ВЯЧОРКА
1.07K subscribers
721 photos
88 videos
9 files
356 links
Беларуская палітыка і культура
Download Telegram
Сэнат ЗША: «Злучаныя Штаты прызнаюць Сьвятлану Ціханоўскую законным пераможцам прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі і законным прадстаўніком беларускага народу. Такім чынам, урад ЗША працуе зь яе офісам і тымі, хто супраціўляецца аўтарытарызму рэжыму Лукашэнкі, каб падтрымаць суверэнную, дэмакратычную будучыню Беларусі»
Вельмі цёплая сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з міністрам замежных справаў Арменіі.

Арменія адмовілася ўдзельнічаць у працы АДКБ, адклікала пасла, прэм’ер Пашынян сказаў, што не прыедзе ў Беларусь пакуль кіруе Лукашэнка. Гаварылі пра супрацу на парлямэнцкім, урадавым узроўні, а таксама з грамадзянскай супольнасьцю.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сёньня Ціханоўская на перадавіцах армянскіх СМІ. Армянскі паварот у бок дэмакратычнай Беларусі.
Мы робім усё магчымае, каб дабівацца спрашчэньня легалізацыі для беларусаў у розных краінах. Гэта складана, бо ідзе вайна і растуць антыміграцыйныя настроі. Ня кожная краіна мае досьвед у прыманьні беларусаў. Гэта ўсё не спрыяе нашай працы.

Нягледзячы на гэта, у параўнаньні зь любымі іншымі нацыямі беларусы па-ранейшаму маюць адны з найлепшых ўмоваў у ЕС і ЗША што тычыцца легалізацыі.

1. Беларусы атрымліваюць найбольш відаў на жыхарства ў краінах ЕС — больш за 309 тысяч у год. Гэта другое месца пасля Украіны.
2. У Польшчы амаль кожны беларус (98%), хто падаваў, атрымаў прытулак (2023). У Літве — 92%. Вышэй за любую іншую нацыянальнасьць.
3. У ЗША працэнт задаволеных заявак на прытулак ад беларусаў у 2023 быў найбольшы ў сьвеце (75%)

Усім нам хацелася б, каб умовы былі лепшыя. І каб ставіліся да беларусаў як найлепш. Але многія нацыі ня маюць і гэтага. Дэмакратычны сьвет не закрыўся ад нас і па-ранейшаму працягвае дапамагаць.
Я бы зьвяртаў увагу не колькі на факт сустрэчы Гутэрыша з Лукашэнкам (гэта яго праца такая, як і запрашаць усіх на Генасамблею ААН)

А зьвярнуць увагу на рэзюмэ па выніках сустрэчы з боку ААН. У ім абазначана, што сустрэча адбылася на запыт Лукашэнкі (што паказвае, хто быў прасіцелям).

Таксама у дыпламатычнай форме абазначаны і тры асноўныя пасылы ад генсека:
1) спыніць саудзел у вайне супраць супраць Украіны
2) спыніць рэпрэсіі
3) працягваць вызваляць людзей з турмаў

Усе мэсыджы правільныя
Вітаем рашэнне польскага суда ў справе Паўла Юшкевіча. Гэта справядлівае рашэнне, важна, што Павел змог абараніць свой гонар і добрае імя. Гэта вынік намаганьняў розных людзей, адвакатаў, але ў першую чаргу самога Паўла https://nashaniva.com/346684
Пра абмежаваньні супраць беларускіх аўтамабіляў

Рашэньне аб абмежаваньні на ўезд аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі ўводзяцца не МЗС, а найперш мытнымі службамі ці міністэрствам транспарту згодна з дырэктавай Эўразьвязу, у рамках кантролю над правозам тавараў і гандлю.

У гэтых абмежаваньняў шмат прычынаў, гэта і кантроль над абыходам санкцыяў Расеяй, гэта і зьмяншэньне нагрузкі на памежныя пераходы, і барацьба за галасы выбарнікаў, якія выступаюць за жорсткія абмежаваньні. Гэта і бясьпека — ідзе вайна, і з боку рэжыму Лукашэнкі бачаць галоўную пагрозу. Яшчэ адзін аргумэнт, які мы чулі ў Латвіі, што расейцы рэгіструюць свае аўтамабілі на беларускія нумары, і гэта дазваляе ім абыходзіць абмежаваньні.

