ЯДНАЙСЯ
403 subscribers
746 photos
104 videos
2 files
1.32K links
Найди дружеское плечо и ощути радость помощи другим.
Улучши свою жизнь сегодня.
Создай сообщество (бел. суполку) вокруг себя.
О том, как: t.me/supolka_by
Download Telegram
С 19 по 26 июня мы проведем Неделю против пыток!

Неделя против пыток — ежегодный цикл просветительских мероприятий, посвященных пыткам политзаключенных в Беларуси и приуроченных к Международному дню в поддержку жертв пыток (26 июня).

Пытки в Беларуси — это преступления против человечности. У каждого из нас есть знакомый, друг или родственник, который лично прошел через этот ад.

Говорить об этом сложно. Но и молчать нельзя!

Поэтому в этом году Правовая инициатива вместе с Международным комитетом по расследованию пыток в Беларуси проведет тематические мероприятия в Варшаве, Вильнюсе, Познани и онлайн.

Мы презентуем новое расследование, проведем квиз, организуем перфоманс, устроим кинопросмотр и показ спектакля. Потому что мы верим — чем больше сфер восприятия затронуть, тем больше шансов донести информацию до каждого и каждой.

К нам присоединились наших коллеги и коллежанки — ПЦ Вясна, Белорусский Хельсинский Комитет, DISSIDENTBY, НАУ, Музей вольнай Беларусі, Свабодны тэатр, TeamTheatre, Human Constanta, Politzek.me, ІншыЯ, Respect-Protect-Fulfill 🖤

Присоединяйтесь и вы! Приходите на наши мероприятия, зовите друзей и рассказывайте в соцсетях. Мы будем рады каждому и каждой. Ведь только вместе мы можем доказать, что мы ничего не забыли и не простили.

📍Программа Недели доступна на нашем сайте.

Обратите внимание, что информация по некоторым мероприятиям уточняется! Оставайтесь с нами в Telegramтут мы будем подробно рассказывать о мероприятиях и сообщать обо всех обновлениях в программе.
Forwarded from FREEINFOBEL
#ініцыятывы_беларусі

Ёсць ініцыятывы, з якімі даўно ўжо зрадніўся. Яны як частка твайго жыцця, частка падзей у тваім лёсе.

Хто з нас не памятае вострае пачуццё небяспекі і радасць ад зробленай важнай справы. Улёткі, налепкі, самвыдат. Колькі іх разнесена і расклеена ў розных кутках краіны.

Актыўнічалі тады, у 20-ым, калі ўсё яшчэ пачыналася. "Падпольнічаем" і зараз, калі рэжым пазаціскаў гайкі да смерці, панатыкаўшы ў кожным пад'ездзе і на кожным слупе камеры відэаназірання.

І нам у дапамогу нашы сябры. Ды якое там — родныя ўжо па духу і па плоці "Листовки 97%" і "ByProsvet".

Яны да гэтага часу ў працуюць для беларусаў. І хоць колькасць падпісчыкаў невялікая, іх матэрыялы разлятаюцца па паштовых скрынях і тэлеграм-каналах вялікімі тыражамі.

Постэры для акцый, выпускі рэгіянальных газет, улёткі з навінамі рэгіёну. Галоўнае — усё можна спампаваць, раздрукаваць і распаўсюдзіць.

Аўтары імкнуцца не толькі цешыць актывістаў файламі для друку, але і быць цікавымі для сваіх падпісчыкаў. Тут і экскурс у біяграфіі вядомых людзей, і летні сэзон квізаў пра родныя мясьціны Беларусі, i дайжэст цікавастак беларускай гісторыі.

Важная гэта справа — несці праўду людзям! І таму дапамога і падтрымка валанцёрскай камандзе @ByProsvetVolunteerBot не перашкодзяць.

Далучайцеся!

