VANDRVM
3.5K subscribers
10.6K photos
21 videos
56 links
"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!

Далучайцеся, вандруем цікава😉

Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm
Download Telegram
Фота 24.02.2013 г. – першая вандроўка праекту🙂

А сёньня нам споўнілася 11 год і мы распачынаем наш 12 сезон🥳

Дзякуй усім за гэтыя цудоўныя гады і тысячы вандровак😍

Вашыя лепшыя віншаваньні – вашыя замовы, то віншуйце😉

А мы працягваем🙃
30.03 (субота) запрашаю вас у падарожжа на мікрааўтобусе "СЬВЕТ ЗАМКАЎ І ПАЛАЦАЎ"!

Маршрут: Мір – Нясьвіж (≈250 км)

У МІРЫ агледзім звонку і знутры знакаміты замак XVI ст., патрапім да капліцы Сьвятаполк-Мірскіх (1910), пагуляем па мястэчку і пабываем у вельмі цікавым прыватным музеі "Мірскі пасад", што славіцца сваёй калекцыяй аўтэнтычных рэчаў з замка і мястэчка. НЯСЬВІЖ жа сустрэне нас неверагоднымі фрэскамі ў касьцёле Божага Цела (1593), таямніцамі і легендамі ў палацава-паркавым комплексе Радзівілаў XVI–XVIII стст. ды славутымі паркамі і сажалкамі.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 120 руб. У кошт уваходзіць наведваньне і экскурсійнае абслугоўваньне ў музеях Міра і Нясьвіжа. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 30.03! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 20.00
Сябры, набліжаецца 8 сакавіка! А як вядома, лепшы падарунак – гэта вандроўка! Таму лавіце двайны бонус:

Прамакод СЬВЯТА дасі вам зьніжку 15 руб. на любы маршрут пры падачы новых заявак. Іх можа быць неабмежаваная колькасьць, але гэта павінны быць менавіта НОВЫЯ заяўкі, да старых прамакод прымяніць нельга! І не забывайцеся ўказваць яго ў заяўках, каб атрымаць зьніжку!

А яшчэ можна набыць падарункавыя сертыфікаты на экскурсіі па Мінску (3 па кошце 2) і Беларусі (4 па кошце 3)!

Прапанова дзейнічае да 8 сакавіка!

Да сустрэчы на вандроўках у мінулае!
06.04 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ"!

Маршрут: Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае (≈250 км)

У вёсцы НОВАЕ ПОЛЕ вас чакае палац Друцкіх-Любецкіх ХІХ ст. у стылі класіцызм, а пасьля мы патрапім у сталіцу кантрабандыстаў – мястэчка РАКАЎ, што сустрэне нас сваім каларытам, гісторыяй і цудоўнай архітэктурай, а таксама шматлікімі таямніцамі і загадкамі. У суседняй вёсцы КІЯВЕЦ пахаваны прафесар Віленскага ўніверсітэту Готфрыд Эрнст Гродэк, які быў настаўнікам Адама Міцкевіча, але гэта толькі пачатак найцікавай гісторыі! Далей нас чакае ТУПАЛЬШЧЫНА – тут пабачым капліцу-пахавальню Жаброўскіх (1868) і магілу славутага пісьменьніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а пасьля завітаем у легендарную МАЛУЮ ЛЮЦЫНКУ, дзе на беразе возера захаваўся маляўнічы пагорак, на якім калісьці стаяла сядзіба творцы. ІВЯНЕЦ сустрэне нас велічнымі касьцёламі Сьв. Аляксея (1907) і Сьв. Міхала Арханёла (1769), а напрыканцы нашага падарожжа мы наведаем сядзібу Бенедыкта Тышкевіча ВЯЛАЕ, якая ўразіць сваімі маляўнічымі руінамі і побач зь якой месьціцца будынак-прывід былога санаторыя «Лясное», закінуты пасьля аварыі на ЧАЭС…

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 65 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 06.04! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 16.00
Сябры, а ці ведалі вы, што самы лепшы падарунак – гэта падарожжа? Дарыце мае вандроўкі па Беларусі і экскурсіі па Мінску, а разам зь імі цудоўны настрой, шмат цікавостак, сьмяшынак і нават сапраўднае падарожжа ў часе!

