Тое Сёе: гульні
41 subscribers
66 photos
9 videos
50 links
Паляванне на беларускіх распрацоўшчыкаў 🕵🏻‍♀️🏹🎮
Download Telegram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Стартаваў другі плэйтэст M.I.N.S.K. Robotics! 🤖

Што новага:

🔧 Абноўленае кіраванне — цяпер яшчэ больш адчувальная "вага" робату.
🛸 Новы дрон-памочнік — дапамагае са святлом і камунікацыяй.
Сістэма здароўя і энергіі — цяпер звязаныя. Будзьце асцярожныя!
🏥 Новая зона «Шпіталь» — гатовая да даследавання.

💬 Пасля плэйтэсту распрацоўшчыкі просяць пакінуць фідбэк — гэта дапамагае зрабіць гульню лепшай!

🎮 Спампаваць і далучыцца можна ўжо зараз: https://store.steampowered.com/app/2914820/MINSK/
🔥1
🫣 22 Studio намякаюць на навіны па «Bagna»!

Здаецца, нешта новае рыхтуецца ўжо 26 чэрвеня. Што гэта будзе — новыя арты, трэйлер, або нешта зусім нечаканае?

X (Twitter): https://x.com/twentytoostudio?s=21
👀1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔊 Навіны ад Sector 13 і іх гульні “Losted”!

На гэтым тыдні распрацоўшчыкі падзяліліся абноўленымі гукамі – па-іншаму ў гульні загучалі:
👣 крокі
🏹 арбалет
🔫 пісталет
🗡️ меч
⏱️ рывок у часе
навальнiца


Слухайце і пакідайце фідбэк у іх X (Twitter)!
👉 https://x.com/sector13_studio?s=21

#Losted #Sector13
👀1
🌿 Bagna – новы этап!

Распрацоўшчыкі абвясцілі, што канцэпцыйная фаза праекта завершана, і паабяцалі: далей будзе шмат цікавага!

А пакуль разглядаем новую вокладку 🔍

#Bagna #22Studio
1
🎬 Hollywood Animal са зніжкай у Steam!

Weappy Studio далучаюцца да Steam Summer Sale – ужо зараз Hollywood Animal можна забраць са зніжкай 20%!
Акцыя дзейнічае з 26 чэрвеня па 11 ліпеня.

Не прапусці магчымасць!
👉 https://store.steampowered.com/app/2680550/Hollywood_Animal/

#HollywoodAnimal #WeappyStudio
1
⚔️ Legends of Eisenwald – са зніжкай 75% у Steam!

Пакуль чакаем навін пра наступны праект Thorny Times, ёсць выдатная магчымасць падтрымаць распрацоўшчыка капеячкай – класічная тактычная RPG Legends of Eisenwald цяпер даступная са зніжкай 75% у рамках Steam Summer Sale!

👉https://store.steampowered.com/app/246760/Legends_of_Eisenwald/

#LegendsOfEisenwald #AterduxEntertainment
👀1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚔️ Tales of Meadows – фрагмент баёўкі!

Распрацоўшчыкі падзяліліся невялікім кавалачкам бою з аднаго з узроўняў. Зараз актыўна ідзе падрыхтоўка да рэлізу дэма-версіі, які запланаваны на канец лета!

Выглядае сакавіта – чакаем з нецярпеннем! 🔥

👉🏻 https://t.me/talesofmeadows

👉🏻https://t.me/qualesstory

#TalesOfMeadows #QualestoryGames
🔥1
🛠️ Song of Slavs – абнаўленне дэма-версіі да 0.1.3!

Распрацоўшчыкі дадалі шмат цікавага, і дэма становіцца ўсё насычаней 💥

🆕 Што новага:
• Новы тып зброі – дубінка і булава: хутчэй за вілы і могуць зачапіць некалькіх ворагаў адначасова, але з меншай шкодай.
Новы вораг + абноўленыя анімацыі для аднаго са старых пачвараў.
Поўная пераробка баявой сістэмы – цяпер бой з хвалямі ворагаў выглядае значна дынамічней.
Здароўе юнітаў цяпер відаць праз стан іх адзення.
• Абноўлены выгляд рэсурсу ідала.
Першае паданне – калі падыйсці да дзеда, то ён раскажа вам казку 📖

Таксама ідзе праца над гульнявай кампаніяй: унікальныя мясціны, пачвары, пабудовы, новае асяроддзе (напрыклад, цяпер робяць ваду для асаблівай лакацыі).

💬 Пакідайце водгукі ў стым-абмеркаваннях або ў Telegram-чаце распрацоўшчыкаў!

#SongOfSlavs #SleepingFox
🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🏹 Losted – завершына работа над дэма-версіяй!

Такой навінай распрацоўшчыкі з Сектар 13 падзяліліся ў сваёй старонцы X (Twitter)!

Што далей?
• У бліжэйшы час дэма будзе даступнае на выставе Game Expo
• У жніўні старонка гульні ў Steam. Зможам дадаць у пажаданае!
Чакаем: скрыншоты, трэйлер і першыя гісторыі пра сусвет.

#Losted #Sector13
1👍1
🎥 Новы трэйлер Song of Slavs

З’явіўся свежы трэйлер да гульні на расейскай мове.
У ім можна пабачыць новыя анімацыі і пачвараў, але ў цэлым новай інфармацыі няшмат лакацыя ўжо знаёмая.

Тыя, хто сочыць за распрацоўкай, можна накінуць пару каментарыкаў.

#SongOfSlavs #SleepingFox
🔥2