Svmerki
223 subscribers
324 photos
51 videos
366 links
Koncerty z ❤️ https://svmerki.tilda.ws
Download Telegram
Так пачынаецца восень і так моцна пачынаецца цудоўны альбом TESA CONTROL, выдадзены ў 2020 годзе My Proud Mountain (Neurosis, Amenra, Steve Von Till, Buried at Sea). У нас мурашкі па скуры і мы з нецярпеньнем чакаем канцэрт 16.09 TESA (LV, post-metal / experimental) • BLISS (dark hardcore) | Ada Puławska • Svmerki ⚡️

Шчыра запрашаем вас разам з Undertone, Podróżnych Ugościć i Empatia Distro!

Падзея • https://fb.me/e/2GL8UjGQ5
Пасля шматлікіх цудоўных летніх канцэртаў у чароўным садзе Ладомiка, сардэчна запрашаем на канцэрт закрыцця сезона BASTARDA // na koniec Lada na wsi w Ladomku!

У склад Bastarda Trio ўваходзяць Paweł Szamburski (кларнет), Michał Górczyński (кантрабас-кларнет) і Tomasz Pokrzywiński (віяланчэль). Такое незвычайнае спалучэнне інструментаў стварае непаўторны, абсалютна новы тэмбр, які стаў характэрнай асаблівасцю стылю Бастарды.

6.09.2023, 20:00
Ladom, Jazdów 7/14
Мерапрыемства
CVLT Nation аб клiпе BLISS Agonia • "...It’s a sad story set to the band’s furiously addictive hardcore punk, and their thundering, scathing sounds are lighting a bonfire where I’ll burn the hopes and dreams and expectations that didn’t come from my own soul. With hints of black metal and heaps of punk, BLISS is definitely sending me to a place of sonic ecstasy!"

Запрашаем неўзабаве на канцэрт 16.09 • TESA (LV, post-metal / experimental) • BLISS (dark hardcore) у Ada Puławska!

Partnerki i partnerzy: Undertone, Podróżnych Ugościć, Empatia Distro, My Proud Mountain
Сёньня выйшаў цудоўны і чароўны альбом Рафаэля Рагінскага "Talàn"!

https://raphaelroginski.bandcamp.com/album/tal-n

«Як загадкавае «немагчымае мора», якое натхніла яго, Talàn прыгожы, цікаўны і інтрыгуючы, бясконцая крыніца захаплення і здзіўлення» The Quietus
Вельмі раім у гэтыя выхадныя наведаць VII Варшаўскі незалежны кніжны кірмаш 9-10/09/2023! Гэта штогадовы кірмаш кніг і часопісаў, арганізаваны ў ADA Puławska, які суправаджаецца мерапрыемствамі, уключаючы дыскусіі, лекцыі, майстар-класы і канцэрты, прысвечаныя нізавым ініцыятывам, этыцы DIY і абмену вопытам і іншым.
Калі хацiце набыць гэты прыгожы плакат cуботняга канцэрту TESA (LV, post-metal / experimental) • BLISS (dark hardcore) | Ada Puławska • Svmerki аўтарства бубнача TESA Яніса Бурмайстэрса, калі ласка, напшыце тут да пятніцы 18:00.

Фармат А3, лічбавы друк, каляровы, папера DCP 200г/м2, забраць асабіста на канцэрце, кошт 20 зл.
Канцэрт TESA (LV, post-metal / experimental) • BLISS (dark hardcore) ўжо сёньня! 🔥 Расклад часу:

19:00 дзьверы
20:00 BLISS
21:00 TESA

На мерапрыемстве будуць бенефiтовыя дзiстра Podróżnych Ugościć i Empatia Distro. Дзякуй Undertone i Independent.pl за падтрымку! Убачымся!
Хочам ад усяго сэрца падзякаваць усім за ўчорашні цудоўны вечар з TESA і BLISS!!! 🔥 Шчыры дзякуй камандзе ADA Puławska, нашым партнёрам Undertone, Podróżnych Ugościć i Empatia Distro за падтрымку! I вялікі дзякуй усім прысутным!

Запрашаем вас на наступны канцэрт LA CASA FANTOM (NOR) • SEROTONIN ZERO | Ada Puławska • Svmerki | 22.10!

Вашыя @svmerki
Гучны нарвежскі сладж/нойз/метал дуэт LA CASA FANTOM зноў завiтае ў Варшаву і адыграе гучны канцэрт разам з мрочным Serotonin Zero 22.10. у ADA Puławska!

Мерапрыемства 👹 https://fb.me/e/4HeLk5vtN

Сардэчна запрашаем разам з UP the PUNX Rec. і Bloody Cucumber!
Channel photo updated
Прадстаўляем цудоўны плакат канцэрту LA CASA FANTOM (NOR) • SEROTONIN ZERO | Ada Puławska • Svmerki | 22.10 ад Raison Detre Design Studio і нагадваем, што да канцэрта застаўся роўна месяц!
Добрыя ўспаміны з цудоўнага канцэрту TESA і BLISS тыдзень таму ў ADA Puławska! Гэта было гучна! 🔥

Фота Паўла Савіцкага. Больш здымкаў у альбоме.
Сардэчна запрашаем у сераду на адкрыццё выставы POZA KRAJEM, арганізаванай ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа i Słuszna Strawa, дзе мы паграем для вас цікавую музыку 🎶 Выстава чатырох мастакоў i мастачак прызначана тэме міграцыі.

Удзельнікі выставы: Павел Савіцкі, Кацярына Ігнашэвіч, Глеб Бурнашоў і Полі Німаева.

Адкрыццё адбудзецца ў сераду 27 верасня ў Słuszna Bistro, al. Armii Ludowej 12 (каля метро Politechnika). Пачатак 18:00. Падзея https://fb.me/e/3O6jqSape
@Svmerki сардэчна запрашаюць на відовішчны канцэрт авангарднага пост/нойз-рок дуэта з Фінляндыі NYOS! Аб'яднаныя ўзаемнай любоўю да нойз-панка і пост-року, кавы і інтэнсіўных жывых выступаў, амаль за 10 гадоў яны выпусцілі 5 альбомаў, а з 2015 года бесперапынна гастралююць, ствараючы літаральна сцяну гуку на больш чым 300 канцэртах у больш чым 20 краінах.

Мерапрыемства 🎶 NYOS (FIN, post/noise rock) • TBA | Chmury • Svmerki | 28.10

Гурт вяртаецца са сваім шостым поўнаметражным рэлізам "Waterfall Cave Fantasy, Forever" з Pelagic Records (Cult of Luna, God is an Astranaut, Envy, Rosetta, Mono). Спалучэнне мутантнага шумавога панк-лупа Battles і Tortoise з моцнай гукавой сцяной, якая нагадвае пост-рок Russian Circles, NYOS працягвае супрацьпастаўляць сваю унікальную кампазіцыйную складанасць жывым імправізацыям.

https://nyos.bandcamp.com
https://fb.com/nyosband
https://instagram.com/nyosband



ДЗЕ: Chmury / 11 listopada 22, Warszawa
КАЛІ: 28 кастрычніка, 19:00
БІЛЕТ: 40зл наяўнымі на канцэрце
Мы вельмі рады, што да складу канцэрту NYOS (FIN, post/noise rock) | Chmury • Svmerki | 28.10 далучаюцца МІАМ! 👹 Гэта гаражнае металёвае кардыё для валасачоў, панкаў, скейтараў, нармальных людзей, а не для паліцыі. Для людзей, якім усё яшчэ цяжка ўладкавацца ў сваіх сацыяльных ролях, таму што яны занадта занепакоеныя тым, што Курт адкiнуўся, ці што Metallica выпусціла толькі адзін добры альбом. І для эльфаў, і для гоблінаў. Яны выпусцілі свой апошні альбом GIMP на Koty Records.

🎶 https://miam1.bandcamp.com/album/gimp

Запрашаем 28 кастрычніка разам з NYOS у Chmury https://fb.me/e/4GlNu4Hvi
Мы рады паведаміць, што склад канцэрту NYOS (FIN, post/noise rock) | Chmury • Svmerki | 28.10 зачыняюць ONLY MESS 📣 Гэта гурт, які грае музыку, якую можна назваць спалучэннем пост-хардкора і альтэрнатыўнага року. Ён створаны людзьмі, звязанымі з такімі групамі і выканаўцамі, як Hidden World, Moriah Woods, Infradźwięki, Diary of Laura Palmer і Sky Collapse. У маі 2023 года гурт выпусціў свой дэбютны матэрыял 6 Handmade Songs Recorded Some Time Ago у выдаўнiцтве Antena Krzyku.

🎶 https://onlymess.bandcamp.com/track/nowhere-to-hide

Шчыра запрашаем 28 кастрычніка разам з NYOS i MIAM у Chmury https://fb.me/e/4GlNu4Hvi