія былі прызнаны «экстрэмісцкімі».

Таксама вядома, што праваабаронца Наста Лойка была арыштаваная на 15 сутак.

Нагадаем, учора каля Мінгарсуда пасля суда над Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі адбыўся «хапун», у выніку якога затрымалі больш за 10 чалавек. Але за кратамі ў Фрунзенскім РУУСе пакінулі толькі Кашэўскага і Лойку.
🎧Голас Марфы ў падкасце «Вясна прыйдзе» — выпуск прысвечаны праваабаронцы «Вясны»

Нагадаем, учора каардынатарцы Валанцёрскай службы «Вясны» прысудзілі 15 гадоў калоніі — 17 верасня будзе роўна два гады, як Рабкова знаходзіцца за кратамі.

На волі Марфу чакаюць яе муж Вадзім Жаромскі, валанцёры, а таксама многія беларускі і беларусы. Чакаюць яе і каты — праваабаронца сама была валанцёркай у каціным прытулку, а праз краты вокнаў у СІЗА яна здолела разгледзець бяздомных катоў — і нават паспрабавала дапамагчы ім.

Узгадваем 16-ы выпуск падкаста «Вясна прыйдзе», апублікаваны ў 2020 годзе. У якім можна пачуць Марфы — з тых інтэрв'ю, якія яна паспела даць да свайго зняволення. Гэта дапаможа нам пазнаёміцца бліжэй з тым, чым яна займалася ў рамках сваёй праваабарончай дзейнасці.

Soundcloud | YouTube Apple Podcasts | Google podcasts | Castbox | Spotify
Сайт і сацсеткі «Беларускай Рады культуры» прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі і ўнесеныя ў Рэспубліканскі спіс такое рашэнне 31 жніўня прыняў Партызанскі суд Мінска

У чэрвені МУС прызнала праект «Беларуская Рада культуры» «экстрэмісцкім фармаваннем».

Крыніца: @by_culture
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🤯Міліцыянты прымусілі затрыманага ў наручніках несці з сабой дзверы ад халадзільніка — з-за таго, што на ім былі пратэсныя стыкеры На відэа сілавікоў мінчук Віктар Жаркевіч трымае ў руках дзверы ад халадзільніка, залепленыя пратэснымі стыкерамі — з бчб-сцягамі…
Віктара Жаркевіча, якога пасля затрымання прымусілі несці дзверы ад халадзільніка, арыштавалі на 13 сутак

Нагадаем, на відэа сілавікоў мінчук трымае ў руках дзверы ад халадзільніка, залепленыя пратэснымі стыкерамі — з бчб-сцягамі і з анархісцкімі лозунгамі. На галаву мужчыны апранутая чырвоная каска з Пагоняй, рукі — у кайданках. Дзверы халадзільніка мужчыну змусілі самога цягнуць да аддзялення.

Крыніца: @belarus_abc

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3QokVdt
94 гады зняволення на ўсіх — падтрымайце дзесяць асуджаных учора палітвязняў

Нагадаем, 6 верасня ў Менску абвясцілі прысуд адразу дзесяці палітычным вязням. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў ім наступныя тэрміны: Аляксандр Францкевіч — 17 гадоў, Акіхіра Гаеўскі-Ханада — 16 гадоў, Марфа Рабкова — 15 гадоў, Аляксей Галаўко — 12 гадоў, Павел Шпетны, Мікіта Дранец, Аляксандр Казлянка, Андрэй Чапюк — па 6 гадоў, Андрэй Марач, Даніла Чуль — па 5 гадоў.

BySol адкрыў збор у падтрымку фігурантаў гэтай справы — грошы пойдуць на перадачы і адвакатаў.

💵 Падтрымаць фінансава палітвязняў
За каментары ў інтэрнэце дзяўчыне са Старых Дарог прысудзілі ажно 7 год калоніі

Гродзенскі абласны суд разглядзеў справу Марыны Санкевіч, якой інкрымінавалі адразу чатыры крымінальныя артыкулы: ч. 1 арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», ч. 1 арт. 368 «Абраза Лукашэнкі», ч. 1. арт. 293 «Масавыя беспарадкі», а таксама ч. 1 арт. 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы». Справу разглядаў Дзмітрый Бубенчык.

Як паведамляе @MAYDAYMog, падставай для затрымання Марыны сталі каментары ў Telegram-каналах. За якія менавіта каментары дзяўчыну прыцягнулі да адказнасці, праваабаронцы пакуль не ведаюць.

Вядомы только вынік судовага разбіральніцтва. І ён адзін з самых жорсткіх з тых, якія апошнім часам выносілі па пералічаных артыкулах.

