ВЯЧОРКА
1.04K subscribers
725 photos
88 videos
9 files
359 links
Беларуская палітыка і культура
Download Telegram
Сёньня швэдзкі міністар замежных справаў прадэманстраваў вышэйшы дыпляматычны пілатаж. Прывёз шэраг добрых навінаў для беларускай дэмакратычнай супольнасьці. Прысьвяціў усю паездку Беларусі. Нават літоўцы зьдзівіліся.
“Мы прызнаём толькі адзін легітымны ўрад Беларусі. Вядома, той, якім кіруе Сьвятлана Ціханоўская, якая была абраным прэзыдэнтам, пакуль Лукашэнка не сфальсыфікаваў выбары. Так што, як мы бачым, менавіта спадарыня Сьвятлана Ціханоўская прадстаўляе беларускі народ".

https://www.svaboda.org/a/32674202.html
Рэзалюцыя па Беларусі ў Бундэстагу прынятая з другой спробы, і гэта заняло амаль год. Першая спроба была на пачатку году, прапанаваная CDU/CSU, але яе завярнула кіроўная кааліцыя. Гэтай восеньню рэзалюцыю ўжо прапанавала кіроўная кааліцыя. У ёй робіцца большы ўхіл на падтрымку беларусаў у выгнаньні. На гэты раз рэзалюцыю не падтрымала менавіта апазыцыя, праз міграцыйныя моманты. Але ўдалося. Зараз нямецкі ўрад павінен дзейнічаць у адпаведнасьці з гэтай рэзалюцыяй. У Нямеччыне менавіта парлямэнт вызначае палітыку.
Сёньня ў Таліне адбылася важная падзея. Першая эстонска-беларуская канферэнцыя, арганізаваная намі супольна з эстонскім МЗС. Больш за 250 удзельнкаў, зь іх больш за 100 -- беларусы. Увесь дыпляматычны корпус у Таліне. Спэцпасланьнікі па працы з дэмакратычнымі сіламі з Францыі, Швэцыі, Эстоніі, Польшчы, Латвіі. Былыя палітвязьні, журналісты, праваабаронцы.

Пра што гаварылі. Як вызваліць палітвязьняў? Якія санкцыі прымусяць Лукашэнку адступіць? Як абараніць беларуску мовую і ідэнтычнасьць? Як дапамагчы беларускім мэдыям змагацца з прапагандай?
Разам з прадстаўнікамі беларускага бізнэсу правялі сустрэчу ў МЗС Партугаліі. Склалі сьпіс з 8 задач, якія трэба вырашыць. Гэта і пытаньні легалізацыі, і адкрыцьця рахункаў, і падаткаў. Дзяржсакратар адзначыў, наколькі важна што беларускі бізнэс у Партугаліі не губляе сувязь зь Беларусьсю і падтрымлівае беларускую грамадзянскую супольнасьць.

Вялікі дзякуй Imaguru Global за падтрымку ў арганізацыі.
Падчас Web Summit Святлана Ціханоўская паразмаўляла з Euronews Next:

"Хто ведае, куды завядуць Расію яе імперскія амбіцыі? Магчыма, яны захочуць далучыць усе землі, якія калісьці былі акупаваныя. Так што гэта вайна не толькі ўкраінцаў ці беларусаў, гэта наша агульная барацьба. Без усведамлення гэтага немагчыма перамагчы дыктатуру"

https://ru.euronews.com/next/2023/11/21/ru-dictatorship-is-cancer-it-will-spread-sviatlana-tsikhanouskaya-interview
З Новым годам, дарагія сябры. Беларусы — адна вялікая сям'я. Мая стужка так выглядала ўчора. ❤️
Новы міністар замежных справаў Францыі прыяжджаў у Вільню на сустрэчу з Ціханоўскай адразу пасьля выбараў 2020
Хто ў Вільні, далучайцеся заўтра (21 студзеня) адзначыць гадавіну паўстаньня Каліноўскага. Бярыце з сабой сьцягі.

▪️святая імша ў Кафедральным саборы (12.30–13.30 па мясцовым часе),

▪️цырымонія на могілках Росы (14.00–14.45 па мясцовым часе).
Сапраўды шкада, што Польшча прыпыніла праграму Poland Business Harbour. Праграма цудоўная і патрэбная. Але няварта пасыпаць галаву попелам.

Наколькі нам вядома, адна з асноўных праблем для віз Poland Business Harbour — нізкая канвертацыя віз. То бок людзі рабілі масава візы PBH і толькі каля 35-40% атрымальнікаў імі скарысталіся і ўехалі ў Польшчу. Агулам Польшча выдала беларусам больш за 600 тысяч візаў розных тыпаў за апошнія 30 месяцаў.

Другая магчымая прычына — візавы скандал летась у Польшчы, калі пацвердзілася, што многія візы выдаваліся без належных працэдураў і праверак, у тым ліку за хабар.

Цяпер мы знаходзімся ў кантакце з прадстаўнікамі польскага ўраду ў справе аднаўленьня праграмы Poland Business Harbour ці запуску яе альтэрнатывы, прызначанай для высокакваліфікаваных працоўных для Беларусі і рэгіёну. Гэта важна і для беларускага прыватнага сэктару, гэтаксама важна для польскага боку.

Пры гэтым прыпыненьне (НЕ СПЫНЕНЬНЕ!) праграмы аднак ня значыць спыненьня выдачы візаў. Кваліфікаваныя спецыялісты могуць па-ранейшаму падавацца і атрымліваць візы, зараз выпрацоўваецца мэханізм паскоранай выдачы.

Цяпер новы польскі ўрад праводзіць перагляд усіх праектаў і праграмаў, якія фінансуюцца дзяржавай. Гэта тычыцца і медыяпраектаў, у тым ліку Белсат. Падчас апошняй сустрэчы Сьвятлана Ціханоўская падняла гэтае пытанне з міністрам Сікорскім, і міністар запэўніў, што МЗС працягне падтрымку каналу. Для нас, беларусаў, праца Белсату мае выключна важнае значэнне.