Тыя, хто ўводзілі абмежаваньні, не пралічвалі палітычных наступстваў. Бо абмежаваньні б’юць па праэўрапейскіх настроях беларусаў, у вялікай ступені легітымізуюць рэжым, зноў запіхваюць Беларусь у адзін кошык з Расеяй, а беларусаў — з рэжымам. Бо так прасьцей. І нашая з вамі задача — гэтую розьніцу тлумачыць. Для гэтага — важныя ўсе гэтыя сустрэчы, паездкі, размовы. Важная актыўнасьць беларусаў! Дагэтуль для беларусаў былі адны з наймякчэйшых ўмоваў і ў пытаньнях легалізацыі, і візаў, у пытаньнях уезду ў Эўразьвяз.

Што мы можам зрабіць і над чым зараз працуем — дабіцца выключэньняў, каб беларусы змаглі ўяжджаць, выяжджаць і перамяшчацца на сваіх аўтамабілях, празь мяжу і на тэрыторыі ЭЗ. А пакуль просім адтэрмінаваць выкананьне рашэньня у Польшчы і Літвы, а таксама Латвіі.

Таксама нас запэўнілі, што пасажырскі рух застанецца, і забаронаў на ўезд на аўтобусах, напрыклад, ня будзе. Тыя беларусы, якія жывуць у Эўразьвязе, змогуць перарэгістраваць свае аўто, але гэта ніяк не дапамагае беларусам, якія ўнутры краіны. А пра іх мы павінны думаць у першую чаргу.
У сераду ў цэнтры Вільні мы адкрываем цудоўную выставу плякатаў таленавітага Arthur Vakarov, прысьвечаную 30 годзьдзю дыктатуры ў Беларусі. Гэта магчымасьць нагадаць, праз што прайшлі беларусы за апошнія тры дэкады. Выстава будзе цікавая і беларускай і літоўскай аўдыторыі. Просім распаўсюдзіць інфармацыю. І прыходзьце самі!

Дата і час: 24 ліпеня а 17:00
Месца: на адкрытай прасторы каля Музею акупацыі і барацьбы за свабоду (Aukų g. 2A, Vilnius)
Сустрэліся з прадстаўнікамі МЗСаў Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі. Частка - онлайн, некаторыя прыехалі ў Офіс. Гаварылі пра апошнія абмежаваньні. Нашыя з вамі засьцярогі чуюць і ведаюць. Пакуль Польшча займае найбольш лібэральную пазыцыю, дазваляе правоз прадуктаў для асабістага карыыстаньня і уезд аўтамабіляў з уласьнікамі за рулём. Латвія і Эстонія робяць толькі гуманітарныя выключэньні. Літва ўвяла адтэрміноўку да жніўня. Мы перадалі свае прапановы па выключэньнях. Нашая задача -- каб выключэньні былі максімальна шырокія ў межах прававой рамкі, якую мы маем. Аўтобусны рух захоўваецца, цяпер у Вільню курсіруе каля 25 аўтобусаў на дзень. Што да перарэгістрацыі машын - то цяпер працэдура дастаткова простая, але толькі для ўласьнікаў ВНЖ.
Праграма канфэрэнцыі Новая Беларусь ёсьць ужо на сайце. 2 жніўня - сайд івэнты. 3-4 жніўня — асноўныя дні канфэрэнцыі.

