ВЯЧОРКА
1.11K subscribers
706 photos
85 videos
9 files
346 links
Беларуская палітыка і культура
Download Telegram
Вялікая і важная справа зроблена. Рада Эўропы афіцыйна стварае Кантактную групу па Беларусі! Гэта вынік супольнай працы беларускай грамадзянскай супольнасьці і каманды Сьвятланы Ціханоўскай.

Да гэтага часу Рада Эўропы, як і іншыя міжнародныя арганізацыі, працавалі з краінамі праз фармальныя урады. Нават калі нешта рабілася з грамадзянскай супольнасьцю, то звычайна узгаднялася і вырашалася з урадам. Цяпер без рэжыму -- толькі дэмакратычныя сілы і грамадзянская супольнасьць. Гэта новы фармат, які, здаецца, ня мае прэцэдэнтаў. Гэта таксама знак, што Рада Эўропы разглядае Беларусь і беларусаў сваімі партнэрамі, і адкрытыя да супрацы.

На фота: Сьвятлана з прэзыдэнтам ПАРЭ Тайні Коксам і генсекам Рады Эўропы Марыяй Бурыч
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прапагандыст з тэлеканалу "Россия" дагнаў Сьвятлану Ціханоўскую на ўваходзе у будынак Генасамблеі ААН:
— Каго вы тут прадстаўляеце? - пытаецца
— Свабодную Беларусь, - адказала Ціханоўская.
Быў забаўны момант падчас генасамблеі ААН. Дарадца венгерскага міністра падышла да Сьвятланы Ціханоўскай удакладняць пра час сустрэчы зь міністрам. Аказалася, у іх была сустрэча з Макеем, але паблыталі. Бывае
У Нью Ёрку Ціханоўская сустрэлася і доўга размаўляла з Каранам Бхація (справа), віцэ-прэзыдэнтам Google. Ён, як высьветлілася, аказаўся ў нейкай ступені фанатам Беларусі. Абяцаў падтрымліваць, дзе магчыма. І прызнаўся, што яго лёс таксама зьвязаны з нашай краінай. Ён быў адвакатам тых амэрыканцаў, якія ляцелі на паветраным шары над тэрыторыяй Беларусі ў 1995 годзе, і іх зьбілі войскі беларускай супрацьпаветранай абароны. Менавіта тады ўвесь сьвет даведаўся ўпершыню пра "вар'ята Лукашэнку".
Макей пахваліўся сустрэчамі з прадстаўнікамі заходніх дзяржаваў. Праўда, суразмоўцы адмовіліся ад публічнасьці сустрэч, бо для іх гэта пытаньне рэпутацыі. Але паслухаць Макея пагадзіліся. Так, мы пра гэтыя сустрэчы ведалі, і ведаем пра што гаварыў:
1. Просьбы перагарнуць старонку. Намёкі, што трэба ратаваць Лукашэнку ад Расеі. Іначай адбудуцца такія ж рэфэрэндумы, як ва Ўкраіне.
2. Просьбы зьняць санкцыі з калійнай галіны. Абгрунтаваньне: голад у сьвеце. І людзі не павінны цярпець праз санкцыі.
3. Абяцаньне павольна вызваляць палітвязьняў пры ўмове, што ня будзе ціску. Паводле яго словаў, нібыта ужо 35 вызваленыя (мабыць гаворка пра тых, у каго скончыліся тэрміны)
4. Беларусь можа стаць мэдыятарам паміж Украінай і Расеяй.

Мы ужо ўсё гэта праходзілі. І памятаем, як Макей кляўся, што ня будзе атакі зь беларускай тэрыторыі. Мы памятаем, як ужо шмат разоў заходнім палітыкам загаворвалі зубы. Хаця сам факт, што Макей пачаў закідваць вудачкі, можа сьведчыць, што цяжка ім там стала, моцна прыціснула. Страшна стала ад думкі, што Расея не пераможа.

Нашая пазыцыя прынцыповая: вызваленыя павінны быць усе, а не 5 ці 30; расейскія войскі выведзеныя з нашай тэрыторыі. Вось тады гэта будзе сапраўды сыгнал да дыялёгу. А пакуль -- чарговая спроба абдурыць Захад і народ.
У Нью-Ёрку падчас Генасамблеі ААН Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэзыдэнтам Google Сундарам Пічай і з віцэ-прэзыдэнтам Каранам Бхація, таксама з прэзыдэнтам па глябальных справах кампаніі Meta (Facebook, Instagram, Whatsapp) Нікам Клегам, а таксама кіраўніцтвам праграмы Defending Democracy кампаніі Microsoft.

Ціханоўская папрасіла тэхкампаніі прысьвяціць больш увагі беларускаму рынку, і дамовіліся працягваць кантакт на рабочым узроўні.

Над чым мы будзем супрацоўнічаць з тэхкампаніямі:
— Дапамога беларускім мэдыям. Ужо ёсьць пасьпяховыя кейсы, калі ўдалося адблякаваць старонкі асобных беларускіх журналістаў і арганізацыяў
— кансультацыі для беларускіх блогераў. Напрыклад, TikTok гатовы дапамагаць і будзе запрашаць беларусаў на свае мерапрыемствы. Тэхкампаніі гатовыя даваць спэцыялістаў і трэнэраў для мэдыяў.
— Youtube працягвае блякаваць пакаяльныя відэа і рэклямныя акаўнты, зь якіх гэтая "рэкляма" запускаецца. Ужо заблякаваныя сотні такіх ролікаў.
— вэрыфікацыя акаўнтаў мэдыяў, журналістаў і грамадзкіх актывістаў, якія зазнаюць атакі ботаў і спробы ўзлому
— лякалізацыя сэрвісаў і падтрымка беларускага кантэнту.
— Ціханоўская папрасіла Microsoft паспрыяць у пашырэньні беларускай мовы, a Google - дазволіць рэкляму беларускамоўных відэаролікаў.
— доступ да карыстаньня воблачнымі сэрвісамі для журналістаў і НДА, а таксама праграмнага забесьпячэньня для абыходу цэнзуры і блякаваньня;
— падтрыманьне праекту лічбавай Беларусі і інтэграцыя з глябальнымі сэрвісамі
Самы галоўны вынік паездкі ў Эстонію -- гэта рашэньне прызначыць амбасадара па асаблівых даручэньнях у Вільню працаваць з дэмакратычнай Беларусьсю. Спадзяюся, гэта дапаможа пазьбегнуць непаразуменьняў, і вырашаць пытаньні беларусаў, а таксама будаваць сувязі паміж нашымі народамі.
Калі былі першыя замежныя візыты, было зусім невялікае разуменьне, што ёсьць Беларусь, за што мы змагаемся. Калі пачалася вайна, і Лукашэнка ўцягнуў Беларусь у расейскую вайну супраць Украіны, усё стала яшчэ больш заблытаным. Ад таго і непрадуманыя, недальнабачныя рашэньні па тых самых візах. Але паступова мы карэктуем стаўленьне да беларусаў і Беларусі. Цікава, што ўсё часцей візыты сталі называць афіцыйнымі і дзяржаўнымі, а падчас сустрэч — выстаўляць бел-чырвона-белы сьцяг побач са сьцягам краіны, якая прымае. Гонар.
Нас чакае важны месяц у міжнароднай палітыцы.

Ужо заўтра, Рада бясьпекі ААН разгледзіць пытаньне захопу самалёта Ryanair. Нарэшце скончылася расьсьледаваньне у ІКАО, дзе чорным па белым напісана, што ў захопе самалёта вінаваты Лукашэнка і яго КГБ. Слуханьні ініцыявалі сябры Рады бяЗША і Альбанія, у тым ліку па нашай просьбе. Рада бясьпекі мае права прымаць санкцыі і спадзяюся, праявіць рашучасьць.

7 лістапада афіцыйны запуск у Стразбуры ў Радзе Эўропы кантактнай групы па Беларусі. Абсалютна беспрэцэдэнтны крок, калі міжурадавая арганізацыя пачынае працу не з фармальным урадам. Беларусь прадставяць 10 чалавек: 5 палітыкаў і 5 прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці. Там жа, у Стразбуры, Ціханоўская выступіць на Сусьветным форуме за дэмакратыю.

