ВЯЧОРКА
1.11K subscribers
706 photos
86 videos
9 files
346 links
Беларуская палітыка і культура
Download Telegram
Паводле папярэдніх падлікаў, ад 10 да 15 тысяч чалавек узялі ўдзел у Агульнай дыктоўцы да Дня роднай мовы менавіта ў момант трансьляцыі. Многія маглі пісаць дыктоўку пазьней, глядзець у запісе. Дзякуй таксама вялікі тэлеканалу Белсат TV за спрыяньне.

Сьвятлана Ціханоўская зачытала тэкст паводле нарысу Уладзіміра Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі".
Заўтра ў 19:00 па Менску — прэм’ера вялікага інтэрвію Ціханоўскай Дзьмітрыю Гардону. Пасьля інтэрвію з Лукашэнкам, многія расчараваліся ў Гардоне, але пасьля жнівеньскіх падзеяў — ён зьмяніў сваё стаўленьне. У двухгадзіннай размове вы пачуеце адказы Ціханоўскай на самыя розныя пытаньні, у тым ліку пра беларускі пратэст і яго герояў, пра стаўленьне да Бабарыкі, чый Крым, гарантыі Лукашэнку, раней невядомыя факты пра сустрэчы з Мэркель і Макронам.
Офіс Сьвятланы Ціханоўскай і НАУ перадалі у структуры Эўразьвязу абноўлены пералік асобаў на ўключэньне ў санкцыйныя сьпісы.

Прапанаваны сьпіс папоўніўся 20 асобамі, якія бралі ўдзел у незаконных судовых працэсах супраць незалежных журналістаў і дэмакратычных актывістаў. Як паведамляюць нашы крыніцы, сярод міністраў замежных справаў ёсьць кансэнсус, што 4-ы пакет санкцыяў мусіць быць уведзены ужо падчас наступнага паседжаньня Рады замежных справаў Эўразьвязу (у сакавіку). А ўжо на наступным тыдні пачнецца падрыхтоўка неабходнай дакумэнтацыі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнка таксама пісаў дыктоўку
Протесты, ByPOL и реабилитации. Франак Вячорка ответил на вопросы из бота Офиса Тихановской @AskOffice_Bot

Офис Светланы Тихановской еженедельно публикует итоги работы. Кроме этого, мы запустили бота @AskOffice_Bot, где вы можете спросить о чём угодно. Каждую неделю советник Франак Вячорка отвечает на самые популярные вопросы.

– Выходить или не выходить 25 марта?
– Есть ли прогресс с вакцинами для беларусов?
– Что будет с контрактами для рабочих?
– Как написать письмо Тихановской?
– Возможно ли создать свои организации для врачей и учителей наподобие BYPOL для силовиков или стачкомов для рабочих?
– Как будет происходить реабилитация осужденных?

Стратегия победы беларусов – на сайте https://belarusvision.org.
Мэта кожнага з замежных візітаў Святланы Ціханоўскай – распавесці кіраўніцтвам розных краінаў пра сітуацыю ў Беларусі, маштаб рэпрэсіяў і працяг мірных дэманстрацыяў. А таксама знайсьці саюзьнікаў для мірнага вырашэньня палітычнага крызісу ў Беларусі

https://belsat.eu/in-focus/02-03-2021-belarusy-finlyandyi-padaryli-tsihanouskaj-syam-yu-mumitrolyau-kab-syargej-tsihanouski-hutchej-vyjshau-z-turmy/
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сьвятлана Ціханоўская ў Партугаліі. Першая сустрэча - з Жазэ Манэлем Барозу, былым старшынём Эўракамісіі. Гаварылі паўтары гадзіны — пра выбары, Лукашэнку, палітыку Эўразьвязу, адносіны з Расееяй і Кітаем. Беларусь, як ён кажа, адзіная краіна ў Эўропе, дзе Барозу ня быў, а з Пуціным сустракаўся 25 разоў. Ён даў вельмі карысныя парады, і выказаў словы падтрымкі і захапленьня беларускаму народу. Гераізм беларусаў — прыклад для ўсяго сьвету
Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Партугаліі Антоніу Кошта. Размаўлялі пра нашых палітвязьняў, перасьлед праваабаронцаў і "Вясны", новыя крымінальныя справы, атаку на незалежныя мэдыі. Згадалі дыктатуру Салазара, параўноўвалі з рэжымам Лукашэнкі. Ёсьць поўнае разуменьне, што неабходна павялічваць міжнародны ціск на Лукашэнку. Абмеркавалі, што Партугалія можа зрабіць па лініі ААН і Эўразьвязу, дзе яна старшынюе. Маем поўную падтрымку. Ёсьць надзея.
8 сакавіка Сьвятлана Ціханоўская заклікае міжнародную супольнасьць праявіць салідарнасьць зь беларускімі жанчынамі, якія змагаюцца за Свабоду. Гэта добрая нагода нагадаць пра Беларусь і нашую барацьбу. Ціханоўская прапануе зьняць відэа, напісаць твіт, правесьці віртуальную акцыю ў падтрымку беларускіх жанчын. Выкарыстоўвайце хэштэг #standwithbelarus
Вынікі міжнароднай працы

