Голас Дыяспар - Адзінства па-над межамі 🌎
67 subscribers
51 photos
11 videos
1 file
62 links
Download Telegram
🇧🇾 Спісы выбарчых суб'ектаў апублікаваныя!
https://rada.vision/dakumenty-vybary

Па спасылцы вы знойдзеце Пастанову аб зацвяржэнні спісаў выбарчых суб’ектаў, склад Выбарчай камісіі, пратаколы трох пасяджэнняў і Палажэнне аб выбарах у Каардынацыйную раду.

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту elections@rada.vision. Навіны наконт выбараў у КР абнаўляюцца на нашым сайце.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍3
Вам падабаецца наш спiс #6
Хoчаце нас падтрымаць
Пампуйце наш лёзунг і распаўсюджвайце ў сац. сетках❗️
👍1🔥1
Спіс №6: Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі

1. Надзея Нортан (Сычугова)
2. Раман Кiсляк
3. Юлія Міцкевіч
4. Глеб Івашкевіч
5. Вольга Павук
6. Аляксандр Патрусаў
7. Вольга Бромэн
8. Аляксандр Бубен
9. Станіслава Цярэнцьева
10. Кацярына Максіменко
11. Юры Шубскі
12. Маргарыта Свігло
13. Вольга Быцкевiч

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту elections@rada.vision. Навіны наконт выбараў у КР абнаўляюцца на нашым сайце.
6👎1🔥1
Сумесная заява Аліны Коўшык і Надзеі Нортан

Дзеля рэалізацыі свайго права быць абранымі ў Каардынацыйную раду Беларусі на сапраўдных выбарах мы былі вымушаныя падпарадкавацца патрабаванням Выбарчай камісіі ў дачыненні да напісання нашых прозвішчаў.

У той жа час мы лічым, што такі фармальны падыход камісіі парушае наша права даваць дазвол на распаўсюд асабістых дадзеных і стварае ўмовы для дыскрымінацыі жанчын пры рэалізацыі права быць абраным у Каардынацыйную раду на выбарах.

На наш погляд, працэс верыфікацыі кандыдатак і наяўнасці грамадзянства Беларусі не павінен быў ператварыцца ў празмерна фармалізаваную працэдуру, калі пад пагрозай выключэння са спісу жанчын кандыдатак вымушаюць раскрываць свае мінулыя прозвішчы.

Мы перакананыя, што Выбарчая камісія, павінна ўлічваць не магчымасць беларускам у выгнанні ўвогуле замяніць дакумент аб асобе на Беларусі.
Улічваючы сітуацыю рэпрэсій на Беларусі, пры рэгістрацыі кандыдатаў важна выкарыстоўваць асабісты падыход да кожнай заявы, таму, інакш, атрымліваецца сітуацыя, калі становяцца публічнымі асабістыя дадзеныя кандыдата, якія могуць быць выкарыстаны для ціска.

Праблемы беларусаў з легалізацыяй і атрыманнем дакументаў за мяжой будуць толькі нарастаць. Тысячы беларусаў за мяжой сутыкаюцца з немагчымасцю замяніць свае пашпарты. Тых беларусаў, прадстаўнікоў старых дыяспар, што выехалі і атрымалі грамадзянства іншай краіны да 2002 года, амбасады прымусілі здаць свае беларускія пашпарты.

Відавочна, што перад Каардынацыйнай радай Беларусі новага складу будуць стаяць усе гэтыя пытанні легалізацыі і ідэнтыфікацыі беларусаў у выгнанні як беларусаў. Неабходна будзе знайсці сістэмны падыход для вырашэння гэтых важных выклікаў.

Заклікаем беларусаў удзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду 25 – 27 траўня і прагаласаваць за вашых кандыдатаў!

Аліна Коўшык, спіс «Еўрапейскі выбар», прадстаўніца па Нацыянальным адраджэнні АПКБ

Надзея Нортан, лідарка спіса «Голас дыяспар – Адзінства па над межамі».
👍2
Голас Дыяспар - Адзінства па-над межамі 🌎 pinned «У нас цяпер есць паблiк на Фэйсбуке, далучайцеся: https://www.facebook.com/profile.php?id=61559194412029»
Вiншуем з маленькай Перамогай! ✌️
Дзякуючы вашым галасам мы выйшлi ў фінал, які пачнецца ў нядзелю раніцай, сачыце за абвесткамі на ТГ канале Эўрарадыё!
Дзякуй вялiкi беларусы за вашу падтрымку🙏

Падпiсвайцеся i сачыце за навiнамi таксама на нашым Facebook паблiку:
https://www.facebook.com/profile.php?id=61559194412029
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥4
Сёньня прапануем вам паслухаць i паглядзець дэбаты з удзелам лідаркі сьпіса "Голас дыяспар - Адзінства па-над межамі" Надзеі Нортан.

🎥На канале 6TV Biełaruś

🎧Перадвыбарчыя дэбаты ў Каардынацыйную Раду на Радыё Рацыя
4👍2
Наша каманда адказала на 20 пытанняў Белсата, чытайце па спасылцы:
https://belsat.eu/news/09-05-2024-vybarchy-spis-6-golas-dyyaspar
🔥3
📢 Беларусы ЗША ідуць у КР - Дэбаты - І раўнд.

📍Maдэратар: журналiст Вiталь Цыганкоў

🗓️11 траўня:
Minsk - 19:00
Los Angeles - 9 am
New York - 12 pm

📍Удзельнікі:

🔻Марыя Ефiмава - сьпіс #3 "Еўрапейскі выбар"
🔻Андрэй Курэйчык - сьпіс #9 Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду”.
🔻Глеб Iвашкевiч - сьпіс - "Голас дыяспар - Адзінства па-над межамі".

📍Глядзіце стрым па спасылцы
https://www.youtube.com/live/j22WXx9QuOA?si=GZxcJtTS1020FqVx
🔥1
Беларусы ЗША ідуць у КР - Дэбаты - І раўнд.
Паехалi! 🚀

📍Live стрым па спасылцы:
https://youtube.com/live/j22WXx9QuOA

🔻Maдэратар: журналiст Вiталь Цыганкоў
11 траўня:
Mensk - 19:00
Los Angeles - 9 am
New York - 12 pm

🔻Марыя Ефiмава, спіс #3, "Еўрапейскі выбар".
🔻Андрэй Курэйчык, спіс #9, Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду”.
🔻Глеб Iвашкевiч, спіс #6, Голас дыяспар - Адзінства па-над межамі".

#БеларусыЗША #Выбары #КаардынацыйнаяРада