Это Минск, детка
9.2K subscribers
5.76K photos
1.24K videos
1 file
1.61K links
Авторский контент команды THISMINSK MEDIA про события в Минске, Беларуси и мире

Сайт: thisminsk.org
Почта: thisminsk@protonmail.com

Предложения, реклама, PR: @thisminskbot
Download Telegram
Я з Беларусі і тым ганаруся!

У Нацыянальным мастацкім музее пачалі прадаваць паштоўкі з беларускім арнаментам.

Па-першае, гэта прыгожа.
Па-другое, гэта не проста паштоўка, а самая сапраўдная схема для вышыўкі элементаў беларускага нацыянальнага касцюма з розных этнаграфічных рэгіёнаў краіны (Заходняе Палессе, Усходняе Палессе, Падзвінне, Падняпроўе, Панямонне, Цэнтральная Беларусь).

Такі крок быў зроблены ў межах маштабнага выставачнага праекту “Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм”.
На самой выставе, якая будзе працаваць да 11 снежня, можна пабачыць творы традыцыйнага беларускага ткацтва з калекцыі дэкаратыўна-прыкладнога народнага мастацтва, а таксама беларускую арыгінальную і тыражную графіку і беларускі жывапіс.

Раім наведаць адну з самых папулярных экспазіцый, ну і набыць аўтэнтычную паштоўку ўсяго за 2 рублі.

#культурны_код
Лепшыя падарункі — падарункі на роднай мове!

Проста паглядзіце, якія календары на 2024 год можна набыць праз выдавецтва «Тэхналогія».

Можна абраць варыянт са знаёмымі гарадскімі пейзажамі за 8,9 Br, альбо аддаць перавагу любаму сэрцу трамвайчыку за 4 Br.

Кожны малюнак — аўтарская праца Багдана Даўгялы, беларускага мастака і музыкі.

Мы лічым, што такая творчасць заслугоўвае падабаек!

#культурны_код #навіныгорада
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Аніміраваць станцыю метро «Купалаўская»? Лёгка!

Незвычайны піксельны арт-аб'ект зрабіў мянчук Антон Бельскі, па яго словах такая творчасць – вынік моцных пачуццяў да свайго роднага гораду.

«Пах ветру, гукі цягніка, бясконцыя твары людзей – усё гэта пераносіць у нейкі асаблівы досвед па-за звычайнасцю. Гэта падобна на тое, што можна адчуць у касцёле ці святых месцах. Калі я думаю пра Менск, я думаю пра метро. Таму я выбраў менавіта яго».

З вас падабайка!

#культурны_код
Паштоўкі вам з заснежанага Менску🤍

#культурны_код #навіны_горада
Киберпартизаны представили собственную разработку Vartagram — клиент Telegram для iOS.

В чем преимущества Vartagram:

⁃ Можно прятать аккаунт и секретные чаты, если вы не в сети;
⁃ Отключение уведомлений и оповещений (чтобы их включить, нужно ввести секретный код);
⁃ Использование до 10 акаунтов одновременно;
⁃ Перевод текста в каналах, группах и чатах без Telegram Premium;
⁃ Преобразование аудисообщения в текст без Telegram Premium;
⁃ Сокрытие номера телефона и ID во вкладке «настройки»
⁃ И многое другое.

На данный момент вышла демо-версия клиента, недоступная для пользователей на территории Беларуси. Как только при помощи всех желающих пройдет этап открытого тестирования (нужно лишь написать в бот Киберпартизанов и запросить доступ к TestFlight), разработчики выпустят Vartagram для пользователей внутри страны.

#культурны_код
Ельня, пятае па памерах балота ва ўсёй Еўропе апынулася нашмат старэй, чым лічылася раней: яму каля 13 тысяч гадоў.

Узрост балота атрымалася ўсталяваць дзякуючы экспедыцыі, якую агенцтва экскурсій YelniaTrip правяло супольна з Інстытутам прыродакарыстання НАН. Для гэтага навукоўцы скарысталі метад радыевугляроднага аналізу, дакладнасць якога складае амаль 98%.

Здабыты з глыбіні 7,25 м торф, па выніках гэтага аналізу сфармаваўся ў дыяпазоне 12 821 – 13 114 гадоў таму! Дагэтуль навукоўцы меркавалі, што яму каля 9 тысяч гадоў.

Арганізатары падкрэслілі, што экспедыцыю атрымалася правесці дзякуючы неабыякавым беларусам:
– Мы атрымалі 60 данатаў перакладамі ад 3 да 200 рублёў, што вельмі матывуе нас на дзеянне, таму што паказвае, што экалагічная чыннасць YelnyaTrip знаходзіць водгук.

Дзякуючы данатам сабралі палову патрэбнай сумы, а іншую частку, якая пайшла на правядзенне лабараторнага аналізу, аплацілі ўдзельнікі экспедыцыі.

#культурны_код
Экзатычныя істоты ў цэнтры Менску? Лёгка!

У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі адкрыўся сад ліхтароў «Макра Мікра Мір» з больш чым дваццаццю лакацыямі, напоўненымі фігурамі вусякоў, птушак, раслін розных памераў.

Паглядзець на дзіўныя светлавыя фігуры можна да канца лютага 2024 г!

#культурны_код
Украінскі праект «РокРадіо» вырашыў запусціць стрым «РокРадыёBY», дзякуючы якому можна паслухаць музыку беларускамоўных сучасных і культавых груп.


«Вялікая колькасць прадстаўнікоў музычнай індустрыі вымушана была пакінуць Беларусь, а вялікая колькасць твораў знаходзяцца пад забаронай. «РокРадыёBY» мае на мэце стаць пляцоўкай для такіх беларускіх музыкаў у стылі рок, а таксама для тых дзеячаў, якія падтрымліваюць сапраўдную беларускую айдэнтыку. Радыё заклікана стаць астраўком беларускага і ўкраінскага року, а з часам стартавай пляцоўкай сумесных культурных праектаў», — адзначаюць стваральнікі «РокРадыёBY».

#культурны_код
У Менску з'явілася новае графіці

На ўсімі любімай вуліцы Кастрычніцкай зʼявіўся новы мурал з выявай афрыканскай жанчыны ў традыцыйнай хустцы на галаве. Руку да стварэння гэтага шэдэўра прыклалі беларуска і камерунец.

Дарэчы, у жанчыне можна пазнаць акторку і мадэль, якая знялася ў фільме «Чорная пантэра».

#культурны_код
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларускі стэндап-комік Зміцер Саўян адправіў заяўку на ўдзел у папярэднім адборы на «Еўрабачанне» ад Польшчы. Кампазіцыю W Kolorku Amaretto ён прыдумаў, выпадкова пачуўшы гутарку дзвюх жанчын, адна з якіх расказвала, што купіла кофту колеру амарэта. Змітру гэта здалося паэтычным і навеяла нешта з 1970-х.

#культурны_код