Разам з партнёрамі, дыяспарай, праваабаронцамі, фондамі салідарнасці Святлане Ціханоўскай і камандзе ўдалося многа:

— 6 месяцаў Беларусь не сыходзіць з палос сусветных СМІ, у тым ліку Washington Post, Bild, Financial Times, BBC, Al Jazeera. У больш чым 50 краінах адбыліся акцыі салідарнасці з Беларуссю. Кампаніі і фонды з Даніі, ЗША і Нідэрландаў прапануюць планы інвестыцыяў у Беларусь пасля пераменаў.

Лукашэнка стаў ізгоем. Больш за 30 дзяржаваў афіцыйна не прызнаюць яго прэзідэнтам. Лукашэнка не сустрэўся з ніводным дзяржаўным лідарам за паўгода акрамя Пуціна. У той час, як Ціханоўская сустрэлася з лідарамі амаль 20 дзяржаваў.

— ААН разглядае стварэнне механізму для расследавання злачынстваў Лукашэнкі. Данія, Вялікабрытанія і Германія запускаюць механізм для дакументацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Польшча, Літва і Чэхія распачалi справы ў рамках універсальнай юрысдыкцыі.

— Еўракамісія спыніла амаль усе праграмы падтрымкі, якія ішлі рэжыму. Лукашэнку пазбавілі мільярдаў даляраў.

— Лукашэнка — адзіны «кіраўнік дзяржавы» у свеце, на якога накладзеныя персанальныя санкцыі Еўразвязу. Як мінімум, 240 яго памагатых трапілі пад фінансавыя абмежаванні краінаў Еўразвязу, Польшчы, Літвы, Швейцарыі і іншых краінаў. Пад санкцыі трапіла таксама Упраўленне справамі прэзідэнта і кампаніі, з ім звязаныя.

— Запушчаны Маскоўcкі механізм АБСЭ. На платформе Парламенцкай Асамблеі АБСЭ адбыліся перамовы Ціханоўскай з удзелам прадстаўнікоў рэжыму.

— Еўразвяз падрыхтаваў Усеабдымны план для Беларусі. Ён уключае ў сябе бязвізавы рэжым і макрадапамогу Беларусі пасля сыходу Лукашэнкі і дэмакратычных пераменаў.

— Прыняты Акт аб дэмакратыі ў Беларусі. Акт пашырае амерыканскую дапамогу грамадзянскай супольнасці, беларускім СМІ ды ўзмацняе санкцыі супраць рэжыму. Асобную праграму падтрымкі запусціла Германія: падтрымка беларускіх мэдыяў, прафсаюзаў, грамадскіх ініцыятываў, спартоўцаў і студэнтаў.

— Лукашэнку пазбавілі Чэмпіянату свету па хакеі і шэрагу іншых спартовых мерапрыемстваў, якія сталі б чарговай нагодай для рэпрэсій беларусаў.

— Некалькі тысяч чалавек атрымалі гуманітарныя візы. Сотні студэнтаў атрымалі стыпендыі на працяг навучання. Сотні прайшлі праз праграмы рэабілітацыі, 30 цяжкапараненых трапілі ў Чэхію. 50 спартоўцаў змогуць атрымаць дапамогу ад Германіі. Еўразвяз ужо аказвае падтрымку беларускаму бізнесу праз ЕБРР.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ціханоўскую аплядысмэнтамі сустракаюць у Гарадзкой радзе Жэнэвы
Рада па правах чалавека ААН рыхтуе моцную рэзалюцыю па Беларусі

Гэта павінна быць самая моцная рэзалюцыя, якая калі-небудзь прымалася РПЧ ААН па Беларусі. Нават афіцыйная лукашэнкаўская дэлегацыя актыўна уключылася ў абмеркаваньне тэксту, бо зразумелі, што заблякаваць прыняцьце рэзалюцыі ня ўдасца.

Галоўнае ў рэзалюцыі — стварэньне адмысловага мэханізму па дакумэнтацыі і прыцягненьні да адказнасьці вінаватых ў парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. Адзін з праектаў рэзалюцыі, падтрыманы Эўразьвязам, прапаноўваў стварэньне незалежай экспэртнай групы (Group of Eminent Experts). Другі праект, прапанаваны Мэксыкай, прапануе пашырэньне мандату Офісу Вярхоўнага камісара па правах чалавека дзеля вырашэньня крызісу ў Беларусі.

