VANDRVM
5.43K subscribers
12.5K photos
24 videos
56 links
"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!

Далучайцеся, вандруем цікава😉

Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm
Download Telegram
08.05 (пятніца) запрашаю вас на пешую вандроўку "АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК"!

Маршрут: помнік Максіму Багдановічу – вул. Максіма Багдановіча – Асмалоўка – "Аліварыя". Адлегласьць: 2292 крокі

Падчас гэтай вандроўкі мы пабываем у казачнай Асмалоўцы і яе ваколіцах. Мы пагутарым пра мінчука Максіма Багдановіча і Трэці дом Саветаў, пройдзем каля былой духоўнай семінарыі і Опернага тэатру, а пасьля заглыбімся ва ўтульныя дворыкі каларытнай Асмалоўкі, атмасфера якой анікога не пакідае абыякавым! А напрыканцы вас чакае знакаміты бровар "Аліварыя" зь яго цікавай гісторыяй, сьмешнымі выпадкамі і спакусьлівымі водарамі.

Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 08.05 Асмалоўка. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
👍4🔥1
10.05 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "ГОРАД ВАЧЫМА МАСТАКОЎ"!

Маршрут: парк ім. Я. Купалы – вул. Інтэрнацыянальная – пл. Свабоды – пл. 8 Сакавіка. Адлегласьць: 2377 крокаў

Праз вакенца старых карцін мы зазірнем у мінскае мінулае. Менавіта гэтыя маўклівыя, але здольныя шмат распавесьці палотны будуць нашымі праваднікамі ў сьвет старадаўняга Мінску. Так давайце выправімся ў падарожжа па палотнах славутых Валенція Ваньковіча, Юзафа Пешкі, Яна Дамеля, Напалеона Орды, Фердынанда Рушчыца, Хаіма Суціна, Мая Данцыга, Меера Аксельрода, Віктара Сташчанюка, Язэпа Драздовіча і ня толькі! Вы пабачыце замкавыя муры і ўтульныя вуліцы, велічныя касьцёлы і цэрквы, паўсядзённае жыцьцё старажытнага гораду.

Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 10.05 Мастакі. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

Сустракаемся ў 17.30. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
4🔥2👍1
10.05 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ"!

Маршрут: па Лошыцкім парку. Адлегласьць: 1963 крокі

На гэтай экскурсіі мы патрапім у адзін з самых старых і прыгожых паркаў Мінску. Ліпавая алея XVIII стагодзьдзя прывядзе нас да руін капліцы, камянічкі вартаўніка, шляхецкай сядзібы… Вы даведаецеся, якія падзеі адбываліся тут на працягу вякоў, навучыцеся зь першага погляду адрозьніваць французкі парк ад ангельскага і пазнаёміцеся з такімі рэдкімі расьлінамі, як магнолія кобус, арэх сэрцападобны і абрыкос маньчжурскі. Гэтая вандроўка – цудоўная магчымасьць зьбегчы на некалькі гадзін ад гарадзкога тлуму і адчуць сябе шляхетнымі гасьцямі старой сядзібы і рамантычнага парку. Ну і, канешне ж, будзе прывід – куды без яго?!

Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 10.05 Лошыца. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

Сустракаемся ў 19.30. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
👍3🔥2
Мае сёньняшнія турысты☘️

Дзякуй усім, хто завітаў🌿

Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🍀
12🔥2
Калі вас зацікавіла нейкая вандроўка – напішыце на viber (29) 564 70 09 і я дашлю вам яе праграму і кошт.

09.05 (субота) ЧАРОЎНЫ НАРАЧАНСКІ КРАЙ (Данюшава – Жодзішкі – Войстам – Вішнева – Сьвір – Засьвір – Шэметава)

10.05 (нядзеля) ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ (Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае)

31.05 (нядзеля) БУДСЛАЎСКАЯ КРУГАСЬВЕТКА (Лагойск – Камена – Будслаў – Параф’янава – Сітцы – Маліноўшчына)

07.06 (нядзеля) ЭПАС СТАРОЙ ЛІТВЫ (Мір – Шчорсы – Мураванка – крыж Пуслоўскіх – Літоўка – Наваградак – возера Сьвіцязь – Туганавічы – камень філарэтаў)

13.06 (субота) ПА СЬЛЯДАХ МІНУЛАГА КАХАНЬНЯ (Іўе – Ліпнішкі – Дворышча – Бальтэнікі – Беняконі – Гайцюнішкі – Геранёны – Суботнікі – Жамыслаўль)

14.06 (нядзеля) ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ (Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман)

