05.06. (пятніца) запрашаю вас на пешую вандроўку "КВЭСТ МІНСКІЯ ЛАБІРЫНТЫ"!
Маршрут: вул. Кірава – пл. Незалежнасьці – вул. Гарадзкі Вал. Адлегласьць: 2452 крокі
Сябры, а ці не прайсьціся нам таямнічымі мінскімі лабірынтамі? Запрашаю вас на гістарычны КВЭСТ па вуліцах таямнічага гораду М., дзе вы будзеце разгадваць загадкі, шукаць зьніклыя архітэктурныя помнікі, знаходзіць скарбы, а яшчэ заўважыце тое, што заўжды было перад вачыма і ў той жа момант было схавана ад вас! Ну а тыя з вас, хто адгадае найбольш загадак, атрымаюць файныя падарункі!
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 05.06 Квэст. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

❤5👍1
07.06 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЭПАС СТАРОЙ ЛІТВЫ"!
Маршрут: Мір – Шчорсы – Мураванка – крыж Пуслоўскіх – Літоўка – Наваградак – возера Сьвіцязь – Туганавічы – камень філарэтаў (≈400 км)
У МІРЫ агледзім звонку знакаміты замак і зробім шыкоўныя фатаздымкі, а ў ШЧОРСАХ нас будзе чакаць сядзіба Храптовічаў і казачны фальварак МУРАВАНКА. Потым мы накіруемся да знакамітага КРЫЖА ЭВЕЛІНЫ ПУСЛОЎСКАЙ, пад якім спачывае таксама яе сын-паўстанец Адам і дзе вы даведаецеся шчымлівую гісторыю гэтай шляхецкай сям’і. А недалёка ўжо ЛІТОЎКА, што сустрэне нас унікальнай фэнтэзі-сядзібай, і НАВАГРАДАК з замкавай гарой, старажытнымі касьцёламі і курганам Адама Міцкевіча. Пасьля яго – адпачынак на беразе чароўнага возера СЬВІЦЯЗЬ, дзе мы зможам зладзіць пікнік ля вады і набрацца сіл, бо далей нас чакае ТУГАНАВІЦКІ ПАРК са сваімі гісторыямі, таямніцамі, а таксама прыгожымі старымі дрэвамі, якім ёсьць пра што нам распавесьці. Блізкі КАМЕНЬ ФІЛАРЭТАЎ – фінальны пункт нашага падарожжа, месца колішніх таемных сустрэч Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота ды Ігнацыя Дамейкі – ну як тут вершы не пачытаць?!
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 140 руб. У кошт уваходзіць наведваньне фэнтэзі-сядзібы ў Літоўцы. Аплата за тур – у аўтобусе.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 07.06 Літва. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
У Мінск вяртаемся пасьля 22.00

❤5
10.06 (серада) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)"!
Маршрут: вул. Першамайская – парк Горкага – цырк – парк ім. Я. Купалы. Адлегласьць: 3000 крокаў
Вас чакае працяг незвычайных і пікантных гісторый з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага (і ня толькі) Мінску! Мы пачнем з самай вясёлай вуліцы гораду, пабываем у квартале чырвоных ліхтароў і даведаемся пра гісторыю яго стварэньня, пройдзем па сьцежках Губернатарскага саду, узгадаем Алею каханьня і дазнаемся, як гімназісты знаёміліся з гімназісткамі. Вас чакаюць Паліцэйская вуліца і цырк з сюрпрызамі, мінскія нефармалы і скандальны фантан, каханьне класікаў і сьмешныя выпадкі са старых газет, а напрыканцы вы пачуеце найпрыгожы верш Яўгеніі Янішчыц! Ужо галава кругам? А выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ працягваецца! Вы з намі?..
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 10.06 Праменад 2. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
Маршрут: вул. Першамайская – парк Горкага – цырк – парк ім. Я. Купалы. Адлегласьць: 3000 крокаў
Вас чакае працяг незвычайных і пікантных гісторый з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага (і ня толькі) Мінску! Мы пачнем з самай вясёлай вуліцы гораду, пабываем у квартале чырвоных ліхтароў і даведаемся пра гісторыю яго стварэньня, пройдзем па сьцежках Губернатарскага саду, узгадаем Алею каханьня і дазнаемся, як гімназісты знаёміліся з гімназісткамі. Вас чакаюць Паліцэйская вуліца і цырк з сюрпрызамі, мінскія нефармалы і скандальны фантан, каханьне класікаў і сьмешныя выпадкі са старых газет, а напрыканцы вы пачуеце найпрыгожы верш Яўгеніі Янішчыц! Ужо галава кругам? А выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ працягваецца! Вы з намі?..
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 10.06 Праменад 2. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
❤4👍4
Мае сёньняшнія турысты🌻
Дзякуй усім, хто завітаў🌼
Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🌺

