VANDRVM
3.49K subscribers
10.6K photos
21 videos
56 links
"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!

Далучайцеся, вандруем цікава😉

Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm
Download Telegram
05.10 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЭКСПРЭС ПАРЫЖ – ЛУЖКІ"!

Маршрут: Глыбокае – Удзела – Мосар – Парыж – Лужкі (≈500 км)

У ГЛЫБОКІМ пабачым калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 r., магілу барона Мюнхгаўзэна і помнік яму, а таксама таямнічыя падзямельлі Марыінскага (1654) касьцёлу. У мястэчку УДЗЕЛА агледзім барочны касьцёл Панны Марыі (1791) і кляштар францішканаў, а ў МОСАРЫ – касьцёл Сьв. Ганны (1792) у стылі класіцызму і дэндрапарк. Мы пабачым ПАРЫЖ і не памром:) Тут вас чакаюць le магазін, Парыжскі сельскі дом культуры, рака побач зь сенам, Tour Eiffel і кафэ-шантан! Напрыканцы ж вандроўкі мы пабываем у ЛУЖКАХ, дзе вы пабачыце старажытную сінагогу, у якую хадзіў адраджальнік іўрыту Эліэзэр Бэн-Егуда, млын водны ХVIII ст. з прыгажэнным вадаспадам, касьцёл Сьв. Міхала Арханёла (1756) у стылі барока, напалеонаўскую капліцу 1812 року і сядзібу Плятэраў XVIII ст.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 130 руб. У кошт уваходзіць экскурсія ў кармеліцкі касьцёл у Глыбокім. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 05.10! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 22.00
01.09 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ"!

Маршрут: па Кальварыйскіх могілках. Адлегласьць: 867 крокаў

Гэтая экскурсія пазнаёміць вас з самымі старымі мінскімі могілкамі. Старажытны каталіцкі некропаль хавае ў сабе нямала таямніц – манументальную браму, велічны касьцёл, загадкавыя склепы, шляхецкія пахаваньні, прывід Белай Панны... Тут пахаваны вядомыя беларусы зь цікавымі і гераічнымі лёсамі, у тым ліку інсургент Ян-Баляслаў Луцкевіч, асьветнік Вацлаў Іваноўскі, мастак Ян Дамель, сьвятар Аляксандар Сіпайла, паэт Янка Лучына. Гэтае месца вартае таго, каб яго наведаць і аддаць даніну павагі тым людзям, якія стваралі гісторыю Мінску і Беларусі, а цяпер спачываюць тут.

Кошт – 20 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 01.09 Кальварыя 17.00! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"

Сустракаемся ў 17.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (41 аўтарскі маршрут на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт для групы да 15 чалавек – 200 руб., ад 15 да 30 чалавек – 250 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
07.09 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЦУДЫ БЕЛАРУСКАЙ АРХІТЭКТУРЫ"!

Маршрут: Сар’я – Лявонпаль – Друя – Слабодка – Опса – Відзы (≈670 км)

Мястэчка САР’Я ўразіць самым прыгожым касьцёлам Беларусі – Панны Марыі (1857). У ЛЯВОНПАЛІ пабачым драўляны Траецкі касьцёл (1774), сядзібна-паркавы ансамбль Лапацінскіх XVIII ст. і знакамітую калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 r. Далей нас чакае ДРУЯ з Барысавым камянём XII ст., касьцёлам Найсьв. Тройцы (1646), Еўрасаюзам праз Дзьвіну і самымі прыгожымі на Беларусі габрэйскімі могілкамі. Пасьля рушым да СЛАБОДКІ, знакамітай нэараманскім касьцёлам Божага Провіду (1903), а затым наведаем ОПСУ, дзе месьціцца палац Плятэраў (1904). Напрыканцы ж нашай вандроўкі мы завітаем у чароўныя ВІДЗЫ і пабачым неверагодны нэагатычны Траецкі касьцёл (1914), які анікога не пакіне абыякавым!

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 120 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 07.09! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 23.00
01.09 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ"!

Маршрут: па Кальварыйскіх могілках. Адлегласьць: 867 крокаў

Гэтая экскурсія пазнаёміць вас з самымі старымі мінскімі могілкамі. Старажытны каталіцкі некропаль хавае ў сабе нямала таямніц – манументальную браму, велічны касьцёл, загадкавыя склепы, шляхецкія пахаваньні, прывід Белай Панны... Тут пахаваны вядомыя беларусы зь цікавымі і гераічнымі лёсамі, у тым ліку інсургент Ян-Баляслаў Луцкевіч, асьветнік Вацлаў Іваноўскі, мастак Ян Дамель, сьвятар Аляксандар Сіпайла, паэт Янка Лучына. Гэтае месца вартае таго, каб яго наведаць і аддаць даніну павагі тым людзям, якія стваралі гісторыю Мінску і Беларусі, а цяпер спачываюць тут.

Кошт – 20 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 01.09 Кальварыя 19.00! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"

Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (41 аўтарскі маршрут на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт для групы да 15 чалавек – 200 руб., ад 15 да 30 чалавек – 250 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
Летнім надвячоркам дасьледвалі мы сёньня ўтульную Старажоўку🏘

Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы😉