Кошт падарункавага сертыфікату для паездкі па Беларусі – 100 руб. Сертыфікат – гэта месца ў аўтобусе на нашыя выязныя вандроўкі, а сума – гэта дэпазіт, суадносна пры больш дарагім маршруце спатрэбіцца даплата, а пры таньнейшым рэшта застанецца на наступны тур. Мова правядзеньня: беларуская.

Кошт падарункавага сертыфікату на пешую экскурсію па Мінску – 200 руб. Уладальнік сертыфікату можа ўзяць з сабой да 15 чалавек. 41 аўтарскі маршрут на выбар! Сярэдні працяг экскурсіі – 1,5 гадзіны. Мовы правядзеньня: беларуская, руская.

Тэрмін дзеяньня ўсіх сертыфікатаў: да 31.12.2024

Каб замовіць сертыфікат, пішыце на viber альбо тэлефоньце +375 (29) 564 70 09
13.04 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ"!

Маршрут: Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Дзягільна – Баравое – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман (≈300 км)

У ВОЎЧКАВІЧАХ наведаем магілу графіні Жазэфіны Гутэн-Чапскай і паглядзім на руіны касьцёлу Сэрца Езуса і Панны Марыі (1904). У ПРЫЛУКАХ пабачым гатычны палацык роду Чапскіх ХІХ ст. Пабываем на самай высокай кропцы Беларусі – ГАРЫ СЬВЯТОЙ. У мястэчку ДЗЯГІЛЬНА наведаем магілу дасьледчыка Адольфа Янушкевіча. Ля вёскі БАРАВОЕ пабачым таямнічую капліцу-пахавальню роду Дыбоўскіх пач. ХХ ст. У СТАНЬКАВЕ нас чакае родавы маёнтак Чапскіх – тут захаваліся флігелі, гаспадарчыя пабудовы, брама, альтанка і руіны таямнічай крыпты. УЗДА сустрэне нас сапраўднай пірамідай, збудаванай як капліца-пахавальня Завішаў у 1802 року. У КУХЦІЧАХ мы наведаем сядзібна-паркавы комплекс роду Завішаў і пабачым кальвінскі збор XVI стагодзьдзя. У НАДНЁМАНЕ нас чакае сядзібна-паркавы комплекс ХІХ ст., дзе Якуб Наркевіч-Ёдка праводзіў вопыты па фізіцы і хіміі, эксперыментаваў з электрычнасьцю і адкрыў санаторый, салярый і першую ў Беларусі метэаралагічную станцыю.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 70 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 13.04! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 19.00
To my childhood:

Рэальная гісторыя Тома: гэта парода котак вядомая як «руская блакітная». Упершыню зафіксавана ў 1875 годзе, характарызуецца грыфельным альбо блакітнавата-серабрыстым колерам поўсьці і зьяўляецца адной з самых дарагіх парод котак у сьвеце.

Першай нагодай выбару менавіта гэтай пароды для ўвасабленьня персанажа Тома было тое, што Джозэф Барбара меў у сваім доме такога ката і клікалі яго Том.

Том загінуў, ганяючыся за мышшу ў памяшканьні для апрацоўкі фатаздымкаў. У памяць аб ім Джозэф стварыў аднаго з самых вядомых персанажаў мультфільмаў у гісторыі…

#празвакенца
20.04 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "УСХОДНІЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСІ"!

Маршрут: Жылічы – Красны Бераг – Рагачоў – Бабруйск (≈500 км)

"При слове "Бобруйск" собрание болезненно застонало. Все соглашались ехать в Бобруйск хоть сейчас. Бобруйск считался прекрасным, высококультурным местом…"

Першым пунктам нашага падарожжа стане мястэчка ЖЫЛІЧЫ, што зьдзівіць велічным палацава-паркавым комплексам роду Булгакаў (1830). Вёска КРАСНЫ БЕРАГ запомніцца вам шыкоўным палацам Козел-Паклеўскіх ХІХ ст. і мемарыялам у памяць аб дзецях – ахвярах ІІ сусьветнай вайны. У РАГАЧОВЕ мы завітаем на Замкавую гару, дзе колісь стаяў замак каралевы Боны XVI ст., а таксама пабываем ля заводу па вытворчасьці згушчонкі – там пабачым цікавыя помнікі і сходзім у краму набыць смакаты. Напрыканцы нашага падарожжа мы наведаем цудоўнае і высокакультурнае месца БАБРУЙСК, дзе агледзім знакамітую крэпасьць (ХІХ ст.), езуіцкі касьцёл (1780), незвычайны асабняк купчыхі Кацнэльсон (1912) і парадаксальны касьцёл Панны Марыі (1906), а таксама пабачым сінагогу (1901) і вясёлыя помнікі бабрам.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 125 руб. У кошт уваходзяць экскурсіі ў Жылічах і Красным Беразе. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 20.04! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 21.00
Сябры, калі вас зацікавіў нейкі тур – пішыце на viber (29) 564 70 09 і я дашлю вам яго праграму з усімі падрабязнасьцямі.

08.03 (пятніца) БУДСЛАЎСКАЯ КРУГАСЬВЕТКА (Лагойск – Камена – Будслаў – Сітцы – Заблошчына – Маліноўшчына). Запіс у рэзерв.

09.03 (субота) ПА СТАРОНКАХ УСПАМІНАЎ (Белагруда – Тарнова – Вавёрка – Стары Двор – Галавічполе – Васілішкі – Старыя Васілішкі). Запіс у рэзерв.

10.03 (нядзеля) МАСЬЛЕНІЦА Ў ШЛЯХЕЦКІМ МАЁНТКУ (Сьмілавічы – Раванічы – Багушэвічы – Блонь – Дукора). Вольных месцаў: 2

16.03 (субота) МАСЬЛЕНІЧНЫЯ ЗАБАВЫ Ў СУЛЕ (Крутагор’е – Вялікія Навасёлкі – Старынкі – Рубяжэвічы – Сула). Вольных месцаў: 4

23.03 (субота) ПАСЬПЕЦЬ НАМАЛЯВАЦЬ, КАБ ПАБАЧЫЛІ НАШЧАДКІ (Пескі – Заказель – Варацэвічы – Янаў-Палескі – Дубае – Пінск – Агінскі канал). Вольных месцаў: 24

30.03 (субота) СЬВЕТ ЗАМКАЎ І ПАЛАЦАЎ (Мір – Нясьвіж). Вольных месцаў: 11

06.04 (субота) ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ (Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае). Вольных месцаў: 28

13.04 (субота) ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ (Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Дзягільна – Баравое – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман). Вольных месцаў: 48

20.04 (субота) УСХОДНІЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСІ (Жылічы – Красны Бераг – Рагачоў – Бабруйск). Вольных месцаў: 23

27.04 (субота) УСХОДНІЯ ФАРТЭЦЫІ БЕЛАРУСІ (Шклоў – Грудзінаўка – Быхаў – Сапяжынка – Чачэрск). Вольных месцаў: 35

04.05 (субота) БЕЛАРУСКАЯ МАЗАІКА (Заслаўе – Вязынка – Сірын – Ракуцёўшчына – Абадоўцы – Заблошчына – Сэрвач). Вольных месцаў: 14

11.05 (субота) БЕЛАРУСЬ АРХАІЧНАЯ (Сёмкава – Заслаўе – Тэйкі – Строчыцы – Гарадзішча). Вольных месцаў: 51

12.05 (нядзеля) ВАНДРОЎКА ПА БЫЛЫХ ВАКОЛІЦАХ (Бяроза Картуская – Лінова – Кобрынь – Каралеўскі Камень – Грушава – Антопаль – Пярковічы – Пескі). Вольных месцаў: 51

13.05 (панядзелак) У ГОСЬЦІ ДА ПАНА ІГНАЦЫЯ (Жырмуны – Мажэйкава – Вялікае Мажэйкава – Ішчална – Дзятлава – Жыбартоўшчына – Вялікая Сваротва). Вольных месцаў: 50
14.05 (аўторак) ЦУДЫ ПРЫРОДНЫЯ І АРХІТЭКТУРНЫЯ (Лагойск – Бярэзінскі біясферны запаведнік – Лепель – Губіна – Обаль – Лескавічы – Горкі). Вольных месцаў: 51

25.05 (субота) ПРЫГОДЫ СТАЛКЕРАЎ У ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ ЗОНЕ (Добруш – Дзям’янкі – Ветка – Хальч – Гомель). Вольных месцаў: 48

01.06 (субота) ЭПАС СТАРОЙ ЛІТВЫ (Мір – Шчорсы – Мураванка – крыж Пуслоўскіх – Літоўка – Наваградак – возера Сьвіцязь – Туганавічы – камень філарэтаў). Вольных месцаў: 53

