VANDRVM
5.44K subscribers
12.5K photos
24 videos
56 links
"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!

Далучайцеся, вандруем цікава😉

Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm
Download Telegram
28.04 (аўторак) запрашаю вас на пешую вандроўку "АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК"!

Маршрут: помнік Максіму Багдановічу – вул. Максіма Багдановіча – Асмалоўка – "Аліварыя". Адлегласьць: 2292 крокі

Падчас гэтай вандроўкі мы пабываем у казачнай Асмалоўцы і яе ваколіцах. Мы пагутарым пра мінчука Максіма Багдановіча і Трэці дом Саветаў, пройдзем каля былой духоўнай семінарыі і Опернага тэатру, а пасьля заглыбімся ва ўтульныя дворыкі каларытнай Асмалоўкі, атмасфера якой анікога не пакідае абыякавым! А напрыканцы вас чакае знакаміты бровар "Аліварыя" зь яго цікавай гісторыяй, сьмешнымі выпадкамі і спакусьлівымі водарамі.

Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 28.04 Асмалоўка. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
👍61🔥1
27.04 (панядзелак) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)"!

Маршрут: вул. Камсамольская – вул. Няміга – пл. Свабоды – Аляксандраўскі сквер. Адлегласьць: 2207 крокаў

Вас чакаюць незвычайныя і пікантныя гісторыі з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага Мінску! Мы пачнем з экзатычнай кандытарскай, у якой наведнікі адчувалі пах Басфору, і дзе за кубкам кавы гарталі старонкі тагачасных газет. Далей мы апынемся перад домам цярпімасьці! Якія таямніцы ён у сабе хавае? Адказы будуць! А хочаце, пакажу вам сьмешны рахунак з рэстарацыі, альбо распавяду скандальныя гісторыі, што здарыліся ў Аляксандраўскім скверы? Ці мо порцыю апошніх чутак і плётак жадаеце? Дык тое ёсьць у мяне! Карацей, выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ пачынаецца! Вы з намі?..

Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 27.04 Праменад. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (47 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 250 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
👍5🔥1
Калі вас зацікавіла нейкая вандроўка – напішыце на viber (29) 564 70 09 і я дашлю вам яе праграму і кошт.

01.05 (пятніца) ТАЯМНІЦЫ СТАРЫХ ПАЛАЦАЎ (Паланэчка – Вольна – Ястрамбель – Паўлінова – Мілавіды – Сталовічы – Сьвіцязь)

09.05 (субота) ЧАРОЎНЫ НАРАЧАНСКІ КРАЙ (Данюшава – Жодзішкі – Войстам – Вішнева – Сьвір – Засьвір – Шэметава)

10.05 (нядзеля) ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ (Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае)

31.05 (нядзеля) БУДСЛАЎСКАЯ КРУГАСЬВЕТКА (Лагойск – Камена – Будслаў – Параф’янава – Сітцы – Маліноўшчына)

07.06 (нядзеля) ЭПАС СТАРОЙ ЛІТВЫ (Мір – Шчорсы – Мураванка – крыж Пуслоўскіх – Літоўка – Наваградак – возера Сьвіцязь – Туганавічы – камень філарэтаў)

13.06 (субота) ПА СЬЛЯДАХ МІНУЛАГА КАХАНЬНЯ (Іўе – Ліпнішкі – Дворышча – Бальтэнікі – Беняконі – Гайцюнішкі – Геранёны – Суботнікі – Жамыслаўль)

14.06 (нядзеля) ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ (Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман)

20.06 (субота) У ГОСЬЦІ ДА ПАНА ІГНАЦЫЯ (Жырмуны – Мажэйкава – Вялікае Мажэйкава – Ішчална – Дзятлава – Жыбартоўшчына – Вялікая Сваротва)

27.06 (субота) СЮРПРЫЗЫ АСТРАВЕЧЧЫНЫ (Жупраны – Кушляны – Солы – Гервяты – Міхалішкі – Тракенікі – Варняны)