Тэмы сайд івэнтаў 2 жніўня (уваход вольны): моладзевая палітыка, праграмы падтрымкі, адукацыя, дэкалянізацыя, народныя амбасады і замежныя прадстаўніцтвы

Тэмы асноўных дзён канфэрэнцыі 3-4 жніўня (па рэгістрацыі): плян на 2025, эўрапейскі выбар Беларусі, эканоміка, ідэнтычнасьць, добраахвотнікі/вэтэраны, палітвязьні, салідарнасьць і пляны каардынацыйнай рады

https://tsikhanouskaya.org/be/event/knb2024
Апошні санкцыйны пакет Эўразьвязу моцна ўдарыў па інтарэсах рэжыму і яго схемах абыходу санкцыяў. Ім сапраўды баліць, і яны шукаюць новыя лазейкі для абыходу абмежаваньняў. Зь Менску прыходзяць паведамленьні, што забалела і закранула інтарэсы многіх памагатых рэжыму. Гэта добра.

Кепска тое, што новыя санкцыі закранулі і беларусаў. У прыватнасьці, у спробах спыніць імпарт-экспарт аўтамабіляў пад удар трапілі і звычайныя грамадзяне, якія едуць празь мяжу на сваіх аўтамабілях, і якія ня маюць да рэжыму ніякага дачыненьня. Відавочна, што тыя, хто пісалі рэгуляцыі Эўразьвязу, гэта не пралічылі. І цяпер нашая задача — гэтыя абмежаваньні скарэктаваць.

Апошнія тыдні мы працуем з чатырма асноўнымі краінамі, празь якія ўяжджаюць беларусы на сваіх аўтамабілях у Эўразьвяз: Польшча, Літва, Латвія, Эстонія. Я толькі вярнуўся з Таліна, дзе разам з нашым прадстаўніком Віталём Малчанавым мы правялі шэраг кансультацыяў у МЗС і МУС. Эстонія ўжо гатова рабіць выключэньні і абмяркоўваем зьмякчэньні прапускнога рэжыму. Што да Польшчы, то Варшава пагадзілася зрабіць шырокія выключэньні, гэта пацьвердзіў міністар Сікорскі і Святлане Ціханоўскай, і Паўлу Латушку. Літва ўвяла шырокія выключэньні на месяц. Мы дабіваемся, каб тэрмін дзеяньня выключэньняў быў працягнуты. З Латвіяй найбольш складаная сытуацыя, хаця агульны аб’ём руху там не такі вялікі. У Латвіі, акрамя эўрапейскіх абмежаваньняў, ёсьць і нацыянальныя абмежаваньні, што звужае поле для перамоваў. Але нават Латвія гатова рабіць выключэньні, таму пра поўны бан пакуль гаварыць не выпадае.

На жаль, мы бачым, што рэжым робіць усё, каб гэты бан быў уведзены. Рэжым спрабуе здыскрэдытаваць беларусаў, настроіць грамадзкую думку ў гэтых краінах супраць нас з вамі. Рэжым спрабуе злоўжываць выключэньнямі, каб змусіць суседзяў да больш жорсткіх мераў, і каб у цэлым здыскрэдытаваць палітыку Эўразьвязу. Каб паставіць на ўсіх беларусах кляймо лукашыстаў.

Гэта ўскладняе нашу працу, вядома. І нам вельмі важная дапамога беларусаў у гэтых краінах — будзьце заўважнымі. Выходзьце ў медыі. Размаўляйце з палітыкамі. Удзельнічайце ў публічным жыцьці.
Расейская агентка, а цяпер Z-дэпутатка-пуціністка Марыя Буціна ўспомніла пра мяне.

Падчас вучобы ў Вашынгтоне давялося зь ёй быць у адной групе. Пакуль да яе не пастукалася ФБР, мне ня верылі, што яна расейская шпіёнка. Інтэрвію зь ёй у Савецкай Беларусіі, але піярыць экстрэмісцкае выданьне ня буду.
Сайд-івэнты трэцяй канферэнцыі «Новая Беларусь»: запрашаем усіх жадаючых

У пятніцу ў Вільні стартуе трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь». Сёння каманда Офіса знаёміць вас з дыскусіямі, семінарамі-прэзентацыямі і майстар-класамі на актуальныя для беларускага грамадства тэмы, якія запланаваныя на першы дзень мерапрыемства.

