VANDRVM
5.43K subscribers
12.5K photos
24 videos
56 links
"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!

Далучайцеся, вандруем цікава😉

Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm
Download Telegram
11.07 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЦІКАВОСТКІ ЎСХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ"!

Маршрут: Зэмбін – Крупкі – Белая Царква – Старая Беліца – Вароніна – Смаляны (≈500 км)

Мы пачнем наша падарожжа зь мястэчка ЗЭМБІН, што зьдзівіць велічным касьцёлам Панны Марыі (1810) і чароўнымі мазаікамі Надзеі Хадасевіч-Лежэ. Пасьля наведаем КРУПКІ, дзе агледзім сядзібу Сьвяцкіх у стылі мадэрн, а таксама старажытны маляўнічы парк і раку Бобр. У вёсцы БЕЛАЯ ЦАРКВА пабачым белую Траецкую царкву:) Вуніяцкая сьвятыня XVII ст. эпохі барока вельмі маляўніча глядзіцца сярод вакольных пейзажаў! У СТАРОЙ БЕЛІЦЫ нас чакае маёнтак Сьвяцкіх у стылі позьняга класіцызму, а вёска ВАРОНІНА ўразіць знакамітым Чортавым камянём, другім па велічыні валуном Беларусі, які важыць 340 тон! А на заканчэньне – неверагодныя СМАЛЯНЫ, дзе мы наведаем царкву Сьв. Аляксея (1864), касьцёл Панны Марыі і кляштар дамініканаў XVII ст., драўляную царкву Сьв. Спаса XVIII ст., замак Белы Ковель XVII ст., а таксама магілу Тамаша Зана.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 130 руб. У кошт уваходзіць экскурсія па зэмбінскім музеі. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 11.07 Зэмбін. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 22.00
6🔥3👍2
18.07 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "НА РАДЗІМУ КАРАЛЯ"!

Маршрут: Пескі – Бяроза Картуская – Пружаны – Камянец-Літоўскі – Высока-Літоўск – Воўчын (≈850 км)

Мы пачнем наша падарожжа ў вёсцы ПЕСКІ, дзе пабачым сядзібна-паркавы ансамбль Пуслоўскіх XVIII-XIX стст. і прыгожую ўязную браму. У БЯРОЗЕ КАРТУСКАЙ агледзім руіны велічнага барочнага кляштару картэзіянцаў, што паўстаў тут у XVII ст., а ў ПРУЖАНАХ нас чакае знакаміты палацык Швыкоўскіх (1875) у стылі нэарэнесанс і… сфінкс! У КАМЯНЦЫ-ЛІТОЎСКІМ паглядзім на Беларусь з вышыні знакамітай вежы XIIІ ст., а ВЫСОКА-ЛІТОЎСК запомніцца касьцёлам Найсьв. Тройцы (1608), руінамі замку Сапегаў (1678) і палацам Патоцкіх (1815). Фінальная кропка вандроўкі – мястэчка ВОЎЧЫН, дзе нас чакаюць барочны касьцёл Найсьв. Тройцы (1733) і ўспаміны пра апошняга караля Рэчы Паспалітай.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 170 руб. У кошт уваходзяць экскурсіі ў Пружанскім палацы і Камянецкай вежы. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 18.07 Воўчын. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 23.00
👍6🔥31
08.08 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ПА СТАРОНКАХ УСПАМІНАЎ"!

Маршрут: Белагруда – Тарнова – Вавёрка – Стары Двор – Галавічполе – Васілішкі – Старыя Васілішкі (≈500 км)

У БЕЛАГРУДЗЕ пабачым велічны нэараманскі касьцёл Сьв. Міхала Арханёла (1905), у ТАРНОВЕ – цікавую сядзібу ХІХ ст. грэчаскага роду Маўрасаў, а ВАВЁРКА сустрэне нас нэабарочным касьцёлам Перамяненьня Пана (1928). У СТАРЫМ ДВАРЫ наведаем месца спачыну Алаізы Пашкевіч (Цёткі), паставім зьніч на яе магілу і пачытаем ейныя вершы. Далей завітаем у вёску ГАЛАВІЧПОЛЕ, дзе ацалелі сядзібы роду Іваноўскіх і дзе мадэрн, нэаготыка і нэабарока ўладараць і па сёньня. У ВАСІЛІШКАХ вас уразіць касьцёл Сьв. Яна Хрысьціцеля (1769), помнік эпохі позьняга барока, а ў СТАРЫХ ВАСІЛІШКАХ пабываем у доме-музеі славутага сьпевака Чэслава Немэна і будзем дзівіцца на казачны нэагатычны касьцёл Сьв. Апосталаў Пятра і Паўла (1903).

