VANDRVM
5.53K subscribers
12.6K photos
25 videos
56 links
"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!

Далучайцеся, вандруем цікава😉

Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm
Download Telegram
07.06 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЭПАС СТАРОЙ ЛІТВЫ"!
 
Маршрут: Мір – Шчорсы – Мураванка – крыж Пуслоўскіх – Літоўка – Наваградак – возера Сьвіцязь – Туганавічы – камень філарэтаў (≈400 км)
 
У МІРЫ агледзім звонку знакаміты замак і зробім шыкоўныя фатаздымкі, а ў ШЧОРСАХ нас будзе чакаць сядзіба Храптовічаў і казачны фальварак МУРАВАНКА. Потым мы накіруемся да знакамітага КРЫЖА ЭВЕЛІНЫ ПУСЛОЎСКАЙ, пад якім спачывае таксама яе сын-паўстанец Адам і дзе вы даведаецеся шчымлівую гісторыю гэтай шляхецкай сям’і. А недалёка ўжо ЛІТОЎКА, што сустрэне нас унікальнай фэнтэзі-сядзібай, і НАВАГРАДАК з замкавай гарой, старажытнымі касьцёламі і курганам Адама Міцкевіча. Пасьля яго – адпачынак на беразе чароўнага возера СЬВІЦЯЗЬ, дзе мы зможам зладзіць пікнік ля вады і набрацца сіл, бо далей нас чакае ТУГАНАВІЦКІ ПАРК са сваімі гісторыямі, таямніцамі, а таксама прыгожымі старымі дрэвамі, якім ёсьць пра што нам распавесьці. Блізкі КАМЕНЬ ФІЛАРЭТАЎ – фінальны пункт нашага падарожжа, месца колішніх таемных сустрэч Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота ды Ігнацыя Дамейкі – ну як тут вершы не пачытаць?!
 
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
 
Кошт – 140 руб. У кошт уваходзіць наведваньне фэнтэзі-сядзібы ў Літоўцы. Аплата за тур – у аўтобусе.
 
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 07.06 Літва. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
 
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
 
Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
 
У Мінск вяртаемся пасьля 22.00
👍53
06.06 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ"!
 
Маршрут: па Кальварыйскіх могілках. Адлегласьць: 867 крокаў
 
Гэтая экскурсія пазнаёміць вас з самымі старымі мінскімі могілкамі. Старажытны каталіцкі некропаль хавае ў сабе нямала таямніц – манументальную браму, велічны касьцёл, загадкавыя склепы, шляхецкія пахаваньні, прывід Белай Панны... Тут пахаваны вядомыя беларусы зь цікавымі і гераічнымі лёсамі: мецэнат Ежы Кабылінскі, мастак Ян Дамель, сьвятар Аляксандар Сіпайла, паэт Янка Лучына. Гэтае месца вартае таго, каб яго наведаць і аддаць даніну павагі тым людзям, якія стваралі гісторыю Мінску і Беларусі, а цяпер спачываюць тут.
 
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
 
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 06.06 Кальварыя. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
 
Сустракаемся ў 10.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
 
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
7👍3
06.06 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК"!
 
Маршрут: помнік Максіму Багдановічу – вул. Максіма Багдановіча – Асмалоўка – "Аліварыя". Адлегласьць: 2292 крокі
 
Падчас гэтай вандроўкі мы пабываем у казачнай Асмалоўцы і яе ваколіцах. Мы пагутарым пра мінчука Максіма Багдановіча і Трэці дом Саветаў, пройдзем каля былой духоўнай семінарыі і Опернага тэатру, а пасьля заглыбімся ва ўтульныя дворыкі каларытнай Асмалоўкі, атмасфера якой анікога не пакідае абыякавым! А напрыканцы вас чакае знакаміты бровар "Аліварыя" зь яго цікавай гісторыяй, сьмешнымі выпадкамі і спакусьлівымі водарамі.
 
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
 
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 06.06 Асмалоўка. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
 
Сустракаемся ў 12.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
 
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
6👍1
Мае сёньняшнія турысты🌻

Дзякуй усім, хто завітаў🌼

Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🌺
7
06.06 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ"!
 
