VANDRVM
5.45K subscribers
12.5K photos
24 videos
56 links
"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!

Далучайцеся, вандруем цікава😉

Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm
Download Telegram
Мае сёньняшнія турысты☘️

Дзякуй усім, хто завітаў🌿

Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🍀
13👍3🔥1
Калі вас зацікавіла нейкая вандроўка – напішыце на viber (29) 564 70 09 і я дашлю вам яе праграму. Кошт месца на любую з вандровак па Мінску – 25 руб., па Беларусі – у залежнасьці ад маршруту.

22.04 (серада)
19.00 – ШПАЦЫР ПА ЗБОРАВАЙ І ВАЛОЦКАЙ

23.04 (чацьвер)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)

25.04 (субота)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

26.04 (нядзеля)
18.00 – КВЭСТ МІНСКІЯ ЛАБІРЫНТЫ
19.30 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)

27.04 (панядзелак)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)

28.04 (аўторак)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

30.04 (чацьвер)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)

01.05 (пятніца) ТАЯМНІЦЫ СТАРЫХ ПАЛАЦАЎ (Паланэчка – Вольна – Ястрамбель – Паўлінова – Мілавіды – Сталовічы – Сьвіцязь)

02.05 (субота)
17.30 – КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ
19.00 – ШПАЦЫР ПА ВЫСОКІМ РЫНКУ

03.05 (нядзеля)
15.00 – ПАДАНЬНІ СІВОЙ ДАЎНІНЫ
17.30 – КВЭСТ МІНСКІЯ ЛАБІРЫНТЫ
19.30 – ШПАЦЫР ПА СТАРАЖОЎСКАЙ

04.05 (панядзелак)
19.00 – МІНСК У ЖАНОЧЫХ ДАЛОНЯХ

05.05 (аўторак)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)

06.05 (серада)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)

07.05 (чацьвер)
19.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ

08.05 (пятніца)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

09.05 (субота) ЧАРОЎНЫ НАРАЧАНСКІ КРАЙ (Данюшава – Жодзішкі – Войстам – Вішнева – Сьвір – Засьвір – Шэметава)

10.05 (нядзеля) ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ (Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае)
16.30 – ГОРАД ВАЧЫМА МАСТАКОЎ
19.00 – МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ

11.05 (панядзелак)
19.00 – КВЭСТ МІНСКІЯ ЛАБІРЫНТЫ

12.05 (аўторак)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

13.05 (серада)
19.00 – ГОРАД НА СТАРЫХ ФАТАЗДЫМКАХ

14.05 (чацьвер)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)

15.05 (пятніца)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)

16.05 (субота)
19.00 – ЛЕГЕНДЫ І ГІСТОРЫІ СТАРОГА МІНСКУ

17.05 (нядзеля)
19.00 – ЛЕГЕНДЫ І ГІСТОРЫІ СТАРОГА МІНСКУ

18.05 (панядзелак)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

19.05 (аўторак)
19.00 – ПАДАНЬНІ СІВОЙ ДАЎНІНЫ

20.05 (серада)
19.00 – ПАДАРОЖЖА Ў МІНУЛЫЯ СТАГОДЗЬДЗІ

21.05 (чацьвер)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)

22.05 (пятніца)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)

23.05 (субота)
13.00 – КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ
15.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

24.05 (нядзеля)
16.30 – ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ
19.00 – КВЭСТ МІНСКІЯ ЛАБІРЫНТЫ

25.05 (панядзелак)
19.00 – СТАРАСЬВЕЦКІ ПРАМЕНАД

26.05 (аўторак)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)

27.05 (серада)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

28.05 (чацьвер)
19.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ

29.05 (пятніца)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)

30.05 (субота)
17.00 – ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

31.05 (нядзеля) БУДСЛАЎСКАЯ КРУГАСЬВЕТКА (Лагойск – Камена – Будслаў – Параф’янава – Сітцы – Маліноўшчына)

01.06 (панядзелак)
19.00 – МІНСКІЯ ГІСТОРЫІ

02.06 (аўторак)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)

03.06 (серада)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)

04.06 (чацьвер)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК

05.06 (пятніца)
19.00 – КВЭСТ МІНСКІЯ ЛАБІРЫНТЫ

06.06 (субота)
10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ
12.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
13.30 – КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ
19.00 – МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ

07.06 (нядзеля) ЭПАС СТАРОЙ ЛІТВЫ (Мір – Шчорсы – Мураванка – крыж Пуслоўскіх – Літоўка – Наваградак – возера Сьвіцязь – Туганавічы – камень філарэтаў)

08.06 (панядзелак)
19.00 – ЦІКАВОСТКІ ГУБЕРНАТАРСКАГА САДУ

09.06 (аўторак)
19.00 – ПА БЫЛОЙ ЗАХАР’ЕЎСКАЙ

10.06 (серада)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)

11.06 (чацьвер)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)

12.06 (пятніца)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
👍101🔥1
22.04 (серада) запрашаю вас на пешую вандроўку "ШПАЦЫР ПА ЗБОРАВАЙ І ВАЛОЦКАЙ"!

Маршрут: Пішчалаўскі замак – вул. Гарадзкі Вал – вул. Інтэрнацыянальная – парк ім. Я. Купалы. Адлегласьць: 2468 крокаў

На гэтай вандроўцы вас чакае цікавае падарожжа па былых вуліцах Зборавай і Валоцкай, а значыць – па старонках гісторыі гораду і краіны. Пішчалаўскі замак і міністэрская жаночая гімназія, касьцёл бенедыктынак і гатэль "Эўропа", гарадзкі тэатар і бажніца дамініканаў, палац Сапегаў і дом Ваньковічаў – на былых Зборавай і Валоцкай намяшана столькі ўсяго цікавага і неверагоднага, як і ва ўсёй нашай гісторыі. Завітвайце, будзем разьбірацца:)

Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 22.04 Зборавая. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (47 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 250 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
👍10🔥1
01.05 (пятніца) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ТАЯМНІЦЫ СТАРЫХ ПАЛАЦАЎ"!

Маршрут: Паланэчка – Вольна – Ястрамбель – Паўлінова – Мілавіды – Сталовічы – Сьвіцязь (≈450 км)

Мы рушым у ПАЛАНЭЧКУ, што зьдзівіць найцікавым радзівілаўскім палацам ХІХ ст. і драўляным нэагатычным Юр’еўскім касьцёлам (1751). Вёска ВОЛЬНА славіцца вуніяцкай царквой Сьв. Тройцы (1768) у стылі віленскага барока, старым паркам і сажалкамі, а таксама легендай пра мясцовых акул! У ЯСТРАМБЕЛІ нас чакае пекны эклектычны палац ХІХ ст. татарскага роду Катлубаяў, адтуль рушым у вёску ПАЎЛІНОВА, што вядомая нэагатычным палацава-паркавым ансамблем роду Бохвіцаў (1906) і пейзажным паркам з маляўнічымі сажалкамі. Далей мы наведаем вёску МІЛАВІДЫ, ля якой 22.05.1863 адбылася бітва паміж інсургентамі і царскім войскам падчас Студзеньскага паўстаньня. У памяць пра тую бітву па розныя бакі дарогі засталіся два сімвалічныя помнікі, якія мы і пабачым. Мястэчка СТАЛОВІЧЫ сустрэне нас мемарыяльным валуном у памяць пра бітву 23.09.1771, а таксама касьцёламі Сьв. Яна Хрысьціцеля (XVII ст., адзіны касьцёл Мальтыйскага ордэну на Беларусі!) і Сэрца Езуса (1911). У фінале падарожжа нас чакае чароўнае возера СЬВІЦЯЗЬ – тут мы зможам адпачыць і набрацца сіл на зваротны шлях.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 130 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 01.05 Паланэчка. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 19.00
👍51🔥1
09.05 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЧАРОЎНЫ НАРАЧАНСКІ КРАЙ"!