@FreeInfoBel
Вітаем, сябры!
У беларускім дубляжы можа зьявіцца вельмі пекны мультфільм пра русалак, але для гэтага патрэбная нашая помач 🕊

Стваральнікі мультфільму зладзілі галасаваньне, каб вызначыць, на каторай мове рабіць дубляж.

За першы дзень беларусы пастараліся, каб беларуская мова трапіла ў топ-5:
1. Украінская (22.8%)
2. Гішпанская (21.4%)
3. Японская (17.0%)
4. Француская (7.2%)
5. Беларуская (6.5%)

Гэта цудоўны вынік, але, каб атрымаць беларускамоўны дубляж, трэба займець першае мейсца.

Што для гэтага трэба?
1. Перайсьці ў хорму галасаваньня й абраць беларускую мову (Belarusian).
Сваю пошту ў другім полі пакідаць неабавязкова.
2. Даслаць спасылку сваім сябром і знаёмым.
3. Пахваліць сябе 🥰

Спасылка, каб прагаласаваць:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScS16i2iz6v7d08YgznilVozSs-PPKGgY6-9cX9Qu0-sz7G0A/alreadyresponded

Будзем удзячныя за пашырэньне ❤️

p.s. сачыць за галасаваньнем можна тут
▪️"Фінансуем экстрэмізм"
Падтрымайце беларускіх дабраахвотнікаў данатам, набыўшы стыкеры ці цішоткі палка Каліноўскага. І памятайце пра "таварыша маёра".

▪️Памятаем пра палітвязняў
Нястомна нагадваем, як можна падтрымаць палітвязняў. Бо амаль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні. Тут, тут і тут — тыя, хто ўжо адседзеў і мае патрэбу ў дапамозе.

▪️Супраць катаванняў
26 чэрвеня ў межах Тыдня супраць катаванняў адбудзецца анлайн-трансляцыя чытання катавальных гісторый. Уключайце званочак-напамін i далучайцеся.

▪️Для актыўных беларусаў
Аўтарскі літаратурны анлайн-курс Андрэя Хадановіча — тут. Школа Медыякампетэнцый — тут. Анлайн-інтэнсіў пра стварэнне і запуск медыйных праектаў — тут. Майстар-клас "Як зрабіць так, каб аб вашым праекце гаварылі?" — тут.

❤️Адраджаем нашу мову
Лета... Колькі зорак, аж дух захоплівае! А ці ведаеце вы, што усе асноўныя зоркі, сузор’і, плянэты маюць беларускія імёны. Ці не заблукаеце ў беларускім небе? ТЭСТ тут.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны

🔊 ВСУ паспяхова прасоўваюцца па двух напрамках і замацоўваюцца на занятых рубяжах: тут i тут.

🔊 ПАРЕ падтрымала рэзалюцыю аб устараненні юрыдычных перашкод для беларусаў у выгнанні.

🔊Нарвежскі парламент адрэагаваў на рэпрэсіі ў нашай краіне i стварыў групу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі.

🔊На сцяне памяці пра загінулых у расійска-ўкраінскай вайне з'явіліся партрэты беларусаў. Сцяна знаходзіцца каля Міхайлаўскага сабора ў Кіеве.

🔊 У Вільні прадстаўлена экспазіцыя "З Украінай у сэрцы", якая прысвечана памяці загінуўшых ва Украіне беларускіх добраахвотнікаў.

🔊8 чэрвеня больш за 100 асобаў у Беластоку прынялі ўдзел у ланцугу салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, арганізаваным Беларускай дыяспарай Беластока: тут i тут.

🔊 Сёлета ўпершыню ў гісторыі Фестывалю Нацый беларусы Аўстрыі прадставілi сваю родную краіну Беларусь на гэтым прыгожым фестывалі.

🔊Выданне Reform.by стала адным з лаўрэатаў прэміі ў галіне свабоды СМІ Free Media Awards за 2023 год за "асвятленне сітуацыі ў Беларусі ў асабліва складаных умовах".

