Толькі анонсы
137 subscribers
124 photos
1 video
156 links
Анонсы мерапрыемстваў для беларусаў у Эстоніі і не толькі
Download Telegram
🎸 Піт Паўлаў з акустычным канцэртам! Дапамажыце ўвасобіць падзею ў жыццё! 🎶

23 красавіка ў нас будзе ўнікальная магчымасць пачуць жывое акустычнае выкананне легендарнага Піта Паўлава! Месца яшчэ ўдакладняецца, але адно вядома дакладна – уваход, як заўсёды, вольны.

Каб канцэрт адбыўся, патрэбна ваша падтрымка! Дапамажыце сабраць сродкі на арганізацыю, гук і ўсё неабходнае для гэтай сустрэчы.

💰 Рахунак для данатаў ніжэй – кожны ваш унёсак набліжае гэтую падзею!

EE942200221075306152

MTÜ Valgevene maja
🔥5👍1
Толькі анонсы pinned «🎸 Піт Паўлаў з акустычным канцэртам! Дапамажыце ўвасобіць падзею ў жыццё! 🎶 23 красавіка ў нас будзе ўнікальная магчымасць пачуць жывое акустычнае выкананне легендарнага Піта Паўлава! Месца яшчэ ўдакладняецца, але адно вядома дакладна – уваход, як заўсёды…»
Акустычны канцэрт Піта Паўлава ў Таліне

Запрашаем вас на асаблівы вечар — сольны акустычны канцэрт Піта Паўлава, удзельніка легендарнага гурта N.R.M.

Гэта будзе не проста канцэрт, а сяброўская вечарына і канцэрт-стэндап у адным: старыя і новыя песні, жарты, гісторыі і справаздача за апошні год. Атмасфера — душэўная, як дома.

Дзе: Fort Bar, Pikk 43, Талін
Калі: 23/04, 19:00
Уваход: Вольны

Калі хочаце падтрымаць правядзенне канцэрта — гэта можна зрабіць данатам:
MTÜ Valgevene maja
EE942200221075306152

Сустрэча ў FB
🔥42👍2
Выстава “Inside Out” з удзелам беларускай мастачкі Kroplya

У гэтым месяцы вы можаце ўбачыць творчасць беларускай мастачкі на групавой выставе маладых мастакоў у галерэі FOKU.

“Inside Out” — гэта вынік моладзевай арт-праграмы, створанай для даследавання і асэнсавання сацыяльных межаў і супрацьлегласцяў, з якімі сутыкаецца моладзь.

Адкрыццё выставы:
🗓 17 красавіка
🕕 18:00–20:00
📍 FOKU Galerii, Väike-Karja 10, Талін

Выстава працуе з 17 па 19 красавіка.
8
Канцэрт гурта Бі-2 у Таліне — тур All The Best

У снежні 2025 года ў Таліне адбудзецца вялікі канцэрт гурта Бі-2 у межах тура All The Best!

Гурт выканае поўную праграму, якая ўключае ўсе хіты за ўсе гады творчасці — у абноўленым гучанні, часткова ўжо вядомым па альбоме All The Best, што выйшаў у лютым мінулага года. Аранжыроўкі захоўваюць атмасферу арыгіналаў, але гучаць па-сучаснаму — менавіта так вы пачуеце іх і ў Таліне.

Дзе: Unibet Arena, Талін
Калі: 18 снежня 2025, 19:00
Квіткі
8
УЖО ЗАЎТРА! Акустычны канцэрт Піта Паўлава

Дзе: Fort Bar, Pikk 43, Талін
Калі: 23/04, 19:00
Уваход вольны
Сустрэча ў FB

Падтрымаць арганізацыю канцэрта данатам:
MTÜ Valgevene maja
EE942200221075306152
5
(СЁННЯ)Сустрэча з украінскім вайскоўцам у Таліне

Украінская дыяспара запрашае беларусаў на сустрэчу з вайскоўцам, які пабыў у палоне ў расейцаў і падзеліцца асабістым досведам змагання і выжывання.

Гэта важная і кранальная размова пра вайну, чалавечую вытрымку і надзею.

Дзе: Украінскі культурны цэнтр, Pikk 41/2, Талін
Калі: 13 траўня, 18:00
6
Сустрэча на Дзень палітвязня Беларусі

21 траўня - Дзень палітвязня Беларусі. У гэты дзень запрашаем вас у Прадстаўніцтва дэмакратычных сіл, каб разам успомніць тых, хто пазбаўлены волі за нашу агульную мару — свабодную Беларусь.

💡 Мы прадставім новую ілюстраваную кнігу, створаную на аснове малюнкаў палітвязняў СІЗА-1 — «Гайд Палітзняволення». Гэта важнае і шчырае выданне пра тое, як праходзіць шлях палітычнага зняволення, што адчуваюць людзі за кратамі і як мы можам ім дапамагчы.

Разам з гэтым пап’ем гарбаты, пачытаем, пагаворым пра кнігі і адначасова адкрыем нашу беларускую паліцу буккросінгу — цяпер у Прадстаўніцтве можна будзе дзяліцца кнігамі і браць нешта пачытаць. Мы будзем удзячны калі вы таксама дададзіце на яе кнігі.

📍 Калі: 21 траўня, 19:00
📍 Дзе: Прадстаўніцтва Дэмакратычных Сіл Беларусі(Pärnu mnt 6, Талін)

Будзем побач. Словам, думкай і пячэнькай (бяры з сабой) ❤️
7🥰4
Толькі анонсы pinned «Сустрэча на Дзень палітвязня Беларусі 21 траўня - Дзень палітвязня Беларусі. У гэты дзень запрашаем вас у Прадстаўніцтва дэмакратычных сіл, каб разам успомніць тых, хто пазбаўлены волі за нашу агульную мару — свабодную Беларусь. 💡 Мы прадставім новую ілюстраваную…»
УЖО СЁННЯ!

Сустракаемся на Дзень палітвязня Беларусі

📍 Калі: 21 траўня, 19:00
📍 Дзе: Прадстаўніцтва Дэмакратычных Сіл(Pärnu mnt 6, Талін)
7
Сустрэча для беларусаў ў Таліне

7 чэрвеня а 18:00 запрашаем вас на цёплае творчае мерапрыемства ў самым цэнтры Таліна.

📍 Дзе: Офіс дэмакратычных сіл Беларусі(Pärnu mnt 6, Талін)

У праграме:
🎶 DJ Алекс — музыка, настрой і атмасфера
🎨 Творчая зона — размалёўка керамічнай пліткі або выраб уласнай невялікай талеркі з беларускімі літарамі і арнаментамі

Бярыце з сабой добры настрой і любімыя напоі!
Будзем маляваць, слухаць музыку і проста радавацца сустрэчы.
🔥5🥰4👍1
Трэцяга чэрвеня у Даўгаўпілсе спектаклем "Зэкамерон" распачнецца "Тэатральны фестываль №4".
Спектакль быў створаны па матывах кнігі беларускага палітвязня Максіма Знака. У ім адлюстраванае паўсядзённае жыццё палітзняволеных - назіранні, кур'ёзы і показкі, кранальныя сітуацыі і горкая рэальнасць — у суправаджэнні паэзіі і музыкі.

Прапаноўвае спектакль незалежнае тэатральнае аб'яднанне "Вольныя Купалаўцы", у склад якога ўваходзяць былыя ўдзельнікі трупы Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы, якія пасля падзей 2020 года ў Беларусі былі вымушаны эміграваць у Польшчу.

Спектакль будзе па-беларуску з латышскімі субтытрамі.

Спасылка на квіткі
10
Беларускае Купалле з гуртом Relikt у Таліне

Шчыра запрашаем на Беларускае Купалле–2025 усіх, каму блізкія беларускія традыцыі, культура, музыка і мова!

Сёлета адзначым свята разам з беларускім гуртом Relikt у прасторы Paavli Kultuurivabrik.
Пачынаем у 18:00 — будзе час пазнаёміцца, сплесці вяночкі, памаляваць з дзецьмі, падсілкавацца і проста добра правесці вечар у кампаніі беларусаў і сяброў Беларусі.
Канцэрт гурта “Relikt” пачнецца а 20:00.

📍 Дзе: Paavli Kultuurivabrik, Талін
📅 Калі: 6 ліпеня 2025, 18:00
🎟 Уваход: па квітках (дзецям — бясплатна)
🔗 Квіткі: fienta.com/relikt-by-valgevene-kupalle-at-paavli

Мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы Estdev.
Будзем вельмі радыя бачыць вас на Купаллі! 🌿
11👏1
Беларус упершыню на WOMEX 2025(Фінляндыя)

Yegor Zabelov стаў першым беларускім артыстам, які трапіў у афіцыйную праграму міжнароднага музычнага фестывалю WOMEX — аднаго з найбуйнейшых сусветных форумаў, прысвечаных музычнай разнастайнасці і творчасці! За ўсе 30 гадоў існавання фестывалю беларусы ні разу не прадстаўляліся на афіцыйнай сцэне — да гэтага моманту.

🎶 WOMEX (World Music Expo) — гэта сусветна вядомая платформа для музыкаў з усяго свету. Тут дэманструюць усё: ад традыцыйнай музыкі ў новым прачытанні да самых смелых інавацыйных праектаў.

🗓 Калі: 22–26 кастрычніка 2025
📍 Дзе: Тамперэ, Фінляндыя
Дакладная дата і час выступу будуць абвешчаны пазней.
🔗 Больш інфармацыі: womex.com/programme/showcases
8
Сустрэча з Андрэем Горватам у Таліне

Да нас едзе Андрэй Горват і вязе сваю новую кнігу "Дом".


Тыя, хто паспее замовіць кнігу на сайце (спасылка), атрымаюць яе з рук аўтара, з аўтографам і магчымасцю пазнаёміцца і паразмаўляць.

Дзе: каля помніка Таммсааре ў парку Таммсааре
Калі: 26.06 з 18.00 да 20.00

Прыходзьце ў зручны для вас час, але не спазняйцеся.
🔥10🥰1
Беларускае Купалле з гуртом Relikt у Таліне

Інфармацыя для ўсіх зацікаўленных: Іьготная цана на квіткі(Early Bird) дзейнічае да 30.06.

📍 Дзе: Paavli Kultuurivabrik, Талін
📅 Калі: 6 ліпеня 2025, 18:00
🎟 Уваход: па квітках (дзецям — бясплатна)
🔗 Квіткі: fienta.com/relikt-by-valgevene-kupalle-at-paavli
3👍3
🌿 Напамін пра Купалле з гуртом “Relikt” — ужо зусім хутка!
📅 6 ліпеня, пачатак: 18:00, канцэрт: 20:00
📍 Paavli Kultuurivabrik, Талін

Акрамя вянкоў, песень і танцаў, вас чакае:

🎨 Майстар-клас па беларускіх арнаментах і кірмаш упрыгожванняў(як на фота)



🏠 Дарэчы, маем невялікі запыт да супольнасці:

Шукаем начлег на адну ноч (з 6 на 7 ліпеня) для рамесніка, які прыедзе праводзіць майстар-клас.
Ці ёсць сярод вас той, хто мог бы прытуліць госця — нават зусім невялікі вольны куток будзе вялікай дапамогай 💛
Калі ласка, напішыце @Majstr_b.

🎟 Квіткі на Купалле: fienta.com/relikt-by-valgevene-kupalle-at-paavli

Да хуткай сустрэчы!
2