Маршрут: Данюшава – Жодзішкі – Войстам – Вішнева – Сьвір – Засьвір – Шэметава (≈400 км)

Мы пачнем наша падарожжа ў вёсцы ДАНЮШАВА, дзе захаваўся прыгожы драўляны класічна-гатычны касьцёл Найсьв. Тройцы (1809), а ў недалёкіх ЖОДЗІШКАХ нас чакае сядзібна-паркавы комплекс Мілашэўскіх XVIII ст., рэнесансавы касьцёл Найсьв. Тройцы (1612) і дзеючы вадзяны млын XVIII ст.! У мястэчку ВОЙСТАМ мы наведаем магілу знакамітага пісьменьніка Ігнацыя Ходзькі, а ў ВІШНЕВЕ – класічны касьцёл Сьв. Тадэвуша (1811), у якім беражліва захоўваюць ікону "Сьвяты Юзаф зь дзіцяткам Езусам", створаную мастаком Янам Дамелем. У СЬВІРЫ пабачым манументальны касьцёл Сьв. Мікалая (1653) у стылі нэабарока, цікавы будынак карчмы і Даўмонтава гарадзішча, а ў суседняй ЗАСЬВІРЫ – барочны касьцёл Найсьв. Тройцы (1714) з руінамі кляштару кармелітаў і польскі кінатэатар 1930-х. У ШЭМЕТАВЕ ж нас чакаюць сядзібна-паркавы комплекс Скірмунтаў XVIII ст. і класічны касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (1816).

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 130 руб. У кошт уваходзіць экскурсія па вадзяным млыне ў Жодзішках. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 09.05 Вішнева. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 21.00
👍61🔥1
Мае сёньняшнія турысты☘️

Дзякуй усім, хто завітаў🌿

Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🍀
👍17🔥4
23.04 (чацьвер) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)"!

Маршрут: вул. Першамайская – парк Горкага – цырк – парк ім. Я. Купалы – Оперны тэатар. Адлегласьць: 2902 крокі

Вас чакае працяг незвычайных і пікантных гісторый з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага (і ня толькі) Мінску! Мы пачнем з самай вясёлай вуліцы гораду, пабываем у квартале чырвоных ліхтароў і даведаемся пра гісторыю яго стварэньня, пройдзем па сьцежках Губернатарскага саду, адшукаем Алею каханьня і дазнаемся, як гімназісты знаёміліся з гімназісткамі. Вас чакаюць Паліцэйская вуліца і цырк з сюрпрызамі, скандальны фантан і каханьне класікаў, каза ў Оперным і прыгожы верш Янішчыц, прыгоды Камілы Марцінкевіч і Мані Вільбушэвіч, шафа Язэпа Драздовіча, мясцовая Санта-Барбара і нават мінская нявеста дацкага караля! Ужо галава кругам? А выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ працягваецца! Вы з намі?..

Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 23.04 Праменад 2. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (47 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 250 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
4👍4🔥1
10.05 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ"!

Маршрут: Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае (≈250 км)

У вёсцы НОВАЕ ПОЛЕ вас чакае палац Друцкіх-Любецкіх ХІХ ст. у стылі класіцызм, а пасьля мы патрапім у сталіцу кантрабандыстаў – мястэчка РАКАЎ, што сустрэне нас сваім каларытам, гісторыяй і цудоўнай архітэктурай, а таксама шматлікімі таямніцамі і загадкамі. У суседняй вёсцы КІЯВЕЦ пахаваны прафесар Віленскага ўніверсітэту Готфрыд Эрнст Гродэк, які быў настаўнікам Адама Міцкевіча, але гэта толькі пачатак найцікавай гісторыі! Далей нас чакае ТУПАЛЬШЧЫНА – тут пабачым капліцу-пахавальню Жаброўскіх (1868) і магілу славутага пісьменьніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а пасьля завітаем у легендарную МАЛУЮ ЛЮЦЫНКУ, дзе на беразе возера захаваўся маляўнічы пагорак, на якім калісьці стаяла сядзіба творцы. ІВЯНЕЦ сустрэне нас велічнымі касьцёламі Сьв. Аляксея (1907) і Сьв. Міхала Арханёла (1769), а напрыканцы нашага падарожжа мы наведаем сядзібу Бенедыкта Тышкевіча ВЯЛАЕ, якая ўразіць сваімі маляўнічымі руінамі і побач зь якой месьціцца будынак-прывід былога санаторыя «Лясное», закінуты пасьля аварыі на ЧАЭС…

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 100 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 10.05 Ракаў. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 16.00
👍7🔥1
31.05 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "БУДСЛАЎСКАЯ КРУГАСЬВЕТКА"!