🔊Заснавальнікі «Беларускага свабоднага тэатра» Мікалай Халезін і Наталля Каляда ўдастоены звання членаў Ордэна Брытанскай імперыі.

🔊Вольны спартовец і былы старэйшы трэнер зборнай Беларусі па фехтаванні Аляксандр Нікалайчук заваяваў два медалі на трэцім этапе Кубка SWPS па фехтаванні.

🔊Гэтым летам CineVoka, праект па агучванні сусветнага кіно на беларускую мову, выпусціць яшчэ некалькі навінак: Клінт Іствуд, Фантамас і робат Ары загавораць па-беларуску.

🔊Беларускаму прапагандысту Грышу Азаронку ў чарговы раз забанілі Youtube-канал.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️"Фінансуем экстрэмізм"
Аказвайце падтрымку тым, хто знаходзіцца на перадавой ва Украіне. Няхай словы падзякі ад беларускіх добраахвотнікаў падымуць і ваш маральны дух!

▪️Памятаем пра палітвязняў
Не пакідайце іх сам-насам з рэпрэсіямі і дасылайце словы падтрымкі з волі. Тут — парады ад Майстэрні паштовак, пра што пісаць у лістах. А тут i тут — новы заклік аб дапамозе для вашых шчырых сэрцаў.

▪️Робім добрыя справы
Збор сродкаў на дапамогу пацярпелым за супрацоўніцтва з незалежнымі медыямі і Telegram-каналамі — тут. Дапамога музыку вярнуць у жыццё святло — тут. Падтрымка шматдзетнай сям'і — тут.

▪️Беларусам замежжа
Ваша меркаванне важна! Выкажыце стаўленне да ўдзелу ці няўдзелу ў "выбарах"-2024 у Беларусі. Спяшайцеся рэгістравацца на праграму, каб навучыцца разпрацоўваць якасныя мерапрыемствы нефармальнай адукацыі.

❤️Адраджаем нашу мову
Усім творчым людзям, хто жадае працаваць на роднай мове, — феерверк магчымасцей у падборцы ад нашых калег.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны

🔊 Украінскія вайскоўцы працягваюць контрнаступленне на лініі фронту, "выгрызаючы" кожны метр: тут, тут, тут, тут i тут.

🔊У Жытоміры вуліцу Беларускую перайменавалі ў вуліцу Палка імя Кастуся Каліноўскага.

🔊Рада БНР у выгнанні пасмяротна ўзнагародзіла загінуўшага ва Украіне беларуса Міраслава Лазоўскага Ордэнам Жалезнага рыцара.

🔊 Наталля Пінчук, жонка праваабаронцы і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, выступіла ў Еўрапарламенце.

🔊 КіберПартызаны ўзламалi сайт Белінтэртранс — лагістычнага аператара Беларускай чыгункі, аднаго з транспартных цэнтраў на службе рэжыму.

🔊Беларусы працягваюць зрываюць лукашысцкія чырвона-зялёныя сцягі. Толькі ў аграгарадку Лошніца «ўпалі» адразу чатыры сцягі.

🔊Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук зняла свой фільм "Кроў на траве" пра гвалт дзяржаўнай сімволікай.

🔊 Выйшла першая аўдыякніга Святланы Алексіевіч на беларускай мове — «У вайны не жаночы твар».

🔊 Аповесць Васіля Быкава «Пайсці і не вярнуцца» выдадзена на іспанскай мове.

🔊Вольны спартовец Сцяпан Шпак заваяваў срэбра на чэмпіянаце Украіны па водным лыжам.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
НЕ — вайне!
Рэспект усім, хто ўнутры захопленай бандытамі Беларусі дае сігналы Украіне і ўсяму свету. А галоўнае, акупантам. Няхай зямля гарыць у іх пад нагамі! Далучайцеся! Актуальныя ўлёткі тут!

🔹Гадзіна Х прыйдзе
Важныя кантакты ў выпадку рэалізацыі плана па вызваленні Беларусі ад дыктатуры і расійскай акупацыі тут і тут.

