Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
10.2K subscribers
20K photos
447 videos
64 files
17.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️Палітвязня Мікіту Емяльянава зноў змясцілі ў ШІЗА

Актывіста анархічнага руху Мікіту Емяльянава ў сярэдзіне чэрвеня перавялі ў ваўкавыскую калонію. За гэты час яго ўжо ў другі раз змясцілі ў штрафны ізалятар. Адразу па прыбыцці ў калонію яго закінулі туды на 18 сутак, а цяпер — на 7 сутак. Прычыны пакуль невядомыя, паведамляе @bnkbel. Акрамя гэтага, яго пазбавілі кароткатэрміновага спаткання.

📌Нагадаем, 11 сакавіка Емяльянава асудзілі на два гады калоніі па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы за парушэнне правілаў унутраннага распарадку ), а канчаткова прызначылі па сукупнасці прысудаў з улікам раней неадбытага пакарання — 3,5 гады калоніі ўзмоцненнага рэжыму. Са жніўня 2021 года Мікіту змяшчалі ў карцар або ШІЗА агулам больш, чым на сем месяцаў.

💌 Падтрымайце палітвязня: ПК №11, 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Емяльянаву Мікіту Уладзіміравічу
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💌Беларусы Масквы падпісалі паштоўкі палітзняволеным імяніннікам

«Палітвязні — нашы героі», — кажуць яны.

Віншавальныя паштоўкі ад беларусаў Масквы павінны атрымаць Сяргей Ціханоўскі, Мікола Статкевіч, Аляксандр Івулін, Вольга Маёрава, Павел Белавус, Мікола Дзядок, Уладзімір Калач, Юрый Уласаў, Алесь Пушкін, Алена Ягорычава, Пётр Марчанка, Адам Саўко, Сяргей Прус, Арцём Такарчук.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 👉
bit.ly/3sSr3iL
📮Напісаць анлайн 👉
bit.ly/3PIOcjz
ГУБАЗіК затрымаў ураджэнца пасёлка Акцябрскі Яўгена Грыцока

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што 24-гадовы хлопец «наслухаўшыся дэструктыўнага земляка» прыняў удзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе — а менавіта, стаяў у «счэпцы».

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
У Мінску затрыманы менеджэр рэстарана Макдональдс Дзяніс Ландычанка

Паводле праўладных крыніц, 23-гадовы хлопец быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы і рабіў з іх рэпосты.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
⚖️Архітэктара і музыку Аляксандра Кухарэнку адправілі на «суткі» за рэпост відэа пра раследванне забойства Рамана Бандарэнкі

34-гадовага архітэктара і музыку Аляксандра Кухарэнку затрымалі 2 жніўня ў Мінску. Падставай стаў рэпост у «Вконтакте» відэа з youtube-канала «ByPol» з назвай «Роман Бондаренко. Генпрокуратура скрывает исполнителей убийства». У пратаколе пазначана, што рэпост быў выяўлены падчас праверкі інфармацыі пасля паведамлення пра гэта з ГУБАЗіКу.

Справу мужчыны разглядзелі 4 жніўня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Аляксандр на судзе прызнаў сваю віну і пацвердзіў, што ў верасні 2021 года размясціў спасылку на «ByPol» і не выдаліў яе пасля таго, як канал прызналі «экстрэмісцкім».

У выніку суддзя Таццяна Мотыль прызнала Кухарэнку вінаватым паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) і арыштавала яго на 10 сутак.
❗️Палітвязню Яўгену Кіслейку ўзмацнілі рэжым і перавялі з «хіміі» ў калонію

35-гадовага Яўгена Кіслейку асудзілі на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за абразлівы каментар пра міністра ўнутраных спраў Кубракова па арт. 364 Крымінальнага кодэксу (Пагроза гвалтам у дачыненні да прадстаўніка органаў унутраных спраў). З 9 верасня 2021 года адбываў тэрмін ў мінскай ПУАТ-36.

Стала вядома, што нядаўна над палітвязнем адбыўся суд па ўзмацненню рэжыма. Суд пастанавіў перавесці Яўгена з «хіміі» ў папраўчую калонію. Цяпер палітвязень перад этапам у калоніі будзе знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага.

💌Падтрымайце Яўгена лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і паштоўкамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2, Яўген Уладзіміравіч Кіслейка
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Суполка ва «Укантакце» «ЗА АДЗІНУЮ дзяржаўную МОВУ Беларусі!» прызнаная экстрэмісцкай

Такое рашэнне 5 жніўня прыняў суд Чыгуначнага раёну Гомеля.

Таксама «экстрэмісцкімі» былі прызнаныя суполкі «Печать-Фотографий Борисов» і «Печать фото. На майках, холсте! Борисов».
Суд па «справе аб дзяржперавароце»: глядзяць зум-канферэнцыі змоўшчыкаў

Як паведамляе Sputnik, абвінавачаныя ў судзе ўжо далі паказанні і выказалі сваё стаўленне да прад'яўленага абвінавачання. Таксама ў судзе былі дапытаны практычна ўсе сведкі.

Не даваў паказанні ў судзе ў якасці сведкі сілавік Іван Жураўскі. Як вынікае з матэрыялаў справы, менавіта ён быў укаранёны ў групу змоўшчыкаў.
Віцебскага палітвязня асудзілі да 4 гадоў калоніі. СК называў яго прадстаўніком «канапных войскаў»

У Віцебскім абласным сёння агучылі прысуд 28-гадоваму палітзняволенаму Мікіту Палеонку — чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (прадстаўнікоў улады), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у іх), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

Паводле версіі абвінавачвання, 28-гадовы жыхар Віцебска, «з'яўляючыся актыўным падпісчыкам экстрэмісцкіх Telegram-каналаў, заклікаў іх да гвалту ў дачыненні да праваахоўнікаў, абражаў міліцыянта і прэзідэнта».

Адзначым, што пракурор запрасіў яму чатыры з паловай гады калоніі, але суддзя Яўген Буруноў прызначыў палітвязню на паўгады менш.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3QGkX0L

💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-2, 210026, Віцебск, Гагарына, 2, Мікіта Юр'евіч Палеонак
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Супрацоўнікі аршанскай міліцыі працягваць расшукваць грамадскага актывіста і праваабаронцу Ігара Казмерчака

Раніцай 15 ліпеня яны апыталі маці Ігара, паведаміўшы, што хочуць правесці таксама агляд памяшкання, у якім раней жыў Казмерчак. Таксама былі апытаныя ягоныя ранейшыя суседзі.

На аршанскага праваабаронцу напрыканцы красавіка 2022 года была заведзеная крымінальная справа па падазрэнні яго ў абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368). Падставаю для пераследу стаў каментар у адным з відэаролікаў, якія ён здымаў ва Украіне.

Сам Ігар даведаўся пра новую крымінальную справу ўжо знаходзячыся за мяжой.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3QEpC32
Судовы працэс па справе палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына будзе праходзіць у закрытым рэжыме

Як паведамляе @novychas, такое рашэнне было прынятае, бо на працэсе «будуць разглядаць дзяржаўныя тайны».

Нагадаем, сёння ягоную справу пачаў разглядаць Гродзенскі абласны суд. Судовы працэс узначальвае суддзя Валерый Раманоўскі.

Нагадаем, Дзяніс знаходзіцца за кратамі ўжо 521 дзень. Супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 12 сакавіка 2021. Адразу Івашын праходзіў падазраваным па арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў). Пазней яму выставілі абвінавачванне яшчэ і па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). А нядаўна КДБ абвінаваціў Дзяніса ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай.

🔹У Гродне ў закрытым рэжыме пачынаюць судзіць журналіста Дзяніса Івашына
Адукацыйны курс для актывістаў і медыйшчыкаў «Уразлівыя 2.0: як пісаць пра “нябачных” людзей у крызісныя часы»

📍Тры інтэрактыўных анлайн-модулi
🕛 Верасень-кастрычнік 2022

IBB Dortmund і «Журналісты за талерантнасць» запрашаюць беларускіх медыйшчыкаў, актывістаў і прадстаўнікоў НДА прыняць удзел у адукацыйным курсе па сацыяльнай журналістыцы. Курс будзе прысвечаны працы з уразлівымі групамі, у тым ліку зняволенымі і людзьмі, якія перажылі гвалт.

Удзельнікі курса на конкурснай аснове могуць атрымаць стыпендыю для стварэння ўласных праектаў.

🔹Дэдлайн: 29 жніўня
✍️Зарэгістравацца на курс
⁉️Падрабязнасці па спасылцы
Асуджаны да двух гадоў «хіміі» заслаўчанін Віталь Казлоўскі з'ехаў з Беларусі і зараз знаходзіцца ў бяспецы

Пры падтрымцы валанцёраў Bysol завяршылася рэлакацыя Віталя Казлоўскага, асуджанага да двух гадоў «хіміі» па народным артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса.

Жыхара Заслаўя затрымалі 31 студзеня 2022 пасля ператрусу супрацоўнікі ГУБАЗіК па скрыншотах з аператыўнага відэазапісу Марша Міра і Незалежнасці 30 жніўня 2020 года. Да суда мужчына амаль тры месяцы ўтрымліваўся ў СІЗА-1.

28 красавіка Віталя вызвалілі ў залі суда да накіравання ў месца адбыцця тэрміна. Мужчына тэрмінова выехаў у Літву і зараз знаходзіцца ў бяспецы.

👀Перад выездам з Беларусі Віталь даў інтэрв'ю «Вясне»: «Кожны дзень за кратамі палітвязняў — гэта барацьба з дэпрэсіяй і песімізмам», — былы вязень «Валадаркі»
«Укантакце» заблакуе суполку «Хартыя-97» па скарзе Мінінфарма Беларусі

Адміністрацыя «Укантакце» паведаміла рэдакцыі «Хартыя-97», што іх суполка ў сацсетцы будзе заблакаваная па скарзе Мінінфарма Беларусі.

Раней доступ да суполкі быў абмежаваны на тэрыторыі РФ паводле рашэння расійскай Генпракуратуры.

UPD. Таксама стала вядома, што адміністрацыя «Укантакце» папярэдзіла і аб блакіроўцы суполкі «Гомельскі флагшток».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3QEpC32
У беларускіх калоніях заводзяць «жывыя куткі» — у магілёўскай калоніі будзе два яноты

У магілёўскай папраўчай калоніі №15 з'явяцца два яноты. Вальеры для жывёл ужо пабудаваны і размешчаны яны каля будынка пакояў для працяглых спатканняў. Жывёл змогуць убачыць толькі тыя асуджаныя і іх сваякі, каму дазволены працяглыя спатканні.

Раней «жывы куток» быў арганізаваны ў шклоўскай ПК-17: сярод гадаванцаў маецца вавёрка, котка, трусік, папугай, канарэйкі, марская свінка, акварыум з рыбкамі, паўліны і нават сапраўдны жывы вуж.

Крыніца: @MAYDAYMog
Еўрапейскія дыпламаты прыехалі на судовы працэс па справе Дзяніса Івашына

Па відэа, якія публікуюцца ў праўладных тэлеграм-каналах, да дыпламатаў падбеглі прадстаўнікі дзяржаўных СМІ з пытаннямі «якія праблемы грамадзян Еўрасаюза прывялі прадстаўнікоў ЕС у суд над беларускімі крымінальнікамі».

Вядома, што на судовы працэс хацелі трапіць прадстаўнікі Еўрапейскага саюзу ў Беларусі і дыппрадстаўніц Брытаніі, Чэхіі, Аўстрыі.

Нагадаем, сёння справу Івашына ў закрытым рэжыме пачаў разглядаць Гродзенскі абласны суд. Судовы працэс узначальвае суддзя Валерый Раманоўскі.

🔹У Гродне ў закрытым рэжыме пачынаюць судзіць журналіста Дзяніса Івашына
Марфа Рабкова: "Прагрэс непазбежны, яго можна толькі затармазіць, а спыніць — немагчыма"

Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова даслала ліст з-за кратаў, у якім распавяла пра тое, як праходзіць суд, якія кнігі яна чытае апошнім час і што яе натхняе за кратамі.

"Для мяне ўжо сапраўдны цуд адбываецца, калі даходзяць лісты не ад родных людзей. У апошнія паўгода з карэспандэнцыяй адбываюцца вялікія напружанасці. Як, у прынцыпе, не толькі з карэспандэнцыяй, столькі ўсяго адбываецца. Бачыла такі выраз: "Не дай вам Бог жыць у эпоху пераменаў". Мне здаецца, што так жа можна сказаць і пра перыяд застою. У любым выпадку, свет не стаіць на месцы, развіваецца. Таму, хочам мы гэтага ці не, а перамены спасцігнуць нас усіх. Навыкі хуткага навучання, адаптыўнасці, выразнага мыслення — самыя запатрабаваныя ў 21 стагоддзі.

Трэба ўмець падладжвацца пад новыя рытмы існавання. Гэта датычыцца ўсіх узроўняў грамадства — ад адзінкавага чалавека да дзяржавы. Гэта я ўсё да таго, што прагрэс непазбежны, яго можна толькі затармазіць, а спыніць — немагчыма.

Калі вярнуцца да маёй рэчаіснасці, то мае справы, у цэлым, у парадку. Цяпер паміж судовымі пасяджэннямі невялікі перапынак. Рыхтуемся да важнай часткі разбору — спрэчак. Яны будуць доўжыцца прыблізна 2 тыдні, потым апошняе слова і прысуд. Думаю, што ў пачатку верасня ўсё скончыцца. Таму маральна рыхтуюся да таго, што пакіну сцяны СІЗА ў хуткім часе і пераеду ў калонію. Нават не верыцца, што гэта можа адбыцца. Асабліва, калі столькі часу ўжо правёў у адным месцы. Самі суды трохі стамляюць, асабліва ў пачатку, але потым падпрывыкла да таго, што кожны будні дзень на іх катаюся.

Стала менш паспяваць чытаць, але з апошняга, што прачытала — малы збор твораў Сяргея Даўлатава — "Зона", "Кампраміс", "Запаведнік", "Нашы" і "Філіял". Да гэтага я не чытала Даўлатава, вельмі мне спадабаўся гэты аўтар — выдатны гумар і лёгкая манера напісання. А зараз чытаю цудоўную кнігу "Калі я вярнуся, будзь дома" Эльчына Сафарлі. Зусім невялікая кніга, вельмі цудоўна напісана. Шмат выпісваю з гэтага твора цытат. Напрыклад: "Не шукай ідэальны свет, на зямлі яго няма. Прыгажосць суседнічае з пачварствам, шчырасць — з крывадушнасцю, прызнанне — з забыццём. Ёсць тое, што мы не ў сілах змяніць, — прымі і працягвай шлях. Прыняць — не значыць апусціць рукі. Дапамагай, чым можаш, як атрымаецца — кожны дзень адкрывае для гэтага магчымасці". Я яшчэ не дачытала гэтую кнігу, але вельмі раю. А з фільмаў, нядаўна па ТВ паказвалі вельмі добры фільм – "Мяне завуць Кхан". Глядзела яго яшчэ на волі, момантамі цяжкі, але момантамі вельмі жыццесцвярджальны, які выклікае слёзы кранальнасці.

У думках моцна вас абдымаю. Беражыце сябе і не падайце духам, усё абавязкова наладзіцца".

💌Падтрымайце Марфу лістамі салідарнасці, бандэролькай з прыемнымі дробязямі, грашовым пераводам па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай
💻Напісаць анлайн

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
🔈#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

🔹На адной з віленскіх вуліц вывесілі плакаты з вядомымі выразамі Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзя Лабковіча — праваабаронцы знаходзяцца за кратамі ўжо больш за 13 месяцаў;

🔹Валянцін Стэфановіч у лісце падзяліўся сваімі думкамі наконт турмы і праваабарончай дзейнасці: «Я застануся тут, бо калі з'еду ўжо ніколі сюды не вярнуся. А ім мяне больш няма чым палохаць, бо турмы я ўжо не баюся. Такое вось маё рашэнне»;

🔹Леанід Судаленка не паверыў, што ва Украіне ідзе вайна: «Калі распавялі пра Марыупаль, ён спярша не паверыў, падумаў, што нешта мы не тое прачыталі».

💌Працягвайце падтрымліваць вясноўцаў:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2
, Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк
- ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Таццяна Ласіца
- ПК-3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Леанід Судаленка
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
🎪На судовым працэсе па справе Дзяніса Івашына прапагандысты «атакавалі» пытаннямі прадстаўніка амбасады Аўстрыі ў Беларусі

У сюжэце, які апублікавалі дзяржаўныя каналы, прадстаўніца БТ Лебедзева пераследвала Часовага Паверанага ў справах Аўстрыйскай Рэспублікі ў Беларусі Рональда Штурма. Яе цікавіла, «чаму Аўстрыя падтрымлівае тэрарызм у Беларусі» і «чаму ЕС фінансуе генацыд рускіх ва Украіне».

Таксама ў сюжэце паказалі і Дзяніса Івашына, якога міліцыянты ў масках вялі ў залу паседжанняў.

🔹У Гродне ў закрытым рэжыме пачынаюць судзіць журналіста Дзяніса Івашына