20.06 (субота) У ГОСЬЦІ ДА ПАНА ІГНАЦЫЯ (Жырмуны – Мажэйкава – Вялікае Мажэйкава – Ішчална – Дзятлава – Жыбартоўшчына – Вялікая Сваротва)

27.06 (субота) СЮРПРЫЗЫ АСТРАВЕЧЧЫНЫ (Жупраны – Кушляны – Солы – Гервяты – Міхалішкі – Тракенікі – Варняны)

03.07 (пятніца) ЦУДЫ ПРЫРОДНЫЯ І АРХІТЭКТУРНЫЯ (Лагойск – Бабцы – Лепель – Губіна – Обаль – Лескавічы – Горкі)

05.07 (нядзеля) РЫЦАРЫ СТАРОЙ ЛІТВЫ (Ляхавічы – Грушаўка – Мядзьведзічы – Савейкі – Фларыянава – Сноў – Вялікая Ліпа)

11.07 (субота) ЦІКАВОСТКІ ЎСХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Зэмбін – Крупкі – Белая Царква – Старая Беліца – Вароніна – Смаляны)

18.07 (субота) НА РАДЗІМУ КАРАЛЯ (Пескі – Бяроза Картуская – Пружаны – Камянец-Літоўскі – Высока-Літоўск – Воўчын)

08.08 (субота) ПА СТАРОНКАХ УСПАМІНАЎ (Белагруда – Тарнова – Вавёрка – Стары Двор – Галавічполе – Васілішкі – Старыя Васілішкі)

09.08 (нядзеля) ТАЯМНІЦЫ СТАРЫХ ПАЛАЦАЎ (Паланэчка – Вольна – Ястрамбель – Паўлінова – Мілавіды – Сталовічы – Сьвіцязь)

15.08 (субота) АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ (Мінск – Полацк – Мінск)

22.08 (субота) ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервяты)

29.08 (субота) АРХІТЭКТУРНЫЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВІНЦЫІ (Масты – Шылавічы – Гнезна – Мсьцібава – Сьвіслач – Поразава – Грынявічы – Лыскава)

05.09 (субота) ВАНДРОЎКА Ў ГОРВАРТС І ВАКОЛІЦЫ (Нароўля – Барысаўшчына – Рудакоў)

12.09 (субота) ЭКСПРЭС ПАРЫЖ – ЛУЖКІ (Глыбокае – Удзела – Мосар – Парыж – Лужкі)

19.09 (субота) LITWO! OJCZYZNO MOJA! (Мір – Вялікая Мядзьвядка – Наваградак – Сьвіцязь – Варонча – Туганавічы – камень філарэтаў – Завосьсе)

26.09 (субота) ЦУДЫ БЕЛАРУСКАЙ АРХІТЭКТУРЫ (Сар’я – Лявонпаль – Друя – Слабодка – Опса – Відзы)

03.10 (субота) СЬЦЕЖКАМІ ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА (Заслаўе – Глыбокае – Германавічы – Лужкі – Задарожжа – Ліпляні)

10.10 (субота) ЗАГАДКАВЫ СЬВЕТ ПАЛЕСЬСЯ (Безьдзеж – Моталь – Моладава – Дастоева – Парэчча – Рудка – Мерчыцы)

17.10 (субота) ПАСЬПЕЦЬ НАМАЛЯВАЦЬ, КАБ ПАБАЧЫЛІ НАШЧАДКІ (Пескі – Заказель – Варацэвічы – Трылінка– Дубае – Пінск)

24.10 (субота) УСХОДНІЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСІ (Жылічы – Красны Бераг – Бабруйск)

21.11 (субота) ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ (Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае)

05.12 (субота) ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ (Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман)

25.12 (пятніца) КАЛЯДНЫЯ СКАРБЫ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Ліда – Мураванка – Жалудок – Дзікушкі – Ражанка – Шчучын – Старыя Васілішкі)

26.12 (субота) ДЫЯМЕНТЫ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ (Косава – Ружаны – Сынкавічы – Жыровічы – Слонім – Альберцін)

20.03 (субота) КАЗКІ ПАСТАЎШЧЫНЫ (Мядзел – Манькавічы – Дунілавічы – Лучай – Паставы – Камаі – Лынтупы)

10.04 (субота) АРХІТЭКТУРНЫЯ ПРЫГОДЫ Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Алексічы – Дзярэчын – Крамяніца – Вялікая Рагозьніца – Дубаўцы – Рэпля – Вялікая Бераставіца – Лішкі – Індура)
👍5🔥32
Калі вас зацікавіла нейкая вандроўка – напішыце на viber (29) 564 70 09 і я дашлю вам яе праграму. Кошт месца на любую з вандровак па Мінску – 25 руб., па Беларусі – у залежнасьці ад маршруту.