08.06 (субота) БЕЛАРУСКІЯ ЎЗОРЫ (Раўбічы – Зэмбін – Брылёўскае поле – Камена – Лагойск). Вольных месцаў: 49

15.06 (субота) СЬЦЕЖКАМІ ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА (Заслаўе – Глыбокае – Германавічы – Лужкі – Задарожжа – Ліпляні). Вольных месцаў: 52

22.06 (субота) ПАЛАЦЫ І КАСЬЦЁЛЫ ЎСХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Княжыцы – Лясная – Крычаў – Амсьціслаў – Расна). Вольных месцаў: 48

29.06 (субота) ДА ВЫТОКАЎ ТУРАЎСКАГА КНЯСТВА (Слуцк – Тураў – Ленін – Салігорскія тэрыконы). Вольных месцаў: 44
27.04 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "УСХОДНІЯ ФАРТЭЦЫІ БЕЛАРУСІ"!

Маршрут: Шклоў – Грудзінаўка – Быхаў – Сапяжынка – Чачэрск (≈750 км)

Старажытны ШКЛОЎ сустрэне нас знакамітай ратушай (1772) і гандлёвымі шэрагамі на былой Рынкавай плошчы, а ў ГРУДЗІНАЎЦЫ пабачым шыкоўны палацава-паркавы ансамбль роду Талстых у стылі класіцызм першай паловы ХІХ ст. У старажытным БЫХАВЕ нас напаткае эпоха позьняга Рэнесансу, бо замак і сінагога ў гэтым стылі былі збудаваныя тут у пачатку XVII ст. і дайшлі да нашага часу! Завітаем мы і ў блізкую вёску САПЯЖЫНКУ, вядомую трагічнай гісторыяй габрэйскага гета, а яшчэ тут стаіць хата маіх бабулі і дзядулі. А напрыканцы вандроўкі нас з вамі чакае ЧАЧЭРСК, дзе мы наведаем ратушу (XVIII ст.), царкву Сьв. Спаса (1783) і палац Чарнышовых ХІХ ст.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 120 руб. У кошт уваходзіць наведваньне і экскурсійнае абслугоўваньне ў музеях Быхава і Чачэрску. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 27.04! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 22.00
Прадавец кебабаў, якога акружылі коткі. Істанбул, 1952 г.

#празвакенца
04.05 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае падарожжа на мікрааўтобусе "БЕЛАРУСКАЯ МАЗАІКА"!

Маршрут: Заслаўе – Вязынка – Сірын – Ракуцёўшчына – Абадоўцы – Заблошчына – Сэрвач (≈275 км)

Мы пачнем наша падарожжа ў старажытным ЗАСЛАЎІ, дзе пабываем у чароўным музеі беларускай маляванкі, пабачым барочны касьцёл Панны Марыі (1779) і знакаміты рэнесансны кальвінскі збор XVI ст., агледзім цікавы этнаграфічны музей. Далей рушым у ВЯЗЫНКУ, месца нараджэньня Янкі Купалы, дзе завітаем у атмасферны дом-музей класіка. Пасьля нас чакае незвычайны цэнтар «СІРЫН»! У ім ратуюць дзікіх зьвяроў і птушак, што трапілі ў бяду: аказваюць першую дапамогу, лекуюць і па магчымасьці вяртаюць у прыроду, а каля 60 гадаванцаў жывуць тут пастаянна. У фальварку РАКУЦЁЎШЧЫНА пагутарым пра жыцьцё і творчасьць Максіма Багдановіча, а ў АБАДОЎЦАХ пабачым сядзібу Багдановічаў ХІХ ст. і кафэ наўпрост з 80-х. Потым пабываем у маёнтку ЗАБЛОШЧЫНА, дзе нарадзіўся і правёў дзіцячыя гады пісьменьнік Ігнацы Ходзька, а ў СЭРВАЧЫ пагаворым пра род Козел-Паклеўскіх і дасьледуем іх сядзібна-паркавы комплекс ХІХ ст.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 140 руб. У кошт уваходзяць музеі ў Заслаўі, Вязынцы і Ракуцёўшчыне. За «Сірын» аплата асобная: ад 10 руб. і да мяжы вашай дабрачыннасьці. Таксама можна браць з сабой садавіну і гародніну, каб пачаставаць жывёл. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 04.05! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 21.00