Голас Дыяспар - Адзінства па-над межамі 🌎
69 subscribers
51 photos
11 videos
1 file
62 links
Download Telegram
Раман Кісляк: «Каардынацыйная рада павінна адыграць асноўную ролю ў вяртанні сапраўднай Канстытуцыі»

У канцы 1996 года перад рэферэндумам аб змене Канстытуцыі, які ініцыяваў Аляксандр Лукашэнка, суддзі Канстытуцыйнага суда запрасілі беларускіх студэнтаў права да сябе ў будынак суда ў асноўную залу для паседжанняў. Яны ўжо разумелі, да чаго вядзе гэты рэферэндум і арганізавалі такую сустрэчу, каб расказаць пра некалькі гадоў працы незалежнага Канстытуцыйнага суда, бо пасля рэферэндуму ён страціць гэтую незалежнасць. Пачалі сустрэчу словамі аб тым, што яны вераць, у тое, што студэнты права ў будучыні зноў убачаць Беларусь з рэальнай Канстытуцыяй, рэальным незалежным Канстытуцыйным судом. Гэта было такое своеасаблівае пасланне ў будучыню.

Сярод гэтых студэнтаў быў цяперашні сябар КР, юрыст і праваабаронца Раман Кісляк. Пагаварылі з ім аб настроях таго часу і ролі КР для вяртання канстытуцыяналізму.

Галоўныя тэзы з гэтай размовы

– Часткова мы сёння ў такой сітуацыі менавіта з-за слабой Канстытуцыі 1994 года. Тут гаворка не толькі пра тэкст, а пра тое, што мы не абаранілі Беларусь, свае каштоўнасці, дэмакратыю, незалежнасць ад тыраніі, якая насунулася. Нормы Канстытуцыі не сталі нашым стандартам, які абараняе нас ад узурпацыі ўлады.

– Нам неабходна вярнуць саму Канстытуцыю, і тут гаворка перш за ўсё аб разуменні намі, беларусамі, гарантый ад самавольства і тыраніі ўлады. Канстытуцыя – гэта абмежаванне ўлады, пабудова такой прылады, каб з аднаго боку было эфектыўнае кіраванне дзяржавай, але, з другога боку, гэтае кіраванне не стала адвольным. У нас, у грамадзян, павінны быць механізмы «даваць па сініх пальцах» тым, хто ва ўладзе, каб яны не маглі ўтрымліваць яе супраць нашай волі.

Каардынацыйная рада павінна адыграць асноўную ролю ў вяртанні сапраўднай Канстытуцыі, бо ў прынятым Статуце яна сфармулявала сваю мэту: незалежная дэмакратычная Беларусь, узноўленая ў адпаведнасці з асноўнымі прынцыпамі канстытуцыяналізму.
Заява Каардынацыйнай рады па законапраекту Сейма Літвы

21 сакавіка Сейм Літвы прыняў у першым слуханні законапраект «Аб увядзенні абмежавальных мер у дачыненні да ваеннай агрэсіі супраць Украіны», які закранае пытанні легалізацыі беларусаў і беларусак у Літве.

Каардынацыйная рада публікуе Заяву ў сувязі з магчымымі абмежаваннямі правоў і магчымасцяў грамадзян і грамадзянак Беларусі, якія могуць быць уведзены пасля таго, як законапраект набудзе моц.

«Мы верым, што Еўрапейскі Звяз імкнецца наблізіць беларусаў да Еўропы і еўрапейскіх каштоўнасцяў, каштоўнасцяў свабоды і правоў грамадзянаў. Зрабіць гэта можна не праз закрыццё межаў, а праз еўрапейскі прыклад таго, як дэмакратыя і правы чалавека працуюць у грамадстве, у якім паважаюцца правы любога, у тым ліку і народжанага ў Беларусі.

У поўнай меры падзяляючы заклапочанасць нашых літоўскіх і еўрапейскіх калег і партнёраў праблемай бяспекі, мы тым не менш заклікаем да абмеркавання існуючых праблем і выпрацоўкі сумесных рашэнняў. Прапануем правесці сустрэчу з групай з прадстаўнікоў Аб'яднанага пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай рады перад наступным чытаннем Закона».

Заява цалкам – па спасылцы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Нам ёсць што і з кім святкаваць». Прамовы спікера і віцэ-спікеркі КР падчас святочнага канцэрту

Андрэй Ягораў
і Алена Жываглод падкрэслілі, што вольных беларусаў шмат і наша прага да свабоды і паўсядзённае змаганне абавязкова прывядуць да перамогі над рэжымам.

– Мы можам адваяваць нашу краіну і незалежнасць. Наш шлях – кожны дзень праз свае дзеянні, на сваім месцы, станавіцца датычнымі да набліжэння мэты, – адзначыў Андрэй Ягораў. – Мы набліжаем перамогу, калі ствараем культуру, калі будуем новую адукацыю, гуртуем мясцовую супольнасць, прарываем інфармацыйныя заслоны праз дзеянні незалежных медыя, калі становімся ў шэрагі ваяроў і беларускіх партызанаў у змаганні за волю, калі адмаўляемся прымаць ідэалагічныя рытуалы ўлады. Калі ў невыносных умовах за кратамі ці пад цяжкім ціскам захоўваем сумленне, гонар і веру.

– Не варта чакаць 100 гадоў. Давайце разбірацца самі, што за людзі да нас звяртаюцца, на што скіраваныя іх памкненні,
– звярнулася да беларусаў Алена Жываглод. – Сёння сярод нас лёгка ўбачыць людзей добрых, людзей, якія з намі аднадумцы, якія гатовыя біць лапкамі ва ўсе бакі, якія гатовыя змагацца ў імя незалежнай Беларусі. Змагацца да канца. Паглядзіце, колькі нас. Нас шмат. Нам ёсць з кім святкаваць Дзень Волі.

Дзелімся ўрыўкамі з прамовамі сяброў КР, а запіс эфіру цалкам – па спасылцы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Міхаіл Рубін: «Не абавязкова аб'ядноўваць артылерыю і пяхоту, каб ісці адным фронтам»

Сябра КР, каардынатар «Народных пасольстваў», былы муніцыпальны дэпутат Германіі на канале «Краіна для жыцця» распавядае пра ролю дыяспар для Беларусі, крытыку Ціханоўскай, бар'еры паміж беларусамі і ўкраінцамі, санкцыі супраць рэжыму і ролю Каардынацыйнай рады.

– Немагчыма аб'яднаць неаб'яднальнае. Трэба проста з гэтым змірыцца і ісці адным шырокім фронтам, – разважае пра дыскусіі ўнутры дэмсіл палітык. – Мы на вайне. На вайне не абавязкова аб'ядноўваць артылерыю з пяхотай і з авіяцыяй – трэба ісці адным фронтам. Я вельмі спадзяюся, што з вялікімі спрэчкамі, але мы будзем рабіць гэтыя крокі ў разуменні адзін аднаго і будзем выбудоўваць адзіны фронт. І ў Каардынацыйнай радзе я бачу каардынацыйную ролю для таго, каб выстраіцца ўсім разам і рухацца разам.

Інтэрв’ю цалкам – па спасылцы.
22 красавіка пачалася двухдзённая канферэнцыя Беларусаў Свету

Сярод удзельнікаў канферэнцыі было шмат прадстаўнікоў Каардынацыйнай Рады, у тым ліку спікер Андрэй Ягораў, які выступіў падчас адкрыцця канферэнцыі.

⁃ За перыяд 2020-2023 беларусы за мяжой сфармаваліся ў маштабную паўнавартасную беларускую дыяспару, якая паказала здольнасць да самаарганізацыі: ад акцый салідарнасці да буйных дыяспаральных арганізацый у шэрагу краін заходняга свету.

Спікер пералічыў шэраг праблемаў, з якімі сутыкаецца грамадская дзейнасць беларусаў за мяжой. Сярод іх прававое становішча, цяжкасці з развіццём беларускай культуры, складанасці ў атрыманні падтрымкі на дзейнасць дыяспары. І заклікаў да ўзмацнення супрацоўніцтва КР з дыяспаральнымі структурамі.

Нагадваем, што дасылаць свае заяўкі, каб далучыцца да актуальнага складу КР, можна да першага ліпеня. Таму калі вы з’яўляецеся прадстаўніком грамадскіх арганізацый за межамі Беларусі – далучайцеся, каб разам плённа працаваць на карысць Новай Беларусі.

Фота: Белсат
Анансуем трэцюю анлайн-дыскусію ў межах слуханняў Каардынацыйнай Рады па пытанні вызвалення палітычных вязняў

Многія ініцыятывы сёння працуюць з палітвязнямі і іх сем'ямі. Але паняцце «вызваленне» часта падмяняецца «падтрымкай». Што з гэтым не так? Як дапамагчы палітвязням у краіне і ў чым заключаецца гэтая дапамога? Ці магчыма палепшыць умовы ўтрымання палітвязняў, арганізаваўшы міжнародныя групы назірання і кантролю? Як рэабілітаваць палітвязняў пасля вызвалення і дапамагчы ім вярнуцца да нармальнага жыцця?

Трэцяя дыскусія на тэму «Ініцыятывы дапамогі палітвязням: падтрымка людзей у краіне і на адлегласці» пройдзе ўжо заўтра – 17 траўня а 17:00 па Мінску.

Мадэратаркай дыскусіі будзе сяброўка Каардынацыйнай Рады Святлана Мацкевіч. Прымаць удзел у дыскусіі будуць Андрэй Стрыжак (BySol), Іна Кавалёнак (Politzek.me), былы палiтвязень Аляксандр Кабанаў.

Трансляцыя будзе даступная на каналах Каардынацыйнай Рады.
👏2
🔥Сябра фракцыі “Адзінства па над межамі” Iрына Маклейн дыскутуе пра гарачыя пытанні са спікерам КР Андрэем Ягоравым на Еўрарадыё!

🎥Тут глядзіце відэа!
2
Forwarded from Valery Kritchallo
Асацыяцыя MARA адклікае свайго прадстаўніка з Каардынацыйнай Рады

На сваім чарговым сходзе 10 чэрвеня 2023 г. праўленне Асацыяцыі беларусаў у Нідэрландах MARA (https://www.belarusians.nl/) пастанавіла адклікаць з Каардынацыйнай Рады свайго прадстаўніка Валерыя Крычала. Яго мандат у КР заканчваецца 15 чэрвеня 2023 года. У якасці каментара, праўленне Асацыяцыі паведамляе, што рашэнне было прынята на аснове серыі справаздач Валерыя Крычалы аб яго працы ў КР на працягу больш за 4 месяцы і стане спраў у гэтым органе, а таксама ўлічваючы яго меркаванне, што далейшае выкананне ім мандата Асацыяцыі ў Радзе не уяўляецца перспектыўным, па двух асноўных пунктах: прасоўванне парадку дня дыяспар у КР і садзейнічанне трансфармацыі КР у напрамку пратапарламента.

Грунтуючыся на змесце справаздачы, праўленне Асацыяцыі MARA хацела б рэкамендаваць Каардынацыйнай Радзе выяўляць больш намаганняў для ўсталявання належнай сувязі яе дэлегатаў з беларускім грамадствам і дыяспарамі, увесці практыку рэгулярнай справаздачнасці дэлегатаў перад арганізацыямі і суполкамі, якія яны прадстаўляюць, а таксама істотна палепшыць інфармаванне беларускай грамадскасці аб задачах і дзейнасці Каардынацыйнай Рады як яе прадстаўнічага органа. Далей, праўленне Асацыяцыі хацела б бачыць больш калегіяльную атмасферу ў форумах КР і ўвядзенне рэгламенту медыяцыі канфліктаў, якія там узнікаюць. Якаснае паляпшэнне працы КР па гэтых кірунках з'яўляецца ўмовай для дэлегавання Асацыяцыяй сваіх прадстаўнікоў туды ў будучыні.

Адпаведнае інфармацыйнае паведамленне і заключная справаздача Валерыя Крычала будуць у бліжэйшыя дні размешчаны на сайце Асацыяцыі MARA.
😢1