Тое Сёе: гульні
41 subscribers
66 photos
9 videos
50 links
Паляванне на беларускіх распрацоўшчыкаў 🕵🏻‍♀️🏹🎮
Download Telegram
🕵‍♀️🔎 Некалькі дзён ныркаю па адкрытых старонках інды-распрацоўшчыкаў, якія заяўленыя на Game Expo 2025 Minsk. Спрабую зразумець: свае ці не.

Пакуль што складана – паходжанне пісаць штосьці нямодна, але крошкі інфармацыі дзе-недзе ўсё ж знаходзяцца.

Таму невялічкая ПРОСЬБА 👉 калі хто мае дадатковыя звесткі пра студыі, або пачуе/пабачыць нешта падчас выставы, калі ласка, падзяліцеся! Буду вельмі ўдзячная!
🫡3
🏰 Walls of Fate – першы праект, у якім я ўпэўненая настолькі, каб зрабіць асобны пост. Гэта гульня каманды elevel, і яна дакладна мае беларускі след.

Гэта ізаметрычная сярэднявечная гісторыя пра замак, які знаходзіцца на мяжы надзеі і заняпаду. Яго ўладар атрымаў апошняе папярэджанне: праз дзесяць дзён надыдзе бяда…

Кожнае тваё рашэнне – крок да выратавання ці пагібелі. Табе давядзецца слухаць просьбы падданых, разлічваць рэсурсы (золата, ежу, уплыў і лаяльнасць) і прымаць выбары, ад якіх залежыць лёс крэпасці і яе жыхароў.

🔗 Іх старонкі:
Instagram: www.instagram.com/_.elevel._
Telegram: t.me/walls_of_fate

#Elevel #WallsOfFate
👍3
🕯 Empty Faith ад MARNA Games

Графічная навэла з аўтарскімі ілюстрацыямі, дзе беларуская вёска становіцца сцэнай для барацьбы веры, вар’яцтва і таямніц.

Гісторыя цягнецца праз гады, але пачынаецца ўсё нявінна: дзіцячыя гульні, летнія канікулы, сяброўства і простыя радасці.
Аднак праз шэпты ў касцёле і дзіўныя паводзіны жыхароў становіцца ясна – нешта жудаснае ахоплівае свядомасць вёскі.

👦 Хлопчык, які чуе галасы.
🎮 Гарадскі падлетак, чые канікулы перакрояць яго лёс.
✝️ Святар, перад якім схіляюцца ўсе.

Культ, знікненні і, магчыма, забойствы? Што насамрэч адбываецца ў гэтай вёсцы? Якою цаной адкрыецца праўда тым, хто адважыцца яе шукаць? І ці не станем мы чарговай ахвярай?

На Game Expo MARNA Games пакажа першы эпізод, прысвечаны дзяцінству герояў і пачатку гісторыі.

📲 Сачыць за праектам: https://t.me/emptyfaithgame

#MarnaGames #EmptyFaith
👀2
🏰 Tiny Kingdom – пабудуй сваё ўнікальнае каралеўства на маленькім востраве!

Гэта мінімалістычная картачная стратэгія, дзе кожная карта важная. Размяшчай будынкі стратэгічна: карты ўзаемадзейнічаюць з суседнімі, ствараючы чароўныя сінергіі і пашыраючы магчымасці твайго каралеўства.

Усё залежыць ад тваіх рашэнняў і ўмення планаваць!

Невялікая каманда з Мінску, Neltile, заснаваная ў 2021 годзе, прыўносіць у гульню цёплую і казачную сярэднявечную атмасферу.

📌 Пабудаваць свой унікальны горад можна ўжо зараз – даступна ў Steam (як і дэма). Беларускай мовы, на жаль, няма.

#TinyKingdom #Neltile
1
На канале GameExpo з’явіўся пост пра PsyPro – і там упершыню ёсць намёкі, якой будзе гульня.

«Я ўсё рабіў правільна. Чаму стала горш?»

Гэта атмасферны досвед, дзе табе давядзецца брацца за самыя розныя задачы: ад звычайных – пражыць тыдзень звычайнага жыцця – да дзіўных і незразумелых, кшталту рамонту таямнічага механізму на закінутым заводзе.

Свет не дае інструкцый. Толькі ты, наваколле і спіс спраў, якія трэба давесці да канца.

👁 Адзіны арыенцір – тое, што перад тваімі вачыма.

#PsyPro #Sector13
🤔2
22 studio падзяліліся канцэптам UI-меню для Bagna.

Выглядае стылёва! Толькі зацаніце ліст па-беларуску на скрыншоце🥹, лепшае!

#22Studio #Bagna
👍3🔥2
🔥На наступным тыдні з’явіцца старонка Steam па Lost In – рыхтуемся дадаваць у пажаданае!

На другой карцінцы скрыншот з кінематаграфічнага трэйлеру, магчыма, там на старонцы яго і пабачым цалкам 👀

А ўжо гэтай зімой нас чакае рэліз PsyPro.

#Sector13 #LostIn #PsyPro
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У #PsyPro з’явіўся першы цізер!

Распрацоўшчыкі з #Sector13 падзяліліся ім у сваёй суполцы. Абавязкова зазірніце да іх і падпішыцеся, каб падтрымаць праект! 🙌
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💎 Гэта што за дыямант ад #OopsomeGames?

Shifting To The Backrooms – сумесь псіхалагічнага хорору і драмы. Галоўны герой, Уіл, спрабуе перажыць сямейныя трагедыі і знаходзіць спосаб «шыфтынгу»: уцёкаў у лімінальныя светы сноў. Але хутка сон ператвараецца ў кашмар, з якога немагчыма прачнуцца...

🔗 Steam 🔗 Telegram
👀2🤔1
Пасля Unicon Marna Games падзяліліся адказамі на папулярныя пытанні пра Empty Faith.

Першы эпізод ужо на фінальнай стадыі – рэліз прыкладна праз месяц.
💻 Спачатку гульня выйдзе на itch.io, але пры дастатковай падтрымцы з’явіцца і ў Steam.
🔧 Рухавік – Ren’py, распрацоўка ідзе ўжо паўтара гады з перапынкамі.
📖 Усяго плануецца каля 4 эпізодаў з дэтэктыўным сюжэтам + пераклады на беларускую і англійскую мовы.

На фота з Unicon можна прыгледзецца да некалькіх кадраў з гульні.

Падтрымаць праект можна тут:
🔗 Alfabank

#MarnaGames #EmptyFaith
3