Светлана Тихановская
20.7K subscribers
3.63K photos
990 videos
1 file
2.58K links
Download Telegram
167 месца займае Беларусь у рэйтынгу свабоды медыя

Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай распачынае новую рубрыку – #ЛічбаДня.

У праекце мы распавядзём пра важныя факты, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць у Беларусі пасля 30 гадоў дыктатуры Лукашэнкі. Таксама мы падзелімся ідэямі адносна таго, што варта зрабіць, каб вывесці нашую краіну з сучаснага крызісу.

📌 Першая лічба – 1️⃣6️⃣7️⃣.

167 месца са 180.

Гэта практычна канец рэйтынгу свабоды медыя. Незалежныя журналісты вымушаныя працаваць па-за межамі краіны, а цэнзура абмяжоўвае права грамадзянаў на інфармацыю.

Ці ёсць шлях наперад?

Журналістыка – аснова свабоднага грамадства. Падтрымка незалежных медыя, адмена рэпрэсіўных законаў і стварэнне ўмоваў для свабоднай працы СМІ значна палепшаць становішча.

Да івэнту «Беларусы годныя лепшага» ў Варшаве1️⃣8️⃣ дзён! Там вы зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, выказаць стаўленне да таго, што адбываецца ў Беларусі і абмеркаваць яе будучыню.

Падрабязная інфармацыя ў сацыяльных сетках мерапрыемства:
📷 Instagram
💬 Facebook
📺 YouTube
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
26 января в Варшаве состоится важное событие для всех, кто неравнодушен к судьбе Беларуси — форум «Беларусы годныя лепшага»

Пока в нашей стране будет проходить очередной политический фарс, исход которого заранее известен, свободные беларусы и беларуски соберутся вместе, чтобы показать, что нас много, что мы по-прежнему умеем поддерживать и вдохновлять друг друга, и что мы сами создаем будущее, которое обязательно победит прошлое.

Форум «Беларусы годныя лепшага» — это музыка, яркие выступления спикеров и новые идеи. Политики, экономисты, активисты, спортсмены и культурные деятели поделятся своими взглядами на самые актуальные темы.

В списке выступающих: Светлана Тихановская, Павел Латушко, Валерий Мацкевич, Татьяна Мартынова, Вадим Прокопьев, Александр Кнырович, Александра Ханевич, Алана Гебремариам, Степан Путило, Андрей Стрижак, Юлия Чернявская, Роза Турарбекова и многие другие.

Трансляция также будет доступна для зрителей в Беларуси.

☀️Солнце состоит из множества лучей. Важен каждый. Присоединяйтесь к нам в Варшаве, подключайтесь к трансляции. Будем вместе в этот день! Потому что беларусы #ГодныяЛепшага

📅 Дата: 26 января 2025 года
📍Место: Варшава

📷 Instagram | 💬 Facebook | 📺 YouTube
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская – пра #бязвыбары2025 на прэс-брыфінгу ў Польскім Сенаце падчас візіту ў Варшаву
Што Ціханоўская абмеркавала з міністрам замежных справаў Польшчы?

Беларуская лідарка сустрэлася з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім падчас працоўнага візіту ў Варшаву. Намеснік Святланы Ціханоўскай у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Павел Латушка таксама ўзяў удзел у размове.

Якія пытанні палітыкі ўздымалі падчас дыялогу?
шляхі вызвалення і спосабы падтрымкі беларускіх палітвязняў, у тым ліку – Анджэя Пачобута;
падарожныя дакументы, якія цяпер выдаюць на год: прагучала прапанова выдаваць іх на 3-5 гадоў. Міністр пагадзіўся паспрыяць вырашэнню гэтага пытання;
патрэба новай праграмы рэлакацыі для беларускага бізнесу;
стварэнне міжміністэрскай групы з удзелам МУС, МЗС і Міністэрства Юстыцыі для хуткага вырашэння праблемаў беларускай дыяспары ў Польшчы;
падтрымка медыя і грамадзянскай супольнасці;
#бязвыбары2025: абмеркавалі стратэгію дэмакратычных сілаў, нелегітымнасць Лукашэнкі і мерапрыемства ў Варшаве;
Беларусь як прыярытэт падчас старшынства Польшчы ў ЕС.

❗️Асаблівую ўвагу палітыкі надалі пытанням выдачы візаў і забеспячэння мабільнасці беларусаў. Святлана Ціханоўская адзначыла: актывісты за мяжой сутыкаюцца з цяжкасцямі пры атрыманні візаў, а вялікай колькасці моладзі адмаўляюць у выдачы студэнцкіх візаў.

У сувязі з гэтым лідарка прапанавала спрасціць умовы для атрымання студэнцкіх і працоўных візаў, а таксама разглядзець магчымасць выдачы шэнгенскіх візаў на больш працяглы тэрмін. Акрамя таго, Ціханоўская заклікала выпрацаваць эфектыўны механізм для выдачы візаў у трэціх краінах – напрыклад, у Грузіі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
>5000 грамадска-палітычных сайтаў і сайтаў медыя былі заблакаваныя ў Беларусі з 2020 года

У праекце #ЛічбаДня мы распавядаем пра важныя факты, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць у Беларусі пасля 30 гадоў дыктатуры Лукашэнкі. Таксама мы дзелімся ідэямі адносна таго, што варта зрабіць, каб вывесці нашую краіну з сучаснага крызісу.