8 лістапада МАП (МОТ, ILO) разгледзіць прымяненьне 33га параграфу ў дачыненьні да Беларусі. Гэта найбольш жорсткія санкцыі, якія МАП можа прыняць. Прычыны: сыстэматычныя парушэньні правоў рабочых, арышт прафсаюзных лідэраў, арышт Аляксандра Ярашука, сябра кіроўных оранаў МАП.

14 лістапада усе 27 міністраў замежных справаў Эўразьвязу заслухаюць даклад Сьвятланы Ціханоўскай у Брусэлі. Яна падыме пытаньне пагрозы незалежнасьці Беларусі, вызваленьня палітвязьняў, візаў і міграцыі, санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі за саўдзел у агрэсіі супраць Украіны.

Таксама ў лістападзе Ціханоўская выступіць на форуме Бясьпекі ў Галіфаксе, Канада, дзе зьбяруцца міністры абароны і экспэрты па бясьпецы з усяго сьвету. Тэма: як абараніць незалежнасьць Беларусі.

Таксама Вільню наведае прадстаўнік Белага дома і сустрэнецца з прадстаўнікамі Ціханоўскай
Вялікая і важная падзея. У панядзелак будзе зроблены першы крок па уступе Беларусі у Раду Эўропы. Мы пачынаем афіцыйную супрацу з гэтай міжнароднай арганізацыяй. Лукашэнкаўскую дэлегацыю з Рады Эўропы выкінулі. Цяпер Беларусь будуць прадстаўляць дэмакратычныя сілы і грамадзянская супольнасьць Беларусі
Заўтра вечарам (панядзелак 7га лістапада) мы чакаем важнага рашэньня ад Міжнароднай арганізацыі працы (ААН) па магчымым прымяненьні 33-га артыкулу Статуту МАП (ILO) супраць рэжыму Лукашэнкі за сыстэмныя парушэньні правоў рабочых і рэпрэсіі. Мы накіравалі лісты ва ўрады краінаў, якія прымаюць рашэньне.

Нам трэба, каб гэтае рашэньне падтрымалі урады (якія ўваходзяць у кіраўніцтва), міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі і працадаўцы. Дай Бог, каб усё атрымалася!
Працуем разам! У нас адна мэта!
Гістарычнае і важнае рашэньне! Сёньня кіроўная рада Міжнароднай арганізацыі працы (ААН) прыняла рашэньне прымяніць 33 параграф у дачыненьні да рэжыму ў Беларусі за сыстэматычныя парушэньні ў дачыненьні да працоўных і прафсаюзаў, ігнараваньне рэкамэндацыі МАП.

Такое рашэньне прымалася толькі аднойчы ў гісторыі ў дачыненьні да М’янмы. Да сакавіка МАП павінен выпрацаваць санкцыйныя захады ў дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі, а ў чэрвені іх прыняць на Канферэнцыі працы. 2/3 сяброў павінны будуць прагаласаваць за. Гэта могуць быць эканамічныя санкцыі аж да эканамічнай блякады.

Гэта яшчэ можна спыніць, калі рэжым спыніць рэпрэсіі, вызваліць людзей з турмаў, адновіць звольненых на працы.
Пра ЧКБ і ГУБОПіК

👉 Перш-наперш, хачу падзякаваць журналістам за праведзеныя расьсьледаваньні. Праўда, пытаньняў зьявілася больш, чым адказаў.

👉 Тое, што адбылося з ГУБОПіКам — катастрофа. Каманда ЧКБ недаацаніла падступнасьці рэжыму, праявіла крайнюю нядбайнасьць, і прапусьціла ў свае шэрагі самазванца.

👉 ГУБОПіК уваходзіў у давер да асобных актывістаў тэлеграм-супольнасьці, пры гэтым знаходзячыся па-за радарам Офісу і нашай бясьпекі.