Цягам апошніх дзён удалося аб’яднаць два праекты. Такім чынам, група экспэртаў будзе працаваць у межах Офісу Вярхоўнага камісара. Гэта група будзе мець шырокі мандат, хутка рэагаваць на падзеі ў Беларусі, спрабаваць трапіць у Беларусі, каб сабраць сьведчаньні зь першых рук. Такія мэханізмы ужо ствараліся ААН у дачыненьні Сырыі, Емену, іншых краінаў.

Важна, каб рэзалюцыя атрымала моцную большасьць падчас галасаваньня. Тут істотная падтрымка дэмакратычных краінаў Лацінскай Амэрыкі, якія ўваходзяць у Раду правоў чалавека.

Цягам апошніх дзён, мы правялі нефармальныя сустрэчы з прадстаўнікамі дэлегацыяў Уругвая, Аргентыны і Мэксыкі. Акрамя гэтага, Сьвятлана Ціханоўская выступіла перад дэлегацыямі Эўразьвязу і Вялікабрытаніі. Міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Дамінік Рааб у сваім выступе абазначыў вырашэньне крызісу ў Беларусі прыярытэтам для брытанскай дэлегацыі.
У самы бліжэйшы час Швайцарыя плянуе пашырыць санкцыйны сьпіс

Паездка ў Швайцарыю аказалася больш плённай, чым чакалі. Акрамя сустрэчаў у Жэнэве з ААН, Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася ў Бэрне з кіраўніком парлямэнту (фармальна першай асобай у краіне, хоць і з абмежаванай уладай), а таксама прадстаўнікамі МЗС.

У парлямэнце Ціханоўскую запэўнілі, што далучэньне Швайцарыі да трэцяга пакету санкцыяў Эўразьвязу будзе вырашана ў самы бліжэйшы час. Швайцарскія парлямэнтары занепакоеныя лёсам Наталі Хершэ (асуджанай да 2,5 турмы за тое, што сарвала балаклаву) і будуць ініцыяваць шырокую кампанію ў яе падтрымку. Раней дэпутаты ўзялі актыўны ўдзел у кампаніі за адмену чэмпіянату па хакеі ў Менску.

Швайцарыя традыцыйна імкнецца трымацца нэўтралітэту, але ў пытаньнях Беларусі займае досыць ясную пазыцыю: гвалт павінен быць спынены і праведзеныя новыя выбары. Швайцарыя гатовая аказаць усеабдымную дапамогу ў арганізацыі перамоваў, калі спатрэбіцца.

Прадстаўнікі швайцарскага МЗС, трэба заўважыць, як сьлед падрыхтаваліся: нам далі дэтальную справаздачу па ўсім, што робіць Швайцарыя дзеля Беларусі. Таксама далі вычарпальную інфармацыю па санкцыях і па сваіх намаганьнях у пошуку грошай Лукашэнкі і яго памагатых.

Пра грошы Лукашэнкі мелі размовы з экспэртамі, якія вывучаюць карупцыйныя схемы. Банкі, як правіла, хутка рэагуюць на санкцыі, і калі актывы такіх асобаў знаходзяцца, замарожваюцца. Спрацоўвае нават пагроза санкцыяў: калі нейкая асоба можа трапіць пад санкцыі, знаходзячыся нават у іншай краіне, швайцарскія банкі не бяруць рэпутацыйныя рызыкі і прапануюць такім кліентам памяняць банк. Пад гэтыя абмежаваньні могуць трапіць сотні людзей з атачэньня Лукашэнкі.

Размаўлялі і пра беларусага алігарха Мікалая Вараб’я, які мае асаблівыя адносіны са Швайцарыяй. Алігархі як Мікалай Варабей абачліва маглі перапісаць свае актывы на іншых асобаў ці ўвогуле вывесьці актывы са Швайцарыі. Пытаньне: куды? Вось тут неабходна грунтоўнае журналісцкае расьсьледаваньне.
Ігнаруйце Лукашэнку. І ня бойцеся

Рэжым спрабуе вярнуць сабе легітымнасьць праз гвалт і інфармацыйнае дамінаваньне.

Зь першым усё ясна: задача тэрору — усяліць страх. На гэтым будуюцца падобныя рэжымы. Тэрор і рэпрэсіі — гэта праява слабасьці, а ня сілы. Сюды ж ідуць паказальныя суды і расправы над закладнікамі: будзеце рыпацца — пасадзім і вас. Некаторым пагражаюць гіганцкімі тэрмінамі (да 15 гадоў), хаця за кулісамі вядуць перамовы, каб падаражэй прадаць закладнікаў і, ня дай божа, ня трапіць пад новыя санкцыі. Што рабіць: не баяцца і не тыражаваць страх. Мне, вядома, гэта лёгка казаць, седзячы ў Вільні, хаця нават тут — страшна — за сяброў і блізкіх. Але памятайце, што яго задача менавіта ў тым, каб мы ўсе баяліся. Яны, па той бок, баяцца нашмат больш, і паверце, што там больш нашых саюзьнікаў, чым можна ўявіць.

