Светлана Тихановская
У Кіеве адкрылася Місія беларускіх дэмакратычных сілаў ва Украіне
Ва ўрачыстай цырымоніі ўзялі ўдзел кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская, прадстаўнікі Кабінета, Офіса Святланы Ціханоўскай і Каардынацыйнай Рады.
З украінскага боку на адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства замежных справаў, у тым ліку намеснік міністра замежных справаў Украіны Яўген Перабійніс, афіцыйныя асобы і сябры дэмакратычнай Беларусі.
Адкрыццё Місіі — важны крок для больш сістэмнай супрацы паміж Украінай і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Яна будзе дапамагаць падтрымліваць сувязь з украінскімі інстытуцыямі, працаваць з пытаннямі беларусаў ва Украіне, развіваць супольныя ініцыятывы і ўмацоўваць беларуска-ўкраінскі дыялог. Кіраўніца Місіі — Святлана Шаціліна, прадстаўніца дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне.
Святлана Ціханоўская:

«Мы павінны рабіць больш, каб дапамагаць Украіне ўсім, чым можам: палітычна, інфармацыйна, праз падтрымку беларускіх добраахвотнікаў і валанцёраў, праз працу з украінскімі інстытуцыямі і праз сувязь з беларусамі, якія жывуць ва Украіне.
Гэтая Місія адкрытая для таго, каб такая праца была больш сталай і бачнай. Каб беларусы ва Украіне ведалі, куды можна звяртацца. Каб украінскія партнёры бачылі, з кім можна працаваць. Каб нашае супрацоўніцтва трымалася не толькі на асобных кантактах, а мела пастаянную пляцоўку.
Мы яшчэ раз дзякуем усім, хто дапамагаў адкрыць гэтую Місію і хто падтрымлівае беларускую дэмакратычную супольнасць ва Украіне».
❤209👏26❤🔥14👍8🎉5🔥4😐3🤯2😢1
Пра што ішла размова Святланы Ціханоўскай і Уладзіміра Зяленскага?
26 траўня ў Кіеве адбылася сустрэча Ціханоўскай і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. У сустрэчы бралі ўдзел міністр замежных справаў Украіны Андрэй Сібіга, першы намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Сяргей Кісліца і намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Ігар Жоўква. Разам з Ціханоўскай удзел у сустрэчы бралі намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Павел Латушка, а таксама дарадцы Дзяніс Кучынскі і Франак Вячорка.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі ваенна-палітычную сітуацыю ў рэгіёне, пагрозы з боку Расіі і рэжыму Лукашэнкі, а таксама неабходнасць не дапусціць далейшага ўцягвання Беларусі ў вайну супраць Украіны. Асобная ўвага была нададзеная бяспецы на беларуска-ўкраінскай мяжы.
Святлана Ціханоўская адзначыла:
Таксама ўзнялі пытанні падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў, лёсу беларускіх ваеннапалонных, якія ваявалі за Украіну, і магчымасці вызвалення палітвязняў, асуджаных у Беларусі за падтрымку Украіны. Ціханоўская адзначыла ролю Украіны ў дапамозе вызваленым палітвязням, значная частка якіх была эвакуяваная праз украінскую тэрыторыю.
Разам абмеркавалі стварэнне працоўнай каардынацыйнай групы па вырашэнні праблемаў беларусаў ва Украіне — у тым ліку пытанняў легалізацыі, дакументаў і прававога статусу.
Закранулі тэмы супольнага супрацьдзеяння расійскай прапагандзе і русіфікацыі, падтрымкі беларускіх і ўкраінскіх культурніцкіх, моўных і адукацыйных ініцыятываў, развіцця моладзевых і студэнцкіх абменаў, а таксама пытанні адказнасці рэжыму Лукашэнкі за міжнародныя злачынствы і саўдзел у агрэсіі супраць Украіны.
Ціханоўская заклікала прэзідэнта Зяленскага падтрымаць цвёрдую пазіцыю Еўрасаюза ў дачыненні да рэжыму, каб не дапусціць паслаблення санкцый, у тым ліку ў пытаннях транзіту ўгнаенняў, пакуль у Беларусі не адбудуцца сістэмныя змены і не спыняцца рэпрэсіі.
Падрабязней пра сустрэчу — на сайце.

«Для нас вельмі важна, што Украіна вядзе дыялог менавіта з беларускім грамадствам і дэмакратычнымі сіламі, а не з рэжымам Лукашэнкі».
Таксама ўзнялі пытанні падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў, лёсу беларускіх ваеннапалонных, якія ваявалі за Украіну, і магчымасці вызвалення палітвязняў, асуджаных у Беларусі за падтрымку Украіны. Ціханоўская адзначыла ролю Украіны ў дапамозе вызваленым палітвязням, значная частка якіх была эвакуяваная праз украінскую тэрыторыю.
Разам абмеркавалі стварэнне працоўнай каардынацыйнай групы па вырашэнні праблемаў беларусаў ва Украіне — у тым ліку пытанняў легалізацыі, дакументаў і прававога статусу.
Закранулі тэмы супольнага супрацьдзеяння расійскай прапагандзе і русіфікацыі, падтрымкі беларускіх і ўкраінскіх культурніцкіх, моўных і адукацыйных ініцыятываў, развіцця моладзевых і студэнцкіх абменаў, а таксама пытанні адказнасці рэжыму Лукашэнкі за міжнародныя злачынствы і саўдзел у агрэсіі супраць Украіны.
Ціханоўская заклікала прэзідэнта Зяленскага падтрымаць цвёрдую пазіцыю Еўрасаюза ў дачыненні да рэжыму, каб не дапусціць паслаблення санкцый, у тым ліку ў пытаннях транзіту ўгнаенняў, пакуль у Беларусі не адбудуцца сістэмныя змены і не спыняцца рэпрэсіі.
Падрабязней пра сустрэчу — на сайце.
❤179👍25🔥14❤🔥7👏3💔2😐2🤯1😢1
Святлана Ціханоўская з дэлегацыяй сустрэлася з кіраўніцтвам украінскага Координаційного штабу з питань поводження з військовополоненими.
У штаб уваходзяць прадстаўнікі 22 дзяржаўных органаў, сілавых структураў і ведамстваў, у тым ліку ГУР, Офіса прэзідэнта, паліцыі і іншых.
З украінскага боку ў сустрэчы ўдзельнічалі сакратар штабу, брыгадны генерал Дзмітро Усаў, кіраўнік Сакратарыята Координаційного штабу Багдан Ахрыменка і яго каманда.
Ціханоўская падзякавала Координаційному штабу за супрацоўніцтва падчас арганізацыі бяспечнага вывазу беларускіх палітычных вязняў, вызваленых у выніку намаганняў ЗША. Менавіта штаб арганізаваў суправаджэнне і падтрымку вызваленых і быў на сувязі з прадстаўнікамі Офіса Ціханоўскай і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.
У сустрэчы таксама ўдзельнічаў Яраслаў Чарнагор, амбасадар па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па адносінах з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
Падчас сустрэчы абмеркавалі сітуацыю з беларускімі добраахвотнікамі, вырашэнне іх праблемаў, а таксама лёс «Тромблі» і «Кляшча», якія знаходзяцца ў расійскім палоне, магчымасці іх абмену, а таксама магчымасці вызвалення ці абмену палітвязняў у беларускіх турмах, асуджаных за падтрымку Украіны. Абмеркавалі таксама сітуацыю з Васілём Верамейчыкам і іншымі закладнікамі рэжыму.
На жаль, існуюць пэўныя абмежаванні, звязаныя з міжнароднымі канвенцыямі, якія ўскладняюць абмен цывільных на вайсковых з далучэннем трэцяй краіны.
Абмеркавалі таксама супрацоўніцтва для спынення рэкрутынгу беларусаў у расійскую армію: многія з тых беларусаў, што ідуць у расійскую армію, робяць гэта дзеля грошай, і ўжо 400 беларускіх грамадзянаў, якія ваявалі за Расію, загінулі.
Падчас сустрэчы быў арганізаваны відэазванок паміж Ціханоўскай і трыма грамадзянамі Беларусі, якія ваявалі за Расію, былі ўзятыя ў палон і цяпер знаходзяцца ў лагеры для ваеннапалонных. Ціханоўская запытала палонных беларусаў пра іх матывацыю. Яны адказалі, што пайшлі ваяваць дзеля грошай і цяпер шкадуюць пра гэта. Рэжым Лукашэнкі не зацікаўлены ў іх вызваленні ці абмене, гэтаксама яны не цікавыя і Расіі, таму іх лёс застаецца нявызначаным.
Таксама дамовіліся абменьвацца інфармацыяй па пытанні незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей у Беларусь, у якім актыўна ўдзельнічае рэжым Лукашэнкі. Павел Латушка і ягоная каманда Народнага Антыкрызіснага Упраўлення сабралі доказы аб гвалтоўным вывазе і перададуць усе неабходныя матэрыялы ўкраінскаму боку.
Бакі таксама дамовіліся стварыць рабочую групу для працягу супрацоўніцтва.

❤149👏19👍14❤🔥10😢3🔥1🤯1
АПКБ узнагародзіў ва Украіне медалямі 24 выбітных асоб
Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі прыняў рашэнне пра новае ўзнагароджванне медалямі «Гонар і Годнасць», Францыска Скарыны і «За плённую працу на карысць Беларусі».
Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская ўручыла ўзнагароды ў Кіеве пры ўдзеле прадстаўнікоў АПК Паўла Баркоўскага і Вадзіма Кабанчука.
Кабінет пастанавіў:
1. узнагародзіць медалямі «Гонар і годнасць» беларускіх дабраваахвотнікаў ва Ўкраіне і валанцёраў групы забеспячэння: «Немца», «Шміта», «Бланша», «Соню», «Север», «Лесніка», «Марціна», «Аксона», «Гамлета», «Кіпіша», Дзяніса Герасімчыка.
2. Узнагародзіць медалём Францыска Скарыны:
✨ Маргарыту Ляўчук — беларускую оперную спявачку, лаўрэатку міжнародных конкурсаў і прэмій, якая падтрымала пратэсты.
3. Узнагародзіць медалём «За плённую працу на карысць Беларусі»:
✨ Вадзіма Галайчука — украінскага юрыста і адваката, Народнага дэпутата, аднаго з ініцыятараў стварэння групы ў Вярхоўнай Радзе «За дэмакратычную Беларусь».
✨ Ігара Гузя — украінскага палітыка, народнага дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны 8-га і 9-га скліканняў, аднаго з ініцыятараў стварэння дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь».
✨ Юрыя Барабаша — доктара юрыдычных навук і прафесара, абаронцу дэмакратычных каштоўнасцей у рэгіёне, суддзю Канстытуцыйнага суда Украіны.
✨ Вячаслава Лявіцкага — украінскага паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка, літаратуразнаўцу.
✨ Сяргея Прылуцкага — беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, добраахвотніка УСУ.
✨ Паўла Шаройку — журналіста «Украінскага радыё», былога палітвязня ў Беларусі.
✨ Юрыя Панчанку — рэдактара «Еўрапейскай праўды», які распавядаў пра незаконныя дзеянні рэжыму Лукашэнкі, тлумачыў важнасць для Украіны кантактаў з дэмакратычнай Беларуссю.