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 150 руб. У кошт уваходзіць экскурсія ў музеі Чэслава Немэна. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 08.08 Белагруда. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 22.00
👍3🔥3
09.08 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ТАЯМНІЦЫ СТАРЫХ ПАЛАЦАЎ"!

Маршрут: Паланэчка – Вольна – Ястрамбель – Паўлінова – Мілавіды – Сталовічы – Сьвіцязь (≈450 км)

Мы рушым у ПАЛАНЭЧКУ, што зьдзівіць найцікавым радзівілаўскім палацам ХІХ ст. і драўляным нэагатычным Юр’еўскім касьцёлам (1751). Вёска ВОЛЬНА славіцца вуніяцкай царквой Сьв. Тройцы (1768) у стылі віленскага барока, старым паркам і сажалкамі, а таксама легендай пра мясцовых акул! У ЯСТРАМБЕЛІ нас чакае пекны эклектычны палац ХІХ ст. татарскага роду Катлубаяў, адтуль рушым у вёску ПАЎЛІНОВА, што вядомая нэагатычным палацава-паркавым ансамблем роду Бохвіцаў (1906) і пейзажным паркам з маляўнічымі сажалкамі. Далей мы наведаем вёску МІЛАВІДЫ, ля якой 22.05.1863 адбылася бітва паміж інсургентамі і царскім войскам падчас Студзеньскага паўстаньня. У памяць пра тую бітву па розныя бакі дарогі засталіся два сімвалічныя помнікі, якія мы і пабачым. Мястэчка СТАЛОВІЧЫ сустрэне нас мемарыяльным валуном у памяць пра бітву 23.09.1771, а таксама касьцёламі Сьв. Яна Хрысьціцеля (XVII ст., адзіны касьцёл Мальтыйскага ордэну на Беларусі!) і Сэрца Езуса (1911). У фінале падарожжа нас чакае чароўнае возера СЬВІЦЯЗЬ – тут мы зможам адпачыць і набрацца сіл на зваротны шлях.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 130 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 09.08 Паланэчка. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 19.00
👍3🔥21
Калі вас зацікавіла нейкая вандроўка – напішыце на viber (29) 564 70 09 і я дашлю вам яе праграму і кошт.
 
31.05 (нядзеля) БУДСЛАЎСКАЯ КРУГАСЬВЕТКА (Лагойск – Камена – Будслаў – Параф’янава – Сітцы – Маліноўшчына)
 
07.06 (нядзеля) ЭПАС СТАРОЙ ЛІТВЫ (Мір – Шчорсы – Мураванка – крыж Пуслоўскіх – Літоўка – Наваградак – возера Сьвіцязь – Туганавічы – камень філарэтаў)
 
13.06 (субота) ПА СЬЛЯДАХ МІНУЛАГА КАХАНЬНЯ (Іўе – Ліпнішкі – Дворышча – Бальтэнікі – Беняконі – Гайцюнішкі – Геранёны – Суботнікі – Жамыслаўль)
 
14.06 (нядзеля) ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ (Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман)
 
20.06 (субота) У ГОСЬЦІ ДА ПАНА ІГНАЦЫЯ (Жырмуны – Мажэйкава – Вялікае Мажэйкава – Ішчална – Дзятлава – Жыбартоўшчына – Вялікая Сваротва)
 
27.06 (субота) СЮРПРЫЗЫ АСТРАВЕЧЧЫНЫ (Жупраны – Кушляны – Солы – Гервяты – Міхалішкі – Тракенікі – Варняны)
 
28.06 (нядзеля) ЧАРОЎНЫ НАРАЧАНСКІ КРАЙ (Данюшава – Жодзішкі – Войстам – Вішнева – Сьвір – Засьвір – Шэметава)
 
03.07 (пятніца) ЦУДЫ ПРЫРОДНЫЯ І АРХІТЭКТУРНЫЯ (Лагойск – Бабцы – Лепель – Губіна – Обаль – Лескавічы – Горкі)
 
05.07 (нядзеля) РЫЦАРЫ СТАРОЙ ЛІТВЫ (Ляхавічы – Грушаўка – Мядзьведзічы – Савейкі – Фларыянава – Сноў – Вялікая Ліпа)
 
