UNIJA
274 subscribers
93 photos
2 videos
74 links
Беларускія кубічныя серверы unija.by
Для сувязі: admin@unija.by

ІР: m.unija.by ці m6.unija.by

Статус сэрвісаў: https://status.unija.by

UNIJA НЕ АФІЦЫЙНЫ ПРАДУКТ MINECRAFT. ЁН НЕ ЎХВАЛЕНЫ І НЕ ЗВЯЗАНЫ З MOJANG АБО MICROSOFT.
Download Telegram
👝 Вітаем вас, шаноўнае спадарства!👝
Ну вось і мінае 2025 год. Праз некалькі гадзін🌊 мы сустрэнем ужо 2026 — толькі ўявіце сабе!

Азірніцеся назад і ўспомніце, колькі розных падзей адбылося за гэты год. Спадзяёмся, што вы паспелі завяршыць усе свае справы і рэалізаваць запланаваныя праекты. Мы ўпэўненыя, што гэты год прынёс вам прыемныя эмоцыі, новыя ўражанні і цікавыя прыгоды.

У надыходзячым годзе зычым вам толькі шчасця, поспехаў і ўсяго самага найлепшага. Няхай у вас будзе больш матывацыі, натхнення і сіл, каб усе вашыя задумы рэалізоўваліся лёгка і з задавальненнем.

З надыходзячым Новым годам!
Дзякуй вам за тое, што вы з намі❤️

З павагай,
Каманда праекта
💎UNIJA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤18☃6🎄2👍1
⛑️ У мэтах больш эфектыўнага спажывання серверных рэсурсаў была наладжана "разумная" сістэма кіравання серверамі. Праз 30 хвілін бяздзейнасці сервер будзе аўтаматычна спыняцца. Пры спробе далучыцца гулец атрымае паведамленне, і аўтаматычна падключыцца да сервера калі ён пачне сваю працу.

Прыемнай гульні!❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤9⚡2👎2🔥1🐳1🍓1
💎 Мы пачынаем працэс паляпшэння бяспекі і зручнасці на Базе ведаў UNIJA.

Каб захаваць актуальнасць інфармацыі і абараніць яе ад несанкцыянаваных выпраўленняў, мы змяняем правілы атрымання правоў.
Цяпер атрымаць дазвол на стварэнне і рэдагаванне артыкулаў могуць толькі тыя карыстальнікі, якія:

🔹Маюць уліковы запіс у Discord
🔹Знаходзяцца на нашым афіцыйным Discord-серверы UNIJA
🔹Маюць ролю Мяшчанін

✅ Калі вы ўжо зарэгістраваныя і ваша імя там супадае з нікам у Minecraft — вам неабходна проста прывязаць свой Discord да існуючага профілю на Базе ведаў UNIJA, потым "Выйсці" і аўтарызавацца праз Discord каб атрымаць патрэбны статус і правы на карыстанне.

⚠️ Калі вы ўжо зарэгістраваныя і ваша імя не супадае з нікам у Minecraft — вам неабходна проста зайсці праз Discord як новы карыстальнік, пазначыўшы сваё імя, як у Minecraft. А потым напішыце нам у тэме ваш стары нік на Базе ведаў UNIJA, каб мы маглі перанесці ўсю вашую гісторыю на актуальны ўліковы запіс.

10.01.2026 магчымасць уваходу старым спосабам будзе адключана, а ўліковыя запісы без звязанага Discord будуць заблакаваны.

Падрабязней у артыкуле https://wiki.unija.by/Як_атрымаць_дазволы_на_Базе_ведаў_UNIJA

Больш ніякіх Emailаў, пытанняў пры рэдагаванні і г.д., усё хутка і максімальна зручна.

Дзякуй, што дапамагаеце развіваць гісторыю і веды пра наш праект!❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥4❤2🤔1🤩1
🕳️ Перапарцавана сістэма маніторынгу 🕳️

На асобнай старонцы https://status.unija.by/ вы можаце праверыць даступнасць сайтаў і сервераў, калі незразумела што не працуе ці даведацца пра дзейныя тэх. работы.

Прыемнай гульні!❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤2👏1
UNIJA
💎 Мы пачынаем працэс паляпшэння бяспекі і зручнасці на Базе ведаў UNIJA. Каб захаваць актуальнасць інфармацыі і абараніць яе ад несанкцыянаваных выпраўленняў, мы змяняем правілы атрымання правоў. Цяпер атрымаць дазвол на стварэнне і рэдагаванне артыкулаў…
📲 Працэс паляпшэння бяспекі і зручнасці на Базе ведаў UNIJA скончаны
Атрымаць дазвол на стварэнне і рэдагаванне артыкулаў могуць толькі тыя карыстальнікі, якія:
🔹 Маюць уліковы запіс у Discord
🔹 Знаходзяцца на нашым афіцыйным Discord-серверы UNIJA
🔹 Маюць ролю @[Мяшчанін] ці @[Шляхціч]

Калі вас раней была ўласная старонка якую зараз не бачна, пасля ўваходу праз Discord напішыце ў зваротную сувязь для яе аднаўлення.

⛵️ Падрабязней у артыкуле https://wiki.unija.by/Як_атрымаць_дазволы_на_Базе_ведаў_UNIJA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤2👍1
📲 Мы запусцілі асобны сервер для ферм, каб забяспечыць максімальную прадукцыйнасць і стабільнасць асноўнага свету. Усе папулярныя фермы былі перанесены туды і паступова будуць даступныя для карыстання. Ужо сёння можна эфектыўна карыстацца наступнымі агульнымі фермамі: 👝Жалеза, 👝Золата, 🧟‍♀️🧨🩻Усіх мобаў, 👝👝Прызмарыльняй, 👝Эндармэннай, 👝Ведзьмаў, 👝Відарчарапоў, 👝Гастаў, ⛑️Наступавым дапаможнікам і інш.

У свеце Ферм гульцы не могуць ставіць ці ламаць блокі. Для выкарыстання даступны механізмы (кнопкі, люкі і г.д.) і магчымасць адкрываць куфары. Для шалкераў будуць пардыхтаваны спецыяльныя зоны ўсталёўкі (адзначаныя блокамі магнетыту).

Усе фермы працуюць максімальна эфектыўна, не ствараючы лішніх нагрузак на асноўны свет. Далучайцеся праз каманду /server fermy або па прамым адрасе fermy.unija.by
У асноўным свеце UNIJA зменшана колькасць з'яўлення істот і аптымізаваны некаторыя налады гульнявога свету для захавання максімальнай прадукцыйнасці.

Прыемнай гульні!❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤6🔥2👌1
⛵️ Асноўны сервер, HUB і свет фермаў былі абноўлены да версіі гульні Java [1.21.11]

Гульнявы свет не змяняўся.

Хутка будзе абноўлена зборка модаў для нашага сервера.

Прыемнай гульні!❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤8😭4
🤔8🌭3❤2🕊2
📲 Вялікае абнаўленне спісу гульцоў, чату і РП магчымасцяў


⛑️ Спіс гульцоў і чат цяпер працуюць паміж усімі северамі UNIJA, ад мінігульняў да свету ферм. Вы можаце пісаць як у глабальны міжсерверны чат, так і ў асабістыя паведамленні незалежна ад таго, дзе гуляе ваш сябар. Выключэнне — Vanila, там усёж дзейнічаюць залатыя правілы.

⛑️Чат стаў больш інтэрактыўным, вы можаце гуляць у крыжыкі-нулікі (/tictactoe), камень-нажніцы-папера (/rockpaperscissors), падкінуць манетку (/coin) ці кідаць розныя варыація кубікаў (/dice). Праз @нік_гульца можна згадваць іншых у чаце і яны атрымаюць гукавое і візуальнае апавяшэнне. А калі вам ёсць што расказаць іншым, але хочацца застацца ананімным, можна напісаць гэта праз ананімнае паведамленне (/anon).

🔹Адключана адлюстраванне нікаўі над галовамі гульцоў, замест нікаў над галавою з'яўляюцца паведамленні лакальнага чату. Паглядзець нік гульца можна націснуўшы па ім ПКМ.
🔹З'явіліся налады чату (/chatsettings), вы можаце асабіста для сябе адключыць нейкія апавячшэнні ці тыпы паведамленняў, напрыклад прыбраць адлюстраванне паведамленняў пра смерць гульцоў.
🔹Была дадана сістэма "лістоў", калі вашага сябра няма ў гульні, вы можаце адправіць яму паведамленне праз каманду /mail і ён пабачыць яго, калі далучыцца да 💎.

👝Паглядзець увесь спісак даступных каманд можна на https://unija.by/help

А калі нешта працуе нечакана, звяртайцеся да нас. Прыемнай гульні!❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤6🔥3👍2👾2
⛑️ UNIJA афіцыйна прызнана Mojang!

Падрабязней: https://unija.by/news/findmc-approve
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤27🎉14❤‍🔥4🔥4⚡2👍1
⛑️Сервер Vanila абнавіўся да апошняй версіі 26.1

Падрабязней: https://unija.by/news/vanila-26-1
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥰8❤‍🔥2❤1👍1🆒1
💎 Развітаемся з інвентаром! Абнаўленне «Herdcraft»

Падрабязней: https://unija.by/news/herdcraft-update
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌚7❤4
✅ Асноўны сервер UNIJA SMP, HUB і свет фермаў былі абноўлены да версіі гульні Java [26.1.2], сервер Vanila абноўлены да [26.2]

Падрабязней: https://unija.by/news/malenechkaya-navala
❤10🔥2👏1
✨ Абнаўленне Java [26.2] ужо даступна!

Падрабязней: unija.by/news/haos-u-kube
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤10⚡1🥰1🤡1💔1
📊Паглядзець статыстыку па гульні на серверах UNIJA можна праз вашу асабістую старонку на unija.by

Падрабязней: unija.by/news/statystyka-i-profil
❤7👍1👎1🔥1🥰1
🌊 Традыцыйна сочым за Minecraft Live на MineAsveta!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤3
Forwarded from MineAsveta
Пачынаецца вераснеўскі Minecraft Live - 2026!
🔥1
❇️Сервер Vanila абнавіўся да апошняй версіі 26.3

Падрабязней: https://unija.by/news/vanila-26-3
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤7🥰1💩1
❤8🤔1
🚇НОЧ ПОМСТЫ 2026🚇

Калі: 10.10.2026 з 12:00 па 11.10.2026 12:00
Дзе: m.unija.by > UNIJA SMP

Падрабязней: unija.by/news/noc-pomsty-2026
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡7