Urban Hrodna - городская среда Гродно
1.01K subscribers
1.7K photos
22 videos
2 files
615 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
З гэтага года ў Вільні косяць па-новаму. Дакладней, не косяць. Часткі гораду ператварыліся ў прыродныя лугі

Зараз косяць:
▫️у асяроддзі шматкватэрных дамоў, сквераў, паркаў,
▫️у грамадскіх месцах, якія актыўна выкарыстоўваюцца - калі трава вышэйшая за 10 см,
▫️1,5-2 м уздоўж ходнікаў, узбочын вуліц і там, дзе трава можа замінаць агляду кіроўцаў.

Зараз не косяць:
▫️на схілах, уздоўж аб'язных дарог,
▫️у раздзяляльных палосах вуліц, на транспартных кольцах.

Гэтыя і падобныя месцы косяць некалькі разоў на год пры неабходнасці або не косяць зусім. Выдаляць будуць толькі інвазіўныя расліны.

Незабудаваныя ўчасткі косяць па патрэбе, але не радзей за 2 разы: пасля 24 чэрвеня і пасля 1 верасня.

Гэта дапаможа:
💚 захаваць біяразнастайнасць,
💚 супрацьстаяць перасыханню глебы,
💚 ачысціць паветра.

Гэта не спрыяе размнажэнню кляшчоў - яны залежаць ад сувязі са сваім натуральным асяродкам (лесам), а не вышыні травы, кажуць спецыялісты

Такі прынцып пакосу ўведзены ў многіх гарадах Еўропы

#ідэі_для_горада
​​На перекрёстке Дзержинского - 17 сентября запретили левый поворот со стороны зоопарка

Сейчас с первой полосы движения машины поворачивают направо, со второй - едут только прямо. На светофоре добавили допсекцию для правого поворота🚦

Это сделали, чтобы более эффективно использовать полосы движения. Единичные автомобили, которые поворачивали налево, провоцировали заторы.

Источник: ГАИ Гродно
На вул. Каліноўскага ўсталявалі астравок бяспекі. У планах ставіць іх і на іншых вуліцах

Увосень 2021 на Каліноўскага змянілі схему руху. У ліпені 2022 там памянялі асфальт, абнавілі ўжо сцёртую разметку і дадалі астравок бяспекі.

Перш, чым вылучаць яго бардзюрам, астравок патэсцілі ў выглядзе разметкі.

Такія астраўкі бяспекі хочуць таксама зрабіць:
▪️на вул. Перамогі ў раёне дарожна-будаўнічага ўпраўлення №18,
на вул. Курчатава ў раёне студэнцкага інтэрната,
на вул. Савецкіх пагранічнікаў каля вайсковай часткі.

📌Астраўкі бяспекі на дарогах дапамагаюць пешаходам менш часу быць на праезнай частцы і паспяваць сысці з яе своечасова. Звычайна іх усталёўваюць на дарогах з больш чым дзвюма палосамі.

Крыніца: "Гродна Плюс"
У гістарычным цэнтры на вул. Акадэмічнай прадаюць старыя цагляныя гаражы.

Іх дазволена рэканструяваць пад гандлёвы цэнтр, кропку харчавання ці нават шматкватэрны жылы дом.

📌Таксама ва ўмовах ад Гродзенскага цэнтра нерухомасці пазначана, што трэба "захаваць параметры асноўнага будынка, яго канструкцыйныя, архітэктурныя і стылістычныя асаблівасці і элементы".

У абвестцы на Realt.by пазначаны 1989 г. пабудовы. Але гараж са скатным дахам, падобна, у час Другой сусветнай пабудаваў нямецкі генерал, які займаў дом №13.

Гаражы размешчаныя за домам №13, паблізу ад дзіцячага садка. Раней на месцы садка былі старыя нямецкія могілкі. Надзел належыць тэрыторыі нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Гістарычны цэнтр Гродна".

З усіх камунікацый там ёсць толькі электраправодка.

Агульная плошча забудовы - 98,2 кв.м. Надзел 0,0447 га можна арандаваць на 50 гадоў.

💰 Пачатковы кошт будынкаў і права арэнды надзела - 35 тыс. руб. Аўкцыён пройдзе 18 жніўня.
На Дзевятоўцы хочуць збудаваць 3 дамы, дзіцячы сад на 60 месцаў - і сквер! Ад заўтра ідуць грамадскія абмеркаванні

Комплекс плануюць паміж вул. Таўлая, Белыя Росы і Малышчынская:
▪️3 будынкі 8-11 пав. агулам на 410 кватэр на 1050 чал.,
▪️дзіцячы садок на 60 месцаў з пачатковымі класамі на 40 вучняў,
▪️паркоўкі на 413 машын па перыметры,
▪️сквер з гульнявымі і спартовымі пляцоўкамі і зонай адпачынку.

Двары добраўпарадкуюць. Будзе безбар’ернае асяроддзе і месцы для захоўвання ровараў.

👥Грамадскія абмеркаванні пройдуць з 26.07 па 19.08. Заўвагі прымае:
- Гродзенскі гарвыканкам (пл. Леніна, 2/1, 230023, Гродна / gorisp@gorod.grodno.by / “Электронныя звароты” на grodno.gov.by);
- Упраўленне будаўніцтва, архітэктуры і градабудаўніцтва (пл. Тызенгаўза, 3, 230023, Гродна / arhitektura@gorod.grodno.by);

👁️Пабачыць праект можна з 26.07 па 9.08 (8:00-17:00, пн-пт) у вестыбюлі ўпраўлення архітэктуры.

🗣️Прэзентацыя праекта - 2 жніўня ў 15:00 у каб.1 упраўлення архітэктуры.
Спякотна? 🥵 У некаторых гарадах праблему гарачыні вырашаюць адмысловымі рамкамі з вадой.

Рамкі распыляюць вадзяны пыл - мінакі могуць прайсці праз іх і асвяжыцца. Асабліва даспадобы дзецям! Ваду з рамак зліваць не трэба, яна выпарваецца.

Напрыклад, у суседнім Беластоку рамкі з вадой на плошчы Rynek Kościuszki уключаюць, калі Т паветра перасягае +28 С 🌞

Так горад клапоціцца пра гараджан🫶

👆На фота - вадзяныя рамкі ў Беластоку і Быдгошчы (Польшча).

#ідэі_для_горада
З 27 ліпеня нарэшце адкрылі рух праз вул. Маладзёжную.

Рух быў забаронены з 6 ліпеня.

📌 Расклад тралейбусаў №7, 9 і 15 можна глядзець на сайце Тралейбуснага ўпраўлення.
У Гродне проста цяпер мантуюць новыя астраўкі бяспекі. Іх робяць ў некалькіх месцах адначасова:

на вул. Савецкіх пагранічнікаў - на пераходзе паблізу вайсковай частк;
на вул. Перамогі - каля пуцеправода і перасячэння з пр. Купалы. Раней там быў «ляжачы», яго прыбралі пасля апошняга рамонту;
на вул. Курчатава каля інтэрнатаў і пруда.

Навошта яны патрэбны ў горадзе?

Праезная частка дарогі ў пералічаных месцах звузіцца, праз гэта:
знізіцца хуткасць аўто, верагоднасць аварыі будзе менш;
для машын у кожным кірунку зменшчыцца час чакання, пакуль пешаход пяройдзе дарогу;
пешаходам не трэба будзе залішне паскарацца, каб паспець на той бок.
пешаходам будзе прасцей ацаніць хуткасць машын.

Лічыцца, што астраўкі бяспекі павышаюць бяспеку на дарозе прыблізна на 1/3 🤗