🔹Днi беларускай культуры
Па традыцыі святкуем у ліпені, у гэтым годзе са слоганам "Расказаць Беларусь". Запрашаем беларусаў з усіх куткоў свету дадаваць імпрэзы да агульнай мапы.

🔹 За мяжу і з-за мяжы
Эміграцыя. Як пабудаваць жыццё ў новай краіне, справіцца з сумам па дому, знайсці сябе на чужыне. Парады псіхолага тут. Як вярнуцца дадому і не патрапіць у лапы рэжыму — тут.

🔹Бяспечнае лета
Лiчыце, што правесці ночку-дзве пад зорным небам каля вогнішча — тое, што трэба, каб захаваць добры настрой і зарадзіцца энергіяй? Дык збірайцеся хутчэй! Тут спіс рэчаў, каб ваш адпачынак «па-за цывілізацыяй» быў камфортным.

Яднайся ў суполкі!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Шукаем валацёраў
Калі не самі, то раскажыце знаёмым. Што рабіць: шукаць інфармацыю і дапамагаць з запаўненнем Чорнай карты. Таксама патрэбны OSINT спецыялісты. Падрабязнее тут.

▪️Памятаем пра палітвязняў
Паглядзіце каментар актывіста "Чаму важна падтрымліваць палітвязняў лістамі і акцыямі салідарнасці" і за працу! І як заўсёды адрасы для дапамогі — тут, тут, тут, тут.

▪️Маску на сябе
Вырашайце свае надзённыя псіхалагічныя праблемы i дапамажыце тым, хто побач. Падкаст "Маску на сябе" — гэта размова з эксперткамі: пра пачуцце віны, пра крызісы пры растанні з радзімай.

▪️Культурны след Скарыны
Натхняйцеся вандроўкай па еўрапейскiм культурным шляху Францішка Скарыны ў новай кнізе Аляксандра Калбаскі. Што пачытаць i што паглядзець пра нашага першадрукара — тут.

❤️Адраджаем нашу мову
Далучайцеся да багатай і разнастайнай фальклорнай спадчыны беларусаў. Выйшаў у свет спеўнік «Бяседныя песні» (застольныя, гасцявыя, кірмашовыя). Прыйдзе час i заспяваем разам!

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны

🔊 ВСУ маюць тэхналагічную перавагу і прасоўваюцца на ўсходзе і поўдні: тут, тут і тут.

🔊Пад санкцыі Украіны патрапілі 6 кампаній звязаных з рэжымам у Беларусі.

🔊АБСЕ прызнала, што Беларусь знаходзіцца пад "мяккай акупацыяй" Расіі.

🔊Дзяржсакратар ЗША Блінкен у звароце да беларусаў падкрэсліў, што ЗША на працягу 30 гадоў выступаюць за дэмакратычную, незалежную і суверэнную Беларусь і застаюцца непахіснымі ў гэтай падтрымцы.

🔊У польскім горадзе Торунь пры падтрымцы маладзёвай рады і прэзідэнта горада прайшоў Марш Вольнай Беларусі.

🔊 У Гданьску ля Еўрапейскага цэнтра салідарнасці адкрыта экспазіцыя, прысвечаная Беларусі.

🔊 КіберПартызаны ўзламалi сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

🔊Сёння, 7 ліпеня 2023 года, адзначаецца сто сорак першая гадавіна з дня нараджэння выбітнага беларускага паэта Янкі Купалы. Да Дня народзінаў паэта: песні беларускіх музыкаў на вершы Янкі Купалы — тут.

🔊 У ноч з 6 на 7 ліпеня беларусы адзначылi Купалле — адно з самых старажытных і вядомых народных святаў ў беларускай культуры.

🔊У Магілёве з'явілася «лесвіца-вышыванка».