❤11
06.06 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ"!
Маршрут: па Кальварыйскіх могілках. Адлегласьць: 867 крокаў
Гэтая экскурсія пазнаёміць вас з самымі старымі мінскімі могілкамі. Старажытны каталіцкі некропаль хавае ў сабе нямала таямніц – манументальную браму, велічны касьцёл, загадкавыя склепы, шляхецкія пахаваньні, прывід Белай Панны... Тут пахаваны вядомыя беларусы зь цікавымі і гераічнымі лёсамі: мецэнат Ежы Кабылінскі, мастак Ян Дамель, сьвятар Аляксандар Сіпайла, паэт Янка Лучына. Гэтае месца вартае таго, каб яго наведаць і аддаць даніну павагі тым людзям, якія стваралі гісторыю Мінску і Беларусі, а цяпер спачываюць тут.
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 06.06 Кальварыя. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 10.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
Маршрут: па Кальварыйскіх могілках. Адлегласьць: 867 крокаў
Гэтая экскурсія пазнаёміць вас з самымі старымі мінскімі могілкамі. Старажытны каталіцкі некропаль хавае ў сабе нямала таямніц – манументальную браму, велічны касьцёл, загадкавыя склепы, шляхецкія пахаваньні, прывід Белай Панны... Тут пахаваны вядомыя беларусы зь цікавымі і гераічнымі лёсамі: мецэнат Ежы Кабылінскі, мастак Ян Дамель, сьвятар Аляксандар Сіпайла, паэт Янка Лучына. Гэтае месца вартае таго, каб яго наведаць і аддаць даніну павагі тым людзям, якія стваралі гісторыю Мінску і Беларусі, а цяпер спачываюць тут.
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 06.06 Кальварыя. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 10.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
👍5
06.06 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ"!
Маршрут: Траецкае прадм. – вул. Максіма Багдановіча – вул. Старажоўская. Адлегласьць: 1259 крокаў
Гэтая вандроўка пазнаёміць вас зь гісторыяй Траецкага прадмесьця і яго ваколіц. Мы ўзгадаем мінскае замчышча, паблукаем па вузенькіх вулачках Траецкага прадмесьця, а таксама пабываем ля старасьвецкіх карчмы і аптэкі. Вас чакаюць легенды пра мінскіх русалак, кракадзілаў, цмокаў і рыцараў, трагічная гісторыя каханьня й помсты французкага гувернёра ды помнік самаму касьмічнаму беларускаму мастаку. А яшчэ вы пабачыце Трэці дом Саветаў, мінскія мясьціны Максіма Багдановіча, мужчынскую духоўную семінарыю і пачуеце цудоўную паэзію.
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 06.06 Траецкае. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 13.30. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

28.06 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЧАРОЎНЫ НАРАЧАНСКІ КРАЙ"!
Маршрут: Данюшава – Жодзішкі – Войстам – Вішнева – Сьвір – Засьвір – Шэметава (≈400 км)
Мы пачнем наша падарожжа ў вёсцы ДАНЮШАВА, дзе захаваўся прыгожы драўляны класічна-гатычны касьцёл Найсьв. Тройцы (1809), а ў недалёкіх ЖОДЗІШКАХ нас чакае сядзібна-паркавы комплекс Мілашэўскіх XVIII ст., рэнесансавы касьцёл Найсьв. Тройцы (1612) і дзеючы вадзяны млын XVIII ст.! У мястэчку ВОЙСТАМ мы наведаем магілу знакамітага пісьменьніка Ігнацыя Ходзькі, а ў ВІШНЕВЕ – класічны касьцёл Сьв. Тадэвуша (1811), у якім беражліва захоўваюць ікону "Сьвяты Юзаф зь дзіцяткам Езусам", створаную мастаком Янам Дамелем. У СЬВІРЫ пабачым манументальны касьцёл Сьв. Мікалая (1653) у стылі нэабарока, цікавы будынак карчмы і Даўмонтава гарадзішча, а ў суседняй ЗАСЬВІРЫ – барочны касьцёл Найсьв. Тройцы (1714) з руінамі кляштару кармелітаў і польскі кінатэатар 1930-х. У ШЭМЕТАВЕ ж нас чакаюць сядзібна-паркавы комплекс Скірмунтаў XVIII ст. і класічны касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (1816).
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 130 руб. У кошт уваходзіць экскурсія па вадзяным млыне ў Жодзішках. Аплата за тур – у аўтобусе.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 28.06 Вішнева. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
У Мінск вяртаемся пасьля 21.00

❤2
11.06 (чацьвер) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)"!
Маршрут: вул. Камсамольская – вул. Няміга – пл. Свабоды – Аляксандраўскі сквер. Адлегласьць: 2252 крокі
Вас чакаюць незвычайныя і пікантныя гісторыі з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага Мінску! Мы пачнем з экзатычнай кандытарскай, у якой наведнікі адчувалі пах Басфору, і дзе за кубкам кавы гарталі старонкі тагачасных газет. Далей мы апынемся перад домам цярпімасьці! Якія таямніцы ён у сабе хавае? Адказы будуць! А хочаце, пакажу вам сьмешны рахунак з рэстарацыі, альбо распавяду скандальныя гісторыі, што здарыліся ў Аляксандраўскім скверы? Ці мо порцыю апошніх чутак і плётак жадаеце? Дык тое ёсьць у мяне! Карацей, выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ пачынаецца! Вы з намі?..
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 11.06 Праменад. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

❤3