Тое Сёе: гульні
41 subscribers
66 photos
9 videos
50 links
Паляванне на беларускіх распрацоўшчыкаў 🕵🏻‍♀️🏹🎮
Download Telegram
🏰 Walls of Fate ад elevel ужо ў Steam!

У гульні з’явілася свая старонка – там можна пачытаць апісанне, паглядзець скрыншоты і трэйлер.

Беларуская мова не заяўлена (спадзяюся, пакуль што 👀). Але дадаем у пажаданае, каб не прапусціць рэліз і хуткі выхад дэма-версіі.

🔗 Walls of Fate у Steam

#WallsOfFate #Elevel
🤨2
🩸 Final Sentence – Battle Royale, дзе выжывае не мацнейшы, а самы хуткі і дакладны. Памыліўся на адну літару, і тваё месца ў магіле.

Гэта арыгінальная друкавальная бітва, натхнёная Гульнёй кальмара.

Праверыць, наколькі хутка твае пальцы могуць змагацца за жыццё можна ўжо зараз у дэма! ⌨️

На жаль, паспаборнічаць на беларускай мове не атрымаецца, яе наўпрост няма сярод падтрымліваемых.

#FinalSentence #ButtonMash
#ThornyTimes вокладку ў Steam aбнавілі, такі жывыя 👀👀👀

Нагадваю, што дадаць гульню ў пажаданае – гэта самы просты спосаб паказаць, што вы чакаеце рэліз. Таксама можна пакінуць пару словаў у абмеркаваннях ці ў Discord.

Будзе беларуская мова! Чакаем усёй вёскай 💚

#AterduxEntertainment
У #ShiftingToTheBackrooms ад #OopsomeGames выйшла дэма!

Хто не трапіў на плэйтэст, цяпер таксама можа паспрабаваць гульню да яе рэлізу і апынуцца ў гэтым лімінальным сне самастойна 👁

🎙 І самае прыемнае – у гульні будзе поўная беларуская лакалізацыя, у тым ліку агучка!

🔗 Steam
🔗 Telegram
🔥2
Тое Сёе: гульні
У #ShiftingToTheBackrooms ад #OopsomeGames выйшла дэма! Хто не трапіў на плэйтэст, цяпер таксама можа паспрабаваць гульню да яе рэлізу і апынуцца ў гэтым лімінальным сне самастойна 👁 🎙 І самае прыемнае – у гульні будзе поўная беларуская лакалізацыя, у тым…
У мінулую суботу выйшла абнаўленне, і дэма цяпер уключае поўную беларускую лакалізацыю 🎧
Дзякуючы агучцы, атмасфера – проста сок! Паспрабаваць мусіць кожны 😌

Дадавай у пажаданае, каб не прапусціць рэліз (колькасць "вішлістоў" таксама мае значэнне: яна дапамагае распрацоўшчыкам падчас патэнцыйных пітчаў),
і абавязкова зірні відэа на канале, дзе можна паглядзець гульню ў дзеянні 👁

🔗 Новае відэа на канале
🔗 Steam
🔥3
Здаецца, хутка пабачым новы трэйлер REPLACED з анонсам даты рэлізу 👀👀👀

#Replaced #SadCatStudios
👍2🫡1
🌞 Walls of Fate: крыху пра сімволіку, якая робіць гульню такой беларускай.

Каманда падзялілася, што натхнялася ВКЛ, таму ў персанажах лёгка пазнаць наш каларыт: слуцкі пояс, вышыванку, саламяны капялюш, іншыя дробязі, што робяць свет жывым і сваім.

Ці будзе пры гэтым у гульне беларуская мова не ўдакладняецца😔

🔗 Walls of Fate у Steam

#WallsOfFate #Elevel
1🤔1🌚1
У WeapyStudio нядаўна выбухнуў шортс па The Eternal Life of Goldman – больш за 700К праглядаў! 🔥
Агулам лічу, што іх стаўка на пазіцыянаванне гульні як “створанай уручную, без ШІ” у наш час выглядае вельмі моцным і разумным ходам. Няхай усе прагляды трансфармуюцца ў паспяховыя продажы.

Яшчэ заўважыла, што яны пачалі рабіць вельмі шмат кантэнту для прасоўвання, спадзяюся, гэта знак, што хутка нас чакаюць навіны 👀
👍3
Праз столькі гадоў чакання на ПК нарэшце выходзіць UFL ‒ бясплатны fair-to-play футбольны сімулятар ад кампаніі Strikerz Inc. Акрамя розных прыемнасцей-цікавасцей у гульні «з каробкі» прысутнічае не толькі тэкставая лакалізацыя на беларускай мове, але і шыкоўная каментатарская агучка!

Гульню можна спампаваць тут, рэліз у Steam таксама плануецца.

Усім прыемнай гульні, зробім футбольную Беларусь зноў вялікай!
👍2
#22Studio праграваюць нас новым постэрам перад навінамі па #Bagna
1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#PsyPro ад #Sector13 абзавёўся старонкай у Steam!

У гонар чаго таксама выйшаў і аднаўлённы трэйлер гульні.
👍1
#REPLACED у пажаданае дадалі 600.000 чалавек. Уражвае!
🔥4🫡2🤩1
Люты - месяц дэма!

Паспрабаваць REPLACED можна будзе 11 лютага!

Ад гэтай даты праз месяц, 12 сакавіка, выйдзе і сама гульня ☺️

#SadCatStudios
🔥7
Tales of Meadows далучаецца да дэма-марафону!

👉🏻 Дэма-версія з’явіцца ў Steam ужо 20 лютага.

Каманда дзякуе за цярпенне і падтрымку.

#TalesOfMeadows #QualestoryGames
👍51
Ага, расслабіліся!

REPLACED пераносіцца на 14 красавіка 😁 гэтага году)
😢3👾1
#22studio падзяліліся канцэпт-артамі па #Bagna
3