ВЯЧОРКА
1.1K subscribers
707 photos
86 videos
9 files
347 links
Беларуская палітыка і культура
Download Telegram
Важная навіна! ICAO апублікавала справаздачу па захопе КГБ Беларусі самалёта Ryanair.

За гэтым дакладам вялікая праца многіх краінаў, сьледчых. Нашым саюзьнікам удалося дабіцца, каб гэты даклад быў апублікаваны, таму што першапачаткова сакратарыят хацеў зрабіць яго закрытым. Зараз даклад пойдзе на стол генэральнаму сакратару ААН і адкрые дзьверы да сьледчых і судовых дзеяньняў.

- Адказнасьць за захоп самалёта ускладаецца на рэжым Лукашэнкі, высокапастаўленых чыноўнікаў і спэцслужбы
- Рэжым Лукашэнкі абвінавачваюць у парушэньні Чыкагскай канвэнцыі
- Інфармацыя пра бомбу была заведама хлусьлівая
- Да справаздачы далучаныя паказаньні ключавога сьведкі. Бясстрашны дыспэтчар запісаў на тэлефон галасы тых, хто даваў яму ўказаньні садзіць самалёт, і перадаў сьледзтву. Ён у бясьпецы
- Генэральны сакратар і ICAO разгледзяць захады супраць рэжыму Лукашэнкі ў найбліжэйшы час

Расея заступілася за Лукашэнку і асудзіла справаздачу. Расея дабівалася ў тым ліку, каб справаздача не была апублікаваная.
Учора пагаварылі з Alexandr Chahovski з Беларускай Рады Культуры і Nataliya Kolegova — 9 жніўня ў Вільні плянуецца наступнае адзначэньне другой гадавіны пасьля выбараў:

👉А 16-й у Віленскай катэдры пройдзе малебен і цырымонія ў памяць пра паўстанцаў Каліноўскага і загінулых добраахвотнікаў ва Ўкраіне. Там жа выступіць хор, відэазварот Івонкі Сурвіллы.

👉А 17й гадзіне пачнецца Мастацка-палітычны пэрформанс на Катэдральнай плошчы, выкладваньне вялікага бел-чырвона-белага сьцяга.

👉У 18.30 там жа пачынаецца мітынг. Разгортваецца вялікі беларускі сьцяг на 25 мэтраў. Выступы, выкананьне гімну, пэрформанс. Марш да Пасольства Лукашэнкі, дзе адбудзецца мітынг-рэквіем (каля 21.00)
Эстонскім міністрам замежных справаў зноў стаў Урмас Рэйнсалу. І гэта добрая нагода скарэктаваць тыя абмежаваньні, якія былі прынятыя ў дачыненьні да беларусаў цягам апошніх месяцаў.

Сьвятлана Ціханоўская сазванілася зь міністрам, пагаварылі пра Украіну, палітвязьняў, чыгуначных партызан. Міністар сказаў, што абмежаваньні ў дачыненьні да беларускіх студэнтаў ня будуць уведзеныя, і што гуманітарныя візы працягнуць выдаваць беларусам у Эстоніі.

Ціханоўская таксама падняла шэраг пытаньняў, зьвязаных зь міграцыяй — дамовіліся правесьці працоўныя сустрэчы. Міністар запрасіў Ціханоўскую наведаць Талін. Таксама ў Эстоніі зьявіўся афіцыйны ўпаўнаважаны Ціханоўскай, які будзе займацца пытаньнямі беларусаў, і камунікаваць з урадам і парлямэнтам напрасткі.

Урмас Рэйнсалу быў на пасадзе міністра ў 2020-2021 гадах. Арганізаваў слуханьні па Беларусі ў Радзе Бясьпекі ААН. У 2021 годзе ён уручыў Ціханоўскай ордэн Крыжа Зямлі Марыі за заслугі перад Эстоніяй. Рэйнсалу лічыцца адным з самых прынцыповых і пасьлядоўных крытыкаў Лукашэнкі, і быў адным з тых, хто максымальна актыўна ўздымаў беларускае пытаньне на міжнароднай арэне.
Франак Вячорка: «Для беларусаў у выдачы віз нічога не зьмяняецца»

Дарадца Святланы Ціханоўскай пракаментаваў для МКБ выказваньні кіраўніка літоўскага МЗС і патлумачыў:

«Мы знаходзімся на сувязі зь міністэрствам замежных справаў Літвы: нас запэўнілі, што Літва працягне выдаваць візы. Звычайныя турыстычныя візы не выдаюцца яшчэ ад 2020 году. Усе візы, якія цяпер выдаюцца Літвой, выдаюцца па гуманітарных прычынах.

Мы супраць забароны на выдачу візаў для беларусаў. Ізаляваць трэба рэжым, а не народ. Але разумеем засьцярогі Літвы і эўрапейскіх партнэраў: многія пасобнікі рэжыму і прыхільнікі вайны злоўжываюць шэнгенскімі візамі. Мы распрацоўваем мэханізм вэрыфікацыі, які б дазволіў беларусам, якія не падтрымліваюць вайну і рэжым, перамяшчацца па тэрыторыі Эўразьвязу, і мець там бяспечны прытулак».

Мая Краіна Беларусь не раўно вусаты дыктатар!
У Польшчы выходзіць кніга пра Сьвятлану Ціханоўскую аўтарства беларускага журналіста Руслана Шошына (які працуе ў Польшчы) зь невядомымі раней падрабязнасьцямі пра падзеі 2020-2022.
Сёньня працуем у Празе. Тут заканчваецца сустрэча міністраў замежных справаў ЭЗ, і пачынаецца Украінскі форум, у межах Форум 2000, дзе мы таксама ўдзельнічаем. Вядзем кансультацыі, каб беларусы не патрапілі пад візавы бан, пры гэтым будзем пашыраць санкцыйны сьпіс памагатымі Лукашэнкі і іх сем'ямі, прапагандыстамі і сілавікамі, для якіх Эўропа павінна быць закрытая.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Міністар замежных справаў Літвы Габрыэлюс Ландсбэргіс, выступаючы пасьля сустрэчы міністраў у Празе, прысьвяціў свой выступ Беларусі. Ён сказаў, што Эўропа не павінна забываць беларусаў, пратэсты 2020 году і дапамагчы беларусам вярнуць сабе сваю краіну.
Візавыя цэнтры адновяць прыём дакумэнтаў на эстонскія візы

Сёньня прайшла інфармацыя, што візавыя цэнтры Эстоніі прыпынілі прыём дакумэнтаў у Беларусі. Наш прадстаўнік у Эстоніі ужо зьвязаўся з МЗС Эстоніі. Праблема была тэхнічная. Прыём дакумэнтаў мае быць адноўлены.
Сёньня ўжо афіцыйна: з дакумэнтаў аб адмене спрошчанага візавага рэжыму і візавых абмежаваньнях выключана згадка беларусаў. Дзякуй усім, хто дапамагаў. Беларусы не агрэсары. Беларусы змагаюцца за сваю свабоду і падтрымліваюць Украіну!
Вялікая і важная справа зроблена. Рада Эўропы афіцыйна стварае Кантактную групу па Беларусі! Гэта вынік супольнай працы беларускай грамадзянскай супольнасьці і каманды Сьвятланы Ціханоўскай.

Да гэтага часу Рада Эўропы, як і іншыя міжнародныя арганізацыі, працавалі з краінамі праз фармальныя урады. Нават калі нешта рабілася з грамадзянскай супольнасьцю, то звычайна узгаднялася і вырашалася з урадам. Цяпер без рэжыму -- толькі дэмакратычныя сілы і грамадзянская супольнасьць. Гэта новы фармат, які, здаецца, ня мае прэцэдэнтаў. Гэта таксама знак, што Рада Эўропы разглядае Беларусь і беларусаў сваімі партнэрамі, і адкрытыя да супрацы.

На фота: Сьвятлана з прэзыдэнтам ПАРЭ Тайні Коксам і генсекам Рады Эўропы Марыяй Бурыч
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прапагандыст з тэлеканалу "Россия" дагнаў Сьвятлану Ціханоўскую на ўваходзе у будынак Генасамблеі ААН:
— Каго вы тут прадстаўляеце? - пытаецца
— Свабодную Беларусь, - адказала Ціханоўская.
Быў забаўны момант падчас генасамблеі ААН. Дарадца венгерскага міністра падышла да Сьвятланы Ціханоўскай удакладняць пра час сустрэчы зь міністрам. Аказалася, у іх была сустрэча з Макеем, але паблыталі. Бывае
У Нью Ёрку Ціханоўская сустрэлася і доўга размаўляла з Каранам Бхація (справа), віцэ-прэзыдэнтам Google. Ён, як высьветлілася, аказаўся ў нейкай ступені фанатам Беларусі. Абяцаў падтрымліваць, дзе магчыма. І прызнаўся, што яго лёс таксама зьвязаны з нашай краінай. Ён быў адвакатам тых амэрыканцаў, якія ляцелі на паветраным шары над тэрыторыяй Беларусі ў 1995 годзе, і іх зьбілі войскі беларускай супрацьпаветранай абароны. Менавіта тады ўвесь сьвет даведаўся ўпершыню пра "вар'ята Лукашэнку".
Макей пахваліўся сустрэчамі з прадстаўнікамі заходніх дзяржаваў. Праўда, суразмоўцы адмовіліся ад публічнасьці сустрэч, бо для іх гэта пытаньне рэпутацыі. Але паслухаць Макея пагадзіліся. Так, мы пра гэтыя сустрэчы ведалі, і ведаем пра што гаварыў:
1. Просьбы перагарнуць старонку. Намёкі, што трэба ратаваць Лукашэнку ад Расеі. Іначай адбудуцца такія ж рэфэрэндумы, як ва Ўкраіне.
2. Просьбы зьняць санкцыі з калійнай галіны. Абгрунтаваньне: голад у сьвеце. І людзі не павінны цярпець праз санкцыі.
3. Абяцаньне павольна вызваляць палітвязьняў пры ўмове, што ня будзе ціску. Паводле яго словаў, нібыта ужо 35 вызваленыя (мабыць гаворка пра тых, у каго скончыліся тэрміны)
4. Беларусь можа стаць мэдыятарам паміж Украінай і Расеяй.