11.07 (субота) ЦІКАВОСТКІ ЎСХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Зэмбін – Крупкі – Белая Царква – Старая Беліца – Вароніна – Смаляны)
 
12.07 (нядзеля) ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ (Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае)
 
18.07 (субота) НА РАДЗІМУ КАРАЛЯ (Пескі – Бяроза Картуская – Пружаны – Камянец-Літоўскі – Высока-Літоўск – Воўчын)
 
08.08 (субота) ПА СТАРОНКАХ УСПАМІНАЎ (Белагруда – Тарнова – Вавёрка – Стары Двор – Галавічполе – Васілішкі – Старыя Васілішкі)
 
09.08 (нядзеля) ТАЯМНІЦЫ СТАРЫХ ПАЛАЦАЎ (Паланэчка – Вольна – Ястрамбель – Паўлінова – Мілавіды – Сталовічы – Сьвіцязь)
 
15.08 (субота) АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ (Мінск – Полацк – Мінск)
 
22.08 (субота) ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервяты)
 
29.08 (субота) АРХІТЭКТУРНЫЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВІНЦЫІ (Масты – Шылавічы – Гнезна – Мсьцібава – Сьвіслач – Поразава – Грынявічы – Лыскава)
 
05.09 (субота) ВАНДРОЎКА Ў ГОРВАРТС І ВАКОЛІЦЫ (Нароўля – Барысаўшчына – Рудакоў)
 
12.09 (субота) ЭКСПРЭС ПАРЫЖ – ЛУЖКІ (Глыбокае – Удзела – Мосар – Парыж – Лужкі)
 
19.09 (субота) LITWO! OJCZYZNO MOJA! (Мір – Вялікая Мядзьвядка – Наваградак – Сьвіцязь – Варонча – Туганавічы – камень філарэтаў – Завосьсе)
 
26.09 (субота) ЦУДЫ БЕЛАРУСКАЙ АРХІТЭКТУРЫ (Сар’я – Лявонпаль – Друя – Слабодка – Опса – Відзы)
 
03.10 (субота) СЬЦЕЖКАМІ ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА (Заслаўе – Глыбокае – Германавічы – Лужкі – Задарожжа – Ліпляні)
 
10.10 (субота) ЗАГАДКАВЫ СЬВЕТ ПАЛЕСЬСЯ (Безьдзеж – Моталь – Моладава – Дастоева – Парэчча – Рудка – Мерчыцы)
 
17.10 (субота) ПАСЬПЕЦЬ НАМАЛЯВАЦЬ, КАБ ПАБАЧЫЛІ НАШЧАДКІ (Пескі – Заказель – Варацэвічы – Трылінка– Дубае – Пінск)
 
24.10 (субота) УСХОДНІЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСІ (Жылічы – Красны Бераг – Бабруйск)
 
21.11 (субота) ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ (Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае)
 
05.12 (субота) ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ (Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман)
 
25.12 (пятніца) КАЛЯДНЫЯ СКАРБЫ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Ліда – Мураванка – Жалудок – Дзікушкі – Ражанка – Шчучын – Старыя Васілішкі)
 
26.12 (субота) ДЫЯМЕНТЫ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ (Косава – Ружаны – Сынкавічы – Жыровічы – Слонім – Альберцін)
 
20.03 (субота) КАЗКІ ПАСТАЎШЧЫНЫ (Мядзел – Манькавічы – Дунілавічы – Лучай – Паставы – Камаі – Лынтупы)
 
10.04 (субота) АРХІТЭКТУРНЫЯ ПРЫГОДЫ Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Алексічы – Дзярэчын – Крамяніца – Вялікая Рагозьніца – Дубаўцы – Рэпля – Вялікая Бераставіца – Лішкі – Індура)
👍3🔥21
Калі вас зацікавіла нейкая вандроўка – напішыце на viber (29) 564 70 09 і я дашлю вам яе праграму. Кошт месца на любую з вандровак па Мінску – 25 руб., па Беларусі – у залежнасьці ад маршруту.

