🕯 Empty Faith ад MARNA Games
Графічная навэла з аўтарскімі ілюстрацыямі, дзе беларуская вёска становіцца сцэнай для барацьбы веры, вар’яцтва і таямніц.
Гісторыя цягнецца праз гады, але пачынаецца ўсё нявінна: дзіцячыя гульні, летнія канікулы, сяброўства і простыя радасці.
Аднак праз шэпты ў касцёле і дзіўныя паводзіны жыхароў становіцца ясна – нешта жудаснае ахоплівае свядомасць вёскі.
👦 Хлопчык, які чуе галасы.
🎮 Гарадскі падлетак, чые канікулы перакрояць яго лёс.
✝️ Святар, перад якім схіляюцца ўсе.
Культ, знікненні і, магчыма, забойствы? Што насамрэч адбываецца ў гэтай вёсцы? Якою цаной адкрыецца праўда тым, хто адважыцца яе шукаць? І ці не станем мы чарговай ахвярай?
На Game Expo MARNA Games пакажа першы эпізод, прысвечаны дзяцінству герояў і пачатку гісторыі.
📲 Сачыць за праектам: https://t.me/emptyfaithgame
#MarnaGames #EmptyFaith

👀2
🏰 Tiny Kingdom – пабудуй сваё ўнікальнае каралеўства на маленькім востраве!
Гэта мінімалістычная картачная стратэгія, дзе кожная карта важная. Размяшчай будынкі стратэгічна: карты ўзаемадзейнічаюць з суседнімі, ствараючы чароўныя сінергіі і пашыраючы магчымасці твайго каралеўства.
Усё залежыць ад тваіх рашэнняў і ўмення планаваць! ✨
✨ Невялікая каманда з Мінску, Neltile, заснаваная ў 2021 годзе, прыўносіць у гульню цёплую і казачную сярэднявечную атмасферу.
📌 Пабудаваць свой унікальны горад можна ўжо зараз – даступна ў Steam (як і дэма). Беларускай мовы, на жаль, няма.
#TinyKingdom #Neltile

❤1
На канале GameExpo з’явіўся пост пра PsyPro – і там упершыню ёсць намёкі, якой будзе гульня.
«Я ўсё рабіў правільна. Чаму стала горш?»
Гэта атмасферны досвед, дзе табе давядзецца брацца за самыя розныя задачы: ад звычайных – пражыць тыдзень звычайнага жыцця – да дзіўных і незразумелых, кшталту рамонту таямнічага механізму на закінутым заводзе.
Свет не дае інструкцый. Толькі ты, наваколле і спіс спраў, якія трэба давесці да канца.
👁 Адзіны арыенцір – тое, што перад тваімі вачыма.
#PsyPro #Sector13

🤔2
22 studio падзяліліся канцэптам UI-меню для Bagna.
Выглядае стылёва! Толькі зацаніце ліст па-беларуску на скрыншоце🥹, лепшае!
#22Studio #Bagna

👍3🔥2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У #PsyPro з’явіўся першы цізер!
Распрацоўшчыкі з #Sector13 падзяліліся ім у сваёй суполцы. Абавязкова зазірніце да іх і падпішыцеся, каб падтрымаць праект! 🙌

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💎 Гэта што за дыямант ад #OopsomeGames?
Shifting To The Backrooms – сумесь псіхалагічнага хорору і драмы. Галоўны герой, Уіл, спрабуе перажыць сямейныя трагедыі і знаходзіць спосаб «шыфтынгу»: уцёкаў у лімінальныя светы сноў. Але хутка сон ператвараецца ў кашмар, з якога немагчыма прачнуцца...
🔗 Steam 🔗 Telegram

👀2🤔1
Пасля Unicon Marna Games падзяліліся адказамі на папулярныя пытанні пра Empty Faith.
✨ Першы эпізод ужо на фінальнай стадыі – рэліз прыкладна праз месяц.
💻 Спачатку гульня выйдзе на itch.io, але пры дастатковай падтрымцы з’явіцца і ў Steam.
🔧 Рухавік – Ren’py, распрацоўка ідзе ўжо паўтара гады з перапынкамі.
📖 Усяго плануецца каля 4 эпізодаў з дэтэктыўным сюжэтам + пераклады на беларускую і англійскую мовы.
На фота з Unicon можна прыгледзецца да некалькіх кадраў з гульні.
Падтрымаць праект можна тут:
🔗 Alfabank

❤3
🎁 #SleepingFox запусцілі разыгранку ключоў на сваю гульню #SongOfSlavs !
Умова толькі адна – быць падпісаным на іх суполку. Пераможцаў будзе адразу 10, а вынікі абвесцяць 25 верасня.
Для ўдзелу трэба перайсці на іх апошні пост.

🛰 HC-Games падвялі вынікі Q2-Q3 распрацоўкі Lonely Space і падзяліліся планамі!
У Steam быў апублікаваны вялікі девлог: новыя механікі, сістэмы, зброя, ворагі і сакрэтныя прадметы.
А галоўнае – яны рыхтуюць Kickstarter-кампанію, каб давесці праект да жаданага ўзроўню якасці 🙌.
Калі табе цікавы праект ці нават ёсць жаданне паўдзельнічаць у яго стварэнні – можна ўжо зараз падпісацца на старонку Kickstarter і націснуць кнопку “Notify me when launching”, каб атрымаць апавяшчэнне аб старце.
#LonelySpace #HCGames

👍3
🏰 Walls of Fate ад elevel ужо ў Steam!
У гульні з’явілася свая старонка – там можна пачытаць апісанне, паглядзець скрыншоты і трэйлер.
Беларуская мова не заяўлена (спадзяюся, пакуль што 👀). Але дадаем у пажаданае, каб не прапусціць рэліз і хуткі выхад дэма-версіі.
🔗 Walls of Fate у Steam
#WallsOfFate #Elevel

Steampowered
Walls of Fate on Steam
Rule a fortress on the brink of collapse: listen to the residents’ requests, manage limited resources and time, strengthen relationships with key characters in the fortress, and move closer to solving the mystery of the ruler’s disappearance.
🤨2
🩸 Final Sentence – Battle Royale, дзе выжывае не мацнейшы, а самы хуткі і дакладны. Памыліўся на адну літару, і тваё месца ў магіле.
Гэта арыгінальная друкавальная бітва, натхнёная Гульнёй кальмара.
Праверыць, наколькі хутка твае пальцы могуць змагацца за жыццё можна ўжо зараз у дэма! ⌨️
На жаль, паспаборнічаць на беларускай мове не атрымаецца, яе наўпрост няма сярод падтрымліваемых.
#FinalSentence #ButtonMash

YouTube
Final Sentence - Official Demo Launch Trailer
Take a look at the Demo Launch Trailer for Final Sentence, a battle royale typing game developed by Button Mash. Players will type away on a typewriter with other players, where every mistake allows for the spinning of a revolver that could prove fatal. Become…
#ThornyTimes вокладку ў Steam aбнавілі, такі жывыя 👀👀👀
Нагадваю, што дадаць гульню ў пажаданае – гэта самы просты спосаб паказаць, што вы чакаеце рэліз. Таксама можна пакінуць пару словаў у абмеркаваннях ці ў Discord.
Будзе беларуская мова! Чакаем усёй вёскай 💚
#AterduxEntertainment

У #ShiftingToTheBackrooms ад #OopsomeGames выйшла дэма!
Хто не трапіў на плэйтэст, цяпер таксама можа паспрабаваць гульню да яе рэлізу і апынуцца ў гэтым лімінальным сне самастойна 👁
🎙 І самае прыемнае – у гульні будзе поўная беларуская лакалізацыя, у тым ліку агучка!
🔗 Steam
🔗 Telegram

Shifting To The Backrooms on Steam
Experience Will's complicated story, find a way out of the nightmare of liminal spaces by solving challenging puzzles and avoiding dangerous entities — all this awaits you in "Shifting To The Backrooms".
🔥2