Што абмяркуюць удзельнікі падчас сайд-івэнтаў:
📎 дапамогу беларускім палітвязням;
📎 падтрымку беларусаў і беларусак праз прадстаўніцтвы дэмакратычнай Беларусі за мяжой;
📎 разбурэнне стэрэатыпаў і паляпшэнне ўзаемадзеяння з моладдзю;
📎 развіццё беларускай адукацыі;

Таксама гасцей мерапрыемства чакае семінар-прэзентацыя: «Дэкаланізацыя» vs «другасная каланізацыя»: грамадская думка ўкраінцаў і беларусаў.

Сярод спікераў – Філіп Біканаў, Роза Турарбекава, Павел Церашковіч, Маргарыта Ворыхава, Євген Магда, Марына Сакалова, Павел Баркоўскі.

Расклад панэляў, спіс экспертаў і экспертак, поўны набор тэмаў – па спасылцы.

Далучыцца, паслухаць і паўдзельнічаць у дыскусіі можа кожны і кожная без папярэдняй рэгістрацыі!

📆 Калі? 2 жніўня, 11:00-19:00
📍Адрас: Канферэнц-зала 5.3 выставачнага цэнтра LitExpo, Laisvės pr. 5, Вільнюс

Важна! Уся афіцыйная камунікацыя па Канферэнцыі Новай Беларусі праходзіць праз пошту confnewbelarus@tsikhanouskaya.org. Калі ласка, дбайце пра сваю кібербяспеку і карыстайцеся толькі афіцыйнымі кантактамі!
Адзначым Дзень Салідарнасці з нашай краінай 9 жніўня разам!

9 жніўня беларусы адзначаць Дзень Салідарнасці. Беларускія дыяспары, ініцыятывы і актывісты па ўсім свеце арганізавалі мноства мерапрыемстваў і імпрэзаў, шэраг з якіх мы дзеля зручнасці сабралі ў адзіны спіс. Далучайцеся!

Чацвер, 8 жніўня:


🇨🇿Прага, 18:30, паказ стужкі «Родина — она моя» і дыскусія «Скрадзеныя выбары: Беларусь праз 4 гады», Бібліятэка імя Вацлава Гаўла.

🇺🇦Ірпень, 13:00, адкрыццё выставы «З Украінай у сэрцы», Тараса Шаўчэнкі 4.

🇫🇮Хельсінкі, 17:00, выступ Леаніда Судаленкі, Медыя-музей і архіў Мерккі ў Хельсінкі.

Пятніца, 9 жніўня:

🇱🇹Вільня, 18:00, марш і мітынг, Кафедральная плошча.

🇵🇱Варшава, 18:00, Марш, Plac Żelaznej Bramy. 

🇩🇪Берлін, 18:00, Выстава «Мама, кажуць, што я тэрарыст» мастачкі Катарыны Бютген.Haus der Statistik, Otto Braun str.70-72

🇨🇦Таронта, 19:30, Спецыяльны паказ дакументальнага фільма беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы «Калі кветкі не маўчаць», 524 St. Clarens Ave.

🇧🇪Брусэль, 13:45, мітынг, Збор удзельнікаў Place du Luxembourg, Brussels.

🇺🇸Бостан, 18:00, прагляд стужкі Мары Тамковіч «Пад шэрым небам», Harvard Davis Center, Tsai Auditorium (S010). 

Субота, 10 жніўня: 

🇵🇱Варшава, 18:00, Першы матч сезона 2024-2025 Пагоні Варшава, Obrońcow Tobruku 1.

🇬🇧Лондан, 13:00-14:30, акцыя пратэсту, Downing Street.

🇺🇸Бостан, 18:00, Прагляд фільма «Пад Шэрым Небам», Harvard Davis Center.

🇩🇪Кёльн, 13:30, збор удзельнікаў на Köln Heumarkt. Дэталі.

Нядзеля, 11 жніўня 

🇺🇸 Нью-Ёрк, 13:00, Sheep Meadow - Central Park. Дэталі

Калі вы ведаеце ці арганізоўваеце мерапрыемства, падзяліцеся інфармацыяй з намі праз чат-бот.

❗️ГЭТА МАЛАЯ ЧАСТКА ЎСІХ ЗАПЛАНАВАНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ – БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ШУКАЙЦЕ НА САЙЦЕ. СПІС БУДЗЕ ДАПАЎНЯЦЦА І АБНАЎЛЯЦЦА.
Дзякуй усім беларусам за ўдзел у акцыях салідарнасьці да 9 жніўня. Мітынгі ў Вільні, Варшаве, Беластоку! Працягваюцца акцыі салідарнасьці па ўсім сьвеце у больш чым 20 краінах

Дзякуй міжнародным партнэрам, якія адгукнуліся на заклік. З заявамі выступілі больш за 30 краінаў — міністры, прэзыдэнты, прэм’еры. ЗША, Вялікабрытанія, Канада і Эўразьвяз выступілі з супольнай заявай у падтрымку палітвязьняў, супраць рэпрэсій. Эўразьвяз анансаваў падтрымку грамадзянскай супольнасьці і незалежных мэдыяў на наступны год. Польшча паабяцала дапамагаць беларусам у Польшчы, у тым ліку ва ўмацаваньні беларускай мовы, культуры, традыцыі. Брытанія выдзеліла 3 млн эўра на падтрымку працы правабаронцаў, рэпрэсаваных і НДА, а таксама увяла санкцыі супраць начальнікаў калёніяў, дзе ўтрымліваюць палітвязьняў. Літва падкрэсьліла, што ня лічыць Лукашэнку легітымным кіраўніком. Канада наклала санкцыі на Колю Лукашэнку і шэраг лукашэнкаўскіх судзьдзяў. ЗША ўвяла санкцыі супраць самалёта Лукашэнкі, а таксама закрыла шэраг лазеек. Пад абмежаваньні трапілі таксама чыноўнікі, судзьдзі, сілавікі — хто ўдзельнічае ў рэпрэсіях супраць беларусаў, дапамагае ў злачыннай вайне супраць Украіны. Гэта ўсё стала вынікам вялікай супольнай працы. Працяг будзе!
❗️ Адпачынак для дзяцей палітвязняў у Румыніі

Служба “Хуткай гуманітарнай дапамогі” разам з "Асацыяцыяй Беларусаў у Амерыцы" і пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай ладзіць у Румыніі адпачынак для дзяцей палітвязняў.

Прапанову ініцыяваў румынскі бок па выніках сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, дзе яна прасіла аб падтрымцы сем'яў зняволеных з дзецьмі.

Адпачыць у лагеры могуць дзеці палітвязняў, альбо былых палітязняў ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў. Для гэтага неабходна запоўніць анкету па спасылцы.

👉🏻 https://forms.gle/t2Ndr1vKez4dBbxM8

Важныя ўмовы — легальны статус на тэрыторыі Еўрапейскага Звязу (Літва альбо Польшча) і дзейныя праязныя дакументы.

Прыярытэт маюць тыя заяўнікі, якія раней не бралі ўдзел у іншых праграмах адпачынку пад эгідай Службы “Хуткай гуманітарнай дапамогі”.

Лагер пройдзе ў перыяд з 31 жніўня па 8 верасня.

Гэта выдатная магчымасць акунуцца ў іншую атмасферу, адпачыць, наладзіць стасункі з дзецьмі іншых краін, абмяняцца культурным досведам, атрымаць станоўчыя эмоцыі напярэдадні новага навучальнага года.

Спяшайцеся падаць заяўку на адпачынак. Колькасць месцаў абмежаваная. Будуць сфармаваныя 2 групы па 10 дзяцей (беларускія ўцекачы ў Польшчы і Літве).

Дэдлайн падачы заявак - 20 жніўня.

Агульныя кантакты для СМІ і партнёраў:
info@has-belarus.org
Forwarded from BELPOL
БЕЛАЗ — личная кормушка клана ЛУКАШЕНКО! Расследование BELPOL

https://youtu.be/0YAgdy79TLo

БЕЛАЗодно из крупнейших машиностроительных предприятий Республики Беларусь. Самосвалы, которые здесь производятся, известны на весь мир! Казалось бы, такой гигант должен приносить огромные денежные средства в бюджет государства, но по факту, БЕЛАЗ сидит в огромных долгах.

