Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі
248 subscribers
1.19K photos
100 videos
1 file
420 links
Мэта: зафіксаваць максімум выпадкаў катаванняў у Беларусі і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

▪️Афіцыйны акаўнт для сувязі: @ICITB2020_contact
▪️Пошта: contact@torturesbelarus2020.org
▪️Сайт: https://torturesbelarus2020.org
Download Telegram
Прадстаўляем новае грамадскае расследаванне пра катаванні і жорсткае абыходжанне ў папраўчай калоніі №3 «Віцьба» — вядомай як «паказальная» зона, дзе ўтрымліваюцца замежнікі, былыя чыноўнікі і палітвязні. Для апошніх у калоніі наўмысна ствараюцца невыносныя ўмовы, каб зламаць волю і пакараць за іх грамадзянскую пазіцыю.

🔸 Азнаёміцца з расследаваннем можна тут.

Расследаванне апублікавана «Міжнародным камітэтам па расследаванні катаванняў у Беларусі» ў межах мерапрыемстваў «Тыдня супраць катаванняў — 2026».

#NoTorture2026
2👍2🤬1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Бывший политзаключённый анархист из Беларуси Акихиро Гаевский-Ханада рассказывает о пытках в заключении и о том, какое страшное воздействие они оказывают на человека.

Видео опубликовано в рамках мероприятий «Недели против пыток-2026». Пытки в Беларуси должны прекратиться!
💔7😢2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Бывший политзаключённый из Беларуси Олег Добрыднёв рассказывает о своём задержании, заключении под стражей и пытках, которые он перенес будучи несовершеннолетним(!).

Видео опубликовано в рамках мероприятий «Недели против пыток-2026». Пытки в Беларуси должны прекратиться!

#NoTorture2026
4🤬1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На тэлеканале Белсат выйшаў сюжэт пра наша новае грамадскае расследаванне аб катаваннях і ўмовах утрымання палітзняволеных у папраўчай калоніі №3 «Віцьба».

🔸 Азнаёміцца з расследаваннем можна тут

#ТыдзеньСупрацьКатаванняў #NoTorture2026
👍32
Культурны мэнэджар і былы палітвязень Уладзь Булаўскі чытае свой верш, які напісаў падчас зняволення.💔

Мы стварылі зборнік вершаў палітвязняў у выглядзе самвыдата. Вы можаце прачытаць яго ці спампаваць тут і самастойна раздрукаваць, атрымаўшы цудоўную стылізаваную кнігу з вершамі.

Гэтыя вершы нарадзілася там, дзе ў чалавека спрабуюць адабраць голас, годнасць і нават жыццё — ў камерах, штрафных ізалятарах, турэмных шпіталях і на этапах. Яны нараджаліся ў свядомасці людзей у моманты, калі галоўнай мэтай было — вытрымаць хаця б яшчэ адзін дзень, не страціць унутраную апору і захаваць сябе.

#ТыдзеньСупрацьКатаванняў #NoTorture2026
👍5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Былая палітзняволеная журналістка Ларыса Шчыракова распавяла, як насуперак прыніжальным забаронам захоўвала у няволі чалавечнасць і праяўляла салідарнасць, дапамагаючы іншым зняволеным.

Відэа апублікавана ў межах мерапрыемстваў «Тыдня супраць катаванняў-2026». Катаванні ў Беларусі павінны спыніцца!

#NoTorture2026
4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У цэнтры Кракава мы правялі акцыю, каб прыцягнуць увагу да праблемы катаванняў у Беларусі.

У беларускіх гарадах людзі таксама спяшаюцца па сваіх справах, сядзяць у кавярнях і гуляюць па летнім горадзе, у той час як за сценамі турмаў і калоній адбываюцца злачынствы супраць чалавечнасці: затрыманых падвяргаюць збіццю, маральнаму ціску і пагрозам. Ці прайшлі б людзі міма, калі б гэтыя злачынствы здзяйсняліся ва ўсіх на вачах?

За час правядзення акцыі да інфармацыйных стэндаў падышлі сотні людзей. Відэа апублікавана ў межах мерапрыемстваў «Тыдня супраць катаванняў — 2026». Катаванні ў Беларусі павінны спыніцца!

#NoTorture2026
👍65🔥2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Что такое "Глобальный рейтинг пыток" и как его определяют?

⚡️Рассказываем за минуту! ⚡️
😢1
У новым відэа на YouTube-канале «Прававая ініцыятыва» гаворка ідзе пра медыцыну ў папраўчай калоніі №3 «Віцьба», якую выкарыстоўваюць як дадатковы інструмент пакарання. Неаказанне своечасовай медыцынскай дапамогі і халатнасць прыводзяць да трагічных наступстваў, у тым ліку да гібелі людзей. У відэа агучаныя сведчанні былых зняволеных пра гэта.