03.07 (пятніца) ЦУДЫ ПРЫРОДНЫЯ І АРХІТЭКТУРНЫЯ (Лагойск – Бабцы – Лепель – Губіна – Обаль – Лескавічы – Горкі)

05.07 (нядзеля) РЫЦАРЫ СТАРОЙ ЛІТВЫ (Ляхавічы – Грушаўка – Мядзьведзічы – Савейкі – Фларыянава – Сноў – Вялікая Ліпа)

11.07 (субота) ЦІКАВОСТКІ ЎСХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Зэмбін – Крупкі – Белая Царква – Старая Беліца – Вароніна – Смаляны)

18.07 (субота) НА РАДЗІМУ КАРАЛЯ (Пескі – Бяроза Картуская – Пружаны – Камянец-Літоўскі – Высока-Літоўск – Воўчын)

08.08 (субота) ПА СТАРОНКАХ УСПАМІНАЎ (Белагруда – Тарнова – Вавёрка – Стары Двор – Галавічполе – Васілішкі – Старыя Васілішкі)

15.08 (субота) АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ (Мінск – Полацк – Мінск)

22.08 (субота) ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервяты)

29.08 (субота) АРХІТЭКТУРНЫЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВІНЦЫІ (Масты – Шылавічы – Гнезна – Мсьцібава – Сьвіслач – Поразава – Грынявічы – Лыскава)

05.09 (субота) ВАНДРОЎКА Ў ГОРВАРТС І ВАКОЛІЦЫ (Нароўля – Барысаўшчына – Рудакоў)

12.09 (субота) ЭКСПРЭС ПАРЫЖ – ЛУЖКІ (Глыбокае – Удзела – Мосар – Парыж – Лужкі)

19.09 (субота) LITWO! OJCZYZNO MOJA! (Мір – Вялікая Мядзьвядка – Наваградак – Сьвіцязь – Варонча – Туганавічы – камень філарэтаў – Завосьсе)

26.09 (субота) ЦУДЫ БЕЛАРУСКАЙ АРХІТЭКТУРЫ (Сар’я – Лявонпаль – Друя – Слабодка – Опса – Відзы)

03.10 (субота) СЬЦЕЖКАМІ ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА (Заслаўе – Глыбокае – Германавічы – Лужкі – Задарожжа – Ліпляні)

10.10 (субота) ЗАГАДКАВЫ СЬВЕТ ПАЛЕСЬСЯ (Безьдзеж – Моталь – Моладава – Дастоева – Парэчча – Рудка – Мерчыцы)

17.10 (субота) ПАСЬПЕЦЬ НАМАЛЯВАЦЬ, КАБ ПАБАЧЫЛІ НАШЧАДКІ (Пескі – Заказель – Варацэвічы – Трылінка– Дубае – Пінск)

24.10 (субота) УСХОДНІЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСІ (Жылічы – Красны Бераг – Бабруйск)

21.11 (субота) ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ (Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае)

05.12 (субота) ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ (Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман)

25.12 (пятніца) КАЛЯДНЫЯ СКАРБЫ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Ліда – Мураванка – Жалудок – Дзікушкі – Ражанка – Шчучын – Старыя Васілішкі)

26.12 (субота) ДЫЯМЕНТЫ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ (Косава – Ружаны – Сынкавічы – Жыровічы – Слонім – Альберцін)

20.03 (субота) КАЗКІ ПАСТАЎШЧЫНЫ (Мядзел – Манькавічы – Дунілавічы – Лучай – Паставы – Камаі – Лынтупы)

10.04 (субота) АРХІТЭКТУРНЫЯ ПРЫГОДЫ Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Алексічы – Дзярэчын – Крамяніца – Вялікая Рагозьніца – Дубаўцы – Рэпля – Вялікая Бераставіца – Лішкі – Індура)
5👍2🔥2
Калі вас зацікавіла нейкая вандроўка – напішыце на viber (29) 564 70 09 і я дашлю вам яе праграму. Кошт месца на любую з вандровак па Мінску – 25 руб., па Беларусі – у залежнасьці ад маршруту.

28.04 (аўторак)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

01.05 (пятніца) ТАЯМНІЦЫ СТАРЫХ ПАЛАЦАЎ (Паланэчка – Вольна – Ястрамбель – Паўлінова – Мілавіды – Сталовічы – Сьвіцязь)

02.05 (субота)
17.30 – КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ
19.00 – ШПАЦЫР ПА ВЫСОКІМ РЫНКУ

03.05 (нядзеля)
15.00 – ПАДАНЬНІ СІВОЙ ДАЎНІНЫ
17.30 – КВЭСТ МІНСКІЯ ЛАБІРЫНТЫ
19.30 – ШПАЦЫР ПА СТАРАЖОЎСКАЙ

04.05 (панядзелак)
19.00 – МІНСК У ЖАНОЧЫХ ДАЛОНЯХ

05.05 (аўторак)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)

07.05 (чацьвер)
19.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ

08.05 (пятніца)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

09.05 (субота) ЧАРОЎНЫ НАРАЧАНСКІ КРАЙ (Данюшава – Жодзішкі – Войстам – Вішнева – Сьвір – Засьвір – Шэметава)

10.05 (нядзеля) ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ (Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае)
16.30 – ГОРАД ВАЧЫМА МАСТАКОЎ
19.00 – МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ

11.05 (панядзелак)
19.00 – КВЭСТ МІНСКІЯ ЛАБІРЫНТЫ

12.05 (аўторак)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

14.05 (чацьвер)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)

15.05 (пятніца)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)

16.05 (субота)
19.00 – ЛЕГЕНДЫ І ГІСТОРЫІ СТАРОГА МІНСКУ

23.05 (субота)
13.00 – КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ
15.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

24.05 (нядзеля)
16.30 – ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ
19.00 – КВЭСТ МІНСКІЯ ЛАБІРЫНТЫ

25.05 (панядзелак)
19.00 – СТАРАСЬВЕЦКІ ПРАМЕНАД

26.05 (аўторак)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)

27.05 (серада)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

28.05 (чацьвер)
19.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ

29.05 (пятніца)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)

30.05 (субота)
17.00 – ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

31.05 (нядзеля) БУДСЛАЎСКАЯ КРУГАСЬВЕТКА (Лагойск – Камена – Будслаў – Параф’янава – Сітцы – Маліноўшчына)

01.06 (панядзелак)
19.00 – МІНСКІЯ ГІСТОРЫІ

02.06 (аўторак)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)

03.06 (серада)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)

04.06 (чацьвер)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

05.06 (пятніца)
19.00 – КВЭСТ МІНСКІЯ ЛАБІРЫНТЫ

06.06 (субота)
10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ
12.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
13.30 – КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ

07.06 (нядзеля) ЭПАС СТАРОЙ ЛІТВЫ (Мір – Шчорсы – Мураванка – крыж Пуслоўскіх – Літоўка – Наваградак – возера Сьвіцязь – Туганавічы – камень філарэтаў)

08.06 (панядзелак)
19.00 – ЦІКАВОСТКІ ГУБЕРНАТАРСКАГА САДУ

09.06 (аўторак)
19.00 – ПА БЫЛОЙ ЗАХАР’ЕЎСКАЙ

10.06 (серада)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)

11.06 (чацьвер)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)

12.06 (пятніца)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

13.06 (субота) ПА СЬЛЯДАХ МІНУЛАГА КАХАНЬНЯ (Іўе – Ліпнішкі – Дворышча – Бальтэнікі – Беняконі – Гайцюнішкі – Геранёны – Суботнікі – Жамыслаўль)

14.06 (нядзеля) ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ (Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман)
19.00 – НЕБЯСЬПЕЧНАЯ НІЖНЕЛЯХАЎСКАЯ

15.06 (панядзелак)
19.00 – МІНСК ЯЎРЭЙСКІ

16.06 (аўторак)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)

17.06 (серада)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

18.06 (чацьвер)
19.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ

19.06 (пятніца)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)

20.06 (субота) У ГОСЬЦІ ДА ПАНА ІГНАЦЫЯ (Жырмуны – Мажэйкава – Вялікае Мажэйкава – Ішчална – Дзятлава – Жыбартоўшчына – Вялікая Сваротва)

21.06 (нядзеля)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

22.06 (панядзелак)
19.00 – КАЗКІ СТАРОГА МІНСКУ

23.06 (аўторак)
19.00 – МІНСК ТАТАРСКІ
👍74🔥1
Мае сёньняшнія турысты☘️

Дзякуй усім, хто завітаў🌿

Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🍀
🔥17
28.04 (аўторак) запрашаю вас на пешую вандроўку "АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК"!

Маршрут: помнік Максіму Багдановічу – вул. Максіма Багдановіча – Асмалоўка – "Аліварыя". Адлегласьць: 2292 крокі

Падчас гэтай вандроўкі мы пабываем у казачнай Асмалоўцы і яе ваколіцах. Мы пагутарым пра мінчука Максіма Багдановіча і Трэці дом Саветаў, пройдзем каля былой духоўнай семінарыі і Опернага тэатру, а пасьля заглыбімся ва ўтульныя дворыкі каларытнай Асмалоўкі, атмасфера якой анікога не пакідае абыякавым! А напрыканцы вас чакае знакаміты бровар "Аліварыя" зь яго цікавай гісторыяй, сьмешнымі выпадкамі і спакусьлівымі водарамі.

Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 28.04 Асмалоўка. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
👍4🔥3
Сябры, а ці ведалі вы, што самы лепшы падарунак – гэта падарожжа? Дарыце мае экскурсіі па Мінску і вандроўкі па Беларусі, а разам зь імі цудоўны настрой, шмат цікавостак, сьмяшынак і нават сапраўднае падарожжа ў часе!

Кошт падарункавага сертыфікату на зборныя пешыя экскурсіі па Мінску – 100 руб. Сертыфікат – гэта месца ў групе, а сума – гэта дэпазіт. Мова правядзеньня: беларуская.

Кошт падарункавага сертыфікату на індывідуальную пешую экскурсію па Мінску – 300 руб. Уладальнік сертыфікату можа ўзяць з сабой да 15 чалавек. 48 аўтарскіх маршрутаў на выбар! Сярэдні працяг экскурсіі – 1,5 гадзіны. Мовы правядзеньня: беларуская, руская.

Кошт падарункавага сертыфікату для паездкі па Беларусі – 150 руб. Сертыфікат – гэта месца ў аўтобусе на нашыя выязныя вандроўкі, а сума – гэта дэпазіт. Мова правядзеньня: беларуская.

Тэрмін дзеяньня ўсіх сертыфікатаў – год ад моманту набыцьця.

Каб замовіць сертыфікат, пішыце на viber альбо тэлефоньце +375 (29) 564 70 09
4👍2🔥1
02.05 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ"!

Маршрут: Траецкае прадм. – вул. Максіма Багдановіча – вул. Старажоўская. Адлегласьць: 1259 крокаў

Гэтая вандроўка пазнаёміць вас зь гісторыяй Траецкага прадмесьця і яго ваколіц. Мы ўзгадаем мінскае замчышча, паблукаем па вузенькіх вулачках Траецкага прадмесьця, а таксама пабываем ля старасьвецкіх карчмы і аптэкі. Вас чакаюць легенды пра мінскіх русалак, кракадзілаў, цмокаў і рыцараў, трагічная гісторыя каханьня й помсты французкага гувернёра ды помнік самаму касьмічнаму беларускаму мастаку. А яшчэ вы пабачыце Трэці дом Саветаў, мінскія мясьціны Максіма Багдановіча, мужчынскую духоўную семінарыю і пачуеце цудоўную паэзію.

Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 02.05 Траецкае. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

Сустракаемся ў 17.30. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
👍53🔥1
Мае сёньняшнія турысты☘️

Дзякуй усім, хто завітаў🌿

Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🍀
🔥13
02.05 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "ШПАЦЫР ПА ВЫСОКІМ РЫНКУ"!

Маршрут: па пл. Свабоды. Адлегласьць: 1492 крокі

На гэтай вандроўцы вас чакае цікавае падарожжа па былым Высокім Рынку, а значыць – па старонках гісторыі гораду і краіны. Ратуша і Катэдра, гатэль "Эўропа" і гарадзкі тэатар, вялікі і малы гасьціныя двары, бажніцы бернардынаў, базылянаў і дамініканаў, а таксама легенды, прывіды і падземныя хады - на былым Высокім Рынку намяшана столькі ўсяго цікавага і неверагоднага, як і ва ўсёй нашай гісторыі. Завітвайце, будзем разьбірацца:)

Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 02.05 Рынак. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
👍54🔥2
03.05 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "ПАДАНЬНІ СІВОЙ ДАЎНІНЫ"!

Маршрут: Залатая Горка – пл. Перамогі – музей РСДРП – Оперны тэатар. Адлегласьць: 2670 крокаў

Вы любіце легенды, паданьні, таямніцы? Тады гэтая экскурсія для вас! Мы пачнем яе ад загадкавай Залатой Горкі зь яе скарбамі, касьцёлам Сьв. Роха і глушылкай. Далей вы даведаецеся, якое дачыненьне мае Міхаіл Ламаносаў да помніку Перамогі, як адкрываўся мінскі метрапалітэн, якім чынам Лі Харві Освальд апынуўся ў Мінску і што тут рабіў. А яшчэ пачуеце гісторыі пра каварную ратонду, небясьпечную літару "Ш" і адрэзаны кавалак Опернага тэатру!

Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 03.05 Паданьни. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

Сустракаемся ў 15.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
🔥63👍1
03.05 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "КВЭСТ МІНСКІЯ ЛАБІРЫНТЫ"!

Маршрут: вул. Кірава – пл. Незалежнасьці – вул. Гарадзкі Вал. Адлегласьць: 2452 крокі

Сябры, а ці не прайсьціся нам таямнічымі мінскімі лабірынтамі? Запрашаю вас на гістарычны КВЭСТ па вуліцах таямнічага гораду М., дзе вы будзеце разгадваць загадкі, шукаць зьніклыя архітэктурныя помнікі, знаходзіць скарбы, а яшчэ заўважыце тое, што заўжды было перад вачыма і ў той жа момант было схавана ад вас! Ну а тыя з вас, хто адгадае найбольш загадак, атрымаюць файныя падарункі!

Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 03.05 Квэст. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

Сустракаемся ў 17.30. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
👍73🔥2
03.05 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "ШПАЦЫР ПА СТАРАЖОЎСКАЙ"!

Маршрут: пл. Перамогі – Асмалоўка – "Аліварыя" – царква Сьв. Марыі Магдалены – Пярэспа. Адлегласьць: 3116 крокаў

На гэтай вандроўцы вас чакае цікавае падарожжа па былой вуліцы Старажоўскай, а значыць – па старонках гісторыі гораду і краіны. Таямніцы плошчы Перамогі і метро, Леся Украінка і Асмалоўка, а таксама традыцыі мінскага броварства, Сьцяпанаўскі сад, таямнічы старажытны некропаль і легенда аб заснаваньні Мінску - на былой Старажоўскай намяшана столькі ўсяго цікавага і неверагоднага, як і ва ўсёй нашай гісторыі. Завітвайце, будзем разьбірацца:)

Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 03.05 Старажоўская. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

Сустракаемся ў 19.30. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
👍6🔥2
01.05 (пятніца) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ТАЯМНІЦЫ СТАРЫХ ПАЛАЦАЎ"!

Маршрут: Паланэчка – Вольна – Ястрамбель – Паўлінова – Мілавіды – Сталовічы – Сьвіцязь (≈450 км)

Мы рушым у ПАЛАНЭЧКУ, што зьдзівіць найцікавым радзівілаўскім палацам ХІХ ст. і драўляным нэагатычным Юр’еўскім касьцёлам (1751). Вёска ВОЛЬНА славіцца вуніяцкай царквой Сьв. Тройцы (1768) у стылі віленскага барока, старым паркам і сажалкамі, а таксама легендай пра мясцовых акул! У ЯСТРАМБЕЛІ нас чакае пекны эклектычны палац ХІХ ст. татарскага роду Катлубаяў, адтуль рушым у вёску ПАЎЛІНОВА, што вядомая нэагатычным палацава-паркавым ансамблем роду Бохвіцаў (1906) і пейзажным паркам з маляўнічымі сажалкамі. Далей мы наведаем вёску МІЛАВІДЫ, ля якой 22.05.1863 адбылася бітва паміж інсургентамі і царскім войскам падчас Студзеньскага паўстаньня. У памяць пра тую бітву па розныя бакі дарогі засталіся два сімвалічныя помнікі, якія мы і пабачым. Мястэчка СТАЛОВІЧЫ сустрэне нас мемарыяльным валуном у памяць пра бітву 23.09.1771, а таксама касьцёламі Сьв. Яна Хрысьціцеля (XVII ст., адзіны касьцёл Мальтыйскага ордэну на Беларусі!) і Сэрца Езуса (1911). У фінале падарожжа нас чакае чароўнае возера СЬВІЦЯЗЬ – тут мы зможам адпачыць і набрацца сіл на зваротны шлях.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 130 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 01.05 Паланэчка. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 19.00
7👍1🔥1
09.05 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЧАРОЎНЫ НАРАЧАНСКІ КРАЙ"!

Маршрут: Данюшава – Жодзішкі – Войстам – Вішнева – Сьвір – Засьвір – Шэметава (≈400 км)

Мы пачнем наша падарожжа ў вёсцы ДАНЮШАВА, дзе захаваўся прыгожы драўляны класічна-гатычны касьцёл Найсьв. Тройцы (1809), а ў недалёкіх ЖОДЗІШКАХ нас чакае сядзібна-паркавы комплекс Мілашэўскіх XVIII ст., рэнесансавы касьцёл Найсьв. Тройцы (1612) і дзеючы вадзяны млын XVIII ст.! У мястэчку ВОЙСТАМ мы наведаем магілу знакамітага пісьменьніка Ігнацыя Ходзькі, а ў ВІШНЕВЕ – класічны касьцёл Сьв. Тадэвуша (1811), у якім беражліва захоўваюць ікону "Сьвяты Юзаф зь дзіцяткам Езусам", створаную мастаком Янам Дамелем. У СЬВІРЫ пабачым манументальны касьцёл Сьв. Мікалая (1653) у стылі нэабарока, цікавы будынак карчмы і Даўмонтава гарадзішча, а ў суседняй ЗАСЬВІРЫ – барочны касьцёл Найсьв. Тройцы (1714) з руінамі кляштару кармелітаў і польскі кінатэатар 1930-х. У ШЭМЕТАВЕ ж нас чакаюць сядзібна-паркавы комплекс Скірмунтаў XVIII ст. і класічны касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (1816).

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 130 руб. У кошт уваходзіць экскурсія па вадзяным млыне ў Жодзішках. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 09.05 Вішнева. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 21.00
6👍5🔥1