Што чакае ўдзельнікаў канферэнцыі «Новая Беларусь»? Праграма мерапрыемства
3-4 жніўня ў Вільні адбудзецца трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь», дзе збяруцца беларускія дэмакратычныя сілы, актывісты і актывісткі, грамадскія і культурніцкія ініцыятывы, прадстаўнікі і прадстаўніцы дыяспар.
Каманда Офіса падрыхтавала праграму мерапрыемства. Азнаёміцца з ёю можна ў картках.
📌 Калі вы жадаеце ўзяць удзел у канферэнцыі, то зарэгістравацца можна тут.
📌 Журналісты, блогеры, прадстаўнікі беларускіх незалежных медыя могуць зарэгістравацца па гэтай спасылцы.
Поўная праграма мерапрыемства тут.

❤190👍51🤯5❤🔥4👏4🔥2😐1
Святлана Ціханоўская – да візіту на саміт НАТА ў Вашынгтоне: «Я б хацела, каб Беларусь успрымалася як надзейны, мірны і прадказальны партнёр»
З 9 па 12 ліпеня Святлана Ціханоўская наведае Вашынгтон, дзе возьме ўдзел у Публічным форуме НАТА па запрашэнні Генеральнага Сакратара Енса Столтэнберга. У траўні беларуская лідарка сустрэлася з кіраўніцтвам НАТА і выступіла перад Паўночнаатлантычнай радай у Бруселі.
Падчас візіту Святлана Ціханоўская выступіць на шэрагу мерапрыемстваў – і раскажа пра бягучую сітуацыю ў Беларусі і актуальныя праблемы для краіны. А таксама акцэнтуе ўвагу на гібрыдных атаках рэжыму Лукашэнкі супраць Польшчы, Літвы і Латвіі, размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі і магчымых сцэнарах далейшага развіцця падзеяў.
Таксама беларуская лідарка абмяркуе важную ролю нашай краіны для рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі – асабліва ў кантэксце расійскай агрэсіі супраць Украіны. Яна выступіць перад шэрагам амерыканскіх і міжнародных СМІ і раскажа пра барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі ды акцэнтуе пытанні рэгіянальнай бяспекі.
Святлана Ціханоўская: «Я радая, што дэмакратычныя сілы Беларусі вядуць актыўны дыялог з НАТА. Альянс заснаваны на каштоўнасцях, якія блізкія беларусам – свабода, правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства права. Упэўненая, што для кожнай еўрапейскай краіны неабходна будаваць паважлівыя і канструктыўныя адносіны з НАТА. Гэта важна і для Беларусі, для нашых нацыянальных інтарэсаў і для падтрымання рэгіянальнай бяспекі. Я б хацела, каб Беларусь успрымалася як надзейны, мірны і прадказальны партнёр.
Беларусь павінна быць успрынятая не толькі як пагроза, але і як магчымасць. Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб Беларусь не стала суцяшальным прызам для Пуціна. Падчас саміту ў мяне будзе магчымасць правесці перамовы з прадстаўнікамі і саюзнікамі НАТА і ўдасканаліць нашыя пазіцыі, працэсы абмену інфармацыяй ды супрацоўніцтва ў медыяполі».

❤209👍41🔥13👏10🤯5🤔1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Тэма палітвязняў — галоўная ў нашым парадку дня»
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі расказаў у відэа пра галоўны напрамак дзейнасці Офіса Святланы Ціханоўскай гэтай вясной і тры вынікі, якіх атрымалася дасягнуць.
Падрабязней – у відэа.