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Дэманструем салідарнасць
Беларусы Літвы! 11-12 ліпеня, ў дні саміту НАТА ў Вільні, вывешвайце нацыянальныя сцягі на вокнах — прыцягнiце ўвагу сусветных лідэраў да рэпрэсій у нашай краiне. Далучайцеся 14 ліпеня да Вечара салідарнасці з вясноўцамi.

🔹Псіхалагічная дапамога
Тут — бясцэнныя парады аб тым, якую дапамогу сабе і блізкаму можна аказаць у першыя часы пасля сутыкнення з жорсткім абыходжаннем, псіхалагічным і фізічным гвалтам, катаваннямі.

🔹Робiм беларускае кіно
Паспейце да 16 лiпеня падаць заяўку на ўдзел у першым у гісторыі нефармальным з'ездзе незалежных беларускіх кінематаграфістаў i стварайце гісторыю нашага кіно.

🔹 Жывем экалагічна
Вучыцеся на чужых памылках! 9 памылак пры раздзельным зборы смецця. А тут можна паглядзець, як экалагічна паводзіць сябе ў хаце: кухні, ванным пакоі, калідоры, гасціннай.

🔹 Шукаем Шагала
Вось некалькі музеяў, дзе можна ўбачыць арыгіналы славутага мастака. Не забывайце нагадваць замежнікам, што Шагал — наш!

Яднайся ў суполкі!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Алесю Пушкіну прысвячаецца
Падключайцеся да трансляцыi-развітання: дакументальныя фільмы пра Алеся Пушкіна, яго архіўныя відэазапісы, выступы беларускіх музыкантаў, прысвечаныя мастаку. Дзяліцеся з сябрамі.

▪️Памятаем пра палітвязняў
Падтрымлівайце тых, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Дасылайце лісты і тэлеграмы, пасылкі з прыемнымі дробязямі, рабіце грашовыя пераводы. Просяць аб падтрымцы: тут, тут, тут, тут, тут, тут i тут.

▪️Для актывістаў і грамадзянскіх ініцыятыў
Тут — падрабязная інфармацыя аб праграме грантавай падтрымкі для праектаў, накіраваных на дэмакратычныя змены і развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусi.

▪️Здымаем фільм па правах чалавека
Паспейце запоўніць анкету, каб паудзельнічаць у КінаТрэнінгу і стаць рэжысёрам уласнага фільма актуальнай тэматыкі.

❤️Адраджаем нашу мову
Заклікаем усіх беларусаў у эміграцыі падпісаць петыцыю ў падтрымку захавання абавязковага беларускамоўнага навучання ў гімназіях Гайнаўкі і Бельска.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
🔊 ВСУ працягваюць рух да перамогі: тут, тут і тут.

🔊Беларусы Літвы вывешвалi нацыянальныя сцягі на вокнах і балконах у Вільні падчас саміту NATO, каб нагадаць свету пра сваю прагу да свабоды, сваю прыналежнасць да еўрапейскіх народаў і нашае права быць пачутымі: тут i тут.

🔊Святлана Ціханоўская выступіла на сайд-івэнце па Беларусі падчас саміту НАТА ў Вільні: «Ордэр на арышт Лукашэнкі будзе магутным сігналам беларускаму народу».

🔊Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам i прыняла ў сваім Офісе дэлегацыю сенатараў ЗША, якія прыбылі на Саміт НАТА.

🔊Пратэстанцкі пастар Тарас Целькоўскі адправіўся ў велапрабег даўжынёй 1000 км уздоўж мяжы Беларусі ў падтрымку палітвязняў.

🔊 Салідарнасць без межаў. Беларусы за суткі сабралі грошы на лекаванне і рэабілітацыю актывісту Сяргею Пантусу з Бярозаўкі.
Сабрана ўжо амаль 30 000€ на аперацыю Віталю Тысеву.

🔊У розных гарадах Еўропы беларусы ўшаноўваюць памяць Алеся Пушкіна: выходзяць з яго партрэтамі, запальваюць свечкі і прыносяць кветкі да стыхійных мемарыялаў.

