VANDRVM
5.43K subscribers
12.5K photos
24 videos
56 links
"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!

Далучайцеся, вандруем цікава😉

Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm
Download Telegram
Мае сёньняшнія турысты☘️

Дзякуй усім, хто завітаў🌿

Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🍀
14🔥2
🌿Цудоўнай кампаніяй вандравалі мы ў пятніцу па веснавой Беларусі🍀

🏰Паланэчка – Вольна – Ястрамбель – Паўлінова – Мілавіды – Сталовічы – Сьвіцязь⛪️

🚍450 км🚌

😱12,5 гадзін у дарозе🤣

🚶‍♂️За маршрут гід натопаў крокаў: 19150🚶‍♂️

👍Дзякуй усім удзельнікам – з вамі было надзвычай прыемна вандраваць👌

🌛Сачыце за анонсамі і далучайцеся да нашых новых паездак па Беларусі!🌜
8🔥7
13.06 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ПА СЬЛЯДАХ МІНУЛАГА КАХАНЬНЯ"!

Маршрут: Іўе – Ліпнішкі – Дворышча – Бальтэнікі – Беняконі – Гайцюнішкі – Геранёны – Суботнікі – Жамыслаўль (≈500 км)

У ІЎІ адчуем сябе бразільцамі з Рыа-дэ-Жанэйра, у ЛІПНІШКАХ агледзім нэагатычны касьцёл Сьв. Казіміра (1900), а ў ДВОРЫШЧЫ пабачым таямнічую вежу сядзібы Бельскіх ХІХ ст. Пасьля завітаем у маёнтак БАЛЬТЭНІКІ каханай Адама Міцкевіча Марылі Верашчакі і паставім зьніч на яе магілу ў БЕНЯКОНЯХ. Адтуль рушым у ГАЙЦЮНІШКІ пабачыць унікальны дом-крэпасьць і капліцу-пахавальню Нонхартаў XVII ст., а ў ГЕРАНЁНАХ узгадаем Барбару Радзівіл і зірнем на руіны яе замку. СУБОТНІКІ сустрэнуць нас нэагатычным касьцёлам Сьв. Уладыслава (1904), а казачны ЖАМЫСЛАЎЛЬ – маляўнічым палацава-паркавым комплексам Умястоўскіх ХVIII ст.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 140 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 13.06 Бальтэнікі. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 22.00
👍6🔥3
14.06 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ"!

Маршрут: Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман (≈300 км)

У ВОЎЧКАВІЧАХ наведаем магілу графіні Жазэфіны Гутэн-Чапскай і паглядзім на руіны касьцёлу Сэрца Езуса і Панны Марыі (1904). У ПРЫЛУКАХ пабачым гатычны палацык роду Чапскіх ХІХ ст. Пабываем на самай высокай кропцы Беларусі – ГАРЫ СЬВЯТОЙ. У СТАНЬКАВЕ нас чакае родавы маёнтак Чапскіх – тут захаваліся флігелі, гаспадарчыя пабудовы, брама, альтанка і руіны таямнічай крыпты. УЗДА сустрэне нас сапраўднай пірамідай, збудаванай як капліца-пахавальня Завішаў у 1802 року. У КУХЦІЧАХ мы наведаем сядзібна-паркавы комплекс роду Завішаў і пабачым кальвінскі збор XVI стагодзьдзя. У НАДНЁМАНЕ нас чакае сядзібна-паркавы комплекс ХІХ ст., дзе Якуб Наркевіч-Ёдка праводзіў вопыты па фізіцы і хіміі, эксперыментаваў з электрычнасьцю і адкрыў санаторый, салярый і першую ў Беларусі метэаралагічную станцыю.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 110 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 14.06 Сядзібы. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 16.00
👍53🔥1
20.06 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "У ГОСЬЦІ ДА ПАНА ІГНАЦЫЯ"!