📌Сённяшняя лічба – >5000.

Больш за 5000 інфармацыйных сайтаў заблакавана ў Беларусі. Навіны, блогі і медыярэсурсы, якія невыгодныя рэжыму, больш недасяжныя.

Ці ёсць шлях наперад?

У Беларусі вольны доступ да інфармацыі павінен стаць адным з прыярытэтаў. Адмена блакавання сайтаў і развіццё тэхналагічнай свабоды = усебакова інфармаванае грамадства.

☀️ Да івэнту «Беларусы годныя лепшага» ў Варшаве засталося 1️⃣7️⃣ дзён! Далучайцеся, каб падзяліцца сваімі ідэямі, выказаць стаўленне да таго, што адбываецца ў Беларусі і абмеркаваць яе будучыню. #ГодныяЛепшага

Як патрапіць на мерапрыемства? Калі ласка, запоўніце форму рэгістрацыі

Падрабязная інфармацыя ў сацыяльных сетках мерапрыемства:
📷 Instagram | 💬 Facebook | 📺 YouTube
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Як абараніць персанальныя дадзеныя і пазбегнуць рызыкаў пры зваротах да Офіса Святланы Ціханоўскай

Нам стала вядома, што з’явіўся фэйкавы бот, які імітуе афіцыйны канал камунікацыі з Офісам Святланы Ціханоўскай. Ён выглядае амаль ідэнтычна, але розніцца адной літарай у назве. Мэта падманнага бота – збор вашых асабістых дадзеных, распаўсюджанне дэзінфармацыі і дыскрэдытацыя дзейнасці каманды Офіса.

Гэта далёка не першая спроба рэжыму падарваць давер да дэмакратычных структураў і іх працы. Мы робім усё, каб абараніць вас і вашыя асабістыя дадзеныя, а таксама – захоўваць нашу камунікацыю бяспечнай.

📲 Як бяспечна звязацца з Офісам Святланы Ціханоўскай?
Наш афіцыйны бот – гэта @AskOffice_Bot (з дзвюма літарамі “f”).
Вы можаце звязацца з намі праз афіцыйную пошту askoffice@tsikhanouskaya.org або кантакт у Signal – askoffice_chat.15

🛡 Як пазбегнуць рызыкі?
Правярайце назвы ўсіх сайтаў і рэсурсаў, якімі карыстаецеся.
Не пераходзьце па падазроных спасылках.
Абавязкова выкарыстоўвайце VPN.

💡 Ці існуе пагроза вашым дадзеным?
Не, калі вы карыстаецеся нашым афіцыйным ботам. Мы гарантуем поўную ананімнасць: нічога не захоўваецца і нікуды не перадаецца. Гэта рэгламентуецца нашай палітыкай прыватнасці.

🤝 Як узмацніць абарону?
Карыстайцеся выключна афіцыйнымі каналамі камунікацыі.
Нагадайце блізкім і знаёмым пра магчымыя рызыкі.
Падтрымлівайце кібергігіену, каб разам супрацьстаяць падобным пагрозам.

Будзьце пільнымі і беражыце сябе!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
≈350 разоў прывялі ў выкананне смяротнае пакаранне за 30 гадоў у Беларусі

У праекце #ЛічбаДня мы распавядаем пра важныя факты, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць у Беларусі пасля 30 гадоў дыктатуры Лукашэнкі. Таксама мы дзелімся ідэямі адносна таго, што варта зрабіць, каб вывесці нашую краіну з сучаснага крызісу.

📌 Сённяшняя лічба – ≈350

≈350 разоў за 30 гадоў

Гэта не проста лічба – гэта жыцці людзей, якіх асудзіў і смяротна пакараў беларускі суд.

Дэмакратычная Беларусь далучыцца да краінаў, якія выбралі справядлівасць і правы чалавека замест гвалту – і адмовіцца ад практыкі смяротнага пакарання. Гэта крок да гуманнасці і прызнання каштоўнасці жыцця кожнага. Гэта набліжэнне Беларусі да сучасных стандартаў правасуддзя.

☀️ Да івэнту «Беларусы годныя лепшага» ў Варшаве засталося 1️⃣6️⃣ дзён! Далучайцеся, каб падзяліцца сваімі ідэямі, выказаць стаўленне да таго, што адбываецца ў Беларусі і абмеркаваць яе будучыню. #ГодныяЛепшага

Як патрапіць на мерапрыемства? Калі ласка, запоўніце форму рэгістрацыі

Падрабязная інфармацыя ў сацыяльных сетках мерапрыемства:
📷 Instagram | 💬 Facebook | 📺 YouTube
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Падрыхтоўка да прамоваў і выступаў адрозніваецца ад сустрэчаў – гэта зусім рознае»

Святлана Ціханоўская працягвае адказваць на пытанні, якія цікавяць беларусаў у каментарах сацсетак. У сённяшнім відэа вы дазнаецеся:

▫️Ці пішуцца прамовы ў апошнюю хвіліну?
▫️Як беларуская лідарка рыхтуецца да выступаў і сустрэчаў?
▫️Што змянілася з досведам?

Усе падрабязнасці – у відэа!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM