ВЯЧОРКА
1.04K subscribers
726 photos
88 videos
9 files
360 links
Беларуская палітыка і культура
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Людзі некалькі разоў цягам мітынгу ў Магілёве перабівалі вядучых воклічамі "Жыве Беларусь!".

Любы нацыянальны пратэст у Беларусі стане бел-чырвона-белым.
Я бачыў вельмі шмат "расейскіх агентаў" і "рук Крамля" ў беларускай палітыцы 😄

У 2001 я сьвята верыў, што Ганчарык працуе на Расею.
У 2006 я не пайшоў за Казуліным, таму што ён быў рукой Крамля.
У 2010 Някляеў і і Саньнікаў таксама атрымлівалі загады з Лубянкі, ага.
Пра 2015 няма і што гаварыць.

І ведаеце, з усіх расейскіх агентаў і рук Крамля, цяперашняе трыа выглядае найменш пераканаўча. Крэмль недапрацоўвае.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Не хачу бараніць Ціханоўскага, але гэта чалавек, які прайшоў за тры гады эвалюцыю ад рускаміраўца і ватніка да беларускага нацыяналіста. Тое, што ён пісаў і вытвараў у 2017 - поўная жэсьць.

Але калі вы сачылі за яго каналам, ён крок за крокам прыходзіў да беларускага. Гэта яму давалася нялёгка. Ён мяняў свае погляды, расчароўваўся ў сваіх ідэалах. Але ў выніку знайшоў сябе.

Людзі сапраўды мяняюцца. Яшчэ адзін прыклад магу прывесьці, зямля яму пухам, гэта Павал Шарамет. Ён стаў сьведамым беларусам і прыняў нацыянальнае толькі ў апошнія гады жыцьця.
Мэра Варшавы папрасілі падсьвяціць Палац культуры і навукі ў Варшаве бел-чырвона-белымі колерамі ў дзень выбараў. На знак салідарнасьці зь беларусамі
Водападзел у цяперашняй электаральнай кампаніі — не па традыцыйных ідэалягічных лініях. Мне здаецца, аўтаратырнаму папулізму Лукашэнкі можа супрацьстаяць толькі папулізм дэмакратычны. І тут кампанія Ціханоўскай працуе дасканала: яна абазначала пазыцыю ў крытычных пытаньнях (дэмакратыя і незалежнасьць), і не чапае ўсё астатняе.

У Беларусі ёсьць толькі дзьве ідэалягічна сфармаваныя групы — нацыянальна-сьведамыя і савецкія. Ні савецкіх, ні сьведамых недастаткова, каб перамагчы, ні Лукашэнку, ні Ціханоўскай. Гэтыя групы несувымерна малыя ў параўнаньні з большасьцю, якая ня мае поглядаў, можа быць адначасова і праэўрапейскай і прарасейскай, пра-бчб і пра-чз. Падтрымка гэтай большасьці — крытычная важная.

Як толькі кампанія Ціханоўскай будзе ідэалягічна афарбаваная, у любы бок, яна згубіць сваю магію. Ціханоўская моцная тым, што яна адкрыта кажа: я не палітык, я прыйшла каб памяняць Лукашэнку. Гэтым самым, яна перастае быць канкурэнтам для традыцыйных палітычных сілаў (апазыцыйных палітычных партыяў) і новых (каманда Бабарыкі).

Відавочна, што вырашальнае значэньне будзе мець не само галасаваньне, а выхад людзей на вуліцы пасьля. А без аб’яднаньня ўсіх пратэстных сілаў, вуліца будзе беспасьпяховай.
Паўло Клімкін, былы міністар замежных справаў Украіны, прапануе затрыманых баевікоў выдаць Украіне. У прыватнасьці, усіх тых, хто ваяваў на Данбасе супраць Украіны. Чаму б і не?

Вось гэта і быў бы тэст для ўлады — зрэжысавана ці не.
Ведаеце, а я ведаю, якая чакае будучыня гэтага хлопчыка.

Лукашэнка ў яго галаве застанецца сьмешным гістарычным пэрсанажам. Вядома, ён будзе расказваць, што выходзіў на Плошчу. Браў удзел у рэвалюцыі. Застануцца рамантычныя ўспаміны, але сам Лукашэнка хутка забудзецца.

Ён будзе вучыцца па новых беларускіх падручніках. У іх ня будзе прапаганды пра 90-я, і як Лукашэнка падняў краіну з кален. Ён будзе ведаць імёны князёў ВКЛ і  і сапраўдную беларускію гісторыю. У класе будуць вісець нацыянальныя сымбалі, там дзе яшчэ пару год таму віселі партрэты галоўнакамандаючага.

Яго зь сябрамі ня будуць заганяць на суботнікі, гвалтам запісваць у БРСМ.  Ён зможа сам выбіраць, як яму думаць, у якіх арганізацыях удзельнічаць, і за каго галасаваць. Магчыма, ён створыць свой стартап і паедзе скараць Каліфорнію.