👉 Супрацы з гэтым чалавекам у Офіса ніколі не было. У нас свая сыстэма бясьпекі, мы супрацоўнічаем з Байполам і іншымі структурамі.

👉 Мяркуючы па апублікаванай перапісцы, у ГУБОПіКа была задача прабрацца і ў атачэньне Офісу. Але ён быў выкрыты, і місія накрылася. У Офіс і раней спрабавалі заслаць казачкоў, якіх “рэзалі” на этапе праверкі.

👉 Пасьля выкрыцьця агента, мы ўзмацнілі яшчэ больш сыстэму унутранай бясьпекі, у тым ліку паводле рэкамэндацыяў Байполу.

Мы ня можам несьці адказнасьць за ўсё, што адбываецца ў дэмакратычным руху. Але мы павінны несьці адказнасьць за тых, з кім працуем самі. Пра існаваньне гэтага чалавека я ня ведаў да выкрыцьця, гэтаксама я не ўдзельнічаў ва ўнутраных працэсах каманды ЧКБ. ЧКБ дзейнічаў аўтаномна, і мы сьвядома трымалі ад яго дыстанцыю.

Разам з тым, я лічу ЧКБ адным з самых важных праектаў, які ўзьнік зьнізу, на хвалі рэпрэсіяў 2020 году. Ён выкрываў злачынцаў і памагатых рэжыму. Задача ГУБОПіКа была здыскрэдытаваць і зьнішчыць праект. Таму агент і быў туды укаранёны.

Так, я таксама хацеў бы прадухіліць гэта, калі б нехта з ЧКБ прасыгналізаваў аб праблеме раней, а не калі ўжо позна нешта рабіць, як у гэтым выпадку. Я ведаю, што бяз досьведу супрацьстаяньня спэцслужбам камандзе было складана прымаць рашэньні.

Заклікаю ўсіх як мага больш увагі прысьвячаць пытаньням бясьпекі, асабістай і вашых камандаў. Пагроза можа быць нашмат бліжэйшай, чым здаецца.
🔍 "Гэтае расследаванне можа дапамагчы ускрыць і іншыя схемы ў іншых краінах"

Так советник Светланы Тихановской Франак Вячорка прокомментировал наше
расследование, касающееся вывода денег из Беларуси "кошельком Лукашенко" Юрием Чижом и его литовским партнёром Витольдом Томашевским.

💬"Добры момант паглядзець, што было не так. Добры момант паглядзець, што дапамагло рэжыму Лукашэнкі ўтрымлівацца ўсе гэтыя гады. Мы пабачылі, што калі санкцыі ўведзеныя, але ніхто не сочыць за іх выкананнем, тады яны ня маюць ніякага сэнсу, тады рэжым проста знаходзіць неякія схемы і цераз краіны трэцяга свету зарабляе тыя самыя грошы."

💬"Людзі, якія павінны былі быць унесеныя ў чорны спіс, і любыя кантракты з якімі павінны быць перапыненыя, праз карупцыйнцю схему знайшлі магчымасць прадаваць тыя прадукты, якія яны прадавалі раней. Каб такога не было, трэба каб расследванні праводзілiся, і каб адказныя неслі адказнасць. І таму вашае расследаванне, гэтае расследаванне можа дапамагчы ускрыць і іншыя схемы ў іншых краінах", - ответил Франак Вячорка

👉Подпишитесь на наш канал, чтобы следить за ходом расследований!

⌨️ Чат-бот для безопасной передачи информации и документов

Наши соцсети:
YouTube | Instagram | Twitter
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Новая старонка ў адносінах з Канадай. Падымуць пытаньне ў G7. Канада шостая краіна, з кім Ціханоўская сустрэлася на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. Будзе больш санкцыяў супраць рэжыму, і больш дапамогі грамадзянскай супольнасьці. Гаварылі пра палітвязьняў, Раду БНР, беларускіх партызанаў і добраахвотнікаў ва Ўкраіне. У Лукашэнкі няма будучыні. Канада будзе падтрымліваць беларусаў, якія бачаць краіну дэмакратычнай і незалежнай.