Сегодня мы расскажем вам о том, как диктатор лукашенко и его семья разворовывают заработанные БЕЛАЗом средства, потворствуют коррупции на всех уровнях управления, а также историю самого крупного кошелька режима — Юрия Чижа.

Вы увидите схемы, документы, факты и многое-многое другое. Мы доказали, что клан лукашенко уничтожает БЕЛАЗ!

Приятного просмотра!

Жыве Беларусь!

Поддержать BELPOL:
https://www.bysol.org/ru/initiatives/belpolsupport/
BitCoin: 1G7cnQpUiP56wgkUCdVP2qyVWb6R5yw6bh
PayPal: osbbelpol@proton.me

Связь с BELPOL - info@belpol.pro
Чат-бот - @belpolinfobot
Контакт для СМИ - @BELPOLMEDIA
Сайт - https://belpol.pro
Мы працягваем працаваць на палітычным узроўні, каб змякчыць абмежаванні, якія закранаюць беларусаў. На жаль, гэта няпроста. Праз дзеянні Лукашэнкі, на Беларусь глядзяць як на краіну-агрэсара. Нам з вамі даводзіцца змагацца з наступствамі яго злачыннай палітыкі, і кожны дзень даказваць, што беларусы ня роўна рэжым, і ня трэба класці нашу краіну ў адзін кошык з Расіяй.

Дыпламатычныя перамовы і палітычныя кантакты з партнёрамі, даюць магчымасць дэмакратычным сілам змякчыць некаторыя абмежаванні і палепшыць (ці хаця б захаваць) умовы для звычайных беларусаў. І ёсьць канкрэтныя выпадкі, дзе мы з вамі дабіліся посьпехаў:

📜Абмежаванні па візах і мабільнасці:

У верасні 2022 🇪🇺ЕС прыпыніў дамову аб спрошчаным візавым рэжыме з Расіяй, але дзякуючы намаганням дэмакратычных сіл, Беларусь была выключаная з гэтага абмежавання.

Таксама Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва, Польшча і Чэхія забаранілі расіянам уезд праз знешнюю мяжу з мэтай турызму, аднак, у тым ліку нашай з вамі працы, беларусаў гэта абмежаванне не закранула.

У лютым 2024 быў прыняты надзвычай важны дакумент — EU Council Conclusions — які акрэслівае палітыку ЕС па Беларусі. У дакуменце ўтрымліваецца заклік падтрымліваць мабільнасць беларусаў, і ёсць рашэнне працягнуць дамову аб спрошчаным візавым рэжыме. Гэты дакумент дапамагае нам адбівацца ад новых банаў і абмежаванняў.

На жаль, сітуацыя з візамі хоць і застаецца складанай, але не крытычнай. Напрыклад, у гэтым годзе было выдадзены больш візаў беларусам, чым за аналагічны перыяд мінулага году. 🇮🇹Італія і 🇩🇪Германія — лідэры ў колькасці візаў. Таксама🇧🇬Баўгарыя і 🇷🇴Румынія пачала выдачу шэнгенскіх візаў у Менску. Захоўваюцца гуманітарныя калідоры.

🇱🇹Нам удалося змякчыць абмежаванні супраць беларусаў у Літве. Двойчы, у сакавіку 2023 года, а потым і ў снежні у Літве прапаноўвалі законапраекты аб прыпыненні выдачы віз і відаў на жыхарства беларусам, што б азначала поўны бан. Дзякуючы супольным намаганняў дэмакратычных сілаў і нашых саюзнікаў, абмежаванні не былі прынятыя (двойчы, у 2023 і 2024). Разам з тым, Літва падоўжыла тэрміны дзеяння ВНЖ з аднаго да трох гадоў.

З аўтамабілямі сітуацыя складаная. Як вы ведаеце, у ліпені 2024 пачалі дзейнічаць абмежаванні на ўвоз аўтамабіляў згодна з рашэннем ЕС. У выніку перамоваў, 🇵🇱Польшча, 🇱🇹Літва і 🇱🇻Латвія змякчылі гэтыя абмежаванні (у рознай ступені). Гэта неідэальнае, але кампраміснае рашэнне.