🔸 Расследаванне пра катаванні ў ПК-3 «Віцьба» можна паглядзець тут.

📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
👍2🤬2
🤯 Псіхолаг і блогер-мільённік Марк Бартан, напэўна, і не здагадваецца, што яго відэа на YouTube выкарыстоўваюцца ў Шклоўскай калоніі як інструмент катаванняў зняволеных.

Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў былы палітвязень і блогер Ігар Лосік. Ён напісаў, што лекцыі гэтага псіхолага ім уключалі тысячы разоў, а некаторыя зняволеныя праз гэта нават біліся галавой аб сцяну.

Ігар Лосік быў асуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі паводле артыкулаў аб «распальванні варожасці» і «арганізацыі масавых беспарадкаў». Ён быў вызвалены ў верасні 2025 года і вывезены ў Літву дзякуючы перамоўнаму працэсу паміж ЗША і Беларуссю.

📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
3
Прадстаўнік «Міжнароднага камітэта» прыняў удзел у Дадатковай нарадзе АБСЕ па чалавечым вымярэнні, якая прайшла ў Вене 29–30 чэрвеня. Тэмай мерапрыемства стала «Прадухіленне катаванняў і жорсткага абыходжання: умацаванне супрацоўніцтва і забеспячэнне выканання абавязацельстваў».🔥

У рамках нарады мы правялі ўласны сайд-івэнт «Адказнасць і падтрымка ахвяр катаванняў з Беларусі», падчас якога абмеркавалі актуальную сітуацыю з ужываннем катаванняў у Беларусі, становішча палітвязняў у месцах несвабоды, а таксама патрэбы беларус_ак, якія перажылі катаванні.

Акрамя таго, мы прадставілі ўдзельнікам дзейнасць «Міжнароднага камітэта»: расказалі пра дакументаванне выпадкаў катаванняў, працу ў рамках Платформы IAPB, а таксама пра дасягнутыя вынікі, якія спрыяюць пачатку міжнароднага крымінальнага працэсу.

Працягваем працу 💪

📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
👍32
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚕️ У так званай «узорнай» калоніі №3 «Віцьба» зняволеных катуюць праз неаказанне медыцынскай дапамогі.

Паводле шматлікіх сведчанняў былых зняволеных, меддапамогу ў ПК-3 або аказваюць неналежным чынам, або не аказваюць увогуле. Хворых людзей прымушаюць да цяжкай працы і змяшчаюць у ШІЗА, а неабходныя лекі не перадаюць нават тым, хто мае ў іх патрэбу. Некалькі выпадкаў смерці палітвязняў у ПК-3 толькі пацвярджаюць гэтыя сведчанні.

🔸 Азнаёміцца з грамадскім расследаваннем пра ПК-3 «Віцьба» можна тут
🤬5
Сталі вядомыя некаторыя дэталі знаходжання за кратамі 57-гадовай Таццяны Корсакавай. Падчас следства на жанчыну аказвалі ціск, яе прымушалі стаяць па 12 гадзін, змяшчалі ў «мяккі пакой», дзе не давалі вады. Пра гэта паведамілі праваабаронцы «Вясны».

Таксама паведамляецца, што Таццяна мае праблемы са здароўем, у тым ліку цукровы дыябет і гіпертанію. Сілавікі стварылі для яе цяжкасці з доступам да лекаў, і жанчына часта скардзілася на высокі артэрыяльны ціск. За час, праведзены ў СІЗА, яна страціла каля 20 кг вагі. Акрамя таго, ёй не перадавалі лісты з волі.

Нагадаем, што Таццяну і яе мужа Дзмітрыя Корсакавых асудзілі ў чэрвені 2026 года да 12 і 14 гадоў калоніі адпаведна, абвінаваціўшы ў здрадзе дзяржаве і перамяшчэнні зброі праз мяжу. Сутнасць абвінавачванняў невядомая, аднак арышт сям'і мог быць выкарыстаны як сродак ціску на іх дачку Пелагею, якая цяпер жыве ва Украіне.
🤬3
Калі вам давялося прайсці праз зняволенне ў Беларусі, паведамляйце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання ў ізалятарах і калоніях, а таксама пра факты гвалту і жорсткага абыходжання з боку сілавікоў і супрацоўнікаў пенітэнцыярнай сістэмы. Кожнае вашае сведчанне дазваляе даведацца больш пра актуальную сітуацыю і становішча іншых палітвязняў, а таксама спрыяе ўстанаўленню асоб, адказных за гэтыя злачынствы.

🔸 Пішыце да нас на паштовую скрыню — contact@torturesbelarus2020.org або ў Telegram — @ICITB2020_contact

📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w