❤163👍34🤯8❤🔥7👏4💔1😐1
Светлана Тихановская: «Я горжусь беларусами, сражающимися за Украину»
Беларусская лидерка дала большое интервью чешскому изданию TN.CZ, в котором рассказала, что может стать толчком для изменения ситуации в Беларуси, и какие усилия прикладываются для освобождения политических заключенных.
Самые значимые моменты из интервью:
📌«Мы не исключаем, что Путин повторит то, что сделал в 2022 году. Но если это произойдет, беларусы отреагируют, и последствия для Путина с Лукашенко могут быть серьезными. Лучшее, что может сделать демократический мир, – это продолжать поддерживать Украину и Беларусь. Беларусь может изменить правила игры в этом кризисе».
📌«По нашим сведениям, более 1500 беларусов присоединились к беларусским военным подразделениям, воюющим на стороне Украины. Мы поддерживаем контакт с беларусскими военными добровольцами, сотрудничаем, стараемся их поддерживать. Я горжусь беларусами, сражающимися за Украину».
📌«Путин и Лукашенко сделали девять миллионов беларусов заложниками своей политики. Укрепление российского контроля над Беларусью станет постоянной угрозой для европейского континента. Поэтому изменения в Беларуси – это вопрос не только демократии, но и безопасности всей Европы».
📌«Сейчас Беларусь де-факто оккупирована Кремлём. Лукашенко продаёт нашу страну России по частям. Мы наблюдаем политику русификации всех сфер жизни, Россия уничтожает беларусскую национальную идентичность и нашу европейскую идентичность».

👍247❤97🔥21🤯6🤔2😢2👏1😐1
Некалькі простых правілаў, каб засцерагчы сябе і свае прылады
У наш час пытанні кібербяспекі становяцца ўсё больш актуальнымі, таму важна ведаць і прымяняць асноўныя меры абароны, каб засцерагчы асабістую інфармацыю і прылады. Вось некалькі простых правілаў, якія дапамогуць вам заставацца ў бяспецы:
📌 Не выкарыстоўвайце адкрытыя кропкі доступу Wi-Fi. Калі вы знаходзіцеся ў гатэлі ці ў іншым грамадскім месцы, выкарыстоўвайце VPN, каб зашыфраваць інтэрнэт-трафік.
📌 Ніколі не давярайце падазроным спасылкам і файлам, не дзяліцеся асабістай інфармацыяй з незнаёмымі крыніцамі. Ашуканцы часта выкарыстоўваюць фішынгавыя паведамленні і шкодныя праграмы, каб атрымаць доступ да вашай асабістай інфармацыі.
📌 Не захоўвайце паролі і іншую важную інфармацыю ў Абраным у Telegram і іншых месэнджарах. Захоўванне пароляў у такіх месцах можа зрабіць іх уразлівымі да кібератакаў.
📌 Заўсёды выкарыстоўвайце і абнаўляйце ліцэнзійныя праграмы і дадатку. Гэта абароніць вас ад шкоднага праграмнага забеспячэння і ўразлівасцяў, бо абнаўленні часта ўключаюць патчы бяспекі.
📌 Выкарыстоўвайце надзейныя паролі: складаныя і ўнікальныя для кожнага акаўнта. Гэта зменшыць рызыку несанкцыянаванага доступу да вашых акаўнтаў, калі адзін з вашых пароляў будзе скампраметаваны.
Дарагія, шануйце лічбавую гігіену і беражыце сябе! Калі гэта для вас бяспечна, падзяліцеся публікацыяй з роднымі і блізкімі.