🔊 У Кіеве вольны спартовец Віталь Гуркоў правёў свой майстар-клас па тайскім боксе на дабрачыннай аснове, 50% сродкаў будуць накіраваны на падтрымку ЗСУ.

🔊Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская ўстанавіла асабісты рэкорд на турніры ў Варшаве.

🔊 У Беластоку адбылося адкрыццё сквера Вольнай Беларусі.

🔊Мурал "Слава Украіне, Жыве Беларусь" з'явіўся на Італьянскім бульвары ў Адэсе.

🔊Важная для беларускае мовы падзея: электронны голас загаварыў па-беларуску.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Падтрымліваем нашых ваяроў
Дапамажыце данатамі набыць ваярам полка Каліноўскага якасную амуніцыю і рыштунак, каб захаваць жыццё і  здароў'е дабраахвотнікаў.

▪️Памятаем пра палітвязняў
Што адбывецца пасля вызвалення? Як паводзіцца з палітзняволенымі і чаго рабіць не варта? Як сапраўды дапамагаць і не згубіць сябе? — у новым эпізодзе падкаста "Маску на сябе". Тут, тут, тут i тут — як i каму дапамагчы.

▪️Робім добрыя справы
Падтрымаць курсы беларускай мовы для дзяцей і хостэл "Жыве Беларусь" — тут, падлеткавы клуб развіцця і культуры — тут. Акцыя "Збяром дзяцей палітвязняў у школу" — тут. Дапамагчы беларускім культурніцкім дзеячам — тут.

▪️Натхняемся добрай кнiгай
Кніга (пра) Алеся Бяляцкага даступная для замовы ў краінах Еўропы. Чытайце, разважайце пра сэнс свабоды і справядлівасці, заховывайце веру ў вольную Беларусь. Як набыць — тут.

❤️Адраджаем нашу мову
Заўсёднікам сацыяльных сетак — Слоўнічак беларускага сеткавага абарыгена. Карыстайцеся на здароўе!

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны

🔊ВСУ працягваюць развіваць атакі на трох напрамках фронту.

🔊Дэпутаты Еўрапарламента заклікалi Міжнародны крымінальны суд у Гаазе разгледзець магчымасць выдачы ордэра на арышт лукашэнкі.

🔊Відэазварот камандзіра палка Каліноўскага прагучаў на канферэнцыі ў Еўрапарламенце: тут i тут.

🔊Аўстралія ўвяла санкцыі супраць вайсковага рэжыму лукашэнкі.

🔊Новая Зеландыя ўводзіць санкцыі супраць кампаній звязаных з рэжымам лукашэнкі.

🔊 Праваабарончы цэнтр «Вясна» — лаўрэат прэміі ААН у галіне правоў чалавека 2023 года.

🔊16 сябраў парламента Люксембурга сталі «хроснымі» палітвязняў у Беларусі.

🔊Замежныя творцы малююць палітвязняў Беларусі. «Іх барацьба можа крануць любога, іх годнасць і мужнасць – урок для кожнага з нас».

🔊Беларусы сабралі грошы на аперацыю Віталю Тысеву — гэта больш за 45 000€.

🔊Чэхія выдзеліла ўрадавыя стыпендыі для беларускіх студэнтаў.

🔊На Падляшшы каля Беластока беларусы сабралiся разам на фестывалi Tutaka.

🔊На сусветна вядомы Burning Man упершыню паедуць дзве беларускія мастачкі.

🔊Суботняя беларуская афлайн-школа для дзяцей рознага ўзросту адкрылася ў Познані.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Новая Беларусь 2023
Паспейце сёння зарэгістравацца на канферэнцыю пад такой назвай, каб разам абмеркаваць бачанне Беларусі нашай мары і тое, як гэтую мару зрабіць рэальнасцю: тут i тут.

🔹Міжнародная ахова: што i як
Памятайце: наяўнасць легальнай падставы для знаходжання ў краіне ЕС ніяк не змяншае небяспеку быць затрыманым. Што рабіць актывістам, каб пазбегнуць пераследу за мяжой — тут.

🔹Запрашаем у кіназалу
II Летні агляд фільмаў «Пад супольным небам». У вас ёсць рэальная магчымасць не толькi паглядзець фільмы апошніх гадоў з Украіны, Беларусі, Грузіі i Iндыi, але і паразмаўляць з гасцямі i экспертамі.

🔹 Жывем экалагічна
Як арганізаваць раздзельны збор смецця ў сваім двары — тут. А калі душа спявае, далучайцеся да сучаснага мастацтва звязанага з экатэмамі: тут i тут.

🔹Адпачываем актыўна
25 ліпеня даведайцеся, як ужо цяпер можна пагуляць па цікавых мясцінах Мінска, Вільні і Заслаўя з добрым аўдыёгідам. 29 ліпеня — Беларускі Пікнік у Кракаве.

Яднайся ў суполкі!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Список наших инструкций для безопасности в соцсетях. Часть 2. Часть 1 по ссылке

Инструкция как проверить свои Одноклассники и удалить компрометирующие материалы

📍
https://t.me/kpd_by/188
📍https://t.me/kpd_by/196

Инструкция как проверить свою страницу во Вконтакте

📍
https://t.me/kpd_by/206
📍https://t.me/kpd_by/212

Инструкция как настроить свой Вайбер аккаунт.

📍https://t.me/kpd_by/220
📍https://t.me/kpd_by/229

Инструкция как следить за новостями в чрезвычайной ситуации и не потерять рассудок

📍
https://t.me/kpd_by/238
📍https://t.me/kpd_by/239

Инструкция по использованию приватных вкладок браузера

📍
https://t.me/kpd_by/240

Инструкция по работе c VPN и зачем он нужен.

📍https://t.me/kpd_by/252

Наш канал:  @kpd_by
Добавляйте в свой чат новостной бот КПД: @kpd_voice_bot

Если вам была полезна эта или другая наша инструкция, можете поддержать наш проект тут

У нас есть Антифейк бот, для подключения его к вашему открытому чату, свяжитесь с нами @kpd_by_bot
▪️"Нам не ўсё адно"
Далучайцеся 29 ліпеня да анлайн-марафону салідарнасці з палітвязнямі, каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Распавядайце пра яго сваім блізкім. Гледачы марафону з Беларусі, клапаціцеся пра бяспеку.

▪️Памятаем пра палітвязняў
За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Карысныя спасылкі па падтрымцы — тут. А тут, тут, тут i тут — канкрэтныя адрасы для дапамогi.

▪️Пагроза бяспецы
Хто яшчэ не паспеў паглядзець дакументальны фільм, апублікаваны на тэлеканале DELFI.lt і ацаніць узровень сваёй бяспекі — фільм тут. Што рабіць, калі вы знайшлі сябе: тут і тут.

▪️На карысць адукацыі
Калі вам ад 18 да 35 год, вы жывяце за мяжой і гатовы ўнесці свой уклад у паляпшэнне ў існуючыя адукацыйныя магчымасці для беларускіх маладзёнаў, прайдзіце, калі ласка, апытанне. Дзякуй!

❤️Адраджаем нашу мову
Запрашаем на новы літаратурны партал bellit.info. У адпаведных раздзелах усё пра беларускую літаратуру!

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны

🔊ВСУ вызвалілі больш за 16 кв.км тэрыторыі за тыдзень.

🔊27 лiпеня беларусы адзначылi гадавіну падпісання Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі: тут, тут, тут i тут.

🔊ЕС робіць больш жорсткімі санкцыі супраць Беларусі.

🔊Подзьвіг беларускага ваяра, сябра грамадскага аб’яднання "Пагоня", заснавальніка першай асобнай дэсантна-штурмавой беларускай роты ў Складзе 79 АДШБ ЗСУ, адзначаны радай БНР ганаровым медалём за баявыя заслугі і асабістаю адвагу.

🔊Першыя экспанаты прысвечаныя беларускім Героям, якія аддалі свае жыцці ва Украіне, размешчаны ў музеі ў горадзе Буча.

🔊 Выйшаў фільм да 50-годдзя Міраслава Лазоўскага, героя Беларусі, які загінуў у Бахмуце.

🔊Сёння, 29 ліпеня з 10 раніцы да 10 вечара, праходзіць 12-гадзінны марафон "Нам не ўсё роўна!". Галоўная мэта — сабраць грошы і дапамагчы палітвязням і іх сем'ям. Беларусы ўжо сабралі больш за 100 000 еўра: тут i тут.

🔊У падтрымку Максіма Знака беларусы запісалі яго песню і зрабілі музычны кліп.

🔊Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве адсвяткаваў свой першы дзень народзінаў.

🔊Ва Украіне выпусцілі маркі, прысвечаныя пратэстам у Беларусі і 100-годдзю БНР.

🔊Легендарны беларускі рок-музыка Лявон Вольскі атрымаў Мэдаль да стагодзьдзя БНР за заслугі перад беларускай культурай і адраджэньнем.

🔊Паэзію Рыгора Барадуліна пераклалі на кітайскую мову.

🔊
Створана ўласная арганізацыя ў Польшчы — FREE SPOrT, каб аб'ядноўваць людзей праз спорт і займацца пытаннем допуску да спаборніцтваў беларускіх атлетаў, якія выступлі супраць рэжыму.

🔊Крысціна Ціманоўская заваявала срэбра на чэмпіянаце Польшчы ў бегу на 100 метраў.

🔊Пасля серыі петыцый дзяржструктуры пачалі аднаўляць доступ да сваіх сайтаў з-за мяжы.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Распавядаем гісторыю рэпрэсій
Да 30 лістапада ААН збірае інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі. Бачнасць праблемы зніжаецца, але рэпрэсіi ў Беларусі не скончыліся ў 2020. Калi вам ёсць, што сказаць — не маўчыце!

▪️Памятаем пра палітвязняў
Псіхалагічная дапамога. Агляд артыкулаў пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсіяў беларусы і іх блізкія — тут. Вашай канкрэтнай дапамогi чакаюць тут, тут i тут.

▪️Развіваем веды і навыкі беларусаў
Далучайцеся да каманды Нацыі лідэраў — ўнясіце свой уклад у асвету беларусаў. І не забывайцеся пра маленькіх суайчыннікаў. Як выхаваць дзіця не толькі задровым, але і разумным — тут.

▪️Запрашаем на фестываль
Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA чакае вас! А таксама прыемны падарунак ад каманды фестываля — спіс беларускіх незалежных выдавецтваў. З iм дзе і як купіць літаратуру на беларускай ужо не пытанне!

❤️Адраджаем нашу мову
Дзе глядзець мульты па-беларуску? Тут.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Трансляцыя Канферэнцыі «Новая Беларусь 2023» пачнецца ў 12:00. Далучайцеся, каб быць разам!

Сёння, 6 жніўня, ў 12:00 па Мінску пачынаецца Канферэнцыя «Новая Беларусь 2023», на якую кожны з вас можна далучыцца анлайн. Святлана Ціханоўская выступіць з вітальным словам і адкрые Канферэнцыю. Уся праграма мерапрыемства апублікаваная па спасылцы.

Пішыце свае пытанні ў каментарах, мадэратары і вядучыя будуць задаваць іх удзельнікам. Дзяліцеся спасылкай на трансляцыю ў сацсетках, каб больш людзей ведала і магло далучыцца.

Калі вы зараз у Беларусі, у мэтах бяспекі не рэпосціце, не лайкайце і не каментуйце эфір са сваіх персанальных акаўнтаў.