Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
22.1K photos
473 videos
83 files
19.6K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
МУС прызнала «Хартыю’97» экстрэмісцкім фармаваннем.

Адпаведны пункт з'явіўся ў спісе экстрэмісцкіх фармаванняў. Цяпер у ім 84 пазіцыі.
Палітвязня Яўгена Прапольскага ўжо два месяцы трымаюць у ШІЗА

Яму падаўжаюць тэрмін знаходжання ў штрафным ізалятары раз-пораз — агулам ён правёў у ШІЗА два месяцы.

Нагадаем, Яўгена асудзілі да 8 гадоў калоніі па справе «ўдзельнікаў чата». На судзе ен распавёў пра катаванні: «Мяне прымушалі пісаць чыстасардэчнае прызнанне на імя начальніка УСК. Мне пагражалі, катавалі — білі маім электрашокерам. Добраахвотна я не пісаў заяву. Потым у мяне праблемы са здароўем былі: было дрэнна, кружылася галава, была адбітая нага».

Напачатку жніўня з палітвязнем цалкам знікла сувязь — лістоў ад яго не было, спатканняў з ім не давалі, у самой калоніі сваякам нічога не казалі. У адным з тэлеграм-чатаў, звязаных з бабруйскай ПК № 2, з'явілася інфармацыя, што Яўген нібыта спрабаваў збегчы з калоніі — аднак родныя не верылі ў гэта.

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 2. 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, Яўген Уладзіміравіч Прапольскі
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Палітзняволенага Паўла Вінаградава пазбавілі рэжымнай перадачы

Учора паведамлялася, што адміністрацыя папраўчай калоніі № 12 склала тры рапарты на Паўла, адзін з іх – за тое, што ад слабасці прылёг на ложак. Паведамляецца, што Вінагардава закінулі ў штрафны ізалятар з 23 жніўня. Раней яго пазбавілі працяглага спаткання.

Напрыканцы ліпеня палітвязня перавялі ў аршанскую калонію, вядомую тым, што там утрымліваюцца і лечацца асуджаныя, хворыя на актыўную форму сухотаў. Паўла асудзілі да пяці гадоў калоніі за адзін пост у Фэйсбуку.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3CKClOe

💌Падтрымайце Паўла: ПК №12, 211381, Віцебская вобласць, Орша, вул. Смаленская, 2, Павел Юр'евіч Вінаградаў
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💔Кранальнае відэа: вучні дзіцячага трэнера Вадзіма Чапялевіча, які атрымаў тры гады калоніі за ўдзел у пратэстах, прыехалі наведаць яго маму

Вадзім — дзіцячы трэнер клуба «Дынама-Брэст», быў затрыманы 17 сакавіка 2021 года ў межах крымінальнай справы аб «масавых беспарадках» у Брэсце 10 жніўня 2020. Пазней яго асудзілі да трох гадоў калоніі.

Відэа сустрэчы вучняў Вадзіма з ягонай маці апублікаваў у сваім TikTok праект politzek.me.

«Дзеці, якіх Вадзім трэніраваў і іх бацькі памятаюць пра яго. І вельмі чакаюць яго вызвалення», — гаворыцца ў подпісе да відэа.

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Вадзім Алегавіч Чапялевіч
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Аляксандр Бялоў
🔺Наталля Малец
🔺Уладзімір Няпомняшчых
🔺Сяргей Шаламіцкі
🔺Дзмітрый Заломскі
🔺Ягор Марціновіч
🔺Дзмітрый Нешта
🔺Максім Знак 
🔺Сяргей Сакун
🔺Мікалай Берднікаў 
🔺Аляксей Сянькоў
 
💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Родныя Мікалая Аўтуховіча збіраюць грошы на адваката Мікалая і шэраг звязаных з ім, на думку следства, людзей затрымалі яшчэ 1 снежня 2020 года. Улады адразу абвясцілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком «тэрарыстычнай групоўкі», якая дзейнічала на тэрыторыі…
Беларусы за два дні сабралі грошы на адваката для Мікалая Аўтуховіча

Пра гэта піша ягоная дачка. Агулам было сабрана больш за 8000 еўра.

Нагадаем, Мікалая і шэраг звязаных з ім, на думку следства, людзей затрымалі яшчэ 1 снежня 2020 года. Улады адразу абвясцілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком «тэрарыстычнай групоўкі», якая дзейнічала на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці і нібыта падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі.