У чэрвені-ліпені 2024 на мяжы з Польшчай і Літвой пачалі дзейнічаць абмежаванні на ўвоз тавараў (вы памятаеце фоткі выкінутых прадуктаў). У выніку перамоваў абмежаванні былі часткова знятыя, дазволены ўвоз прадуктаў/тавараў "у межах здаровага сэнсу" і "для асабістага карыстання".

Банкаўскія абмежаванні для беларусаў — немагчыма вырашыць праз палітычныя кантакты. Як правіла, кожны банк прымае рашэнні самастойна. Пасля пачатку вайны абмежаванні асабліва закранулі тых, хто пражывае ў Літве і Польшчы. У Літве праблема часткова была вырашана, у Польшчы дзяржаўныя банкі (такія як PKO) абяцалі надалей працягваць абслугоўваць беларусаў.

ВНЖ і міжнародная абарона: Нягледзячы на антыміграцыйныя настроі ў шэрагу краінаў ЕС, гэта не перашкодзіла беларусам атрымліваць дазволы на жыхарства па спрошчанай схеме. Па дазволах на жыхарства беларусы займаюць другое месца ў ЕС пасля Украіны. Адна Польшча выдала больш за 308 тыс відаў на жыхарства беларусам толькі ў 2022 годзе. 98% запытаў беларусаў на міжнародную абарону у Польшчы былі задаволеныя.

Легалізацыя: пасля ўступлення ў сілу лукашэнкаўскага дэкрэту, гэта стала адной з найбольшых праблемаў не толькі для беларусаў, але і для замежных дзяржаваў. У такіх краінах, як Аўстрыя, Іспанія, Літва, Партугалія, Польшча, Славенія, Швецыя, Чэхія і Эстонія (з розным поспехам) беларусам пачалі выдаваць пашпарты замежніка ці дакументы для падарожжаў. На жаль, гэтыя пытанні даводзіцца вырашаць з кожнай краінай індывідуальна.

Таксама у студзені 2024 года Чэхія спрасціла патрабаванні для беларусаў па апастылю, а таксама дазволілі выдачу візаў і внж для пэўных катэгорыяў беларусаў.
Замежная дапамога. У 2020-2021 годзе заходняя падтрымка грамадзянскай супольнасці, незалежным медыям, правабаронцам павялічылася да гістарычнага максімуму. Чым далей ад 2020, тым складаней гэтую дапамогу абгрунтоўваць. І хоць Беларусь больш не лічыцца "тэрміновым выпадкам," падтрымка для медыяў, грамадзянскай супольнасці і стыпендый застаецца на ўзроўні 2021 года, і захаваецца ў тым жа аб'ёме на 2025 год.

Тут вялікую працу зрабілі прадстаўнікі нашай грамадзянскай супольнасці і медыяў, быў падрыхтаваны дэтальны дакумент "Ацэнка патрэбаў грамадзянскай супольнасці", на аснове якога прымаюцца рашэнні аб падтрымцы беларускіх НДА, медыяў і ініцыятываў.

Важна, што ўпершыню вылучаная дапамога на падтрымку беларускай культуры і ідэнтычнасці. Раней такое было цяжка сабе ўявіць. Запускаецца міжнародны гуманітарны фонд, каб перадаваць дапамогу рэпрэсаваным унутр краіны. Гэта магчымасць дапамагчы сем'ям тых, хто ў зняволенні, і тым, хто ўжо выйшаў.

У якасці падсумавання: пакуль ідзе вайна і пакуль Лукашэнка працягвае правакацыі супраць суседзяў, нам давядзецца пастаянна сутыкацца з рознага кшталту абмежаваннямі. Мы не можам іх вокамгенна зняць ці адмяніць, але скарэктаваць, каб яны білі па рэжыме, а не беларусах, магчыма. Для гэтага важна весці палітычна-дыпламатычную працу, захоўваць суб'ектнасць на міжнароднай арэне і гаварыць адным голасам.