Чытаць па спасылцы
ГУБАЗіК затрымаў жыхара Навагрудка Віталя Андрэйчыка

Яе паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, 38-гадовы мужчына ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, а таксама ў каментарах нібыта абражаў прадстаўнікоў улады і Лукашэнку.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3QokVdt

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Затрымалі дырэктара і былога кіраўніка маркетынгу вядомай мінскай крамы «Снікерхэд»

Сёння на праўладных каналах з'явілася відэа з затрыманым дырэктарам крамы красовак «Снікерхэд» Сяргеем Калядой і былым дырэктарам па маркетынгу гэтай жа крамы, якога, папярэдне, клічуць Уладзімір Стасевіч — ён нейкі час жыў у Грузіі, а пасля вярнуўся ў Беларусь.

Мужчын абвіначваюць у данатах на дапамогу пацярпелым падчас пратэстаў. Магчыма, да іх прыйшлі праз тое, што яны ў свой час адкрыта выклалі пост пра гэта — іншых «зачэпак» сілавікі не прадставілі.

Крыніца: Наша Ніва

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3QokVdt
ЗША асудзілі прысуд Марфе Рабковай, Андрэю Чапюку і яшчэ 8 палітвязням

«ЗША асуджаюць ганебны прысуд праваабаронцы Марфе Рабковай і дзевяці іншым палітвязням. Мы аб'ядналіся з нашымі партнёрамі з ЕС і народам Беларусі, каб прыцягнуць рэжым да адказнасці за гэтыя абуральныя парушэнні правоў і годнасці чалавека», — напісала ў Twitter амбасада ЗША ў Беларусі.
«Я ведаю і веру — мы ўбачым увасабленне дэмакратыі», — у апошнім слове Францкевіч

Тэлеграм-канал «Рэвалюцыйнага дзеяння» апублікаваў моцнае апошняе слова 32-гадовага палітзняволенага анархіста Аляксандра Францкевіча, асуджанага ўчора да 17 гадоў калоніі.

«Адзінае, аб чым шкадую, што не прыклаў больш высілкаў, больш старанняў, каб гэтыя муры абрынуліся. Не зрабіў больш для таго, каб Расія ўрэшце была разбураная. Не быў у Кіеве тады, калі "рускі ваенны карабель" пайшоў у вызначаным кірунку, а кіяўляне спынілі арду, якая ўявіла сябе непераможнай.

Я ведаю і веру — замест таталітарызму, улады хамаў і цынікаў, замест непадзельнага панавання нямногіх над большасцю, мы ўбачым увасабленне дэмакратыі і сапраўднага народаўладдзя. Не недзе далёка, а тут, у нас, у Беларусі. Я ведаю — будучыня належыць нам.

Жыве Беларусь і Слава Украіне!»

Апошняе слова цалкам
Яшчэ аднаго мінчука асудзілі па «справе Зельцэра»

У Мінскім гарадскім судзе вынесены прысуд Мікалаю Сергіеню, які быў абвінавачаны ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў распальванні расавай, нацыянальнай, сацыяльнай альбо іншай варожасці і варажнечы (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса). Судовы працэс вяла суддзя Таццяна Фалькоўская.

Мужчына быў прызнаны вінаватым і асуджаны да аднаго года і 8 месяцаў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама да 100 базавых велічыняў штрафу.

Чытаць па спасылцы
«Дыскрэдытаваў Рэспубліку Беларусь»: вынесены прысуд жыхару Гомеля

Суд Навабеліцкага раёна Гомеля вынес прысуд па справе Мікалая Дземчанкі, абвінавачанага ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса). Судовы працэс вёў суддзя Аляксандр Зінчук.

Палітвязень быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў Гомелі па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў нтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Напачатку Мікалай праходзіў па крымінальнай справе паводле артыкулаў 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) і 130 (распальванне сацыяльнай варожасці).

У выніку суд пакараў яго пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады, а таксама штрафам у памеры 100 базавых велічынь.

Чытаць па спасылцы
📍Палітзняволеную Вікторыю Кульшу перавялі ў жаночую калонію ў Зарэччы

Гомельскі абласны суд 10 жніўня пакінуў прысуд палітзняволенай Вікторыі Кульшы ў сіле. Ёй прысудзілі ў дадатак да двух гадоў і шасці месяцаў калоніі яшчэ адзін год у зняволенні за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Стала вядома, што з 22 жніўня Вікторыя пачала адбываць тэрмін у калоніі № 24.