Маршрут: Жырмуны – Малое Мажэйкава – Вялікае Мажэйкава – Ішчална – Жыбартоўшчына – Дзятлава – Вялікая Сваротва (≈550 км)

Мы пачнем наша падарожжа ў мястэчку ЖЫРМУНЫ, дзе агледзім касьцёл Адшуканьня Сьв. Крыжа (1789), палацава-паркавы комплекс Радзівілаў XVIII ст. і таямнічую калону. У МАЛЫМ МАЖЭЙКАВЕ дасьледуем палац Ромераў (1880) у стылі позьняга класіцызму, а ў ВЯЛІКІМ МАЖЭЙКАВЕ – цікавы сядзібна-паркавы комплекс Хадкевічаў XVIII ст. У вёсцы ІШЧАЛНА нас будзе чакаць барочны касьцёл Найсьв. Тройцы (1758) і ўнікальны сонечны гадзіньнік XVIII ст., у ЖЫБАРТОЎШЧЫНЕ будзем дасьледваць сядзібу ХІХ ст. роду Дамейкаў, а ў ДЗЯТЛАВЕ пабачым палац Радзівілаў (1751) у стылі ракако і барочны касьцёл Панны Марыі (1646). Напрыканцы ж нашай вандроўкі завітаем у ВЯЛІКУЮ СВАРОТВУ, дзе пабачым сапраўдны цуд – трохкутную Сьвята-Траецкую царкву (1823).

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 150 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 20.06 Ігнацы. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 23.00
4👍1🔥1
27.06 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "СЮРПРЫЗЫ АСТРАВЕЧЧЫНЫ"!

Маршрут: Жупраны – Кушляны – Солы – Гервяты – Міхалішкі – Тракенікі – Варняны (≈400 км)

У ЖУПРАНАХ пабачым нэагатычны Петрапаўлаўскі касьцёл (1875) і наведаем магілу Франьцішка Багушэвіча, а ў КУШЛЯНАХ нас чакае яго ўтульны маёнтак. У СОЛАХ пераканаемся ў бязьмежнасьці архітэктурнай фантазіі на прыкладзе мадэрнага касьцёлу Маці Божай Ружанцовай (1934) і капліцы роду Качаноў, а ў ГЕРВЯТАХ будзем зьдзіўляцца – настолькі неверагоднай вышыні і прыгажосьці там нэагатычны Траецкі касьцёл (1903)! А вось барочны касьцёл Сьв. Міхала Арханёла XVII ст. у МІХАЛІШКАХ толькі на першы погляд падаецца простым, бо ўнутры вас чакае настолькі неверагоднае хараство, што і словамі апісаць немагчыма! Далей рушым у ТРАКЕНІКІ, дзе агледзім сядзібна-паркавы ансамбль Богушаў-Шышкаў ХІХ ст. і падзівімся на мясцовыя цуды прыроды. ВАРНЯНЫ ж сустрэнуць нас барочным касьцёлам Сьв. Юрыя (1769) і цудоўнай вежай на востраве, дзе кожны з вас адчуе рамантыку ХІХ ст.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 130 руб. У кошт уваходзіць экскурсія ў музеі Франьцішка Багушэвіча ў Кушлянах. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 27.06 Варняны. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 22.00
6👍1🔥1
09.05 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЧАРОЎНЫ НАРАЧАНСКІ КРАЙ"!

Маршрут: Данюшава – Жодзішкі – Войстам – Вішнева – Сьвір – Засьвір – Шэметава (≈400 км)

