Talash. У падарожжы праз беларускія балоты
28 subscribers
409 photos
6 videos
139 links
Гэты канал для папулярызацыі маіх думаў і праектаў. Далучайцеся і запрашайце сябраў!
Download Telegram
Верасень - гэта такі малы студзень. Усё пачынае віраваць вакол. Людзі напаўняюцца новымі-старымі планамі. Бягуць да мэтаў, каб паспець да Новага Году быць паспяховымі. Дадам у гэты вір трохі каштонаўсці навук натуральных, дакладных і пра Зямлю.

Учора зрабіў разам з май жонкай Святланай ў атмасфернай Uśpiona Księgarnia прэзентцыю нумару зіна Pamyłka і пачатку другой эдыцыі прэміі Бізон Гігса.

Уласна па Бізону Гігса 2026 выкладаю план:
Крок 1. Верасень– 30 кастрычнік 2026. Збіраем грошы на фонд прэміі (гэта падарунак пераможцы).
Крок 2. Кастрычнік - 30 лістапад 2026. Прымаем заяўкі на намінантаў.
Крок 3. Снежань 2026. Галасуем за заяўленых асобаў.
Фінал. 20 снежня 2026. Узнагарода пераможцы(аў).

Шмат у чым дынаміка насамрэч залежыць ад вас, беларусаў якім сімпатычна навука і папулярызацыя ведаў па-беларуску.

Дзякуй усім, хто падтрымліваў і ўжо паспеў падтрымаць збор фонду прэміі.
Збор фонду прэміі ўжо пачаўся на байміэкофі.
❤4
Маю невялікі анонс стрыма "Практычная сацыятэхніка" пра супольнасці на заўтра, але найперш хачу напісаць некалькі думак з папярэдняй размовы, бо яны важныя для наступных двух.

У размове тыдзень назад мой суразмоўца Іван вырашыў не "даваць дэфініцыю" супольнасці, бо гэта "замыкае" мысленне. А сам паспрабаваў апісаць супольнасць праз яе ўласцівасці. Атрымалася, згодна Івану, што ў супольнасці ёсць пэўныя ўласцівасці "арганізму", "набор людзей", "агульных каштоўнасцяў" і "сустрэчы"... Цікава, што дзейнасці ў супольнасці можа не быць. Наогул мне складана не пагадзіцца, што гэта была больш расцянутая ў часе дэфініцыя, якая патрабавала ад слухача большай увагі і больш паглыбленнага мыслення. Часам можам вызначаць праз слова "гэта", а часам даваць больш свабоды для вызначэння - праз апісанне феномену. З аднаго боку, мне важна глыбіня размоваў у Практычнай сацыятэхніцы, але з другога боку, я хачу, каб слухачы, зрабілі крок у большым разуменню тэмы.
Дарэчы, хто хоча перажыць супольнасці глыбока можа прачытаць маю кнігу "Сацыятэхніка. Пачаткі". Там 600 старонак апісання гэтага феномену.

Другі момант, які Іван пазначыў у размове: "кожную супольнасць можна інструменталізаваць". Вызначым інструменталізацыю, праз больш простае слова-сінонім "выкарыстанне". Выкарыстаць штосьці як інструмент. Згаджаюся, што "супольнасць" - гэта адзін з элементаў гуманітарных тэхналогій. Тэхналогій для кіравання. Тэхналогія - гэта таксама пра выкарыстанне. Аднак я іду з практыкай супольнасці далей. Супольнасць - гэта для мяне насамрэч сацыяльны арганізм, які імкнецца да эмансіпацыі, аўтаноміі і суб'ектнасці. Вось гэтыя тры ўласцівасці, якія паказваюць, што інструменталізацыя мае свае межы...
❤3
Ужо заўтра, а 18:00 па Варшаве гутару з Дарынай Саладухай, культурнай мэнэджэркай, фатографкай і актыўнай хрысціянкай. Будзем разам раўмаўляць пра стрытарт супольнасці Варшавы, пра тое, як пратэстанты трымаюцца сувязяў у розных культурных вымярэннях і наогул, як будуецца мова розных групаў.

Паспрабуем адпавесці на наступныя пытанні:
1. Ці можа рэлігія існаваць без супольнасці
2. У чым суперсіла пратэстанскай супольнасці за мяжой
3. Чым стрытарт рух адрозніваецца ад іншых
4. Што асаблівага у слоўніку багемнага варушняка, а што рэлігійнага
5. Як праяўляецца лідэстрва ў стрыт-арце, а як у пратэстантскай абшчыне.

Падчас стрыму можна задаць свае пытанні па тэме! Калі хочаш, каб твае пытанні трапілі ў размову, але не маеш магчымасці прысутнічаць, пішы іх у каментарах.

Час пачатку: Варшава - 18:00
Спасылка на стрым і пасля на яго запіс.

Дзяліцеся спасылкай з сябрамі і падпісвайцеся на мой канал.
🔥3❤2
Сазрэў анонс апошняй размовы у гэтым сезоне Практычнай сацыятэхнікі. Перад ім, маю некалькі думак з папярэдняга стрыму.

У нядзелю размаўляў Дарынай Саладухай. Яна мая першая гасціня, якая вызначыла час, як значны элемент супольнасці.

Час патрэбны для ўсяго. Але тут было цікава далейшае тлумачэнне, што час патрэбны для ўсталявання пэўных умоваў і згранасці людзей. Іншымі словамі, "група людзей" у часе і прасторы нешта робіць важнае самой сабе. Для мяне важна гэта ўзгадванне часу, бо яно дае магчымасць перастаць супольнасць разглядацца як "снэпшот", прыкладанне, аб'ект, "групу" для камунікацыі, абмеркавання, спажывання, гандлю і т.п. А становіцца пэўным суб'ектам, які змяняецца ў часе і патрабуе гэтага часу згодна сваёй унутранай дынаміцы.

Другі момант, згодна з Дарынай, у супольнасці абавязкова рана ці позна вызначыцца лідэр. У нашай далейшай размове пра лідэрства ў супольнасці высветлілася, што лідэр служыць, гэта значыць, бярэ больш абавязкаў на сябе. Тут цікава, на сёння мадэль лідэра-слугі даволі модная, але я бачу, што Дарына, пераносіць гэту характарыстыку з ролі пастыра ў яе рэлігійнай групе, які аб'ядноўвае (ідэолаг), арганізуе і камунікуе ўнутры, а часта і звонку суполкі, найбольш актыўна. Я задаю сабе некалькі пытанняў "служыць" - гэта ўнутраная амбіцыя? Ці "служыць" - усё ж мадэль, якую можна вывучыць і карыстацца?

Дадам яшчэ адзін момант, ён кранаецца супольнасцяў, але больш тычыцца асобы, чалавечай адзінкі, якая навігуе супольнасць. Наогул і рэлігійная суполка, і стрытарт - гэта супольнасці агульнага інтарэсу. У аднаго чалавека могуць быць розныя інтарэсы. Дарына адкрыта сказала, што ў ёй арганічна спалучаюцца і актыўны ўдзел у багемнай супольнасці (як стрытарт, музычная) і рэлігійнай, як адна з пратэстантскіх цэркваў (плыняў). Адкрытае самывызначэнне адной асобы ў розных супольнасцях - гэта сапраўдны прыклад як адкрытае грамадства можа ствараць сябе ад станаўлення адкрытай асобы.
❤1
Уласна анонс, 20 верасня ў 17:00 па варшаўскім часе з Дзянісам Шэка будзем размаўляць пра супольнасці і штучны інтэлект.

Дзяніс заснавальнік шэрагу супольнасцяў. Разам разважаем пра сучасны стан супольнасцяў опенсорс. Якія выклікі паўсталі для прыхільнікаў свабоднага коду і тэхналогій са з’яўленнем штучнага інтэлекту і параўнаем, што змянілася, калі Дзяніс пачынаў кінаклуб, ці саўдзельнічаў у заснаванні Cinema Perpetuum Mobile.

Разгледзім наступныя пытанні:
1. Што такое опенсорс супольнасці і іх асноўныя прынцыпы.
2. Як карпарацыі сёння захопліваюць код і веды(дадзеныя).
3. Як опенсорс супольнасці адпаптоўваюцца да новых умоваў - захопу коду.
4. Якая розніца паміж анлайн і афлайн супольнасцямі і што тут змяніў ШІ.
5. Як гэта змена на ролі, якія выбіраюць удзельнкі супольнасцяў: і анлайн, і афлайн.
6. ШІ мае тут сваю ролю ці проста з’яўляецца інструментам. Наогул, які ўплыў аказваюць глабальныя алгарытмы на дынаміку нефармальных груп.

Спасылка на стрым.
❤2🔥2
Трохі даверыўся машыне і псіхалогіі.

Наогул даволі складана нават пры адкрытасці блізкіх людзей прааналізаваць сваю асобу без пэўнай заангажаванасці і "памылак блізасці". Гэты эмацыянальна-рэфлексіўны недасыт я вырашыў кампенсаваць тэстам, які прапаноўвае суполка gallup. Гэты тэст дае пэўную каціну тваіх якасцяў паўкладаную ў 34 пазіцыі па прыярытэту і ў камбінацыі паміж сабой. Іншымі словамі, паказваюць "унікальны" кактэйль якасцяў чалавека. Машына - нічога асабістага. Праходзіш 100 пар пытанняў і сістэма генеруе адповяд.

Атрымалася даволі цікавая карцінка. Першая якасць, якую яны адзначылі, - Maximizer, другая - Intellection і трэцяя - Futuristic. Пішу арыгінальны назвы, бо ў гэтым з'явам надаецца "свой" сэнс. Выхапіць з лёту не атрымаецца. Гэтыя тры якасці паходзяць з блокаў стратэгічнага мыслення і ўплыву. З аднаго боку можна адкрыць свае супер сілы, з другога, іх "blind spots".

Усе мадэлі даюць спрошчаную карціну індывідуальнасці. Гэта я разумею. Аднак назваць свае якасці ці пакапацца ў прапанаваных - з'ява рэдкая і эксклюзіўная у свеце шуму і хуткасці.

Не назваў яшчэ 7 пазначаных для мяне якасцяў як Activator, Responsibility, Strategic ..., апісаных у спалучэннях. Таксама астатнія 24 якасці выкладзеныя ў прыярытызаваным спісе. Дарэчы сістэма дае таксама параду, як працаваць з бар'ерамі ў моцных якасцях, што таксама можа быць карысна.

Тэст зрабіў мне вечар і даў ежу для роздуму, дзе магу яшчэ прыкласці сябе ў гэтым новым дзіўным свеце =) А які ваш досвед з gallup тэстамі? пішыце мне ў ФБ ці Інсце =)
❤2
Пішу на гарачае і анонс у канцы паведамлення =)

Толькі прайшла размова з Дзянісам Шэка, стваральнікам супольнасцяў і наогул інтэлектуалам. Як звычайна размова з ім атрымалася насачына і багатая на пытанні.

Пакуль пакіну некалькі думак. Першая, афйлан супольнасці пры ўзнікненні эксперыментавалі і пашыралі прастору, дзе можна было камунікаваць і суствараць людзям. Кожная суполка была прыстанішчам азінадумцаў. Анлайн супольнасці таксама карысталіся гэтай мадэллю даволі пасяхова. Кампанента адносінаў, там (анлайн) была вельмі высокай. З прыходам эпохі ШІ гэтыя адносіны камерцыялізаваліся.

Другая, ШІ асабліва выпрабоўвае опенсорс супольнасці з двух бакоў (бакоў больш). З аднаго боку забірае рэсурсы. Па сутнасці бясплатна карыстаецца часамі ведамі шматлікіх актывістаў і валанцёраў (рэальных людзей з крыві і косці) і пасля прадае гэтыя рэсурсы на лічбавым рынку. Валанцёрам і актывістам ніякай кампенсацыі і нават нематэрыльнай увагі не застаецца. Тут мы не краналіся парушэння ліцэнзій, якія былі створаны ў патрабаванні капіталізму 20-30 год назад. З другога боку, ШІ перасычае анлайн супольнасці "смецевым кантэнтам". Ядра такіх супольнасцяў маюць каласальную прэсію коду і кантэнту, якія не ствараны людзьмі, але ствараны ШІ сэрвісамі. Такім чынам на вопытных ўдзельнікаў павышаецца ціск верыфікацыі і коду, і кантэнту. Гэта праца павольная і вельмі вымагаючая. Што прыводзіць да больш хуткага выгарання і адтоку жадаючых тварыць. Разуменне, што створаны валанцёрамі кантэнт (базы ці код) "крадуць", не надае большага энтузіязму магчымым новым удзельнікам супольнасцяў.

Трэцяя думка. Трансфармавалася аплікаванне прыватнасці і ананімнасці удзельнікаў. Не першага ні другога шчыра кажучы не існавала для тэхнічных спецыялістаў амаль зпачатку інтэрнета. Опенсорс супольнасці патраюуць не (толькі) эфектыўнага ўнеску кантэнту, але і інстутыту рэпутацыі даверу да ўдзельніка-чалавека. Такім чынам падвышаецца парог уваходу ў супольнасці і таксама магчымасць тварыць унутры. Але магчыма ўваход мае магчымасць росту публічнага і гэтага самага commons (дабротаў).

Дадам. Намой погляд пазітыўная навіна, што краіны з меншым развіццём тэхналогіяў і эканомікі, як не дзіўна маюць большую прастору для ўтварэння новых афлайн супольнасцяў. Мяркую і анлайн таксама =). І яшчэ паказвае будучую каштоўнасць не толькі для супольнасцяў, але і індывідуальнага выбару.

А што вы думаеце наконт нашай размовы?

Пераглядзець яе можна па спасылцы.
❤2👍1
Зараз невялікі анонс на наступную суботу. Калі вы з Познані, ці побач.

26 верасня а 16:00 у Pakoj_202 размову з аўтарам Міхаілам Волчак (са мной =)) кнігі «Сацыятэхніка. Пачаткі»

Пераехаўшы ў новы горад, як знайсці сваіх людзей? А калі знайшліся — як з кампаніі знаёмых вырастае супольнасць?

Распавяду пра кнігу, у якой разважаю над гэтымі пытаннямі праз уласны досвед. ад гульнёвых каманд і лакальных сетак да іншых супольнасцяў, якія ствараў, і ў якіх удзельнічаў. Пагаворым і пра тое, што з гэтага досведу можа спатрэбіцца нам сёння ў дыяспары.

Больш пра кнігу па спасылцы

Дзе: Познань, Pakoj_202, Nowowiejskiego 46, другі паверх
❤3
Вяртаюся цягніком з Познані, дзе прэзентаваў сваю кнігу "Сацыятэхніка пачаткі". Для мяне сустрэча атрымалася плённай. Узнікнула мноства думак падчас размовы пра супольнасці. Магчыма камусці будзе цікава тут іх парэфлексаваць разам:

1. Насамрэч у кожным даяспаральным кластэры могуць працаваць розныя мадэлі ўзаемадзеяння паміж супольнасцямі. Дзесці добра прыжылася мадэль працы сеткавай структуры, а дзесці дзейнічае больш "цэнтралізаваная".
2. Часта складана знайсці новыя супольнасці (ініцыятывы, праекты), бо яны кепска бачуцца пошукавікамі, нават пры задаванні дакладных іх назваў. Гэта пытанне SEO ці лічбавай дыскрымінацыі малых моваў пошукавікавікамі? "Шаптанне" працуе лепей, але ў мяне засталося пытанне, калі ў лічбавую эпоху "шаптанне" працуе лепей, што не так з лічбавай эпохай?
3. Адзін з удзельнікаў падняў тэму аб’яднання з тэзісам, што "вялікія супольнасці могуць накопліваць больш энергіі". Гэта так. Але ці яны больш устойлівыя эвалючыйна? У мяне паўстала думка пра эвалючыйнае вызывыанне меншых, але больш рэзіліентных (прыстасаваных відаў) адкрытыз на новую знешнюю энергію больш устойлівае.
4. Адна ці дзве супольнасці могуць расці, але на гэтым фоне іншыя не з’яўляюцца. Ці гэта забяспечвае устойлівасць для гэтай растучай супольнасці? І наогул больш ці як выкарыстаць гэты рост, каб забяспечыць гэту супольнасць.
5. Малыя ініцыятывы сустрэліся абмеркаваць ці патрэбна ім агульная пляцоўка. Усё сабраліся, але быў брак адказнасці: хто гэтым зоймецца. Не паспелі закрануць, ці было абмеркаванне таго, што была магчымасць пачаць новую супольнасць (СУП - супольнасць супольнасцяў), але коштам рэсурсаў сабраўшыхся. Мяркую, што на нейкім узроўні было такое адчуванне, што зямля можа "сыйсці з пад ног", таму выйграў падыход "не рушыць старыны і не ўводзіць навіны".
6. З пісемістычных сцэнарыяў (насамрэч рэалістычных) адзін з удзельнікаў сказаў, што супольнасці будуць скарачацца. Згодзень, калі не будзе падпіткі звонку - гэта так. Як можна выкарыстаць момант, каб інстуючыя супольнасці ці магчыма новыя створаныя беларусамі змаглі набрацца свежай энергіі.
👍3
7. Дарэчы простая заўвага пра дбанне пра сябе. Бо з "пустаты не нальеш".
8. Цікава, што пазначылася індывідуалістычная і калектыўная мадэлі. Гэта рашэнне праблем самастойна ("спадзявацца на сабе") і рашэнне праблем калектыўна ("спадзявацца на іншых"). Былі цікавы аргументы абодвух бакоў. Але ў мяне ўзнікла пытанне: ці толькі з жадання "прыналежнасці групы" да пачынаецца калектыўнае дзеянне? Якія "базавыя ступені" супольнасці задавальнялі раней, а што згубілі/адмаўляюць зараз?
9. Цікава, што на сёння беларуская дыяспара - гэта мадэль грамадства без дзяржавы. Дакладней "дзяржава-якая-прымае" пакідае за сабой адміністраванне, на якое дыяспара мае абмежаваны ўплыў. Гэта дае добрую магчымасць дыяспары адрэфлексаваць сябе як суб’ект.
❤4👍2
Навіны з прэміі Бізон Гігс.

Папярэднія некалькі тыдняў канцэнтраваліся на зборы фонда. На сёння перакрочылі 330 еўра.
Гэта добра! Кожнаму, хто нас падтрымаў напачатку падвойнае дзякуй, бо пачынаць няпроста. Вы нас падбадзёрылі)

Яшчэ маем час да 30 кастрычніка.
Але калі хочаш дапамагчы запоўняць фонд.... не чакай =)
Наша мэта 1000 еўра.

На другім слайдзе сітуацыя, з якой мы сутыкнуліся. Напішы свае парады і думкі ў каментах! Саромешся, можаш пісаць у прыват. Варта нешта прыдумаць, каб шырыць слова пра прэмію=)

А пакуль слімачым, наперад!
🦄4
Працягваю гісторыю з Фермай MOST (Варшава).

Першы раз рабіў там цёплую градку, другі - прэзентацыю сваёй кнігі пра супольнасці. Гэтым разам прывёз саджанцы вярбы - Salix Americana. Гэта вярба адрозніваецца ад іншых сартоў тым, што найлепей можа быць ужываная для выплятання розных ужытковых і дэкаратыўных формаў.

Менавіта гэтая ўласцівасць — выплятанне — зацікавіла ўдзельнікаў кааператыва. Пасадзілі гэтыя саджанцы вакол каласоў, якія ўсталяваў іншы майстар-выплятач Jan Sajdak, які сваім творам таксама натхніў мяне на ідэю: засяліць гэтую паляну некалькімі новымі формамі з вікліны.

Аб формах. Вырашыў у лістападзе зрабіць некалькі „шароў” (падобных да тых, што на фотцы з Акадэміі Лучніца).

Хто хоча далучыцца да гэтага пілотнага для мяне праекту, пішыце. Пакуль яшчэ ёсць трохі часу на падрыхтоўку =)
❤4