Маршрут: Траецкае прадм. – вул. Максіма Багдановіча – вул. Старажоўская. Адлегласьць: 1259 крокаў
 
Гэтая вандроўка пазнаёміць вас зь гісторыяй Траецкага прадмесьця і яго ваколіц. Мы ўзгадаем мінскае замчышча, паблукаем па вузенькіх вулачках Траецкага прадмесьця, а таксама пабываем ля старасьвецкіх карчмы і аптэкі. Вас чакаюць легенды пра мінскіх русалак, кракадзілаў, цмокаў і рыцараў, трагічная гісторыя каханьня й помсты французкага гувернёра ды помнік самаму касьмічнаму беларускаму мастаку. А яшчэ вы пабачыце Трэці дом Саветаў, мінскія мясьціны Максіма Багдановіча, мужчынскую духоўную семінарыю і пачуеце цудоўную паэзію.
 
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
 
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 06.06 Траецкае. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
 
Сустракаемся ў 13.30. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
 
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
3👍1
Гэта шэдэўр я лічу😍
🔥82👍182
03.06 (серада) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)"!
 
Маршрут: вул. Першамайская – парк Горкага – цырк – парк ім. Я. Купалы – Оперны тэатар. Адлегласьць: 3000 крокаў
 
Вас чакае працяг незвычайных і пікантных гісторый з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага (і ня толькі) Мінску! Мы пачнем з самай вясёлай вуліцы гораду, пабываем у квартале чырвоных ліхтароў і даведаемся пра гісторыю яго стварэньня, пройдзем па сьцежках Губернатарскага саду, адшукаем Алею каханьня і дазнаемся, як гімназісты знаёміліся з гімназісткамі. Вас чакаюць Паліцэйская вуліца і цырк з сюрпрызамі, скандальны фантан і каханьне класікаў, каза ў Оперным і прыгожы верш Янішчыц, прыгоды Камілы Марцінкевіч і Мані Вільбушэвіч, шафа Язэпа Драздовіча, мясцовая Санта-Барбара і нават мінская нявеста дацкага караля! Ужо галава кругам? А выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ працягваецца! Вы з намі?..
 
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
 
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 03.06 Праменад 2. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
 
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
 
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
5👍1
Сябры, замаўляйце мае вандроўкі па Мінску і Беларусі! Для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля!

Таксама мае экскурсіі па Мінску і Беларусі можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

Кошт экскурсіі па Мінску – 300 руб. Па Беларусі –дамоўны.

Каб замовіць маршрут, напішыце ў Viber ці WhatsApp +375 (29) 564 70 09

Апісаньні экскурсій (48 па Мінску і 63 па Беларусі) для выбару я дашлю вам у мэсэнджэры.

Да сустрэчы на вандроўках у мінулае!
9👍1
14.06 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ"!
 
Маршрут:  Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман (≈300 км)
 
У ВОЎЧКАВІЧАХ наведаем магілу графіні Жазэфіны Гутэн-Чапскай і паглядзім на руіны касьцёлу Сэрца Езуса і Панны Марыі (1904). У ПРЫЛУКАХ пабачым гатычны палацык роду Чапскіх ХІХ ст. Пабываем на самай высокай кропцы Беларусі – ГАРЫ СЬВЯТОЙ. У СТАНЬКАВЕ нас чакае родавы маёнтак Чапскіх – тут захаваліся флігелі, гаспадарчыя пабудовы, брама, альтанка і руіны таямнічай крыпты. УЗДА сустрэне нас сапраўднай пірамідай, збудаванай як капліца-пахавальня Завішаў у 1802 року. У КУХЦІЧАХ мы наведаем сядзібна-паркавы комплекс роду Завішаў і пабачым кальвінскі збор XVI стагодзьдзя. У НАДНЁМАНЕ нас чакае сядзібна-паркавы комплекс ХІХ ст., дзе Якуб Наркевіч-Ёдка праводзіў вопыты па фізіцы і хіміі, эксперыментаваў з электрычнасьцю і адкрыў санаторый, салярый і першую ў Беларусі метэаралагічную станцыю.
 
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
 
Кошт – 110 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.
 
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 14.06 Сядзібы. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
 
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
 
Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
 
У Мінск вяртаемся пасьля 16.00
👍84