👍187❤48❤🔥10🤯3
Святлана Ціханоўская і Нэнсі Пэлосі: «Супрацьстаяць дыктатарам, такім як Пуцін і Лукашэнка – вось для чаго быў створаны НАТА»
Святлана Ціханоўская і Нэнсі Пэлосі, дэпутатка палаты Прадстаўнікоў кангрэса ЗША і першая жанчына-спікерка ў гісторыі Амерыкі, напісалі калонку для The Washington Post. У матэрыяле, які выйшаў напярэдадні саміту НАТА, палітыкі акцэнтуюць увагу на тыраніі ва ўсходняй Еўропе і заклікаюць узмацніць ціск на дыктатараў.
Прыводзім ключавыя тэзісы з артыкула:
📌 «Тыранія наступае на Усходнюю Еўропу. Заваявальная вайна Пуціна ў дэмакратычнай Украіне з'яўляецца яркім прыкладам гэтай сумнай тэндэнцыі. Пра масавы тэрор і рэпрэсіі ў суседняй Беларусі, арганізаваныя Лукашэнкам, пішуць радзей».
📌 «Напярэдадні саміту НАТА нашыя саюзнікі і партнёры павінны распачаць крокі па падтрымцы дэмакратычнага руху ў Беларусі, адначасова ўзмацняючы ціск на пуцінскага сябра Лукашэнку – і, як вынік, на самога Пуціна.
👉🏻 Першы крок – забяспечыць прытулак беларускім актывістам, якія маюць у гэтым патрэбу; аказаць усебаковую дапамогу незалежным СМІ, грамадзянскай супольнасці, праваабаронцам і рэпрэсаваным.
👉🏻 Другі крок – жорсткія санкцыі супраць Расіі, ізаляцыя Пуціна і яго эканомікі ад дэмакратычнага свету.
👉🏻 Трэці крок – уключыць рэжымы Пуціна і Лукашэнкі ў спіс «дзяржаўных спонсараў тэрарызму».
📌 «Гісторыя папярэджвае нас, што мы ніколі не павінны баяцца супрацьстаяць рэпрэсіўным дыктатурам, што імкнуцца знішчыць дэмакратыю. Беларусы і ўкраінцы, якія змагаюцца за свабоду, маюць агульныя рысы. У барацьбе за сваё вызваленне яны з'яўляюцца маякамі свабоды для Еўропы – і для ўсяго свету. Мы павінны быць поруч з імі пакуль дэмакратыя не пераможа».

❤233👍54👏7🤯5🔥3
«Убеждать мир, что беларусы не равны режиму — долг всех без исключения беларусов, а не только политиков», – Светлана Тихановская – о запретах, введённых новым регламентом ЕС
В интервью изданию «Зеркало» беларусская лидерка объяснила, почему ужесточился контроль на границах Беларуси с ЕС – и о том, какое развитие может получить ситуация:
📌«То, что происходит на границе, и ограничения, от которых страдают беларусы, — это последствия политики режима Лукашенко, который загнал нас в политический и экономический союз с Россией».
📌 «Если бы режим учитывал интересы граждан, а не жажду власти, ничего этого бы не произошло. Но тогда режим не был бы режимом, и наша страна была бы совсем другой».
📌 «Ни мы, ни кто-либо другой не можем убедить политиков ЕС принять решения, которые, как они считают, противоречат интересам их национальной безопасности. Я думаю, что Евросоюз рассмотрел различные схемы обхода санкций и решил действовать более решительно».
📌 «Убеждать мир, что беларусы не равны режиму — долг всех без исключения беларусов, а не только политиков. Наша общая обязанность — показать, что мы не поддерживаем политику Лукашенко, не поддерживаем войну. Нас, беларусов, должны видеть, и наш голос должен быть услышан».
📌«Сейчас мы работаем над тем, чтобы сохранить возможность пассажирского пересечения границы, чтобы не оставлять беларусов наедине с диктатором. И Литва, и Польша нас слышат. Недавно министр иностранных дел Польши Радослав Сикорский подтвердил, что простые граждане и дальше смогут пересекать границу».

❤232👍28👏27🔥10🤯4🤔1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Дыктатараў нельга ўлагодзіць і выхаваць, з імі можна толькі змагацца», – Святлана Ціханоўская – на адным са знакавых ранішніх шоу «Morning Joe»
Беларуская лідарка разам з Нэнсі Пэлосі ўзяла ўдзел у ранішнім шоу «Morning Joe» тэлеканала MSNBC. Падчас размовы палітыкі абмеркавалі праблему дыктатуры – і таго, як яна набірае моц у свеце. Акрамя таго, Ціханоўская акцэнтавала ўвагу на важнасці супрацоўніцтва дэмакратычнай Беларусі з НАТА, і тым, чаму паўночнаатлантычны альянс – апора супраць тыраніі.
📎 «Нам патрэбны не толькі вайсковы, але і палітычны альянс. І нам, зразумела, трэба прасоўваць гэты альянс сярод беларусаў: шмат гадоў нам дэкларавалася, што НАТА з'яўляецца пагрозай для нашых краінаў. Мы павінны растлумачыць, што гэта альянс дэмакратычных краінаў, галоўнай мэтай якога з'яўляецца мір і бяспека ва ўсім свеце».
📎 «Дыктатары вельмі хутка вучацца адзін у аднаго. І паверце мне, яны не спыняцца. Дыктатараў нельга ўлагодзіць і выхаваць, з імі можна толькі змагацца».
📎 «Мы звяртаемся да краінаў НАТА як людзі, якія змагаюцца супраць дыктатуры і зверстваў у нашай краіне, супраць імперскіх амбіцыяў Расіі. Нам патрэбныя адзінства і рашучасць, таму што задача дыктатараў – раскалоць дэмакратычны свет. Я бачу, што нерашучасць успрымаецца дыктатарамі як слабасць. І яны перасякаюць чырвоную рысу за чырвонай рысай – і думаюць, калі ж будзе адказ ад моцнага дэмакратычнага свету».
📎 «Гэта такая раскошная магчымасць сумленна выбраць будучага прэзідэнта, таму што сёння 30 гадоў, як Лукашэнка прыйшоў да ўлады ў Беларусі. 30 гадоў у нас няма інтрыгі, хто будзе наступным прэзідэнтам краіны».