✨ Сяргея Сідарэнку — рэдактара «Еўрапейскай праўды», які пасля 2020 года асвятляў беларускія пратэсты, рэпрэсіі і барацьбу беларускага народа за свабоду.
✨ Аляксандра Рыкава (BalaganOFF) — ўкраінскага блогера, які каментуе грамадска‑палітычныя падзеі, звязаныя з Беларуссю і Расіяй, ініцыяваў збор сродкаў на закупку дронаў для Палка Каліноўскага.
✨ Ірыну Узлову — украінскую журналістку і вядучую інфармацыйных эфіраў на «24 канале», якая асвятляе палітычныя і праваабарончыя тэмы.
✨ Яўгенію Кутнову — украінскую журналістку, якая спрыяе асуджэнню рэпрэсій і падтрымцы дэмакратычных пераменаў у Беларусі.
✨ Аляксея Гомана — украінскага журналіста, які паслядоўна і прафесійна асвятляе дзейнасць дэмсіл Беларусі, сітуацыю з правамі чалавека ў краіне.
Таксама медалі былі ўручаныя дыпламату Ігару Кізіму, вайсковаму капелану Яўгену Ордзе, вайскоўцу і грамадскаму дзеячу Сяргею Багукальцу і аналітыку Яўгену Магдзе, якія былі ўзнагароджаныя пастановай АПК №26 ад 21.03.2026.
@CabinetBelarus

❤144👍30❤🔥12🔥6👏5🎉2🤯1😢1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сустрэча з Зяленскім, перамовы з Сібігам і ўдзел у адкрыцці Місіі дэмакратычных сілаў ва Украіне: вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Кіеў
Святлана Ціханоўская завяршыла візіт ва Украіну. За гэтыя дні яна:
– сустрэлася з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім;
– правяла двухбаковую сустрэчу з міністрам замежных справаў Украіны Андрэем Сібігам і дэлегацыяй МЗС Украіны і выступіла на супольнай прэс-канферэнцыі;
– узяла ўдзел у адкрыцці Міжнароднага саміту гарадоў і рэгіёнаў у Кіеве;
– сустрэлася з кіраўніцтвам Координаційного штабу з питань поводження з військовополоненими;
– выступіла з лекцыяй у Кіеўскай школе эканомікі;
– наведала Чарнобыльскую АЭС і Прыпяць;
– ушанавала памяць загінулых беларусаў і важных для беларуска-ўкраінскай гісторыі асобаў: наведала месцы памяці на Майдане, магілу беларускай добраахвотніцы Марыі Зайцавай і героя Нябеснай Сотні Міхаіла Жызнеўскага, помнікі журналісту Паўлу Шарамету і пісьменніку Уладзіміру Караткевічу, а таксама разам з Андрэем Сібігам усклала кветкі каля Сцяны памяці загінулых герояў у Кіеве.
Падчас візіту Ціханоўская абмеркавала з урадам падтрымку Украіны беларускім народам, праблемы беларусаў ва Украіне, дапамогу беларускім добраахвотнікам, адказнасць рэжыму Лукашэнкі за саўдзел у расійскай агрэсіі, санкцыйны ціск і далейшае супрацоўніцтва паміж Украінай і дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
Сярод вынікаў — прызначэнне амбасадара па асаблівых даручэннях Яраслава Чарнагора, запуск каардынацыйнай групы па пытаннях беларусаў ва Украіне, далучэнне дэмакратычных сілаў да міжнароднай кааліцыі за вяртанне ўкраінскіх дзяцей, а таксама дамоўленасці па культурнай, адукацыйнай, інфармацыйнай і дыпламатычнай супрацы.
Усе навіны з візіту — на сайце.

❤204👍29🔥13❤🔥11👏3🎉3🤯2😢1😐1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Эпоха барацьбы за Беларусь нікуды не знікла»
Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю «Радыё Свабода», у якім распавяла пра мэты візіту ва Украіну, значэнне міжнародных кантактаў для беларусаў унутры краіны, пазіцыю па санкцыях, а таксама пра тое, як змянілася барацьба за Беларусь пасля 2020 года.
Пытанні, на якія адказала беларуская лідарка:
Што Ваш візіт ва Украіну дасць беларусам унутры Беларусі?
Ці памянялася эпоха надзеяў на змены пасля 2020 года?

«Калі Украіна пераможа, гэта будзе самая вялікая магчымасць для беларусаў унутры краіны вызваліць нашу краіну, вызваліць Беларусь. Бо наш лёс шмат у чым залежыць ад лёсу Украіны.
І ўсе ў Беларусі хочуць жыць добра, хочуць жыць без дыктатуры, хочуць жыць вольна. І новая дынаміка ў нашых адносінах з Украінай — яна можа адчыніць тое знакамітае “акно магчымасцяў” і для Беларусі.
Нездарма вы памятаеце, як напачатку вайны беларусы шмат у чым дапамаглі Украіне: і нашы рэйкавыя партызаны, і інфармацыйна, і данатамі. І зараз, канешне, пакутуюць людзі ў турмах, шмат хто сядзіць, хто дапамагаў Украіне. Але гэта быў чалавечы выбар, бо было зразумела, што Беларусь выкарыстоўваецца як палігон для атакі Украіны».
Ці памянялася эпоха надзеяў на змены пасля 2020 года?
«Мы ўсе разумеем, якое значэнне меў 2020 год. Гэта быў год пад’ёму эмоцыяў і веры — перыяд, які нельга забыць і нельга перакрэсліць. З таго часу прайшло амаль шэсць гадоў — гэта ўжо новыя рэаліі. І, магчыма, эпоха эмоцыі ці сляпой веры ў хуткія перамены сапраўды мінула. Усім хацелася, каб гэта адбылося хутка.
Але эпоха барацьбы за Беларусь нікуды не знікла. Мы ніколі не рабілі стаўку на адзін сцэнар. Змены ў Беларусі — гэта многафактарны працэс, і на яго можа паўплываць шмат рэчаў. У тым ліку — дынаміка вайны ва Украіне і магчымы раскол эліт.
Зараз мы бачым эскалацыю ўнутры краіны: пагрозы, ядзерную зброю, размовы пра мабілізацыю. Наша задача разам з Украінай — не дапусціць уцягвання беларусаў у гэтую вайну. Для гэтага трэба працаваць: тлумачыць наступствы, размаўляць з ваеннымі, працаваць праз медыя. Каб у патрэбны момант беларусы зрабілі свой выбар».
❤149❤🔥22👍19👏4🤯2💔2😢1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤79🔥20👍12❤🔥7👏1🤯1
Светлана Тихановская
Video message
Дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі — наўпрост з Гаагі пра візіт Ціханоўскай і планы
І «пасхалачка» для рэжыму 🤫😉
👏86❤35🔥11👍7🎉4❤🔥1🤯1😢1
Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з новым прэм’ер-міністрам Нідэрландаў
Сёння, 28 траўня, Ціханоўская правяла сустрэчу з новым прэм’ер-міністрам Нідэрландаў Робам Йетэнам у Гаазе.
Што бакі абмеркавалі падчас сустрэчы?
– падтрымка Украіны і Беларусі ў кантэксце агульнай еўрапейскай бяспекі;
– дапамога беларускім незалежным медыя, каб людзі ўнутры краіны мелі доступ да праўдзівай інфармацыі;
– падтрымка грамадзянскай супольнасці і праваабарончых арганізацый праз нідэрландскія праграмы, у тым ліку — Matra;
– магчымае далучэнне Нідэрландаў да Міжнароднага гуманітарнага фонду для дапамогі беларускім палітвязням, былым палітзняволеным і іх сем’ям;
– міжнародная адказнасць рэжыму Лукашэнкі;
– паслядоўнасць палітыкі Еўрапейскага Саюза адносна Беларусі і неабходнасць захоўваць Беларусь у фокусе міжнароднага парадку дня.
Святлана Ціханоўская таксама заклікала прэм’ер-міністра Нідэрландаў быць моцным голасам свабоднай Беларусі ў Еўрасаюзе — у тым ліку падчас пасяджэнняў Еўрапейскай Рады і іншых міжнародных сустрэчаў.
Раней такую практыку падтрымліваў Марк Рутэ. Роб Йетэн пазітыўна ўспрыняў гэтую ідэю.
Ціханоўская таксама адзначыла ролю і падзякавала Амбасадзе Нідэрландаў у Варшаве ў супольных мерапрыемствах і ініцыятывах з грамадскімі ініцыятывамі і арганізацыямі.
Асобна абмеркавалі ролю Нідэрландаў як краіны, якая можа дапамагаць узмацняць сувязь паміж краінамі Балтыі, Польшчай, Паўночнай Еўропай і Заходняй Еўропай у пытаннях Беларусі.
Напрыканцы сустрэчы прэм’ер-міністр пацвердзіў: пасля змены ўрада пазіцыя Нідэрландаў адносна Беларусі застаецца паслядоўнай.

«Для нас вельмі важна, што Нідэрланды захоўваюць прынцыповую і паслядоўную пазіцыю па Беларусі. Менавіта выразная стратэгія дае канкрэтныя вынікі. Падтрымка беларусаў — гэта ўклад у бяспеку ўсёй Еўропы. І мы ўдзячныя за гэта».
❤147👍18🔥15👏6❤🔥2🤯1😢1
«Вайну нельга рамантызаваць і прадстаўляць дзецям як натуральную будучыню іх краіны»
У Беларусі распачаліся вучэбна-палявыя зборы для вучняў 10‑х класаў: з гэтага года яны ўключаныя ў абавязковую навучальную праграму.
Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава дала каментар наконт новаўвядзення ў сістэму адукацыі:

«Лукашэнка пазіцыяніруе сябе як чалавека, які трымае вайну далей ад Беларусі. Але калі гэта сапраўды так, чаму ваенная логіка ўціскаецца ў школы?
Упершыню ў Беларусі палявыя лагеры для 10-х класаў сталі абавязковымі. У Гомельскай вобласці школьнікаў уводзяць у ваеннае асяроддзе ў межах навучальнай праграмы — з формай, вучэннямі, зброяй і прамовамі чыноўнікаў і вайскоўцаў. У некаторых лагерах падлеткам не хапала намётаў, і яны спалі ў школьных спартзалах.
Гэта не бяскрыўднае «патрыятычнае выхаванне». Гэта нармалізацыя мілітарызацыі з ранняга ўзросту. Яна вучыць дзяцей паслухмянасці, а не свабодзе. Яна пераконвае моладзь, што дзяржава вызначае іх будучыню, перш чым яны самі атрымаюць магчымасць выбраць яе.
Шырэйшая сістэма робіць гэта яшчэ больш відавочным. Паводле звестак факультэта ваеннай справы, у Беларусі ўжо ёсць 337 ваенна-патрыятычных класаў у 220 школах, каля 300 ваенна-патрыятычных клубаў з удзелам каля 8000 чалавек, 9 кадэцкіх вучылішчаў і 736 ваенна-патрыятычных лагераў, праз якія за адно лета прайшлі каля 27 000 маладых людзей.
Міністэрства адукацыі таксама ўвяло 1730 пасадаў для ваенна-патрыятычных кіраўнікоў, і 82% з іх — былыя вайскоўцы або супрацоўнікі службаў бяспекі. Акрамя гэтага, уступныя экзамены ў ваенныя ВНУ былі адменены для выпускнікоў ваенна-патрыятычных класаў і кадэцкіх вучылішчаў, што зрабіла гэты шлях яшчэ больш інстытуцыяналізаваным.
Аднак моладзь нельга ператвараць у рэзерв для сілавых структураў. Яна павінна расці без навязанай ваеннай рыторыкі і свабодна выбіраць свой уласны шлях. Вайну нельга рамантызаваць і прадстаўляць дзецям як натуральную будучыню іх краіны».
😢92❤19👍15👏6🤔2🤯1😐1
«Дыктатура, якая разбурае дэмакратыю ў сябе дома, становіцца пагрозай бяспецы за мяжой»
Святлана Ціханоўская выступіла выступіла з заключным словам на «Канферэнцыі па бяспецы наступнага пакалення». Мерапрыемства аб’ядноўвае экспертаў, маладых лідараў і даследчыкаў для абмеркавання будучыні міжнароднай бяспекі, дэмакратыі і глабальных выклікаў.
Разам з ёй у мерапрыемстве ўдзельнічалі прэм’ер-міністр Нідэрландаў Роб Йэтэн, былы прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Нііністэ, былы генеральны сакратар НАТА Яап дэ Хоп Схефер, спецпрадстаўніца ЕС па правах чалавека Кайса Олангрэн, старшыня Парламенцкай асамблеі NATO Бенэдэта Берці, кіраўнік абароны Нідэрландаў Она Эйхельсхейм, міністр па пытаннях закупак узбраенняў і кадрах Нідэрландаў Дэрк Босвейк, міністарка па лічбавай эканоміцы і суверэнітэце Нідэрландаў Вілемейн Ардтс і іншыя міжнародныя палітыкі, дыпламаты і эксперты ў сферы бяспекі.
У сваёй прамове Святлана Ціханоўская падкрэсліла сувязь паміж бяспекай Еўропы і лёсам Беларусі, заклікала падтрымліваць Украіну і супрацьстаяць дыктатурам:
Асобную ўвагу беларуская лідарка надала таму, што сапраўдная бяспека краіны залежыць не толькі ад арміі і зброі, але і ад моцных дэмакратычных інстытутаў, адукацыі і грамадзянскай супольнасці:

«Дыктатура, якая разбурае дэмакратыю ў сябе дома, становіцца пагрозай бяспецы за мяжой. Рэжым, які катуе ўласных грамадзян, не будзе паважаць сваіх суседзяў. Рэжым, які залежыць ад Крамля, не абароніць уласны суверэнітэт. Сёння Беларусь становіцца не толькі турмой для беларусаў, але і небяспекай для Украіны, для Польшчы, Літвы і для ўсяго рэгіёна. Толькі дэмакратычная, незалежная Беларусь, частка еўрапейскай сям'і, можа гарантаваць мір і стабільнасць у рэгіёне».
Асобную ўвагу беларуская лідарка надала таму, што сапраўдная бяспека краіны залежыць не толькі ад арміі і зброі, але і ад моцных дэмакратычных інстытутаў, адукацыі і грамадзянскай супольнасці:
«Дэмакратычная ўстойлівасць пачынаецца задоўга да крызісу. Яна пачынаецца ў школах і ўніверсітэтах, дзе маладыя людзі вучацца крытычна мысліць. У незалежных СМІ, дзе факты абараняюць ад хлусні. У грамадзянскай супольнасці, дзе людзі вучацца арганізоўвацца і браць адказнасць. У мясцовых супольнасцях, дзе грамадзяне бачаць, што іх голас мае значэнне. Усё пачынаецца з вяршэнства права, з падсправаздачных інстытутаў, з свабодных выбараў і з простай веры ў тое, што ніхто не стаіць над законам. Аўтарытарныя рэжымы выдатна гэта разумеюць. Яны распаўсюджваюць дэзынфармацыю, каб людзі сумняваліся ва ўсім. І таму ваша праца, праца маладых лідараў, такая важная».
❤149👍29🔥8😐3🤯1😢1