Маршрут: Лагойск – Камена – Будслаў – Параф’янава – Сітцы – Заблошчына – Маліноўшчына (≈380 км)

Мы пачнем наша падарожжа з ЛАГОЙСКУ, дзе наведаем гарадзішча і дзядзінец ХІ ст., а таксама руіны сядзібы Тышкевічаў пач. ХІХ ст. – колісь чароўнага помніка архітэктуры і садова-паркавага мастацтва эпохі класіцызму. У вёсцы КАМЕНА пабачым валун "Варацішын крыж", ад якога выпраўляўся ў сваю знакамітую вандроўку па Віліі граф Канстанцін Тышкевіч, а ў БУДСЛАВЕ – барочны касьцёл Панны Марыі (1783) і цудатворны абраз, а яшчэ тут жыла Паўліна Мядзёлка – муза Янкі Купалы. Мястэчка ПАРАФ’ЯНАВА сустрэне нас нэабарочным касьцёлам Панны Марыі (1913), а пасьля мы завітаем у былы маёнтак Дамейкаў СІТЦЫ, дзе будзем дасьледваць палац і парк XVIII ст., а яшчэ пабываем у маёнтку ЗАБЛОШЧЫНА, што знакаміты дзякуючы ўспамінам пісьменьніка Ігнацыя Ходзькі, які тут нарадзіўся і правёў дзіцячыя гады. У МАЛІНОЎШЧЫНЕ нас чакае… піраміда! Больш за тое, яна знаходзіцца на тэрыторыі панскага бровару, які дзейнічае і па сёньня! Глядзець на яе давядзецца здалёк і праз плот, таму хто мае бінокль ці падзорную трубу (а таксама трубку, маску і ласты) – абавязкова бярыце з сабой!

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 130 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 31.05 Будслаў. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 20.00
👍42🔥1
Мае сёньняшнія турысты☘️

Дзякуй усім, хто завітаў🌿

Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🍀
👍113🔥1
07.06 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЭПАС СТАРОЙ ЛІТВЫ"!

Маршрут: Мір – Шчорсы – Мураванка – крыж Пуслоўскіх – Літоўка – Наваградак – возера Сьвіцязь – Туганавічы – камень філарэтаў (≈400 км)

У МІРЫ агледзім звонку знакаміты замак і зробім шыкоўныя фатаздымкі, а ў ШЧОРСАХ нас будзе чакаць сядзіба Храптовічаў і казачны фальварак МУРАВАНКА. Потым мы накіруемся да знакамітага КРЫЖА ЭВЕЛІНЫ ПУСЛОЎСКАЙ, пад якім спачывае таксама яе сын-паўстанец Адам і дзе вы даведаецеся шчымлівую гісторыю гэтай шляхецкай сям’і. А недалёка ўжо ЛІТОЎКА, што сустрэне нас унікальнай фэнтэзі-сядзібай, і НАВАГРАДАК з замкавай гарой, старажытнымі касьцёламі і курганам Адама Міцкевіча. Пасьля яго – адпачынак на беразе чароўнага возера СЬВІЦЯЗЬ, дзе мы зможам зладзіць пікнік ля вады і набрацца сіл, бо далей нас чакае ТУГАНАВІЦКІ ПАРК са сваімі гісторыямі, таямніцамі, а таксама прыгожымі старымі дрэвамі, якім ёсьць пра што нам распавесьці. Блізкі КАМЕНЬ ФІЛАРЭТАЎ – фінальны пункт нашага падарожжа, месца колішніх таемных сустрэч Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота ды Ігнацыя Дамейкі – ну як тут вершы не пачытаць?!

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 140 руб. У кошт уваходзіць наведваньне фэнтэзі-сядзібы ў Літоўцы. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 07.06 Літва. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 22.00
👍53🔥1
Сябры, замаўляйце мае вандроўкі па Мінску і Беларусі! Для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля!

Таксама мае экскурсіі па Мінску і Беларусі можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

Кошт экскурсіі па Мінску – 300 руб. Па Беларусі –дамоўны.

Каб замовіць маршрут, напішыце ў Viber ці WhatsApp +375 (29) 564 70 09

Апісаньні экскурсій (48 па Мінску і 63 па Беларусі) для выбару я дашлю вам у мэсэнджэры.

Да сустрэчы на вандроўках у мінулае!
10👍4🔥3
13.06 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ПА СЬЛЯДАХ МІНУЛАГА КАХАНЬНЯ"!

Маршрут: Іўе – Ліпнішкі – Дворышча – Бальтэнікі – Беняконі – Гайцюнішкі – Геранёны – Суботнікі – Жамыслаўль (≈500 км)

У ІЎІ адчуем сябе бразільцамі з Рыа-дэ-Жанэйра, у ЛІПНІШКАХ агледзім нэагатычны касьцёл Сьв. Казіміра (1900), а ў ДВОРЫШЧЫ пабачым таямнічую вежу сядзібы Бельскіх ХІХ ст. Пасьля завітаем у маёнтак БАЛЬТЭНІКІ каханай Адама Міцкевіча Марылі Верашчакі і паставім зьніч на яе магілу ў БЕНЯКОНЯХ. Адтуль рушым у ГАЙЦЮНІШКІ пабачыць унікальны дом-крэпасьць і капліцу-пахавальню Нонхартаў XVII ст., а ў ГЕРАНЁНАХ узгадаем Барбару Радзівіл і зірнем на руіны яе замку. СУБОТНІКІ сустрэнуць нас нэагатычным касьцёлам Сьв. Уладыслава (1904), а казачны ЖАМЫСЛАЎЛЬ – маляўнічым палацава-паркавым комплексам Умястоўскіх ХVIII ст.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 140 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 13.06 Бальтэнікі. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 22.00
👍53🔥2
25.04 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК"!

Маршрут: помнік Максіму Багдановічу – вул. Максіма Багдановіча – Асмалоўка – "Аліварыя". Адлегласьць: 2292 крокі

Падчас гэтай вандроўкі мы пабываем у казачнай Асмалоўцы і яе ваколіцах. Мы пагутарым пра мінчука Максіма Багдановіча і Трэці дом Саветаў, пройдзем каля былой духоўнай семінарыі і Опернага тэатру, а пасьля заглыбімся ва ўтульныя дворыкі каларытнай Асмалоўкі, атмасфера якой анікога не пакідае абыякавым! А напрыканцы вас чакае знакаміты бровар "Аліварыя" зь яго цікавай гісторыяй, сьмешнымі выпадкамі і спакусьлівымі водарамі.

Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 25.04 Асмалоўка. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
🔥6👍2
26.04 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "КВЭСТ МІНСКІЯ ЛАБІРЫНТЫ"!

Маршрут: вул. Кірава – пл. Незалежнасьці – вул. Гарадзкі Вал. Адлегласьць: 2452 крокі

Сябры, а ці не прайсьціся нам таямнічымі мінскімі лабірынтамі? Запрашаю вас на гістарычны КВЭСТ па вуліцах таямнічага гораду М., дзе вы будзеце разгадваць загадкі, шукаць зьніклыя архітэктурныя помнікі, знаходзіць скарбы, а яшчэ заўважыце тое, што заўжды было перад вачыма і ў той жа момант было схавана ад вас! Ну а тыя з вас, хто адгадае найбольш загадак, атрымаюць файныя падарункі!

Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 26.04 Квэст. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

Сустракаемся ў 18.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
👍82🔥1
26.04 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)"!

Маршрут: вул. Камсамольская – вул. Няміга – пл. Свабоды – Аляксандраўскі сквер. Адлегласьць: 2252 крокі

Вас чакаюць незвычайныя і пікантныя гісторыі з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага Мінску! Мы пачнем з экзатычнай кандытарскай, у якой наведнікі адчувалі пах Басфору, і дзе за кубкам кавы гарталі старонкі тагачасных газет. Далей мы апынемся перад домам цярпімасьці! Якія таямніцы ён у сабе хавае? Адказы будуць! А хочаце, пакажу вам сьмешны рахунак з рэстарацыі, альбо распавяду скандальныя гісторыі, што здарыліся ў Аляксандраўскім скверы? Ці мо порцыю апошніх чутак і плётак жадаеце? Дык тое ёсьць у мяне! Карацей, выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ пачынаецца! Вы з намі?..

Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 26.04 Праменад. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя

Сустракаемся ў 19.30. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

🔥9👍5