🔥212❤67👍22👏20🤯6🤔1
«Алесь падсвечваў тое, пра што многія думалі, але баяліся казаць услых», – Святлана Ціханоўская – да гадавіны смерці Алеся Пушкіна
«Сёння гадавіна смерці Алеся Пушкіна – выбітнага беларуса, мастака, рэстаўратара і палітвязня. Смерць Алеся – велізарная страта для беларускай культуры. Але яго будуць помніць заўсёды: не толькі за талент і творчасць, але і за нязломны характар.
Праз прызму ўнутранай свабоды Алесь знаходзіў зразумелыя спосабы для кожнага і кожнай адлюстраваць праблемы беларусаў: ён падсвечваў тое, пра што многія думалі, але баяліся казаць услых.
Янка Купала сцвярджаў: «Гуслям, княжа, не пішуць законаў» – гэта дакладна перадае сутнасць творчасці Алеся Пушкіна. Мастацтва і свабоду нельга падпарадкаваць, але рэжым спрабаваў гэта зрабіць. Алеся кінулі за краты, прысудзілі 5 гадоў калоніі строгага рэжыму і закатавалі да смерці ў зняволенні. Улады знішчылі таленавітага беларуса, бо не прымаюць іншадумства і не разумеюць, што свабоду немагчыма забіць, калі яна жыве ўнутры чалавека.
Памяць пра Алеся Пушкіна будзе жыць, бо ягоныя карціны, напоўненыя беларускім духам, ужо зараз успрымаюцца як сімвал барацьбы нашага народа за свабоду. Лепшае, што мы можам зрабіць – не забываць, якой цаной з’яўляюцца гэтыя сімвалы і працягваць справу Алеся».
📍Сёння ў Вільні ў прасторы Кропка адбудзецца вечар памяці і адкрыццё выставы Алеся Пушкіна, якая будзе працаваць да канца ліпеня.

💔201❤62👍18😢9🤯4👏1
Захаванне «Белсату» і змякчэнне ўмоваў правозу тавараў праз польскую мяжу: што Ціханоўская абмеркавала з Сікорскім
Беларуская лідарка сустрэлася з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім падчас Саміту НАТА ў Вашынгтоне. На сустрэчы Ціханоўская ўзгадала сітуацыю з «Белсатам» і заклікала міністра працягнуць падтрымку канала, захаваўшы яго незалежнасць. Лідарка падкрэсліла: тэлеканал крытычна важны для беларускай супольнасці.
Таксама палітыкі абмеркавалі сітуацыю на мяжы Польшчы з Беларуссю. Ціханоўская адзначыла важнасць захавання пасажырскага руху паміж краінамі і звярнула ўвагу міністра на неабходнасць удакладніць інструкцыі, каб зняць ці змякчыць абмежаванні для фізічных асобаў.
Акрамя таго, важнай тэмай дыялогу сталі візы для беларусаў і беларусак. Лідарка заклікала міністра працягваць іх выдачу: не толькі гуманітарных, але і звычайных.
Асобна бакі абмеркавалі становішча палітвязняў, у прыватнасці – Анджэя Пачобута. Ціханоўская заклікала трымаць пытанне палітвязняў на парадку дня і дабівацца вызвалення ўсіх рэпрэсаваных. Напрыканцы сустрэчы палітыкі размаўлялі пра правядзенне польска-беларускай канферэнцыі на пачатку наступнага году.

👍167❤58👏9🔥5🤔5🤯5❤🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Добра падрыхтаваныя праекты законаў сёння – рэсурс часу на заўтра», – Анатоль Лябедзька пра Канстытуцыю Новай Беларусі
Дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька распавёў, чаму важны праект Канстытуцыі Новай Беларусі:
1. Альтэрнатыва дыктатуры. Беларусы разумеюць, што дыктатура, вайна і тупік – гэта дрэнна. І часта пытаюцца: што прапануеце вы? Праект Канстытуцыі Новай Беларусі і заканадаўчыя праекты прапануюць ясны і зразумелы адказ на пытанне, якой будзе новая сістэма кіравання, як будзе працаваць суд і мясцовае самакіраванне.
2. Інвестыцыі ў будучыню. Сённяшняя праца над пакетам законаў і рэформаў – гэта шлях да мільярдаў даляраў інвестыцый у новую Беларусь. Інвестары шукаюць зразумелае, прагназуемае, еўрапейскае заканадаўства. Калі яно будзе, то і мільярды інвестыцый не прымусяць сябе чакаць.
3. Рэсурс часу. Добра падрыхтаваныя праекты законаў сёння – гэта рэсурс часу на заўтра. Эксперты сцвярджаюць: акно магчымасцяў складае ад 6 месяцаў да года. Гэта час, каб даказаць людзям, што мы прафесіяналы і ведаем, як і што рабіць.
4. Раскол элітаў. КНБ і праекты законаў садзейнічаюць расколу элітаў клана Лукашэнкі.
Падрабязней – глядзіце ў відэа.

👍161❤38🤯11👏5🤔2😐2❤🔥1🔥1
«Спадзяюся, праца новых спікераў будзе спрыяць якаснай камунікацыі і прадуктыўнай працы ўнутры Каардынацыйнай Рады», – Святлана Ціханоўская павіншавала новых спікерку і віцэ-спікерку КР
«Учора былі абраныя спікер і віцэ-спікер Каардынацыйнай Рады. Віншую Анжаліку Мельнікаву і Станіславу Гліннік з новай пасадай. Спадзяюся, іх праца будзе спрыяць якаснай камунікацыі і прадуктыўнай працы ўнутры Каардынацыйнай Рады.
Каардынацыйная рада – важная складовая частка дэмакратычных сілаў Беларус, прадстаўнічы орган грамадзянскай супольнасці і палітычных арганізацыяў. Гэта платформа, дзе палітыкі і актывісты могуць абмяркоўваць і знаходзіць рашэнні па важных для беларусаў пытанні: вызвалення палітвязняў, дапамога беларусам унутры краіны і за мяжой, прыцягненне рэжыму да адказнасці, распрацоўка рэформаў і візіі Новай Беларусі.
Мне б хацелася, каб Каардынацыйная Рада адказвала на запыты беларускага грамадства, прадстаўляла і абараняла іх інтарэсы, каб меркаванні кожнага і кожнай былі ўлічаныя і пачутыя.
Я запрашаю ўсіх дэлегатаў Каардынацыйнай рады далучыцца да Канферэнцыі «Новая Беларусь», каб абмеркаваць, дзе мы знаходзімся цяпер і разам выпрацаваць стратэгію на 2025 год».

❤162👍42🔥14🤯8🎉5😐1
«Лукашэнка працягвае палітыку камуністаў», – Святлана Ціханоўская – на Саміце паняволеных народаў
Беларуская лідарка ўзяла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай Тыдню паняволеных народаў. Мерапрыемства прайшло ў Музеі Ахвяраў Камунізму падчас Саміту НАТА ў Вашынгтоне, дзе ўдзельнікі абмеркавалі, як спадчына таталітарызму ўплывае на цяперашнія падзеі ва Усходняй Еўропе.
У выступе беларуская лідарка вылучыла наступствы камунізму для Беларусі:
📎 «Русіфікацыя. Беларуская мова дыскрымінавалася, колькасць школаў з беларускай мовай навучання скарачалася. Культура знішчалася. Лукашэнка працягвае гэтую палітыку»;
📎 «Масавыя рэпрэсіі. Сотні тысячаў беларусаў былі расстраляныя ці адпраўленыя ў ГУЛАГ. Толькі за адну ноч у 1937 годзе НКУС забіў сотню прадстаўнікоў нацыянальнай эліты»;
📎 «Антызаходні парадак дня: пасля Другой сусветнай вайны ЗША і дэмакратычныя краiны былi абвешчаны новым ворагам. Сёння Пуцін і Лукашэнка называюць іх «калектыўным Захадам»;
📎 «Экалогія: прыродныя рэсурсы былі спустошаныя планавай эканомікай. Найбольш беларускі народ і прырода пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы, якая стала вынікам некампетэнтнасці кіраўніцтва»;
📎 «Эканоміка: прыватная ўласнасць была заменена на дзяржаўную. Сёння найважнейшыя галіны прамысловасці ў Беларусі належаць дзяржаве – то бок, Лукашэнку і яго сям'і»;
📎 «Правы чалавека: у Беларусі няма свабоды слова і аб'яднанняў. Як і ў камуністычныя часы, няма незалежных СМІ. Большасць няўрадавых арганізацыяў былі забаронены і пакінулі Беларусь, а грамадзянская супольнасць была цалкам знішчаная»;
📎 «Дыктатура: больш за 70 гадоў у нас не было досведу дэмакратыі. Мы не маглі выбіраць палітычных лідараў ці мясцовых чыноўнікаў: яны проста прызначаліся партыяй, як сёння іх прызначае Лукашэнка».

👍166❤50🔥7🤯5😢4💔1😐1
Падтрымка міжнароднага гуманітарнага фонду, грамадзянскай супольнасці і супрацоўніцтва с тэхналагічнымі кампаніямі – галоўнае з сустрэчаў Святланы Ціханоўскай у ЗША
Падчас візіту ў Вашынгтон беларуская лідарка ўзяла ўдзел у саміце НАТА, выступіла на міжнародным саміце, прысвечаным Тыдню паняволеных народаў, разам з Нэнсі Пэлосі далучылася да ранішняга шоу «Morning Joe», а таксама сустрэлася з шэрагам палітыкаў.
⚪️ Міністарку замежных справаў Ісландыі Тордзіс Гільфадоўцір беларуская лідарка заклікала падтрымаць Міжнародны гуманітарны фонд у падтрымку беларускіх палітвязняў і іх сем’яў. Акрамя таго, Ціханоўская прапанавала міністарцы правесці сайд-івэнты па Беларусі падчас генасамблеі ААН і Рады Паўночных краінаў, якая пройдзе ўвосень у Рэйк’явіку.
🔴 З лідарам дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў ЗША Хакімам Джэфрысам Святлана Ціханоўская абмеркавала супрацоўніцтва з такімі тэхналагічнымі кампаніям, як Facebook і Google, каб спрыяць барацьбе з дэзынфармацыяй і падтрымліваць беларускія СМІ. Таксама лідарка заклікала павялічыць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці: незалежным журналістам, рэпрэсаваным, культурніцкім праектам і ініцыятывам.
⚪️ З прэм'ер-міністаркай Эстоніі Каяй Калас Ціханоўская абмеркавала стратэгію Еўрасаюза па Беларусі пасля еўрапейскіх выбараў і працу Кансультатыўнай групы, а таксама слуханні па Беларусі з удзелам еўрапейскіх міністраў. Ціханоўская падкрэсліла важнасць прынцыповай і рашучай палітыкі Еўрасаюза, каб з аднаго боку ізаляваць рэжым, а з іншага – падтрымліваць беларусаў.

❤188👍47❤🔥9🔥7🤯6😐1