Перад этапам Вікторыя хвалявалася, што ціск у новай калоніі працягнецца:

«Хутка будзе этап у ПК-24 і яна вельмі яго баіцца, бо на Зарэччы яе ўжо ведаюць і чакаюць. Яна ўпэўнена, што пасля этапу яе амаль адразу чакае ШІЗА ці ПКТ», — распавядала дачка палітзняволенай.

«Падкінулі таблеткі і сказалі, што павесяць на яе артыкул за "абарот наркатычных сродкаў"»: як улады пераследуюць палітзняволеную Вікторыю Кульшу

💌Падтрымайце Вікторыю: ПК № 24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Вікторыя Аляксандраўна Кульша
Еўрасаюз і АБСЕ падтрымалі дзесяць асуджаных учора палітвязняў

«Валанцёры "Вясны" Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк і яшчэ 8 палітвязняў былі асуджаныя да 94 гадоў пазбаўлення волі на закрытым судовым працэсе. ЕС заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх больш чым 1300 палітычных зняволеных», — напісаў спецпрадстаўнік Еўрасаюза па правах чалавека Эйман Гілмар.

«Сённяшнія прысуды з’яўляюцца яшчэ адным сведчаннем арганізаваных рэпрэсій у дачыненні да праваабаронцаў, якія ашаламляюць усіх, хто актыўна змагаецца з парушэннямі правоў чалавека і адстойвае асноўныя свабоды ў краіне», — заявіў дырэктар БДІПЧ АБСЭ Матэо Мекачы.

Нагадаем, 6 верасня ў Мінску абвясцілі прысуд адразу дзесяці палітычным вязням. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў ім наступныя тэрміны: Аляксандр Францкевіч — 17 гадоў, Акіхіра Гаеўскі-Ханада — 16 гадоў, Марфа Рабкова — 15 гадоў, Аляксей Галаўко — 12 гадоў, Павел Шпетны, Мікіта Дранец, Аляксандр Казлянка, Андрэй Чапюк — па 6 гадоў, Андрэй Марач, Даніла Чуль — па 5 гадоў.
Сілавікі затрымалі адміністратара суполкі «ЗА АДЗІНУЮ дзяржаўную МОВУ Беларусі!» Уладзіміра Буцькаўца

Вядома, што затрыманне адбылося 5 верасня. Учора Уладзіміру прызначылі 7 сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП «распаўсюд экстрэмісцкіх матрэыялаў».

Два месяцы таму Уладзіміра звольнілі з Гомельскага лясгасу як «палітычнага».

5 жніўня інфармацыйную прадукцыю суполкі «ЗА АДЗІНУЮ дзяржаўную МОВУ Беларусі!» прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», 18 жніўня — «экстрэмісцкім фармаваннем».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3QokVdt
ГУБАЗіК затрымаў студэнта БДМУ

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, хлопец удзельнічаў у акцыях пратэсту, пакідаў абразлівыя каментары пра міліцыянтаў, Лукашэнку, а таксама расійскіх салдат, якія ваююць ва Украіне, а таксама «падтрымліваў неанацыстаў».

Па інфармацыі @ruparbdmu, затрыманы — студэнт 5 курса лечфака Аляксей Жыбуртовіч.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3QokVdt

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
💛Палітзняволеная Кацярына Андрэева атрымала ліст ад лідара гурту ДДТ Юрыя Шаўчука

Ён даслаў шарж з аўтапартрэтам, а таксама здымак гурта з надпісам «Катя, держись!»

Нагадаем, у лютым 2021 года яе асудзілі на два гады калоніі за стрым з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на "Плошчы Пераменаў" у Мінску 15 лістапада. Аднак у красавіку 2022 года стала вядома, што журналістцы выстаўлена новае абвінавачванне — "здрада дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК). Справу ў закрытым рэжыме 4 ліпеня 2022 пачаў разглядаць суддзя Гомельскага абласнога суду Алег Харошка. 13 ліпеня ён прызначыў Кацярыне 8 гадоў і 3 месяцы ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Крыніца: Игорь Ильяш

💌Падтрымайце Кацярыну: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Кацярына Андрэеўна Бахвалава
❗️Былога дырэктара па маргетынгу мінскай крамы «Снікерхэд» адправілі на «суткі»

Учора на праўладных каналах з'явілася відэа з затрыманым дырэктарам крамы красовак «Снікерхэд» Сяргеем Калядой і былым дырэктарам па маргетынгу гэтай жа крамы Уладзімірам Стасевічам. Але, папярэдне, іх затрымалі яшчэ 5 верасня.

Па інфармацыі праваабаронцаў, 6 верасня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска адбыўся суд над Стасевічам. Суддзя Таццяна Полулех прызнала Уладзіміра вінаватым па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства) і арыштавала яго на 13 сутак. Лёс Сяргея Каляды высвятляецца.