Тое Сёе: гульні
41 subscribers
66 photos
9 videos
50 links
Паляванне на беларускіх распрацоўшчыкаў 🕵🏻‍♀️🏹🎮
Download Telegram
🎬 The Stuff That Dreams Are Made Of – вялікае абнаўленне ўжо ў бэта-галінцы Steam!

🔧 Каб уключыць: ПКМ па гульні ў бібліятэцы → Уласцівасці → Betas → абраць beta branch.

⚠️ Пакуль што толькі ангельская мова, але хутка будуць і пераклады. Бэта абнаўляецца штодня, і праз 1-2 тыдні пераедзе ў асноўную галіну Steam.

💥 Асноўныя змены:
• Поўны рэворак дрэва паляпшэнняў Аддзела бяспекі + новы UI.
• Ахоўнікі сталі «жывымі»: дасье, падарункі, павышэнні, звальненні, трэніроўкі.
• Канкурэнты пераманьваюць людзей, але і вы можаце.
• Новыя сакрэты, скандалы, асаблівыя падзеі, у тым ліку знакавыя персанажы 2-га акта.
• Якасць фільмаў цяпер больш залежыць ад складанасці гісторыі, а старыя элементы «зношваюцца».
• Абсталяванне старэе – патрэбныя ліцэнзіі або свае распрацоўкі.
• Новыя магчымасці: рэклама, вечарынкі, кіраванне кінатэатрамі.
• +32 гісторыі, +1500 постэраў, +40 падзей, і ребаланс усяго геймплэю.

📜 Поўны спіс ў Steam – далучайся да тэставання! Да 27 жніўня зніжка 25%!

#HollywoodAnimal #WeappyStudio
2
Навіны ад Sad Cat Studios па гульне Replaced!!!

Запрашаюць нас заўтра далучыцца да трансляцыі IGN з Gamescom, дзе адбудзецца жывое інтэр’вью з распрацоўшчыкамі і пакажуць новыя кадры!

📺 Глядзець можна тут: http://youtube.com/live/p-zYQgp-g

А ўжо ў панядзелак, 25 жніўня, будзе спецабнаўленне ад каманды – абяцаюць нешта цікавае з распрацоўкі 👀

#REPLACED #SadCatStudios
👍3
🖼️ Новыя кадры лакацый з трансляцыі REPLACED – ну проста сок 🤤

З інтэрв’ю стала вядома, што нават гэтыя скрыншоты не перадаюць усёй прыгажосці гульні. Хочацца ўжо хутчэй убачыць усё на ўласныя вочы! 👀

#Replaced #SadCatStudios
👀1
🎬 Replaced атрымаў дату выхаду!

Ну, амаль 😁 Гульня выйдзе вясной 2026, а ўжо ў гэтым годзе мы пабачым фінальны трэйлер з дакладнай датай.

Зрабіла пераклад апошняга відэа з абнаўленнем ад каманды ў выглядзе артыкула – можна пачытаць тут

#REPLACED #SadCatStudios
❤‍🔥1👍1👀1
Хто сумаваў па БТР (Бадзёрым Танкавым Рубілаве)? 😎

Навіна с запазданнем, але Wargaming прэзентавалі World of Tanks: HEAT – бясплатны тактычны шутэр у альтэрнатыўнай рэальнасці!

👉 Дынамічныя баі 10х10, «высокатэхналагічныя» танкі і ўнікальныя здольнасці.
👉 Першы ў гісторыі Wargaming адначасовы кросплатформенны рэліз з крос-прагрэсам.
👉 ПК (Steam, WGC), PlayStation 5, Xbox Series X|S і нават Steam Deck.

Дата выхаду пакуль невядомая, але старонка ўжо ёсць у Steam.

#WorldOfTanksHEAT #Wargaming
🔥2👎1
🔥 Заўтра – запуск WoT 2.0! (зноў Рубікон🤪)

Варгеймінг заманьвае самымі тлустымі падарункамі ў гісторыі WoT 😮 👉 Калі хто плануе вяртацца ці паспрабаваць упершыню – можна скарыстацца маёй рэферальнай спасылкай

Што ў падарунках:
🔸 Адзін (ці нават дзве!) поўныя галіны тэхнікі VI-X узроўняў;
🔸 Бонусы: золата, крэдыты, аблігацыі, загады на перанавучанне, абсталяванне;
🔸 Новыя стылі, бустэры на досвед экіпажу;
🔸 Да 60 дзён WoT Premium;
🔸 Асобныя місіі з дадатковымі ўзнагародамі.
🕵‍♀️🔎 Некалькі дзён ныркаю па адкрытых старонках інды-распрацоўшчыкаў, якія заяўленыя на Game Expo 2025 Minsk. Спрабую зразумець: свае ці не.

Пакуль што складана – паходжанне пісаць штосьці нямодна, але крошкі інфармацыі дзе-недзе ўсё ж знаходзяцца.

Таму невялічкая ПРОСЬБА 👉 калі хто мае дадатковыя звесткі пра студыі, або пачуе/пабачыць нешта падчас выставы, калі ласка, падзяліцеся! Буду вельмі ўдзячная!
🫡3
🏰 Walls of Fate – першы праект, у якім я ўпэўненая настолькі, каб зрабіць асобны пост. Гэта гульня каманды elevel, і яна дакладна мае беларускі след.

Гэта ізаметрычная сярэднявечная гісторыя пра замак, які знаходзіцца на мяжы надзеі і заняпаду. Яго ўладар атрымаў апошняе папярэджанне: праз дзесяць дзён надыдзе бяда…

Кожнае тваё рашэнне – крок да выратавання ці пагібелі. Табе давядзецца слухаць просьбы падданых, разлічваць рэсурсы (золата, ежу, уплыў і лаяльнасць) і прымаць выбары, ад якіх залежыць лёс крэпасці і яе жыхароў.

🔗 Іх старонкі:
Instagram: www.instagram.com/_.elevel._
Telegram: t.me/walls_of_fate

#Elevel #WallsOfFate
👍3
🕯 Empty Faith ад MARNA Games

Графічная навэла з аўтарскімі ілюстрацыямі, дзе беларуская вёска становіцца сцэнай для барацьбы веры, вар’яцтва і таямніц.

Гісторыя цягнецца праз гады, але пачынаецца ўсё нявінна: дзіцячыя гульні, летнія канікулы, сяброўства і простыя радасці.
Аднак праз шэпты ў касцёле і дзіўныя паводзіны жыхароў становіцца ясна – нешта жудаснае ахоплівае свядомасць вёскі.

👦 Хлопчык, які чуе галасы.
🎮 Гарадскі падлетак, чые канікулы перакрояць яго лёс.
✝️ Святар, перад якім схіляюцца ўсе.

Культ, знікненні і, магчыма, забойствы? Што насамрэч адбываецца ў гэтай вёсцы? Якою цаной адкрыецца праўда тым, хто адважыцца яе шукаць? І ці не станем мы чарговай ахвярай?

На Game Expo MARNA Games пакажа першы эпізод, прысвечаны дзяцінству герояў і пачатку гісторыі.

📲 Сачыць за праектам: https://t.me/emptyfaithgame

#MarnaGames #EmptyFaith
👀2
🏰 Tiny Kingdom – пабудуй сваё ўнікальнае каралеўства на маленькім востраве!

Гэта мінімалістычная картачная стратэгія, дзе кожная карта важная. Размяшчай будынкі стратэгічна: карты ўзаемадзейнічаюць з суседнімі, ствараючы чароўныя сінергіі і пашыраючы магчымасці твайго каралеўства.

Усё залежыць ад тваіх рашэнняў і ўмення планаваць!

Невялікая каманда з Мінску, Neltile, заснаваная ў 2021 годзе, прыўносіць у гульню цёплую і казачную сярэднявечную атмасферу.

📌 Пабудаваць свой унікальны горад можна ўжо зараз – даступна ў Steam (як і дэма). Беларускай мовы, на жаль, няма.

#TinyKingdom #Neltile
1