Голас Дыяспар - Адзінства па-над межамі 🌎
67 subscribers
51 photos
11 videos
1 file
62 links
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Нам ёсць што і з кім святкаваць». Прамовы спікера і віцэ-спікеркі КР падчас святочнага канцэрту

Андрэй Ягораў
і Алена Жываглод падкрэслілі, што вольных беларусаў шмат і наша прага да свабоды і паўсядзённае змаганне абавязкова прывядуць да перамогі над рэжымам.

– Мы можам адваяваць нашу краіну і незалежнасць. Наш шлях – кожны дзень праз свае дзеянні, на сваім месцы, станавіцца датычнымі да набліжэння мэты, – адзначыў Андрэй Ягораў. – Мы набліжаем перамогу, калі ствараем культуру, калі будуем новую адукацыю, гуртуем мясцовую супольнасць, прарываем інфармацыйныя заслоны праз дзеянні незалежных медыя, калі становімся ў шэрагі ваяроў і беларускіх партызанаў у змаганні за волю, калі адмаўляемся прымаць ідэалагічныя рытуалы ўлады. Калі ў невыносных умовах за кратамі ці пад цяжкім ціскам захоўваем сумленне, гонар і веру.

– Не варта чакаць 100 гадоў. Давайце разбірацца самі, што за людзі да нас звяртаюцца, на што скіраваныя іх памкненні,
– звярнулася да беларусаў Алена Жываглод. – Сёння сярод нас лёгка ўбачыць людзей добрых, людзей, якія з намі аднадумцы, якія гатовыя біць лапкамі ва ўсе бакі, якія гатовыя змагацца ў імя незалежнай Беларусі. Змагацца да канца. Паглядзіце, колькі нас. Нас шмат. Нам ёсць з кім святкаваць Дзень Волі.

Дзелімся ўрыўкамі з прамовамі сяброў КР, а запіс эфіру цалкам – па спасылцы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Міхаіл Рубін: «Не абавязкова аб'ядноўваць артылерыю і пяхоту, каб ісці адным фронтам»

Сябра КР, каардынатар «Народных пасольстваў», былы муніцыпальны дэпутат Германіі на канале «Краіна для жыцця» распавядае пра ролю дыяспар для Беларусі, крытыку Ціханоўскай, бар'еры паміж беларусамі і ўкраінцамі, санкцыі супраць рэжыму і ролю Каардынацыйнай рады.

– Немагчыма аб'яднаць неаб'яднальнае. Трэба проста з гэтым змірыцца і ісці адным шырокім фронтам, – разважае пра дыскусіі ўнутры дэмсіл палітык. – Мы на вайне. На вайне не абавязкова аб'ядноўваць артылерыю з пяхотай і з авіяцыяй – трэба ісці адным фронтам. Я вельмі спадзяюся, што з вялікімі спрэчкамі, але мы будзем рабіць гэтыя крокі ў разуменні адзін аднаго і будзем выбудоўваць адзіны фронт. І ў Каардынацыйнай радзе я бачу каардынацыйную ролю для таго, каб выстраіцца ўсім разам і рухацца разам.

Інтэрв’ю цалкам – па спасылцы.
22 красавіка пачалася двухдзённая канферэнцыя Беларусаў Свету

Сярод удзельнікаў канферэнцыі было шмат прадстаўнікоў Каардынацыйнай Рады, у тым ліку спікер Андрэй Ягораў, які выступіў падчас адкрыцця канферэнцыі.

⁃ За перыяд 2020-2023 беларусы за мяжой сфармаваліся ў маштабную паўнавартасную беларускую дыяспару, якая паказала здольнасць да самаарганізацыі: ад акцый салідарнасці да буйных дыяспаральных арганізацый у шэрагу краін заходняга свету.

Спікер пералічыў шэраг праблемаў, з якімі сутыкаецца грамадская дзейнасць беларусаў за мяжой. Сярод іх прававое становішча, цяжкасці з развіццём беларускай культуры, складанасці ў атрыманні падтрымкі на дзейнасць дыяспары. І заклікаў да ўзмацнення супрацоўніцтва КР з дыяспаральнымі структурамі.

Нагадваем, што дасылаць свае заяўкі, каб далучыцца да актуальнага складу КР, можна да першага ліпеня. Таму калі вы з’яўляецеся прадстаўніком грамадскіх арганізацый за межамі Беларусі – далучайцеся, каб разам плённа працаваць на карысць Новай Беларусі.

Фота: Белсат
Анансуем трэцюю анлайн-дыскусію ў межах слуханняў Каардынацыйнай Рады па пытанні вызвалення палітычных вязняў

Многія ініцыятывы сёння працуюць з палітвязнямі і іх сем'ямі. Але паняцце «вызваленне» часта падмяняецца «падтрымкай». Што з гэтым не так? Як дапамагчы палітвязням у краіне і ў чым заключаецца гэтая дапамога? Ці магчыма палепшыць умовы ўтрымання палітвязняў, арганізаваўшы міжнародныя групы назірання і кантролю? Як рэабілітаваць палітвязняў пасля вызвалення і дапамагчы ім вярнуцца да нармальнага жыцця?

Трэцяя дыскусія на тэму «Ініцыятывы дапамогі палітвязням: падтрымка людзей у краіне і на адлегласці» пройдзе ўжо заўтра – 17 траўня а 17:00 па Мінску.

Мадэратаркай дыскусіі будзе сяброўка Каардынацыйнай Рады Святлана Мацкевіч. Прымаць удзел у дыскусіі будуць Андрэй Стрыжак (BySol), Іна Кавалёнак (Politzek.me), былы палiтвязень Аляксандр Кабанаў.

Трансляцыя будзе даступная на каналах Каардынацыйнай Рады.
👏2
🔥Сябра фракцыі “Адзінства па над межамі” Iрына Маклейн дыскутуе пра гарачыя пытанні са спікерам КР Андрэем Ягоравым на Еўрарадыё!

🎥Тут глядзіце відэа!
2
Forwarded from Deleted Account
Асацыяцыя MARA адклікае свайго прадстаўніка з Каардынацыйнай Рады

На сваім чарговым сходзе 10 чэрвеня 2023 г. праўленне Асацыяцыі беларусаў у Нідэрландах MARA (https://www.belarusians.nl/) пастанавіла адклікаць з Каардынацыйнай Рады свайго прадстаўніка Валерыя Крычала. Яго мандат у КР заканчваецца 15 чэрвеня 2023 года. У якасці каментара, праўленне Асацыяцыі паведамляе, што рашэнне было прынята на аснове серыі справаздач Валерыя Крычалы аб яго працы ў КР на працягу больш за 4 месяцы і стане спраў у гэтым органе, а таксама ўлічваючы яго меркаванне, што далейшае выкананне ім мандата Асацыяцыі ў Радзе не уяўляецца перспектыўным, па двух асноўных пунктах: прасоўванне парадку дня дыяспар у КР і садзейнічанне трансфармацыі КР у напрамку пратапарламента.

Грунтуючыся на змесце справаздачы, праўленне Асацыяцыі MARA хацела б рэкамендаваць Каардынацыйнай Радзе выяўляць больш намаганняў для ўсталявання належнай сувязі яе дэлегатаў з беларускім грамадствам і дыяспарамі, увесці практыку рэгулярнай справаздачнасці дэлегатаў перад арганізацыямі і суполкамі, якія яны прадстаўляюць, а таксама істотна палепшыць інфармаванне беларускай грамадскасці аб задачах і дзейнасці Каардынацыйнай Рады як яе прадстаўнічага органа. Далей, праўленне Асацыяцыі хацела б бачыць больш калегіяльную атмасферу ў форумах КР і ўвядзенне рэгламенту медыяцыі канфліктаў, якія там узнікаюць. Якаснае паляпшэнне працы КР па гэтых кірунках з'яўляецца ўмовай для дэлегавання Асацыяцыяй сваіх прадстаўнікоў туды ў будучыні.

Адпаведнае інфармацыйнае паведамленне і заключная справаздача Валерыя Крычала будуць у бліжэйшыя дні размешчаны на сайце Асацыяцыі MARA.
😢1
Да складу Каардынацыйнай Рады далучаецца прадстаўніца ад грамадзянскай суполкі Уручча Вольга Паўлава, якая прыядналася да Фракцыі Адзінства па-над Межамі.

- Жадаю зрабіць усё ад мяне залежнае, каб наладзіць адваротную сувязь з людзьмі ў Беларусі. Каб нарэшце пачалі будаваць сувязі не зверху ўніз, а знізу ўверх. І, канешне, вельмі жадаю, каб хутчэй адбыліся выбары ў протапарламент, каб беларусы атрымалі яшчэ больш сваіх абраных прадстаўнікоў.

Асацыяцыя MARA адклікае свайго прадстаўніка з Каардынацыйнай Рады

На сваім чарговым сходзе 10 чэрвеня 2023 г. праўленне Асацыяцыі беларусаў у Нідэрландах MARA пастанавіла адклікаць з Каардынацыйнай Рады свайго прадстаўніка Валерыя Крычала, які ўваходзіў у фракцыю Адзінства па-над Межамі. Яго мандат у КР скончыўся 15 чэрвеня 2023 года. У якасці каментара, праўленне Асацыяцыі паведамляе, што рашэнне было прынята на аснове серыі справаздач Валерыя Крычалы аб яго працы ў КР на працягу больш за 4 месяцы і стане спраў у гэтым органе, а таксама ўлічваючы яго меркаванне, што далейшае выкананне ім мандата Асацыяцыі ў Радзе не ўяўляецца перспектыўным.

Адпаведнае інфармацыйнае паведамленне і заключная справаздача Валерыя Крычала будуць у бліжэйшыя дні размешчаны на сайце Асацыяцыі MARA.
#ад_рэдактара
«МКБ, можа ўжо хопіць салідарнасьці?»

«Мая Краіна Беларусь» падрабязьней за іншых асьвятляла #Дзень_Салідарнасьці, ды ня толькі 9 жніўня, але й напярэдадні, і пасьля...

Імаверна, нехта ўжо мог трохі стаміцца ад пастоў, поўных беларусаў пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, і хоча запытацца «Навошта так шмат?»

А я вам зараз адкажу...

⬜️ Для палітвязьняў, якім трэба ведаць, што на іх не забыліся;
🟥 Для беларусаў унутры краіны, якія хочуць ведаць, што тым, хто зьехаў, ня ўсё адно;
⬜️ Для беларусаў замежжа, некаторым зь якіх патрэбныя згадка ды прыклад...

Цяперака, калі нехта вам скажа, што беларусы за мяжою «перагарнулі старонку», забыліся на Радзіму ды беларусаў унутры канцлягера, проста перашліце ім гэты пост!

🇵🇱 Варшава, Беласток, Быдгашч, Познань, Уроцлаў, Кракаў, Торунь, Гданьск, Лодзь, Шчэцін
🇱🇹 Вільня, Клайпеда
🇩🇪 Франкфурт-на-Майне, Брэмен, Кёльн
🇮🇹 Фларэнцыя, Балонья, Бергама, Сіена
🇬🇪 Тбілісі, Батумі
🇦🇹 Вена, Марыя Зааль
🇨🇭 Берн, Цюрых
🇺🇸 Вашынгтон, Сіэтл, Нью-Ёрк, Шарлота, Сан Францыска, Сан Дыега, Філядэльфія, Чыкага
🇨🇦 Манрэаль, Таронта

а яшчэ:

🇱🇻 Рыга, 🇨🇿 Прага, 🇧🇪 Брусэль, 🇬🇧 Лёндан, 🏴󠁧󠁢󠁳󠁣󠁴󠁿 Эдынбург, 🇩🇰 Kапэнгаген, 🇮🇱 Тэль-Авіў

І гэта толькі самыя буйныя акцыі, якія мы далі рады асьвяціць!

Дзякую актыву дыяспараў за неймаверную падтрымку, бяз вас я б ня здолеў сабраць і распавесьці столькі ❤️

З павагаю і падзякаю
беларусам усяго сьвету
@MKBelarus
З'явіўся сайт https://pashpart.org/ для тых, хто не можа вярнуцца ў Беларусь па новы пашпарт.

Там сабрана інфармацыя аб магчымасцях аформіць праязны дакумент іншаземца ў разбіўцы па краінах Еўропы, дзе жывуць беларусы.
1
Сябры , цікавая лекцыя пра гісторыю беларускай дыяспары ў ЗША адбудзецца ўжо заўтра!
Далучайцеся 🙌
https://us02web.zoom.us/j/81992734271
💥Сустрэчы Надзеi Нортан з беларусамi Каліфорніі‼️

Тэма: Выбары ў Каардынацыйную Раду Беларусi.

📍Лос Анджэлес
14 красавіка (нядзеля) | 6 pm
За адрэсай звяртайцеся да арганiзатараў.

📍Сан Дыега
16 красавіка (аўторак)| 7pm
Sunshine Studio

Запрашаем на размову з вядомай беларускай у ЗША Надзеяй Нортан, дэлегаткай Каардынацыйнай Рады ад Асацыяцыi беларусаў у Амэрыцы i вiцэ-спiкеркай фракцыi дыяспар “Адзiнства па над межамi”.
Абмяркуем ролю КР у дэмакратычных зменаx Беларусi, чаму важна беларускай дыяспары прымаць актыўны ўдзел у выбарах!

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍

Сустрэчы зарганiзаваны пры падтрымцы беларусаў ЛА, Сан Дыега i Асацыяцыi беларусаў у Амэрыцы.