Мікалая абвінавачваюць адразу па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. З 11 ліпеня па 1 жніўня Аўтуховіч трымаў галадоўку, пратэстуючы супраць таго, што яму перадаюць лісты толькі ад маці і не дастаўляюць газет.
🎉Павіншуйце палітзняволенага музыку Уладзіміра Калача з Днём народзінаў

Сёння, 31 жніўня, свой Дзень народзінаў адзначае музыка гурта IRDORATH Уладзімір Калач.

Нагадаем, яго затрымалі ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання Дня народзінаў ягонай жонкі Надзеі Калач разам з іншымі музыкамі і гасцямі свята. У снежні Надзею і Уладзіміра асудзілі да 2 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК).

Вы можаце павіншаваць музыку тэлеграмамі, паштоўкамі і лістамі. Таксама памятайце, што ў канверт можна ўкласці канверты, маркі, каляровыя і звычайныя лісты, паштоўкі-размалёўкі, налепкі (гэта асабліва каштоўна), каляндарык, размалёўкі, малюнкі, квізы, віктарыны і многае іншае.

💌Павіншуйце Уладзіміра: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Уладзімір Аляксандравіч Калач
💻Напісаць анлайн
❗️Затрымалі кіраўніка гарадзенскага «Цэнтра гарадскога жыцця» Паўла Мажэйку

Пра гэта паведамляе @Grodno_grab.

У сакавіку 2021 года Паўла Мажэйку затрымлівалі разам з мастаком Алесем Пушкіным. Тады Мажэйку вызвалілі пасля 72 гадзіны.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3CKClOe
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
На БМЗ затрымалі двух супрацоўнікаў аддзела ідэалогіі Як паведамляе @free_zhlobin, у панядзелак, 29 жніўня, на Беларускі металургічны завод прыязджаў АМАП. Сілавікі затрымалі двух супрацоўнікаў аддзела інфармацыі, ідэалогіі і развіцця персанала. Паводле…
Прайшлі суды над затрыманымі супрацоўнікамі аддзелу ідэалогіі БМЗ

Адказную сакратарку газеты «Металург» Марыю Бажынскую пакаралі 20 базавымі штрафу, а сацыёлага Дзмітрыя Арцёменку накіравалі за краты на 12 сутак.

Крыніца: @flagshtok
😔Палітзняволены анархіст Дзмітрый Дубоўскі не выйшаў з ШІЗА пасля 30 сутак

Палітзняволены анархіст Дзмітрый Дубоўскі, асуджаны да 18 гадоў калоніі, з канца ліпеня знаходзіўся ў штрафным ізалятары. Але як паведамляе тг-канал "Права на паўстанне», палітвязень не выйшаў адтуль пасля 30 сутак. Меркавана, яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).

Нагадаем, 22 снежня ў Мінскім абласным судзе агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да анархістаў. Суддзя Вячаслаў Тулейка прызначыў наступныя тэрміны: Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме. Месяц таму ў ШІЗА Дубоўскага змясцілі ў яго Дзень народзінаў, 29 ліпеня. За што менавіта былі вынесеныя спагнанні палітвязню — невядома.

💌Падтрымайце Дзмітрыя лістамі салідарнасці: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба Дзмітрыю Мікалаевічу Дубоўскаму

🌿Анархіст Дзмітрый Дубоўскі: «Працягваю верыць, што ўсё гэта ненадоўга»
10 чэрвеня праваабаронцы «Вясны» паведамлялі пра затрыманне ў Смаргоні лекара 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі спецыяліста УГД Яўгена Бужынскага.

UPD.
Чацвёрты месяц Яўген утрымліваецца пад вартай па арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суда не было.

*Калі вам вядомая больш падрабязная інфармацыя пра гэтую справу, паведамце, калі ласка, нам у тэлеграме @spring96info
Прысуд па справе «змоўшчыкаў» абвесцяць 5 верасня

Пра гэта паведамляе SPUTNIK. Сёння ў судзе працягваліся спрэчкі, а абвінавачаныя пачалі выступаць з апошнім словам.

Нагадаем, учора дзяржаўны абвінаваўца Міхаіл Кавалёў запрасіў для Аляксандра Фядуты, Рыгора Кастусёва і Юрыя Зянковіча па 12 гадоў калоніі, для Вольгі Галубовіч і Дзяніса Краўчука — па 3 гады калоніі.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Прысуд па справе «змоўшчыкаў» абвесцяць 5 верасня Пра гэта паведамляе SPUTNIK. Сёння ў судзе працягваліся спрэчкі, а абвінавачаныя пачалі выступаць з апошнім словам. Нагадаем, учора дзяржаўны абвінаваўца Міхаіл Кавалёў запрасіў для Аляксандра Фядуты, Рыгора…
Кастусёў прысвяціў верш адвакатцы: фігуранты «справы змоўшчыкаў» выступілі ў судзе з апошнімі словамі

Першым на судзе апошняе слова прамовіў Аляксандр Фядута, піша Sputnik. Ён заявіў, што, па яго думку, гэта змова была арганізавана ў выніку аператыўнага эксперыменту.

"Так ці была змова — не падмацаваная ні грашыма, ні планамі і вайсковымі сувязямі?" — задаў рытарычнае пытанне Фядута.

Разам з тым ён адзначыў, што паўдзельнічаў у ёй.

"Калі я ў яе верыў, значыць яна існавала. (...) Я паверыў у змову ваенных таму, што хацеў у яе паверыць", — сказаў Фядута.

Выступ абвінавачанага доўжыўся ў судзе больш за паўгадзіны — ён зачытваў яго з ліста. Ён таксама заявіў, што ў яго не было ні карыслівых, ні нізінных мэтаў.

Лідар партыі БНФ Рыгор Кастусёў, выступаючы з апошнім словам у судзе, заявіў, што ён не даваў згоды на ўдзел у змове. З ягоных словаў, ён удзельнічаў у зумах для таго, каб знайсці нейкі выхад з санкцыйнага ціску на краіну. Па яго словах, яго ўдзел быў з адзінай мэтай — прынесці карысць Беларусі.

"Запрашэнне да змовы з боку Зянковіча — балбатня і фэйк", — сказаў ён.

Пры гэтым нагадаў суду, што не прызнае віну, а пры прызначэнні пакарання папрасіў ўлічыць, што ў яго сур'ёзнае захворванне. Акрамя гэтага, ён заявіў суду, што мае намер напісаць яшчэ адну кнігу — гэта будуць мемуары. Там ён напіша пра ўсіх удзельнікаў судовага працэсу. У канцы апошняга слова ў судзе ён прачытаў верш, прысвечаны сваёй адвакатцы Аленскай.

Апошняе слова ў судзе Юрыя Зянковіча доўжылася некалькі хвілін — ён працытаваў некалькі фраз з кнігі "Гісторыя схаванай галавы".

Вольга Галубовіч падчас апошняга слоў плакала, казала, што сама прыняла рашэнне не ўдзельнічаць у пратэсных акцыях:

"Гэтыя 17 месяцаў у СІЗА жудасныя, без дзяцей і мамы. І яшчэ паставілі на ўлік як экстрэмістаў».

Паводле яе словаў, гэта 17 месяцаў суцэльнага пакарання, нягледзячы на тое, што яна сама напісала прызнацельнае паказанне.

"Тры гады гэта проста жорстка", — сказала яна, ацэньваючы тэрмін, які папрасіў для яе пракурор.

Дзяніс Краўчук яшчэ раз заявіў аб сваім раскаянні ў зробленым і папрасіў суд не прызначаць яму пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, а пры вынясенні прысуду ўлічыць яго раскаянне.

Прысуд будзе абвешчаны 5 верасня ў 12:00.
🎥«Ня быць скотам». Прэм’ера дакументальнага фільма пра лёсы праваабаронцаў «Вясны»

Фільм распавядае пра працу ў эміграцыі некалькіх праваабаронцаў Праваабарончага цэнтра «Вясна», якія сталі двойчы бежанцамі. Спачатку праз пераслед яны павінны былі выехаць з Беларусі ва Украіну, а потым вайна іх выгнала ў Літву.

Аўтары дакументальнай стужкі плануюць прадставіць фільм на некалькіх міжнародных праваабарончых кінафестывалях.

https://youtu.be/_Hx1dX24dIE
📍Прызначана дата суда над палітвязнямі, якія нібыта «планавалі зрыў рэферэндуму»

Стала вядома, што 13 верасня ў судзе Заводскага раёна Мінска пачнецца суд над палітвязнямі Міхаілам Хаміцэвічам, Мікалаем Карабко, Вячаславам Дашкевічам і Таццянай Заяц. Іх абвінавачваюць па ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса (Перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме). Ім пагражае да пяці гадоў калоніі. Справу будзе разглядаць суддзя Анжэла Касцюкевіч.