Мы пачнем наша падарожжа ў вёсцы ДАНЮШАВА, дзе захаваўся прыгожы драўляны класічна-гатычны касьцёл Найсьв. Тройцы (1809), а ў недалёкіх ЖОДЗІШКАХ нас чакае сядзібна-паркавы комплекс Мілашэўскіх XVIII ст., рэнесансавы касьцёл Найсьв. Тройцы (1612) і дзеючы вадзяны млын XVIII ст.! У мястэчку ВОЙСТАМ мы наведаем магілу знакамітага пісьменьніка Ігнацыя Ходзькі, а ў ВІШНЕВЕ – класічны касьцёл Сьв. Тадэвуша (1811), у якім беражліва захоўваюць ікону "Сьвяты Юзаф зь дзіцяткам Езусам", створаную мастаком Янам Дамелем. У СЬВІРЫ пабачым манументальны касьцёл Сьв. Мікалая (1653) у стылі нэабарока, цікавы будынак карчмы і Даўмонтава гарадзішча, а ў суседняй ЗАСЬВІРЫ – барочны касьцёл Найсьв. Тройцы (1714) з руінамі кляштару кармелітаў і польскі кінатэатар 1930-х. У ШЭМЕТАВЕ ж нас чакаюць сядзібна-паркавы комплекс Скірмунтаў XVIII ст. і класічны касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (1816).

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 130 руб. У кошт уваходзіць экскурсія па вадзяным млыне ў Жодзішках. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 09.05 Вішнева. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 21.00
👍3🔥2
10.05 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ"!

Маршрут: Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае (≈250 км)

У вёсцы НОВАЕ ПОЛЕ вас чакае палац Друцкіх-Любецкіх ХІХ ст. у стылі класіцызм, а пасьля мы патрапім у сталіцу кантрабандыстаў – мястэчка РАКАЎ, што сустрэне нас сваім каларытам, гісторыяй і цудоўнай архітэктурай, а таксама шматлікімі таямніцамі і загадкамі. У суседняй вёсцы КІЯВЕЦ пахаваны прафесар Віленскага ўніверсітэту Готфрыд Эрнст Гродэк, які быў настаўнікам Адама Міцкевіча, але гэта толькі пачатак найцікавай гісторыі! Далей нас чакае ТУПАЛЬШЧЫНА – тут пабачым капліцу-пахавальню Жаброўскіх (1868) і магілу славутага пісьменьніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а пасьля завітаем у легендарную МАЛУЮ ЛЮЦЫНКУ, дзе на беразе возера захаваўся маляўнічы пагорак, на якім калісьці стаяла сядзіба творцы. ІВЯНЕЦ сустрэне нас велічнымі касьцёламі Сьв. Аляксея (1907) і Сьв. Міхала Арханёла (1769), а напрыканцы нашага падарожжа мы наведаем сядзібу Бенедыкта Тышкевіча ВЯЛАЕ, якая ўразіць сваімі маляўнічымі руінамі і побач зь якой месьціцца будынак-прывід былога санаторыя «Лясное», закінуты пасьля аварыі на ЧАЭС…

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 100 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 10.05 Ракаў. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 16.00
👍53🔥2
03.07 (пятніца) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЦУДЫ ПРЫРОДНЫЯ І АРХІТЭКТУРНЫЯ"!

Маршрут: Лагойск – Бабцы – Лепель – Губіна – Обаль – Лескавічы – Горкі (≈550 км)

У ЛАГОЙСКУ наведаем гарадзішча і дзядзінец ХІ ст., а таксама руіны сядзібы Тышкевічаў пач. ХІХ ст. – колісь выбітнага помніку архітэктуры і садова-паркавага мастацтва эпохі класіцызму.
У БАБЦАХ пабачым таямнічыя каменныя крыжы.
У ЛЕПЕЛІ завітаем у госьці да сапраўднага цмока, пабачым русалку, чароўнае возера, касьцёл Сьв. Казіміра (1876) і помнік Льву Сапегу.
У ГУБІНЕ будзем дасьледваць руіны барочнага касьцёлу Сьв. Антонія XVIII ст.,
У ОБАЛІ пабачым сядзібна-паркавы комплекс Грабніцкіх XIX ст.,
У ЛЕСКАВІЧАХ дасьледуем незвычайны замак роду Хлюдзінскіх пач. ХХ ст.
У ГОРКАХ нас будзе чакаць самы вялікі валун Беларусі – Вялікі, альбо Чортаў камень, даўжыня якога складае 11 м, вышыня – 5,6 м, бачная вышыня – 2,8 м, а важыць ён ажно 292 тоны!

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 130 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 03.07 Лагойск. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 22.00
🔥42👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пра вандроўкі 8-10 траўня🦔
21🔥5👍1
05.07 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "РЫЦАРЫ СТАРОЙ ЛІТВЫ"!

Маршрут: Ляхавічы – Грушаўка – Мядзьведзічы – Савейкі – Фларыянава – Сноў – Вялікая Ліпа (≈400 км)

У ЛЯХАВІЧАХ пашукаем сьляды славутага замку, а ў ГРУШАЎЦЫ пагутарым пра славутага рыцара Тадэвуша Рэйтана, што бараніў гонар Рэчы Паспалітай і памяць пра якога захоўваюць сядзібна-паркавы комплекс і капліца-пахавальня. Вёска МЯДЗЬВЕДЗІЧЫ зьдзівіць шыкоўным эклектычным касьцёлам Сьв. Пятра і Паўла (1908), а САВЕЙКІ – таямнічым палацава-паркавым комплексам Навіцкіх ХІХ ст. У ФЛАРЫЯНАВЕ захаваўся сядзібна-паркавы ансамбль роду Бохвіцаў ХІХ ст., у старым парку якога расьце дуб, пасаджаны Элізай Ажэшкай. Недалёк знаходзіцца мястэчка СНОЎ, дзе мы агледзім палацава-паркавы комплекс Рдултоўскіх (1827) і сядзібу Гартынгаў ХІХ ст. Напрыканцы ж падарожжа рушым у вёску ВЯЛІКАЯ ЛІПА, дзе стаіць сядзіба роду Абуховічаў XVIII стагодзьдзя, пры якой захавалася адзіная на Беларусі брама-канюшня.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 120 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 05.07 Савейкі. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 21.00
3🔥3👍1
28.06 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЧАРОЎНЫ НАРАЧАНСКІ КРАЙ"!
 
Маршрут: Данюшава – Жодзішкі – Войстам – Вішнева – Сьвір – Засьвір – Шэметава (≈400 км)
 
Мы пачнем наша падарожжа ў вёсцы ДАНЮШАВА, дзе захаваўся прыгожы драўляны класічна-гатычны касьцёл Найсьв. Тройцы (1809), а ў недалёкіх ЖОДЗІШКАХ нас чакае сядзібна-паркавы комплекс Мілашэўскіх XVIII ст., рэнесансавы касьцёл Найсьв. Тройцы (1612) і дзеючы вадзяны млын XVIII ст.! У мястэчку ВОЙСТАМ мы наведаем магілу знакамітага пісьменьніка Ігнацыя Ходзькі, а ў ВІШНЕВЕ – класічны касьцёл Сьв. Тадэвуша (1811), у якім беражліва захоўваюць ікону "Сьвяты Юзаф зь дзіцяткам Езусам", створаную мастаком Янам Дамелем. У СЬВІРЫ пабачым манументальны касьцёл Сьв. Мікалая (1653) у стылі нэабарока, цікавы будынак карчмы і Даўмонтава гарадзішча, а ў суседняй ЗАСЬВІРЫ – барочны касьцёл Найсьв. Тройцы (1714) з руінамі кляштару кармелітаў і польскі кінатэатар 1930-х. У ШЭМЕТАВЕ ж нас чакаюць сядзібна-паркавы комплекс Скірмунтаў XVIII ст. і класічны касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (1816).
 
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
 
Кошт – 130 руб. У кошт уваходзіць экскурсія па вадзяным млыне ў Жодзішках. Аплата за тур – у аўтобусе.
 
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 28.06 Вішнева. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
 
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
 
Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
 
У Мінск вяртаемся пасьля 21.00
🔥2👍1