10.05 (нядзеля) ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ (Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае)

11.05 (панядзелак)
19.00 – МІНСК ЯЎРЭЙСКІ

12.05 (аўторак)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

14.05 (чацьвер)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)

15.05 (пятніца)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)

16.05 (субота)
18.00 – ЛЕГЕНДЫ І ГІСТОРЫІ СТАРОГА МІНСКУ
19.30 – МІНСК ЯЎРЭЙСКІ

23.05 (субота)
15.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

24.05 (нядзеля)
17.30 – МІНСК ЯЎРЭЙСКІ
19.30 – ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ

25.05 (панядзелак)
19.00 – СТАРАСЬВЕЦКІ ПРАМЕНАД

26.05 (аўторак)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)

27.05 (серада)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

28.05 (чацьвер)
19.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ

29.05 (пятніца)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)

30.05 (субота)
17.00 – ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

31.05 (нядзеля) БУДСЛАЎСКАЯ КРУГАСЬВЕТКА (Лагойск – Камена – Будслаў – Параф’янава – Сітцы – Маліноўшчына)

01.06 (панядзелак)
19.00 – МІНСКІЯ ГІСТОРЫІ

02.06 (аўторак)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)

03.06 (серада)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)

04.06 (чацьвер)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

05.06 (пятніца)
19.00 – КВЭСТ МІНСКІЯ ЛАБІРЫНТЫ

06.06 (субота)
10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ
12.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
13.30 – КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ

07.06 (нядзеля) ЭПАС СТАРОЙ ЛІТВЫ (Мір – Шчорсы – Мураванка – крыж Пуслоўскіх – Літоўка – Наваградак – возера Сьвіцязь – Туганавічы – камень філарэтаў)

08.06 (панядзелак)
19.00 – ЦІКАВОСТКІ ГУБЕРНАТАРСКАГА САДУ

09.06 (аўторак)
19.00 – ПА БЫЛОЙ ЗАХАР’ЕЎСКАЙ

10.06 (серада)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)

11.06 (чацьвер)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)

12.06 (пятніца)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

13.06 (субота) ПА СЬЛЯДАХ МІНУЛАГА КАХАНЬНЯ (Іўе – Ліпнішкі – Дворышча – Бальтэнікі – Беняконі – Гайцюнішкі – Геранёны – Суботнікі – Жамыслаўль)

14.06 (нядзеля) ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ (Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман)
19.00 – НЕБЯСЬПЕЧНАЯ НІЖНЕЛЯХАЎСКАЯ

15.06 (панядзелак)
19.00 – МІНСК ЯЎРЭЙСКІ

16.06 (аўторак)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)

17.06 (серада)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

18.06 (чацьвер)
19.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ

19.06 (пятніца)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)

20.06 (субота) У ГОСЬЦІ ДА ПАНА ІГНАЦЫЯ (Жырмуны – Мажэйкава – Вялікае Мажэйкава – Ішчална – Дзятлава – Жыбартоўшчына – Вялікая Сваротва)

21.06 (нядзеля)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

22.06 (панядзелак)
19.00 – КАЗКІ СТАРОГА МІНСКУ

23.06 (аўторак)
19.00 – МІНСК ТАТАРСКІ

24.06 (серада)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)

25.06 (чацьвер)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)

26.06 (пятніца)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

27.06 (субота) СЮРПРЫЗЫ АСТРАВЕЧЧЫНЫ (Жупраны – Кушляны – Солы – Гервяты – Міхалішкі – Тракенікі – Варняны)

28.06 (нядзеля)
10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ
12.00 – ПРЫГОДЫ МІНСКІХ ШКАЛЯРОЎ
14.30 – СТАРАСЬВЕЦКІ ПРАМЕНАД
16.30 – ПРАСПЕКТ
19.00 – КВЭСТ МІНСКІЯ ЛАБІРЫНТЫ

29.06 (панядзелак)
19.00 – МІНСК СЯРГЕЯ ПЯСЕЦКАГА

30.06 (аўторак)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)
👍43🔥2
04.05 (панядзелак) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСК У ЖАНОЧЫХ ДАЛОНЯХ"!