Пра Каранавірус таксама забудуцца, як і забудуцца на Лукашэнку. Межы будуць для беларусаў адкрытыя. Хлопчык будзе падарожнічаць на выходных у эўрапейскія краіны, вывучаць замежныя мовы. І абавязкова вяртацца дадому.

Ён будзе адчуваць сябе гаспадаром у сваёй краіне. Гэта самае галоўнае. Ён ніколі ня скажа, што пражыў усё жыцьцё пры Лукашэнку. І ведаеце, я яму трошкі  заздрошчу.
Пасварыць і разьдзяліць — галоўная зброя рэжыму.

Будзьце асьцярожныя з інфармацыяй, і ніколі не бярыце нічога на веру. Тое, што цяпер адбываецца за кулісамі, прынамсі, што я магу назіраць — выдатная праца КДБ і спэцслужбаў. Калі ім ўдасца пасварыць троіцу і нас з вамі — пераменаў мы не дачакаемся

Гэта робіцца на розных узроўнях. запускаюць чуткі ўнутры штабоў, зьліваюць ”інсайды” праз тэлеграм, закідваюць праз інфарматараў пэўны наратыў. Яны пісьменна працуюць у Аднакласьніках і нават у ЦікТоку, дзе кансьпіралягічныя тэорыі пра Ціханоўскую набіраюць сотні тысяч праглядаў.

Ня трэба верыць у куклаводаў. Гэтаксама ня трэба ствараць куміраў. Каб не расчароўвацца, лепш не зачароўвацца. Вырашаць усё роўна будуць людзі на плошчы. Трэба разьдзяляць — выбарчую кампанію Ціханоўскай і беспрэцэдэнтую мабілізацыю беларускага народа.

Не вядзіцеся.
Не паддавайцеся на эмоцыі.
Не сварыцеся.
Наш Ігар Лосік ужо больш за месяц за кратамі. У яго зьявілася сьвятло, і ён зноў можа нармальна чытаць лісты і маляваць. Ігар вельмі сумуе па ўсіх нас, па сацыяльных сетачках і па свабодзе.

Для мяне было адкрыцьцём, што Ігар малюе. І малюе класна. Вось дзе таленавіты чалавек! У турме, магчыма, гэта цяпер яго галоўная забава.

У адным з апошніх лістоў Ігар прасіў дапамагчы жонцы, Дашы. Таму публікую тут дадзеныя, калі вы хочаце неяк падтрымаць нашага сябра і таленавітага нерэалізаванага мастака — ахвяруйце.

Darya Losik
5470 8700 4340 8117 (Беларусбанк)

Зрабіць перавод можна на любым з гэтых сайтаў. Дата дзеяньня карткі не патрэбная.

https://perevod.mtbank.by
https://www.sbs4u.by/p2p/index.html
https://p2p.bgpb.by/transfercore/#/card2card
https://ideabank24.by/p2p.xhtml
https://p2p.bsb.by/
https://www.card2card.by/
Сёньня абмяркуем, што рабіць, калі ня будзе інтэрнэту.

На гэтай сустрэчы мы абмяркуем наступныя пытанні:
1. Якія сцэнары магчымыя ў працы беларускага інтэрнэту.
2. Як камунікаваць, калі прападзе інтэрнэт. Разбяром офлайн-мэсэнджары і пагаворым, як імі карыстацца.
3. Спосабы абысці блакіроўку паасобных сайтаў і платформаў. Выкарыстанне VPN, ананімайзераў, Psiphon і іншых інструментаў.

Падключайцеся ў 19:00!

https://us02web.zoom.us/j/88431819701/1269250430079886/
Пока трусливая власть во главе с трусливым дедом, который едва стоит на своих двоих, запрещает митинги Светланы Тихановской, эта же власть через компании-посредники 8 августа организует свой митинг-концерт, на который свозят исполнителей из США и России и Украины. По примерным оценкам, бюджет одного такого концерта в Минске составляет около $1 500 000. А все 6 концертов в районе $4 млн!
Финансируется все это дело через частные вложения местных предпринимателей в президентский фонд.
При этом, артистам было сказано, что это к празднику в честь Независимости, а в Бресте в честь дня города. Артисты даже не в курсе для каких целей их используют, Tyga вообще думает, что летит в Россию. Само собой прилет артистов организован на бизнес джетах без каких-либо проверок.
Сообщите музыкантам во что их втянули:

Tyga

Saint JHN

Rasa 1

Rasa 2

Nemiga

Джаро

Ханза

Кар Мэн

Мэвл

Отпетые мошенники

Дискотека авария

Haddaway

Леонид Агутин

Стас Пьеха

Владимир Пресняков

Григорий Лепс

Олег Винник