Нагадаем, у КДБ Беларусі 20 лютага паведамілі аб затрыманні ўдзельнікаў груп, якія планавалі «зрыў рэферэндуму па зменах і дапаўненнях у Канстытуцыю». Супрацьпраўныя дзеянні гэтых людзей заключаліся ў рассылцы лістоў з заклікам да сябраў выбарчых камісій «лічыць галасы сумленна».

💌Падтрымайце палітвязняў грашовымі пераводамі, бандэролькамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Міхаіл Валер'евіч Хаміцэвіч, Мікалай Аляксандравіч Карабко, Вячаслаў Васільевіч Дашкевіч, Таццяна Паўлаўна Заяц)
💻Напісаць анлайн
📮 206 вестачак салідарнасці валанцёры_кі «Майстэрні паштовак салідарнасці» атрымалі ў анлайн-форму за жнівень

Мы ведаем, як бывае няпроста ў сонечныя летнія дзянькі знайсці сілы, каб напісаць за краты, таму асабліва дзякуем усім, хто не пакідае гэтай важнай салідарнай справы!

❤️ Кожную вестачку мы перапісваем ад рукі на дызайнерскія паштоўкі, укладаем чысты канверт / паштоўку і дасылаем зняволеным. Спадзяемся, многія з іх далятаюць да адрасатаў_к!

Напісаць вязню анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Падтрымаць праект данатам 👉
bit.ly/3Bg6XGy

Застаемся салідарнымі,
каманда ініцыятывы «Майстэрня паштовак салідарнасці»
🌿
У Гродне па «справе Зельцэра» пачалі судзіць палітвязня Рыгора Грыга

Сёння ў Гродзенскім абласным судзе распачаўся суд над 51-гадовым палітвязнем Рыгорам Грыгам. Ён быў затрыманы 29 верасня мінулага году ў Гродне па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

Адразу яму выставілі абвінавачванне па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Але за час следства яму выставілі абвінавачванне яшчэ па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцыяў) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

Справу разглядае суддзя Мікалай Рачынскі.

💌Падтрымайце палітвязня: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Рыгор Вітольдавіч Грыг
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
❗️Палітвязня Вадзіма Хіжнякова змясцілі ў ПКТ на паўгода

Гродзенца Вадзіма Хіжнякова асудзілі на 2,5 гады калоніі па арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі) за кінуты ў амапаўца «неўсталяваны прадмет» на акцыі пратэсту 27 верасня 2020 года. На судзе Вадзім віну не прызнаў.

Тэрмін Хіжнякоў адбывае ў папраўчай калоніі № 1. Як паведамляюць @dissidentBY, палітвязня змясцілі ў ПКТ да канца тэрміну — на паўгода.

Вы можаце падтрымаць палітвязня паштоўкамі і лістамі. Таксама памятайце, што ў канверт можна ўкласці канверты, маркі, каляровыя і звычайныя лісты, паштоўкі-размалёўкі, налепкі (гэта асабліва каштоўна), каляндарык, размалёўкі, малюнкі, квізы, віктарыны і многае іншае.

💌Адрас для падтрымкі: ПК № 1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Вадзім Валер'евіч Хіжнякоў
💻Напісаць анлайн
Чарговыя затрыманні на Брэстчыне — на гэты раз у Кобрыне

Праваабаронцам стала вядома пра затрыманні АМАПам жыхароў Кобрына. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрымлівалі тых, хто раней удзельнічаў у пратэстах.

Праваабаронцам вядома, што сярод затрыманых хлопец Аляксандр і Яўген Папоў. Дома ў Яўгена правялі ператрус, забралі ноўтбук, ягоны тэлефон і частку грошай якія знайшлі. Дзе ён зараз, ніхто не ведае.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3CKClOe

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
❗️У Мінску затрымалі экскурсаводку і блогерку Святлану Грышкевіч

На «пакаяльным» відэа Святлана кажа, што на адной з экскурсій «дапусцілі некарэктныя выказванні на адрас Лукашэнкі», піша @mediazona_by

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3CKClOe

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna