Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
А вось і абяцаная разыгранка😉
Віншуем Таню і Malllenn з перамогай🎉
Абавязкова выйдзем з імі на сувязь😎
Але так як удзельнікаў не так і шмат, KaciaV і Максім таксама атрымаюць квіткі на ўваход у музей.
🔥 Да сустрэчы сябры каля музея! Як дабрацца, глядзіце тут https://m.facebook.com/events/403314944260721?view=permalink&id=405417964050419
#супермова #мова #разыгранка #музей

🛡 Барані сваё ⚔️
Барані сваё – вось адлюстраванне беларускай нацыянальнай ідэі на думку пісьменніка, мастака і выдаўца Адама Глобуса.
🌟 Мы ўжо баронім сваё, ужо даносім гэта да беларусаў. Калі толькі ствараліся ў Беларусі рэстаўрацыйныя майстэрні, першым іх аб’ектам быў Мірскі замак. Гэта замак абарончага тыпу, наглядная дэманстрацыя нашай нацыянальнай ідэі “Барані сваё”. Мы аднавілі Мірскі замак і намалявалі яго на грошах. Спачатку на пяці рублях, потым на пяцідзесяці. Кожны, гледзячы на купюру, ведаў, што вось наш абарончы Мірскі замак. Пазней мастакі, рэстаўратары, аматары нашай беларускай ідэі выдалі кніжку “Замкі Беларусі”.
🌟 Я лічу, што ёсць розніца, на якой мове мы гаворым і на якой мове баронім сваё. Але я не супраць, калі людзі, якія гавораць на іншай мове, будуць таксама бараніць наша, беларускае. Я не супраць, што беларусы, якія гавораць па-руску, будуць са мной сядзець у адным акопе. Але я заўёды буду казаць: хлопцы, усё ж такі давайце праспяваем “Купалінку”.
☝️ Глядзіце інтэрв’ю з Адамам Глобусам па спасылцы. Што лічыце наконт меркаванняў пісьменніка?
#супермова #мова #героі #гонар #годна

YouTube
"Ідэя Х": шукаем нацыянальную ідэю беларусаў з Адамам Глобусам
У праграме "Ідэя Х" Еўрарадыё разам з запрошанымі экспертамі шукае нацыянальную ідэю беларусаў. Сёння наш госць — пісьменнік, мастак і выдавец Адам Глобус, які фармулюе "Ідэю Х" двума словамі: "Барані сваё!".
— Здраднік будзе злоўлены і пасаджаны за краты.…

🔥 Для замацаваньня ведаў у тарашкевіцы раім паглядзець с субтытрамі кіно ад нашых сяброў:
Анёл (ТАРАШКЕВІЦА)
👉Глядзець: https://kykymba.by/55-anel.html
💴Падтрымаць праект : https://yoomoney.ru/to/4100116154405349
👀Субцітры
💬Пераклад: Renessaince
🗣Рэдактура: Вацлаў
Падпісацца на КУКУМБУ 🥒
#супермова #мова #тарашкевіца #фільм #пабеларуску #Беларусь #субцітры #theangel #netflix

🇪🇺 Мы эўрапэйскі народ! 🇪🇺
🥳 5 ліпеня 1965 — нарадзілася Людміла Рублеўская, беларуская пісьменьніца, паэтка, літаратарка.
© Азіраючыся назад, мы бачым, замест цэласнай гістарычнай карціны, асобныя лапікі: Вялікая Айчынная вайна, Колас, Купала.
🔥 А між ты ў нас была цікавая эўрапэйская гісторыя. У нас было эўрапэйскае сяраднявечча, эўрапэйскае адраджэньне, мы эўрапэйскі народ. І ўсё тое, што мы чытаем у творах Дзюма, Вальтэра Скота, Генрыка Сінкевіча, усё такое ж адбывалася й у нас.
© Бердзяеў казаў, што мінулае, цяперашняе й будучыня знаходзяцца ўвесьчаснай вайне паміж сабою. Толькі гістарычная памяць можа іх прымярыць
🔥 Менавіта ў аднаўленьні гістарычнай памяці ў лекаваньні гістарычнага малакроўя й ёсьць наш самы правільны шлях да таго каб мы сталі магутным народам, бачылі за сваёй сьпіной вялікую культуру, вялікіх продкаў.
© Нам ёсьць з чаго стварыць беларускі рамантычны міт, нам ёсьць каму ставіць помнікі, нам ёсьць пра каго здымаць фільмі, сэрыялы й пісаць раманы. Трэба каб нарэшце вобраз тыповага беларуса - гэта быў не звыклы нам пан сахі й касы.
🔗 Крыніца Складнікі нацыянальнага міта.
⚡️ Праз мастацкія сродкі яна ўздымае сацыяльныя й нацыянальныя тэмы, пытаньні: праблема загнатасьці беларускай мовы, тоеснасьці беларусаў наогул, рэпрэсыі, вынішчэньне інтэлігенцыі, рызыка асыміляцыі беларусаў і г.д.
⚡️ Гісторыяцэнтрычныя творы Людмілы Рублеўская некаторыя беларускія крытыкі пахвальна параўноўваюць з «мэлядраматычнымі інтэрпрэтацыямі» мастацкіх ідэяў Уладзімера Караткевіча.
⚡️ Так, падзеі ў рамане «Золата забытых магіл» (2005) адбываюцца паралельна ў найбольш цікавыя для Караткевіча часы паўстаньня Кастуся Каліноўскага і ў наш час.
📚 Творы Людмілы Рублеўскай вы можаце спампаваць ў электронным выглядзе на kamunіkat.org ці набыць у крамах.
#мова #супермова #героі #гонар #годна #белліт

Людміла РУБЛЕЎСКАЯ_Складнікі нацыянальнага міфа_Мысли вслух
Думкі ўслых. Складнікі нацыянальнага міфа
Калi казаць пра стан беларускай калектыўнай памяці, то лепей за ўсе падыдзе выраз “беларускі гістарычны склероз”.
Навуковыя даследаванні дэманструюць, як мала нам вядома пра саміх сябе, як мала інфармацыі вербалiзавана.…

Моўная Афіша (аднаўляецца цягам тыдня)
🔥 Шаноўныя, прапануем афішу на тыдзень 👇: спэктаклі, вандроўкі, выставы – тут можна ня толькі цікава бавіць час, але й падцягнуць мову – усе імпрэзы ідуць на беларускай ☺️.
🌟 Увага! Мы папаўняем афішу новымі імпрэзамі на працягу тыдня – сачыце за замацаваным паведамленьнем.
🌐 Анлайн-мерапрыемствы:
05.07 - сьпеўная-zoom сустрэча да сьвята Купальле
🆕 07.07 20:00 -«Купалаўцы» прадстаўляюць аўтарскі музычны праект «Я гавару»!
🆕 08.07 20:00 - Беларусь сёння: як не звар’яцець? Анлайн з псіхолагам з дапамогай Алега Хаменкі
🎭 Спектаклі:
«Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii»
06.07 - "Вар'ятка"
07.07 - "Шлюб з ветрам"
08.07 - "Мудрамер"
09.07 - "Паляванне на сябе"
Беларускі дзяржаўны акадэмiчны тэатр юнага гледача (дзецям)
06.07 - "Сцяпан - вялiкi пан"
07.07 - "Кот у ботах"
07.07 - "Сны аб Беларусі"
08.07 - "Вясёлы Роджар"
09.07 - "Муха-Цакатуха"
🎭 Выставы:
з 09.07 - выстава "Фармат памяці", прысвечаная фатаграфіі ў Мінску ХІХ стагоддзя
па 02.10 - літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Дзіцячая кніга. Пісьменнікі і мастакі для дзяцей”
па 19.09- Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Васіль Вітка. “Вясёлкі” вітаю прылёт…”
🆕 з 09.07 Выстава «Жывапісная Беларусь у краявідах і вобразах» ў Нацыянальным гістарычным музеі
🚴♂️ Экскурсіі і Вандроўкі:
05.07-11.07 - Экскурсіі кожны дзень ад VANDRVM
09.07 - Экскурсія І ГЭТА ЎСЁ МІНСК
10.07 - вандроўка на Палессе Менск - Мікашэвічы - Тураў - Ліпляны - Менск.
🆕 09.07-11.07 - Экскурсіі праекта "Набліжэнне"
🆕 10.07 - Шпацыр па Серпухаўскай
🆕 11.07 - Велаэкскурсія “ВелаКупала. Мінскімі шляхамі паэта”.
❤️ Дабрачыннасць:
Беларуская мова - гэта тое, што сапраўды аб'ядноўвае. Вітайце маштабны праект МОВА ПРАФЕСІІ. ДАПАМАГЧЫ АД СЯБЕ АСАБІСТА можна па спасылцы ці ахвяраваць свой голас на mova.pro
Жадаем добрага настрою і цікавага тыдня! 😊
#супермова #мова #афіша

Першы і адзіны баўгарскі беларускамоўны паэт-клясык🇧🇬
🥳6 ліпеня 1851 — нарадзіўся Янка Лучына, беларускі паэт.
😁 У самым пачатку дваццатага стагодзьдзя сябры паэта скінуліся й выдалі ў Пецярбургу зборнік Лучыны “Вязанка”, а каб неяк абысьці забарону царскага ўраду на беларускамоўнае кнігадрукаваньне, пераканалі ўлады ў тым, што кніжка напісаная па-баўгарску. Тады зрабіць гэта было нескладана, няцяжка і цяпер.
🙈 На пачатку ХХІ стагодзьдзя ўжо ня ў нейкім там Пецярбургу, а ў менскай кавярні “Грунвальд” (здаецца, назва сама па сабе ўжо мусіць да чагосьці абавязваць) афіцыянт запытаўся ў нас зь Сяргеем Шупам, чаму мы гаворым па-польску – за што быў без ваганьняў пазбаўлены чаявых. Магчыма, ідыёт-афіцыянт быў прамым нашчадкам таго недавучкі-цэнзара, які, уздыхнуўшы, дазволіў сто гадоў таму выхад псэўдабаўгарскай “Вязанкі”. (Ня выключана, што наш афіцыянт таксама зробіць у Беларусі добрую кар’еру і стане ўрэшце якім-небудзь міністрам інфармацыі, будзе стужачкі рэзаць на Лучынавым юбілеі і абдымацца з баўгарскім паслом.)
🧐 Кім Янка Лучына намагаўся стаць пры жыцьці, відавочна: беларускім Някрасавым. Усё выкрывае ў ім руплівага някрасаўскага эпігона: тэмы, рымы, ямы і тамтамы, ды яшчэ ўсе гэтыя былінныя завываньні, ды тая самая маштабнасьць задумаў пры мінімуме навыкаў, ды нездаровае пачуцьцё віны, якое перарастае ў звыклы панскі мазахізм. Нават аўдыторыя, якую ўяўляў сабе паэт, магла б гэтаксама спакойна лушчыць семкі перад Някрасавым.
📱 У часы Лучыны ўсё яшчэ модна было лічыцца народнікам і дэмакратам, раз-пораз “зьлівацца з добрай волі” з мужыкамі і “мець на сэрцы путы” – як цяпер айфон. Гэтую моду стварылі не палітыкі, не папы і не пакутнікі – яе стварыла расейская літаратура, запусьціўшы мэханізм бясконцага кланаваньня самой сябе.
✍️ Што ж, любая творчасьць пачынаецца з эпігонства. Там, дзе Лучына наважваецца адступіць ад свайго ідэалу, зьяўляецца, хай сабе і нехаця, паэзія.
“Паверма, шчасьце заквітнее на зямлі,
Шумець там жыту, дзе балоты век былі”,
“Паверма шчыра! Шапэнгаўэру назло!”
🔗 З артыкула А.Бахарэвіча - Шапэнгаўэру назло
#мова #supermova #каляндар #бахарэвіч

Wikipedia
Янка Лучына
Я́нка Лучы́на (сапр. — Іван Люцыянавіч Неслухоўскі; 6 ліпеня 1851, Менск — 28 ліпеня 1897, Менск) — беларускі паэт-дэмакрат, мысьляр.
“Толькі мы, ды радзіма,
Ды балотны гушчар”.
🥳 6 ліпеня 1905 — нарадзіўся Пятро Глебка, беларускі паэт, драматург, перакладчык, вучоны, грамадзкі дзяяч
⚡️ Пятра Глебку паэтам зрабіла вайна. Звычайны сьмяротны, камуніст-атэіст, былы маладняковец і сьціплы ясенініскі эпігон, які бязь ценю сумневу рымаваў “ціха” і “ліпа”, Нонік, як яго называлі сябры і крэўныя, раптам апынуўся сам-насам перад богам Арэсам і застыў, зачараваны ягонымі жахам і веліччу.
⚡️ У акупаваным Менску засталася жонка, якая ўладкавалася на нямецкае радыё – сэрца разрывалася, страх еў поедам, і за яе, і за сябе; потым высьветлілася, што ўсё гэта было бліскучым падпольніцкім спэктаклем, Станіслаўскі на службе паўстанцаў. Якая нечуваная ў мірны час інтрыга, якія неймаверныя перапляценьні лёсаў…
⚡️ Глебка напісаў свой партрэт Вайны – і няхай фарбы ён браў толькі ліцэнзаваныя, афіцыйна дазволеныя, на гэтым палатне знайшлося месца і трагедыі вайны, і яе простай, як стрэл, філязофіі: “забіць ці быць забітым”.
⚡️ У Глебкі ёсьць верш пра аднаго (не пра войска, не пра батальён, не пра партызанскі атрад, не пра дзяржаўную нарыхтоўку гарматнага мяса) – а пра аднаго, аднаго ва ўсім сьвеце салдата. Наўрад ці Глебка калісьці напісаў бы такое, калі б не вайна, якая раптам усіх зрабіла голымі і роўнымі:
“Мы ўсе памалу прыйдзем к небыцьцю.
Судзі мне, доля, мужнаму памерці.
І прасьпяваць перад вачыма сьмерці
Апошняй песьняю хвалу жыцьцю”.
⚡️ Здаецца, неблагая кампэнсацыя за пляскатасьць лірыкі і павярхоўнасьць партызанскіх прыпевак. Невядома, куды б завялі Глебку тыя сіманаўска-брукаўскія дарогі, але ён сьвядома вырашыў пайсьці шляхам нармальнага савецкага паэта. Застацца для моцных гэтага сьвету чыстым, як шклянка. Трапіць у вялізарны дом, дзе вокны гараць так прывабна і сьвецяць не згасаючы ні ўдзень, ні ўначы.
⚡️ Блок даў расейцам “Ноч. Вуліцу. Ліхтар. Аптэку”. Глебка беларусам – “Ноч. Халодную зямлянку. Перастрэлку. Цішыню”. Нам зямлянка замест вуліцы, ліхтар патушаны трапным стрэлам, навокал ціха. Як у аптэцы. І толькі ноч – адна на ўсіх.
🔗 З артыкула А.Бахарэвіча - Чысты, як шклянка

Мы ўжо ведаем, дзе трэба пісаць мяккі знак, і ў якіх выпадках злучнік і зьмяняецца на й 💪. Пераходзім да наступнага правіла – сёньня даведаемся, як па тарашкевіцы змагацца зь літарай о.
☝️Занатуйце!
✨ Літара о пішацца пад націскам: мòра, òдум, òпэра, òрган, стырнò.
✨ У ненаціскных складах о пераходзіць у а: вòчы – вачаняты, нòгі – нагавіцы, нòч – начніца, плòт – платы.
✨ На канцы іншамоўных уласных назоваў пасьля галосных ненасьціскны о захоўваецца: Барнэо, Більбао, Мао, Рамэо.
✨ У каранёх шэрагу словаў захоўваецца гістарычнае чаргаваньне спалучэньняў націскных ро, ло й ненаціскных ры, лы: бло́хі – блыха́; бро́вы – брыво́; бро́д – брысьці́; гло́тка – глыта́ць; гро́м – грымо́ты; дро́вы – дрыво́тня, дрывяны́.
#мова #супермова #тарашкевiца

❕Купала – сапраўдны беларускі нацыяналіст❗️❕
🌟 7ліпеня 1882 — нарадзіўся Янка Купала, клясык беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выбітны дзяяч беларускага Адраджэньня.
✨ Дакастрычніцкі пэрыяд Янкі Купалы даў белліту аднаго з самых буйных і супярэчлівых паэтаў і скончыўся не ў кастрычніку 1917, а значна пазьней, у 1930, жахлівым кафкіянскім Verwandlung паэта ў драўлянага жаўнера, Каяна Лупаку. Але ён быў, гэты “дакастрычнік” – і паэт быў таксама.
Цёмен сам, белы вус,
Пядзі дзьве валасы.
✨ Худыя плечы, рукі ў крыві, ногі ў лапцях, сьляпы, глухі. Пагарджаны век. Далей, пра сілу, чытаць ужо няма моцы. Ёсьць за што ўзьненавідзець сябе, і Купалу ў прыдачу. Як сталася, што вершы, прызначаныя быць заклікам да абуджэньня, праграмуюць, наадварот, пажыцьцёвае аўтсайдэрства? Але гэта папрок не паэту, пра гэта трэба спытаць аўтараў школьнай праграмы.
✨ Але асабіста для мяне той, сапраўдны паэт Купала пачынаецца тады, калі ў ягонай творчасьці зьяўляецца цудоўная недагаворанасьць. Уласна кажучы, недагаворанасьцю жыве любая добрая паэзія, і Купала тут не выключэньне. Мае ўлюбёныя вершы Купалы сканчаюцца… нічым.
✨ Яшчэ да перамогі калектывізацыі ў вершах Купалы словы “мы” і “народ” пасьпяхова канкуравалі зь “я”. Найлепшае сьведчаньне таго, што ён рана ўсьвядоміў сябе мэсіям. Тым, каму дазволена трымаць люстэрка, хто мае права і ноччу, і днём “рабіць агледзіны”. Ня толькі падлеткам – усім нам Купала расказаў і паказаў, хто мы. Тое, што Багушэвіч прамовіў калісьці напаўголасу, Купала выкрыкнуў – і яму спадабалася.
✨ Высьветлілася, што мы – беларусы, і нас не адзін мільён. Што мы люнатыкі – бо ўсё робім у сьне: “прачніся”, яшчэ адно папулярнае слова з Купалавага лексыкону, на нас ня дзейнічае. Што ўсім пакінулі спадчыну як спадчыну: каму млын, каму асла, каму ката ў ботах – а нам родную старонку, мову і – увага – вялікую, тоўстую, тлустую, пякучую, як мэдуза, крыўду.
✨ Крыўда – галоўная тэма Купалы. У творах Купалы крыўдзяцца ўсе: беларусы на маскалёў і ляхаў, чалавек на бога, прырода на людзей і людзі на прыроду, бацькі на дзяцей – за тое, што хочуць пазбавіцца крыўды, і дзеці на бацькоў – за тое, што ня хочуць раструшчыць гадзіну. Крыўдзіцца аўтар – бо ня чуюць, не прачынаюцца суайчыньнікі.
✨ Але крыўда – усё ж ня надта творчае пачуцьцё. Творчыя пачуцьці – любоў і нянавісьць. І калі зь любоўю ў Купалы ўсё як мае быць: “Яна і я” (а ня “Мы і яны”!) уражвае сваёй інтымнасьцю, то нянавісьць, сапраўдную гаючую нянавісьць замяняе якраз-такі крыўда. Купала шчыра спрабаваў ненавідзець. Але зноў спрацавала люстэрка, ён сам у ім адбіўся.
✨ Там, дзе крыўды няма – Купала, хутчэй, мяккі рамантык. Абсалютна закансэрваваны ў беларушчыне. Запозьнены беларускі нацыяналізм ня мог існаваць без такога ж запозьненага беларускага рамантызму.
✨ Купала – сапраўдны беларускі нацыяналіст. “Калісь амэрыканцы напісалі на сваім сьцягу несьмяротныя словы: “Амэрыка для амэрыканцаў”. І гэта памагло – сёньня Амэрыка вольная. Павінны і мы пайсьці па яе сьлядах і напісаць агністымі рунамі на сваім сьцягу: “Беларусь…”
© …Мне вось асабліва падабаецца, калі ў адсутнасьці патрыятызму мяне папракаюць людзі, якія баяцца гаварыць у Беларусі па-беларуску і гадуюць па-расейску дзяцей. Наўрад ці яны калісьці зразумеюць, што гэта насамрэч значыць:
“Я ад вас далёка, бацькаўскія гоні…
Я ад вас далёка… Скажуць гэтак людзі…
Але хто заглянуў у чужыя грудзі?”
© Верш, які адгукаецца, ня можа не адгукацца. Часам сярод “чужакоў” яна, радзіма, ёсьць большай “ласкай”, чым сярод сваіх, спадары патрыёты.
✨ …Што й казаць, позьні Купала пакінуў неабмежаваныя магчымасьці для інтэрпрэтацыі яго твораў. Прыкмета вялікага паэта – ці гэта ад таго, што паэт сам ня ведаў, чаго хацеў? Спадзяюся, усё ж першае. “Тутэйшыя” на патрэбу паддаюцца якой заўгодна інтэрпрэтацыі.
🔗 З артыкула А.Бахарэвіча - Крыўда, праўда і брыда
#мова #супермова #героі #гонар #годна #купала #бахарэвіч #белліт

Супер Мова pinned «Моўная Афіша (аднаўляецца цягам тыдня) 🔥 Шаноўныя, прапануем афішу на тыдзень 👇: спэктаклі, вандроўкі, выставы – тут можна ня толькі цікава бавіць час, але й падцягнуць мову – усе імпрэзы ідуць на беларускай ☺️. 🌟 Увага! Мы папаўняем афішу новымі імпрэзамі…»
🌏 Паміж космасам і Віцебскам 🕍
🌟 7ліпеня 1887 — Марк Шагал, беларускі і францускі мастак. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў эўрапейскага авангарднага мастацтва XX ст.
⚡️ За мяжой той просты факт, што Марк Шагал нарадзіўся ў Беларусі, чамусьці прызнаюць досыць неахвотна...Ідучы на выставу Шагалавых малюнкаў, можна быць пэўным, што слова «Беларусь» не прагучыць ані разу, яго не пабачыш і на тых папяровых пратэзах, якія так шчодра разьвешаныя на сьценах у дапамогу выпадковаму інтэрпрэтатару, ня будзе яго і ў кароткай біяграфіі.
⚡️ Яны Там таксама лічаць, што Мы Тут пачаліся пазьней — прынамсі, значна пазьней за Шагала. Geboren in Russland — і ніякіх табе дужачак, у якіх зьмясьцілася б неабавязковая, але здольная пацешыць нацыянальнае самалюбства праўда.
⚡️ Хаця, здаецца, усё відавочна і неаспрэчна: 7 ліпеня 1887 году, Віцебск. Места, дзе палова насельніцтва былі яўрэі. З аднаго боку, сапраўды — якая розьніца, дзе ён нарадзіўся, галоўнае, што мастак харошы.
⚡️ А з другога — ці зрабіўся б Шагал Шагалам, калі б ня гэтыя правінцыя, правінцыйнасьць і правіна, уяўная, недарэчная, але зь якой трэба было жыць, калі б ня гэтая іншасьць, яўрэйская, даўно страчаная Беларусь, казку пра якую Шагал распавёў усяму сьвету, ня надта пераймаючыся назвамі, топасам, нацыямі — як і належыць сапраўднаму казачніку.
⚡️ Прыйсьці да Шагала, успрыняць, прачытаць яго — падобна да прачынаньня на досьвітку: колеры, гукі, цені, твары, неба ўжо сьвятлее і ўсё гэта неўзабаве скончыцца. І вось тут, у гэтае ціхае імгненьне, у месцы паміж космасам і Віцебскам, можна пабачыць нешта, што бачаць Іншыя.
🔗 З артыкула А.Бахарэвіча - Паміж космасам і Віцебскам
✨ Глядзіце больш пра Марка Шагала ў гэтым відэа - Музэй Марка Шагала ў Віцебску
#мова #супермова #героі #гонар #годна #шагал #мастацтва #бахарэвіч

«І засумуецца патомак,
Калі дазнаецца аб нас...
І ўсё паліча, пераліча...»
⚡️ ...У пачатку сьнежня 1930 года з брамы аднаго зь менскіх шпіталёў выйшаў бледны чалавек з вачыма пустымі, як пасьля ночы ў казіно. Звалі чалавека Каян Лупака. Яшчэ зусім нядаўна ягонае імя гучала крышачку інакш і абавязвала да... Той, ранейшы, зь іншым імем, хацеў памерці; Каян Лупака хацеў жыць.
⚡️ Захар Прылепін апісвае атмасфэру, у якой жыла савецкая літаратура 30-х гадоў. «Які выбар быў тады? Не даваць веры вачам? Замружыцца, накрыць галаву рукамі і бегчы? Куды? Ад каго? Ніхто ня ўцёк, ніводзін. Усе засталіся жыць, бо гэта зноў было — жыцьцё. І ніякага іншага не прадугледжвалася». Усе, хто меў волю эміграваць, зьехалі; іншыя перасталі пісаць; нязгодных расстралялі.
⚡️ Янка Купала мог уцячы — ды хаця б падчас сваіх падарожжаў у Чэхаславаччыну. Але ня ўцёк і тым падпісаў сабе прысуд. Каян Лупака прыняў правілы гульні без агаворак ці хаця б унутранага супраціву — бо ня мог інакш, для таго ён і быў створаны замест таго, ранейшага, іншага.
⚡️ Нават на дзіва неназіральны Якуб Колас заўважае ў сваім калегу зьмены і пачынае яго стараніцца. Калісьці той, ранейшы, пісаў пра Коласа з пачуцьцём уласнай перавагі: «Колас гнецца ка мне, як я полем іду» — але да Каяна Лупакі, які піша пра камунараў, ніхто ўжо ня гнецца, за ім гоняцца, і ён сьпяшаецца.
⚡️ Той, ранейшы, клікаў для Беларусі Прарока, Песьняра, Ваяка, Уладара. Каян Лупака наклікаў радзіме юрлівага ідыёта таварыша Модзіна, які і прарок, і пясьняр, і ваяк, чалавек з ружжом, у адной асобе, і — уладар. Гэта таварыш Модзін падганяе Каяна Лупаку вечарамі і начамі: пішы хутчэй, пішы, пішы давай. І Каян піша. А пад раніцу яму сьніцца лесьвічны пралёт — глыбокі, цёмны, нічога не відаць, зь цемры чуюцца гукі валтузьні, нібы нехта кагосьці душыць, і ўздымаецца адтуль злавесная пара... Да чаго б гэта? — думае Каян Лупака. Спытаць бы таго, ранейшага...
🔗 З артыкула А.Бахарэвіча - Цёмнае мінулае Каяна Лупакі
❗️ Пра нялёгкі лёс беларускага песьняра глядзіце ў фільме Купала 2020, водгук на які мы пакідалі ў папярэднік пасьце
#мова #супермова #купала #бахарэвіч #белліт

Супер Мова via @QuizBot
🎲 Тест «Тэст па жыцьці й творчасьці Янкі Купалы»
Сёньня адзначаем Дзень народзінаў Янкі Купалы. У яго гонар мы падрыхтавалі цікавы тэст у тым ліку з малавядомымі фактамі, які дапаможа лепш пазнаёміцца зь легендарным беларускім песьняром ☺️. Той, хто лепш за ўсіх пройдзе тэст, атрымае кнігу з выбранымі вершамі Купалы. Паехалі! #мова #cупермова #тэст #разыгранка
🖊 10 вопросов · ⏱ 1 мин

Магдалена Радзівіл і яе дыяментавае калье
Жыццё і дзейнасць славутай мецэнаткі Магдалены Радзівіл можна смела параўнаць з каштоўным дыяментавым калье, якое яна ахвяравала на беларускую справу. У дзень яе нараджэння згадваем цікавыя падрабязнасці жыцця беларускай арыстакраткі
https://budzma.by/news/mahdaliena-radzivil.html
@Budzmaby

🔥 Час падвесьці вынікі тэсту па творчасьці Янкі Купалы! ☺️ Мы сабралі малавядомыя факты, таму прайсьці яго было даволі складана. Але вы малайцы – адказалі на большасьць пытаньняў правільна 👏.
Першае месца заняў @Яраш – віншуем! 🥳 Мы зьвяжамся з вамі, каб даслаць падарунак.
Сачыце за навінамі – наперадзе шмат цікавага!
Першае месца заняў @Яраш – віншуем! 🥳 Мы зьвяжамся з вамі, каб даслаць падарунак.
Сачыце за навінамі – наперадзе шмат цікавага!
Супер Мова via @QuizBot
🎲 Тест «Тэст па тарашкевіцы»
Па традыцыі прапануем тэст, каб праверыць свае новыя веды па правапісу на тарашкевіцы. Сёньня ўзгадваем, дзе трэба пісаць літару о. Гатовы? Пачынаем! #мова #супермова #тарашкевіца
🖊 7 вопросов · ⏱ 45 сек

⚔️ Мова народу — ягоная зброя. ⚔️
🇷🇺 А заваёўнікі прыходзяць са сваёй. 🇷🇺
🌟 9 ліпеня 1946 — нарадзіўся Уладзімер Някляеў, беларускі паэт, празаік і грамадзка-палітычны дзяяч.
© «Тым не менш юбілей я адзначыў, дапісаўшы пад яго раман «Гэй Бэн Гіном», — напісаў Някляеў. — Гэта мой самому сабе на 75 гадоў падарунак. Што яшчэ трэба чалавеку, сэнс жыцця якога ў словах?
❕ Словы, мова — не пытанне лінгвістыкі. Калі б было так, слова не было б, як сказана ў Святым пісанні, напачатку ўсяго. Словы, мова — пытанне быцця. Менавіта пра гэта, як пра найважны складнік таго, з чаго пачынаецца чалавек, народ, нацыя, я казаў заўсёды — і хачу сказаць на сваё 75-годдзе.
❗️ Някляеў працытаваў героя свайго раману, кенійскага пісьменніка Нгугі Ва Тхыёнга: яго спыталі, чаму ён піша на мове, якую ніхто ў свеце не разумее, апроч ягонага племені. Той адказаў, што піша на той мове, якая змагаецца за свабоду ягонага народу:
❕ «Мова народу — ягоная зброя. А заваёўнікі прыходзяць са сваёй. І народ, які прымае чужую мову, прымае чужое валадаранне. Куля — сродак фізічнага падпарадкавання, а мова — сродак падпарадкавання духоўнага».
🔗 Крыніца: Народная воля
🔗 Таксамы чытайце Уладзіміру Някляеву — 75! і глядзіце пра яго, вартае рамана, жыцьцё інтэрвью
#мова #супермова #героі #гонар #годна #некляеў #белліт

☀️ Мова нанова! ☀️
🌟 9 ліпеня 1986 — нарадзіўся Глеб Лабадзенка, беларускі журналіст, паэт і грамадзка-культурны дзяяч.
🔥 Запусьціў курсы «Мова нанова» у 2014 годзе й аднайменную перадачу на «Белсаце»
🔗 Праз uroki.movananova.by вы можаце аднавіць свае веды беларускай мовы й нават навучыцца "лаяцца" па-беларуску.
✨ Вядоўца ток-шоў «Кожны з нас» на тым жа тэлеканале з 01.04.2017.
✨ Ініцыяваў збор сродкаў помніку Касьцюшку ў Марачоўшчыне й помнікам Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну ва Ўшачах.
❗️ Заснаваў сядзібу-музэй "Стары Менск", у якім распавядае, што беларусы рэальна крутыя
✨ Распавядае, што Мова не пакрыўдзіцца, варта толькі паспрабаваць! І з гэтым дапаможа яго ініцыятыва @movananova.
🦸♂️ Сапраўдны герой, які рухае беларускую мову, культуру й гісторыю ў масы, каб беларусы адчулі гонар за сваю спадчыну й трымаліся годна ў любых абставінах!
#мова #супермова #героі #гонар #годна #лабадзенка

Добрай раніцы, сябры! 😊 Якія ягады вы любіце больш за ўсё? 🍓 Прапануем прыгатаваць традыцыйны беларускі дэсерт, у якім можна выкарыстаць любыя зь іх: чарніцы, суніцы, маліну, вішню. Так, гаворка пра кулагу – густы ягадны кісель зь мёдам. Прыгатуем? 😉
Вазьміце:
ягады – 1 кг
кіпень – 1 л
жытняя мука – 80 г
цукар – 200 г
мёд – 60 г
🍒 Памыйце ягады, калі трэба, дастаньце косткі.
🍒 Пакладзіце ягады у рондаль, заліце кіпенем і гатуйце на павольным агні, пакуль ягады не разварацца.
🍒 Усыпце муку – трэба, каб у вас атрымаўся густаваты кісель.
🍒 Дадайце цукар і мёд. Астудзіце кулагу й падавайце з блінамі ці белым хлебам.
Смачна есьці! 😊
#мова #супермова #беларускі_сьняданак