Мы ужо ўсё гэта праходзілі. І памятаем, як Макей кляўся, што ня будзе атакі зь беларускай тэрыторыі. Мы памятаем, як ужо шмат разоў заходнім палітыкам загаворвалі зубы. Хаця сам факт, што Макей пачаў закідваць вудачкі, можа сьведчыць, што цяжка ім там стала, моцна прыціснула. Страшна стала ад думкі, што Расея не пераможа.

Нашая пазыцыя прынцыповая: вызваленыя павінны быць усе, а не 5 ці 30; расейскія войскі выведзеныя з нашай тэрыторыі. Вось тады гэта будзе сапраўды сыгнал да дыялёгу. А пакуль -- чарговая спроба абдурыць Захад і народ.
У Нью-Ёрку падчас Генасамблеі ААН Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэзыдэнтам Google Сундарам Пічай і з віцэ-прэзыдэнтам Каранам Бхація, таксама з прэзыдэнтам па глябальных справах кампаніі Meta (Facebook, Instagram, Whatsapp) Нікам Клегам, а таксама кіраўніцтвам праграмы Defending Democracy кампаніі Microsoft.

Ціханоўская папрасіла тэхкампаніі прысьвяціць больш увагі беларускаму рынку, і дамовіліся працягваць кантакт на рабочым узроўні.

Над чым мы будзем супрацоўнічаць з тэхкампаніямі:
— Дапамога беларускім мэдыям. Ужо ёсьць пасьпяховыя кейсы, калі ўдалося адблякаваць старонкі асобных беларускіх журналістаў і арганізацыяў
— кансультацыі для беларускіх блогераў. Напрыклад, TikTok гатовы дапамагаць і будзе запрашаць беларусаў на свае мерапрыемствы. Тэхкампаніі гатовыя даваць спэцыялістаў і трэнэраў для мэдыяў.
— Youtube працягвае блякаваць пакаяльныя відэа і рэклямныя акаўнты, зь якіх гэтая "рэкляма" запускаецца. Ужо заблякаваныя сотні такіх ролікаў.
— вэрыфікацыя акаўнтаў мэдыяў, журналістаў і грамадзкіх актывістаў, якія зазнаюць атакі ботаў і спробы ўзлому
— лякалізацыя сэрвісаў і падтрымка беларускага кантэнту.
— Ціханоўская папрасіла Microsoft паспрыяць у пашырэньні беларускай мовы, a Google - дазволіць рэкляму беларускамоўных відэаролікаў.
— доступ да карыстаньня воблачнымі сэрвісамі для журналістаў і НДА, а таксама праграмнага забесьпячэньня для абыходу цэнзуры і блякаваньня;
— падтрыманьне праекту лічбавай Беларусі і інтэграцыя з глябальнымі сэрвісамі
Самы галоўны вынік паездкі ў Эстонію -- гэта рашэньне прызначыць амбасадара па асаблівых даручэньнях у Вільню працаваць з дэмакратычнай Беларусьсю. Спадзяюся, гэта дапаможа пазьбегнуць непаразуменьняў, і вырашаць пытаньні беларусаў, а таксама будаваць сувязі паміж нашымі народамі.
Калі былі першыя замежныя візыты, было зусім невялікае разуменьне, што ёсьць Беларусь, за што мы змагаемся. Калі пачалася вайна, і Лукашэнка ўцягнуў Беларусь у расейскую вайну супраць Украіны, усё стала яшчэ больш заблытаным. Ад таго і непрадуманыя, недальнабачныя рашэньні па тых самых візах. Але паступова мы карэктуем стаўленьне да беларусаў і Беларусі. Цікава, што ўсё часцей візыты сталі называць афіцыйнымі і дзяржаўнымі, а падчас сустрэч — выстаўляць бел-чырвона-белы сьцяг побач са сьцягам краіны, якая прымае. Гонар.