Па інфармацыі: нам пару дзён таму паказалі дасьледаваньне, якое паказвае, што Лукашэнка мэтанакіравана забівае інтэрнэт сьмецьцевым кантэнтам з сабой любімым: скандальнымі заявамі, дзіўнымі ўчынкамі і фотачкамі. Пры гэтым ён не імкнецца стаць “любімым”: яму дастаткова утрымліваць прысутнасьць, каб яго абмяркоўвалі. І на жаль, паводле дасьледаваньня, больш за ўсё Лукашэнку рэтрансьлююць незалежныя мэдыі. У гэтым дасьледаваньні крытычны кантэнт (як фільм "Залатое дно") лічыцца асобна: бо ён на Лукашэнку дакладна не працуе

Як з гэтым змагацца? Выключыць Л. са свайго жыцьця. Не называць яго прозьвішча ці выкарыстоўваць эўфемізмы тыпу "сіняпалага", "былога". Калі вы блогер ці журналіст — мінімізуйце яго прысутнасьць у сваім кантэнце. Большая частка навінаў пра яго дзейнасьць — сьмецьце, і нявартая увагі.
Навошта патрэбныя замежныя сустрэчы Ціханоўскай

За 2 тыдні сакавіка каманда Сьвятланы Ціханоўскай наведала Партугалію, Швайцарыю, Фінляндыю, Аўстрыю, Румынію, Бэльгію, Нямеччыну. Ціханоўская сустрэлася з высокімі прадстаўнікамі ААН, міжнародных структураў, правяла званкі з міністрам замежных справаў Канады і дарадцам Дзярждэпартамэнту ЗША. Навошта?

Вось чатыры прыярытэты міжнароднай працы Сьвятланы Ціханоўскай у сакавіку:

1. Запуск спэцыяльнага мэханізму пад эгідай ААН для прыцягненьня адказных за незаконныя затрыманьні і прысуды, і іншыя парушэньні правоў чалавека.

2. Арганізацыя перамоўных пляцовак для мірнага вырашэньня крызісу ў Беларусі. Найбольш верагодным пасярэднікам пакуль зьяўляецца АБСЭ, жаданьне ўдзельнічаць таксама выказвала Аўстрыя, Фінляндыя і Швайцарыя

3. Аказаньне палітычнага і эканамічнага ціску на рэжым дзеля спыненьня гвалту і вызваленьня палітвязьняў. Узмацненьне санкцыйнага рэжыму, калі сытуацыя ня будзе паляпшацца. Каардынацыя праграмаў міжнароднай салідарнасьці

https://m.youtube.com/watch?v=4p3zL6Vw7Qo#dialog
Аўтарытарныя рэжымы тыпу лукашэнкаўскага распадаюцца досыць нечакана. Звонку рэжым можа выглядаць скансалідаваным, маналітным, магутным, але дастаткова адной невялікай памылкі, слова ці дзеяньня — як усё пачынае рушыцца.

Самае важнае — не спыняць ціску, мець гатовыя структуры і гатоўнасьць дзейнічаць. Калі рэжым падае — рашэньні трэба прымаць хутка.

Веру, што і лукашэнкаўскі будзе распадацца гэтаксама хутка і нечакана. Ад яго ўяўнай велічы не застанецца і сьледу. А тыя, хто адчайна яго бароніць, будуць першымі біць сябе ў грудзі, што былі за перамены. І мы ўжо неўзабаве будзем гэтаму сьведкамі.
Сёньня ў Кангрэсе ЗША адбудуцца слуханьні па Беларусі. Яны мусілі адбыцца офлайн падчас прыезду Ціханоўскай у Вашынгтон, але з-за каранавірусу іх перанесьлі ў онлайн. Заяўленая тэма: беларускі дэмакратычны рух і роля жанчынаў у ім. Кангрэсмэны заслухаюць Сьвятлану Ціханоўскую, а таксама будуць мець магчымасьць задаць ёй пытаньні.

Хутчэй за ўсё, пытаньні будуць тычыцца палітычнага крызісу у Беларусі і варыянтаў яго вырашэньня, роля ЗША, Эўразьвязу і Расеі, арганізацыя перамоваў, рэалізацыя Акту аб дэмакратыі і інш.

Слуханьні працягнуцца мінімум 2,5 гадзіны, але могуць і зацягнуцца. Іх можна будзе глядзець онлайн: https://foreignaffairs.house.gov/2021/3/women-leading-the-way-the-democratic-movement-in-belarus