12.05 (аўторак)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
 
14.05 (чацьвер)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)
 
15.05 (пятніца)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)
 
16.05 (субота)
18.00 – ЛЕГЕНДЫ І ГІСТОРЫІ СТАРОГА МІНСКУ
19.30 – МІНСК ЯЎРЭЙСКІ
 
23.05 (субота)
15.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
 
24.05 (нядзеля)
17.30 – МІНСК ЯЎРЭЙСКІ
19.30 – ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ
 
25.05 (панядзелак)
19.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ
 
26.05 (аўторак)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)
 
27.05 (серада)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
 
28.05 (чацьвер)
19.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ
 
29.05 (пятніца)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)
 
30.05 (субота)
17.00 – ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
 
31.05 (нядзеля) БУДСЛАЎСКАЯ КРУГАСЬВЕТКА (Лагойск – Камена – Будслаў – Параф’янава – Сітцы – Маліноўшчына)
 
01.06 (панядзелак)
19.00 – МІНСКІЯ ГІСТОРЫІ
 
02.06 (аўторак)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)
 
03.06 (серада)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)
 
04.06 (чацьвер)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
 
05.06 (пятніца)
19.00 – КВЭСТ МІНСКІЯ ЛАБІРЫНТЫ
 
06.06 (субота)
10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ
12.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
13.30 – КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ
 
07.06 (нядзеля) ЭПАС СТАРОЙ ЛІТВЫ (Мір – Шчорсы – Мураванка – крыж Пуслоўскіх – Літоўка – Наваградак – возера Сьвіцязь – Туганавічы – камень філарэтаў)
 
08.06 (панядзелак)
19.00 – ЦІКАВОСТКІ ГУБЕРНАТАРСКАГА САДУ
 
09.06 (аўторак)
19.00 – ПА БЫЛОЙ ЗАХАР’ЕЎСКАЙ
 
10.06 (серада)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)
 
11.06 (чацьвер)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)
 
12.06 (пятніца)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
 
13.06 (субота) ПА СЬЛЯДАХ МІНУЛАГА КАХАНЬНЯ (Іўе – Ліпнішкі – Дворышча – Бальтэнікі – Беняконі – Гайцюнішкі – Геранёны – Суботнікі – Жамыслаўль)
 
14.06 (нядзеля) ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ (Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман)
19.00 – НЕБЯСЬПЕЧНАЯ НІЖНЕЛЯХАЎСКАЯ
 
15.06 (панядзелак)
19.00 – МІНСК ЯЎРЭЙСКІ
 
16.06 (аўторак)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)
 
17.06 (серада)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
 
18.06 (чацьвер)
19.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ
 
19.06 (пятніца)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)
 
20.06 (субота) У ГОСЬЦІ ДА ПАНА ІГНАЦЫЯ (Жырмуны – Мажэйкава – Вялікае Мажэйкава – Ішчална – Дзятлава – Жыбартоўшчына – Вялікая Сваротва)
 
21.06 (нядзеля)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
 
22.06 (панядзелак)
19.00 – КАЗКІ СТАРОГА МІНСКУ
 
23.06 (аўторак)
19.00 – МІНСК ТАТАРСКІ
 
24.06 (серада)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)
 
25.06 (чацьвер)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)
 
26.06 (пятніца)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
 
27.06 (субота) СЮРПРЫЗЫ АСТРАВЕЧЧЫНЫ (Жупраны – Кушляны – Солы – Гервяты – Міхалішкі – Тракенікі – Варняны)
 
28.06 (нядзеля) ЧАРОЎНЫ НАРАЧАНСКІ КРАЙ (Данюшава – Жодзішкі – Войстам – Вішнева – Сьвір – Засьвір – Шэметава)
 
29.06 (панядзелак)
19.00 – МІНСК СЯРГЕЯ ПЯСЕЦКАГА
 
30.06 (аўторак)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)
 
01.07 (серада)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
 
02.07 (чацьвер)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)
 
03.07 (пятніца) ЦУДЫ ПРЫРОДНЫЯ І АРХІТЭКТУРНЫЯ (Лагойск – Бабцы – Лепель – Губіна – Обаль – Лескавічы – Горкі)
 
04.07 (субота)
17.00 – КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ
19.00 – МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ
 
05.07 (нядзеля) РЫЦАРЫ СТАРОЙ ЛІТВЫ (Ляхавічы – Грушаўка – Мядзьведзічы – Савейкі – Фларыянава – Сноў – Вялікая Ліпа)
 
06.07 (панядзелак)
19.00 – ШПАЦЫР ПА ДАМІНІКАНСКАЙ
🔥5👍31
12.05 (аўторак) запрашаю вас на пешую вандроўку "АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК"!
 
Маршрут: помнік Максіму Багдановічу – вул. Максіма Багдановіча – Асмалоўка – "Аліварыя". Адлегласьць: 2292 крокі
 
Падчас гэтай вандроўкі мы пабываем у казачнай Асмалоўцы і яе ваколіцах. Мы пагутарым пра мінчука Максіма Багдановіча і Трэці дом Саветаў, пройдзем каля былой духоўнай семінарыі і Опернага тэатру, а пасьля заглыбімся ва ўтульныя дворыкі каларытнай Асмалоўкі, атмасфера якой анікога не пакідае абыякавым! А напрыканцы вас чакае знакаміты бровар "Аліварыя" зь яго цікавай гісторыяй, сьмешнымі выпадкамі і спакусьлівымі водарамі.
 
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
 
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 12.05 Асмалоўка. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
 
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
 
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
👍3🔥3
🌿Цудоўнай кампаніяй вандравалі мы сёньня па веснавой Беларусі🍀

🏰Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае⛪️

🚍250 км🚌

😱8 гадзін у дарозе🤣

🚶‍♂️За маршрут гід натопаў крокаў: 13245🚶‍♂️

👍Дзякуй усім удзельнікам – з вамі было надзвычай прыемна вандраваць👌

🌛Сачыце за анонсамі і далучайцеся да нашых новых паездак па Беларусі!🌜
🔥213👍2
14.05 (чацьвер) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)"!
 
Маршрут: вул. Першамайская – парк Горкага – цырк – парк ім. Я. Купалы – Оперны тэатар. Адлегласьць: 3000 крокаў
 
Вас чакае працяг незвычайных і пікантных гісторый з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага (і ня толькі) Мінску! Мы пачнем з самай вясёлай вуліцы гораду, пабываем у квартале чырвоных ліхтароў і даведаемся пра гісторыю яго стварэньня, пройдзем па сьцежках Губернатарскага саду, адшукаем Алею каханьня і дазнаемся, як гімназісты знаёміліся з гімназісткамі. Вас чакаюць Паліцэйская вуліца і цырк з сюрпрызамі, скандальны фантан і каханьне класікаў, каза ў Оперным і прыгожы верш Янішчыц, прыгоды Камілы Марцінкевіч і Мані Вільбушэвіч, шафа Язэпа Драздовіча, мясцовая Санта-Барбара і нават мінская нявеста дацкага караля! Ужо галава кругам? А выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ працягваецца! Вы з намі?..
 
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
 
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 14.05 Праменад 2. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
 
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
 
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
👍7🔥2
15.05 (пятніца) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)"!
 
Маршрут: вул. Камсамольская – вул. Няміга – пл. Свабоды – Аляксандраўскі сквер. Адлегласьць: 2252 крокі
 
Вас чакаюць незвычайныя і пікантныя гісторыі з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага Мінску! Мы пачнем з экзатычнай кандытарскай, у якой наведнікі адчувалі пах Басфору, і дзе за кубкам кавы гарталі старонкі тагачасных газет. Далей мы апынемся перад домам цярпімасьці! Якія таямніцы ён у сабе хавае? Адказы будуць! А хочаце, пакажу вам сьмешны рахунак з рэстарацыі, альбо распавяду скандальныя гісторыі, што здарыліся ў Аляксандраўскім скверы? Ці мо порцыю апошніх чутак і плётак жадаеце? Дык тое ёсьць у мяне! Карацей, выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ пачынаецца! Вы з намі?..
 
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
 
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 15.05 Праменад. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
 
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
 
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
🔥5👍1
16.05 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "ЛЕГЕНДЫ І ГІСТОРЫІ СТАРОГА МІНСКУ"!
 
Маршрут: Чырвоны касьцёл – тэатар Горкага – вул. Гарадзкі Вал – вул. Рэвалюцыйная – Катэдра. Адлегласьць: 1996 крокаў
 
Гэтая экскурсія пазнаёміць вас са старонкамі жыцьця тысячагадовага гораду. Яго гісторыю, лёс, легенды і паданьні вы пачуеце і пабачыце падчас нашага падарожжа. Аб якіх падзеях распавядае легенда пра Чырвоны касьцёл? Як клічуць каралеву русалак і дзе яна жыве? Якая гісторыя здарылася з першым беларускім фільмам? Дзе знаходзіцца самая вялікая мінская сінагога? На ўсе гэтыя пытаньні вы атрымаеце адказы, а таксама паблукаеце па старажытных вуліцах, пасьмяецеся з анекдатычных выпадкаў мінскай (і ня толькі) гісторыі, а напрыканцы вандроўкі патрапіце ў езуіцкі калегіюм XVIII ст. і станеце ягонымі вучнямі!
 
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
 
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 16.05 Легенды. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
 
Сустракаемся ў 18.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
 
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
🔥8👍1
16.05 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСК ЯЎРЭЙСКІ"!
 
Маршрут: тэатар Горкага – вул. Калектарная – Ракаўскае прадм. – вул. Няміга. Адлегласьць: 3653 крокі
 
Гэтая экскурсія пазнаёміць вас зь яўрэйскімі старонкамі гісторыі Мінску. Першыя яўрэі зьявіліся на нашых землях у 1388 годзе па запрашэньні вялікага князя Вітаўта, а, згодна з правіламі ЮНЭСКА, народ, які пражыў на пэўнай тэрыторыі больш за 500 гадоў, лічыцца карэнным! У Мінску канца ХІХ ст. яўрэі складалі 51% насельніцтва, а ідыш быў адной зь дзяржаўных моў БССР у 1920-1930-я гг. Але куды зьнікла цэлая цывілізацыя? Дзе сінагогі, ешывы, кіркуты? Пра гэта мы і пагутарым на нашай вандроўцы, падчас якой наведаем былую харальную сінагогу, яўрэйскія могілкі, пройдзем дарогамі мінскага гета, дасьледуем Ракаўскае прадмесьце і вуліцу Нямігу.
 
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
 
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 16.05 Яўрэйскі. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
 
Сустракаемся ў 19.30. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
 
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
5🔥3👍1
12.05 (аўторак) запрашаю вас на пешую вандроўку "АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК"!
 
Маршрут: помнік Максіму Багдановічу – вул. Максіма Багдановіча – Асмалоўка – "Аліварыя". Адлегласьць: 2292 крокі
 
Падчас гэтай вандроўкі мы пабываем у казачнай Асмалоўцы і яе ваколіцах. Мы пагутарым пра мінчука Максіма Багдановіча і Трэці дом Саветаў, пройдзем каля былой духоўнай семінарыі і Опернага тэатру, а пасьля заглыбімся ва ўтульныя дворыкі каларытнай Асмалоўкі, атмасфера якой анікога не пакідае абыякавым! А напрыканцы вас чакае знакаміты бровар "Аліварыя" зь яго цікавай гісторыяй, сьмешнымі выпадкамі і спакусьлівымі водарамі.
 
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
 
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 12.05 Асмалоўка. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
 
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
 
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
👍6🔥3
31.05 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "БУДСЛАЎСКАЯ КРУГАСЬВЕТКА"!

Маршрут: Лагойск – Камена – Будслаў – Параф’янава – Сітцы – Заблошчына – Маліноўшчына (≈380 км)

Мы пачнем наша падарожжа з ЛАГОЙСКУ, дзе наведаем гарадзішча і дзядзінец ХІ ст., а таксама руіны сядзібы Тышкевічаў пач. ХІХ ст. – колісь чароўнага помніка архітэктуры і садова-паркавага мастацтва эпохі класіцызму. У вёсцы КАМЕНА пабачым валун "Варацішын крыж", ад якога выпраўляўся ў сваю знакамітую вандроўку па Віліі граф Канстанцін Тышкевіч, а ў БУДСЛАВЕ – барочны касьцёл Панны Марыі (1783) і цудатворны абраз, а яшчэ тут жыла Паўліна Мядзёлка – муза Янкі Купалы. Мястэчка ПАРАФ’ЯНАВА сустрэне нас нэабарочным касьцёлам Панны Марыі (1913), а пасьля мы завітаем у былы маёнтак Дамейкаў СІТЦЫ, дзе будзем дасьледваць палац і парк XVIII ст., а яшчэ пабываем у маёнтку ЗАБЛОШЧЫНА, што знакаміты дзякуючы ўспамінам пісьменьніка Ігнацыя Ходзькі, які тут нарадзіўся і правёў дзіцячыя гады. У МАЛІНОЎШЧЫНЕ нас чакае… піраміда! Больш за тое, яна знаходзіцца на тэрыторыі панскага бровару, які дзейнічае і па сёньня! Глядзець на яе давядзецца здалёк і праз плот, таму хто мае бінокль ці падзорную трубу (а таксама трубку, маску і ласты) – абавязкова бярыце з сабой!

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 130 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 31.05 Будслаў. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 20.00
👍5🔥2