Маршрут: цырк – парк ім. Я. Купалы – Оперны тэатар – Траецкае прадм. – пл. 8 Сакавіка. Адлегласьць: 3373 крокі

На гэтай вандроўцы мы будзем дасьледваць жаночую гісторыю Мінску. Запрашаю вас на незвычайны шпацыр, на якім мы сустрэнем мужных Камілу Марцінкевіч і Эмілію Плятэр, загадкавых Ядзьвігу Любанскую і Марыю Магдалену Радзівіл, вясёлых гімназістак і клапатлівых сёстраў міласэрнасьці. Бася Карпілава пазнаёміць вас са сваёй любімай казой, Рохля Фрумкіна пачастуе смачным півам, а Яўгенія Янішчыц зачаруе цудоўнай паэзіяй. Таксама вас чакаюць хітрая імператрыца Кацярына І, чароўная Эмі Уайнхаўс і дацкая каралева Сафія.

Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 04.05 Жаночы. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
👍4🔥3
09.05 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЧАРОЎНЫ НАРАЧАНСКІ КРАЙ"!

Маршрут: Данюшава – Жодзішкі – Войстам – Вішнева – Сьвір – Засьвір – Шэметава (≈400 км)

Мы пачнем наша падарожжа ў вёсцы ДАНЮШАВА, дзе захаваўся прыгожы драўляны класічна-гатычны касьцёл Найсьв. Тройцы (1809), а ў недалёкіх ЖОДЗІШКАХ нас чакае сядзібна-паркавы комплекс Мілашэўскіх XVIII ст., рэнесансавы касьцёл Найсьв. Тройцы (1612) і дзеючы вадзяны млын XVIII ст.! У мястэчку ВОЙСТАМ мы наведаем магілу знакамітага пісьменьніка Ігнацыя Ходзькі, а ў ВІШНЕВЕ – класічны касьцёл Сьв. Тадэвуша (1811), у якім беражліва захоўваюць ікону "Сьвяты Юзаф зь дзіцяткам Езусам", створаную мастаком Янам Дамелем. У СЬВІРЫ пабачым манументальны касьцёл Сьв. Мікалая (1653) у стылі нэабарока, цікавы будынак карчмы і Даўмонтава гарадзішча, а ў суседняй ЗАСЬВІРЫ – барочны касьцёл Найсьв. Тройцы (1714) з руінамі кляштару кармелітаў і польскі кінатэатар 1930-х. У ШЭМЕТАВЕ ж нас чакаюць сядзібна-паркавы комплекс Скірмунтаў XVIII ст. і класічны касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (1816).

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 130 руб. У кошт уваходзіць экскурсія па вадзяным млыне ў Жодзішках. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 09.05 Вішнева. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 21.00
2👍2🔥1
Мае сёньняшнія турысты☘️

Дзякуй усім, хто завітаў🌿

Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🍀
🔥10
31.05 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "БУДСЛАЎСКАЯ КРУГАСЬВЕТКА"!

Маршрут: Лагойск – Камена – Будслаў – Параф’янава – Сітцы – Заблошчына – Маліноўшчына (≈380 км)

Мы пачнем наша падарожжа з ЛАГОЙСКУ, дзе наведаем гарадзішча і дзядзінец ХІ ст., а таксама руіны сядзібы Тышкевічаў пач. ХІХ ст. – колісь чароўнага помніка архітэктуры і садова-паркавага мастацтва эпохі класіцызму. У вёсцы КАМЕНА пабачым валун "Варацішын крыж", ад якога выпраўляўся ў сваю знакамітую вандроўку па Віліі граф Канстанцін Тышкевіч, а ў БУДСЛАВЕ – барочны касьцёл Панны Марыі (1783) і цудатворны абраз, а яшчэ тут жыла Паўліна Мядзёлка – муза Янкі Купалы. Мястэчка ПАРАФ’ЯНАВА сустрэне нас нэабарочным касьцёлам Панны Марыі (1913), а пасьля мы завітаем у былы маёнтак Дамейкаў СІТЦЫ, дзе будзем дасьледваць палац і парк XVIII ст., а яшчэ пабываем у маёнтку ЗАБЛОШЧЫНА, што знакаміты дзякуючы ўспамінам пісьменьніка Ігнацыя Ходзькі, які тут нарадзіўся і правёў дзіцячыя гады. У МАЛІНОЎШЧЫНЕ нас чакае… піраміда! Больш за тое, яна знаходзіцца на тэрыторыі панскага бровару, які дзейнічае і па сёньня! Глядзець на яе давядзецца здалёк і праз плот, таму хто мае бінокль ці падзорную трубу (а таксама трубку, маску і ласты) – абавязкова бярыце з сабой!

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 130 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 31.05 Будслаў. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 20.00
🔥4👍1
05.05 (аўторак) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)"!

Маршрут: вул. Камсамольская – вул. Няміга – пл. Свабоды – Аляксандраўскі сквер. Адлегласьць: 2207 крокаў

Вас чакаюць незвычайныя і пікантныя гісторыі з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага Мінску! Мы пачнем з экзатычнай кандытарскай, у якой наведнікі адчувалі пах Басфору, і дзе за кубкам кавы гарталі старонкі тагачасных газет. Далей мы апынемся перад домам цярпімасьці! Якія таямніцы ён у сабе хавае? Адказы будуць! А хочаце, пакажу вам сьмешны рахунак з рэстарацыі, альбо распавяду скандальныя гісторыі, што здарыліся ў Аляксандраўскім скверы? Ці мо порцыю апошніх чутак і плётак жадаеце? Дык тое ёсьць у мяне! Карацей, выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ пачынаецца! Вы з намі?..

Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 05.05 Праменад. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
👍5🔥3
Сябры, а ці ведалі вы, што самы лепшы падарунак – гэта падарожжа? Дарыце мае экскурсіі па Мінску і вандроўкі па Беларусі, а разам зь імі цудоўны настрой, шмат цікавостак, сьмяшынак і нават сапраўднае падарожжа ў часе!

Кошт падарункавага сертыфікату на зборныя пешыя экскурсіі па Мінску – 100 руб. Сертыфікат – гэта месца ў групе, а сума – гэта дэпазіт. Мова правядзеньня: беларуская.

Кошт падарункавага сертыфікату на індывідуальную пешую экскурсію па Мінску – 300 руб. Уладальнік сертыфікату можа ўзяць з сабой да 15 чалавек. 48 аўтарскіх маршрутаў на выбар! Сярэдні працяг экскурсіі – 1,5 гадзіны. Мовы правядзеньня: беларуская, руская.

Кошт падарункавага сертыфікату для паездкі па Беларусі – 150 руб. Сертыфікат – гэта месца ў аўтобусе на нашыя выязныя вандроўкі, а сума – гэта дэпазіт. Мова правядзеньня: беларуская.

Тэрмін дзеяньня ўсіх сертыфікатаў – год ад моманту набыцьця.

Каб замовіць сертыфікат, пішыце на viber альбо тэлефоньце +375 (29) 564 70 09
5👍4
07.06 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЭПАС СТАРОЙ ЛІТВЫ"!

Маршрут: Мір – Шчорсы – Мураванка – крыж Пуслоўскіх – Літоўка – Наваградак – возера Сьвіцязь – Туганавічы – камень філарэтаў (≈400 км)

У МІРЫ агледзім звонку знакаміты замак і зробім шыкоўныя фатаздымкі, а ў ШЧОРСАХ нас будзе чакаць сядзіба Храптовічаў і казачны фальварак МУРАВАНКА. Потым мы накіруемся да знакамітага КРЫЖА ЭВЕЛІНЫ ПУСЛОЎСКАЙ, пад якім спачывае таксама яе сын-паўстанец Адам і дзе вы даведаецеся шчымлівую гісторыю гэтай шляхецкай сям’і. А недалёка ўжо ЛІТОЎКА, што сустрэне нас унікальнай фэнтэзі-сядзібай, і НАВАГРАДАК з замкавай гарой, старажытнымі касьцёламі і курганам Адама Міцкевіча. Пасьля яго – адпачынак на беразе чароўнага возера СЬВІЦЯЗЬ, дзе мы зможам зладзіць пікнік ля вады і набрацца сіл, бо далей нас чакае ТУГАНАВІЦКІ ПАРК са сваімі гісторыямі, таямніцамі, а таксама прыгожымі старымі дрэвамі, якім ёсьць пра што нам распавесьці. Блізкі КАМЕНЬ ФІЛАРЭТАЎ – фінальны пункт нашага падарожжа, месца колішніх таемных сустрэч Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота ды Ігнацыя Дамейкі – ну як тут вершы не пачытаць?!

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 140 руб. У кошт уваходзіць наведваньне фэнтэзі-сядзібы ў Літоўцы. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 07.06 Літва. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 22.00
👍6🔥1
Мае сёньняшнія турысты☘️

Дзякуй усім, хто завітаў🌿

Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🍀
14🔥2
🌿Цудоўнай кампаніяй вандравалі мы ў пятніцу па веснавой Беларусі🍀

🏰Паланэчка – Вольна – Ястрамбель – Паўлінова – Мілавіды – Сталовічы – Сьвіцязь⛪️

🚍450 км🚌

😱12,5 гадзін у дарозе🤣

🚶‍♂️За маршрут гід натопаў крокаў: 19150🚶‍♂️

👍Дзякуй усім удзельнікам – з вамі было надзвычай прыемна вандраваць👌

🌛Сачыце за анонсамі і далучайцеся да нашых новых паездак па Беларусі!🌜
8🔥7